Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Смерць чорных варажбітоў
169
пра збажыну дыкужо і гаварыць не даводзілася; перамяшала яе з зямлёюгразёю, і ўсё на тым. Пра які ўжо ўраджай можна было гаварыцьудалейшым? Ліло, грымела, бліскала. Здавалася, канца і краю ўсяму гэтаму не будзе. Аж неяк вецер сціх, сонейка зза хмар вызірнула, і ўсё на тым. Галадалі ў той год моцна. Многа сем'яў увогуле ў іншыя мясціны сышло, бо баяліся надыходу галоднай і сцюдзёнай зімы. Сышлі ды так болей дамоў і не вярнуліся. А таго варажбіта пахавалі непадалёку ад вёскі. Недзе з месяц там і блізка нельга было прайсці, усё нешта страшэнна палохала ды гналася за людзьмі. Потым жа тое месца, дзе яго закапалі, увогуле правалілася, і засталася адно глыбокая яміна. Яе потым «чарцяцкай» вяскоўцы празвалі» (УЗ. Бабр.).
«У нас даўней казалі, праўда, і зараз працягваюць сцвярджаць, што калі віхура летам усходзіцца лютая з навальніцай, з маланкамібліскавіцамі, то гэта недзе паблізу знахарваражбіт памёр, і яго неўзабаве вымушаны будуць хаваць. Вось таму нячысцікі па ім такія хаўтуры і наладжваюць, каб назаўсёды, акрамя таго благога, што да гэтага часу ён сам рабіў, у знакі ўсім даўся. Такой бядызлыбяды натвораць, што потым доўга людзі плачуць. Лета ж — пара будучага ўраджаю, а тут такая стыхія ўсхадзілася. Самае дзіўнае, што адразу і вецер дзікі, і маланкіжахлівіцы, і гром. He ведаеш, чаго і баяцца ў першуючаргу. Усёўеццаснуецца, нібыўякой бочцы. Крутомсвіст, крыкі, стогны, праклёны.Усё гэта малазразумела. Давіцьналюдзей. Палохае іх так, што яны баяцца вочы ўзняць у неба, не тое каб неяк там сябе супрацьпаставіць. Хто такі звычайны чалавек супраць нячыстай сілы? Слабак, і не болей таго. Варажбіт за час свайго працяглага жыцця так усіх прыціскаў, прыніжаў, што яны ўжо і пасля смерці ведзьмара працягвалі яго баяцца. Здавалася, што прырода, прыродная сіла, таксама былі не за людзей, а супраць іх, нібыта і яны за нешта помсцілі. Гледзячы на вынішчаныя дазвання нівы і палі, можна было і на самой справе падумаць, што гэта кара мацізямлі за нейкую людскую правіннасць. Толькі ж, вядома, што ніякай віны людзей не было, акрамя таго, што злы варажбіт так бязлітасна абышоўся з тымі, сярод каго пражыў усё жыццё» (УЗ. Ганц.).
Цікава адзначыць і той факт, што пасля смерці злога чараўніка ягонае жыллё ніхто не займаў. За выключэннем тых рэдкіх выпадкаў, калі яму перад смерцю ўдавалася запаланіць сумленную душу. Тады ўжо яе ўладальнік проста вымушаны быў перайсці на жыхарства туды, дзе да яго жыў стары знахар. Малады павінен быў адмяжоўвацца ад сваіх былых суродзічаў. I першым крокам у такім адме
170
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
жаванні станавілася добраахвотнае перасяленне. У астатніх жа выпадках людзі баяліся набліжацца да закінутай хаціны чараўніка, бо там, паводле цвёрдага пераканання, назаўсёды ўсталёўвалася жыць нячыстая сіла. Дастаткова было хоць на кароткі перыяд ступіць на тэрыторыю яе ўладанняў, як чалавек мог пакалечыцца ці паступова перайсці ва ўслужэнне да тых самых нячысцікаў. Hi ў якім разе нельга было дакранацца і да пакінутых рэчаў, бо на іх таксама ляжаў злы заклён памерлага варажбіта. Дзейнічаць ён мог праз многія гады, нягледзячы на тое, што маглі нават памяняцца за гэты час пакаленні людзей. Усё роўна чароўная сіла небяспечна ўплывала і на іх. Тут ужо чалавек не адразу адчуваў перамену ў сваім характары, у тым, што нешта стала падбіваць яго да супрацьдзеяння людзям, да імкнення запрадаць д'яблу сваю душу. «Гэта і зразумела, калі варажбіт паміраў, то ягонае жыллё ніхто не займаў. He лезлі людзі туды, бо добра ведалі, што калі пачаць жыць у хаціне знахара, то ўсё роўна, хочаш ты ці не, а станеш прыслужваць сатане. 3 цягам гадоў нячыстая сіла з такога чалавека зробіць знахара, які ў многім будзе пераўзыходзіць былога гаспадара перайшоўшай да яго хаціны. Проста закідвалі той будынак, і толькі ў памяці ён паранейшаму асацыіраваўся з нячыстай сілай, якая там лякалапалохала, з чарцямі, што смела гаспадарылі там, асабліва ў начную цемру. 3 цягам часу рассыпалася хаціна, раскочвалася па бярвенцу і тады ўжо дагнівала свой век на зямлі. У нас яшчэ казалі, што на такім месцы звычайна складваўся незвычайны вужоўнік. Гэта азначала, што там заводзілася надзвычай многа вужоў. Калі на іх хто ненарокам натрапіць, дык яму выратавання ніякага не будзе. Вужы накінуцца на яго і задушаць да смерці, а ўсю кроў дачыста высмакчуць. Таму ў нас і баяліся тых месцаў, дзе некалі жылі чараўнікі, таму і звязвалі з імі ўсёмагчымыя былічкіаповяды» (УЗ. Жлоб.).
«Што з жыллём знахара, калі ён паміраў, рабілі? Атрымлівалася, што нічогаўвогуле і не рабілі. Проста закідваўся той падворак, зарастаў сам па сабе, развальваўся. Нават блізкія, родныя чараўніка, калі такія жылі недзе непадалёку, не лезлі да той хаціны. Стрымліваў іх чароўны заклён, які вісеў над усім гэтым. He чапалі і прылад працы, якія засталіся пасля смерці, няхай сабе іх і не было ў сваёй гаспадарцы. Таксама на іх вісеў апошні, самы моцны праклён былога гаспадара. Ён жа ўсё прадугледзеў. Ведаў наперад, што нехта можа пасквапіцца і прыхапіць сабе. А раз возьмеш ды прынясеш дамоў, то, значыцца, абавязкова прысунеш усёй сям'і нячыстую сілу, якая стане актыўна ўплываць на здароўе, паводзіны блізкіх і родных людзей,
Смерць чорных варажбітоў
171
на рост жывёлы, на ўраджай, адным словам на ўсё, чым тады займаліся людзі. Таму і лічылі за лепшае, няхай тая хаціна стаіць, няхай яна развальваецца, урастае ў зямлю, але ўсё роўна за лепшае будзе яе не чапаць. Мала што можна наклікаць на сябе ды на родных тым самым заклёнам чараўніка. Даўней усяго такога надта баяліся, гэта ж не тое, што зараз. Тады, калі старыя сказалі, што да хаціны знахара нельга блізка падыходзіць, дык і не падыходзілі, не выпрабоўвалі лёс» (УЗ. Жабінк.). «Некалі ў нашых мясцінах памёр надта моцны знахар, які меў «чорныя» вочы, гэта значыцца ўсё рабіўтолькі супраць волі людзей і накіроўваў, адпаведна, супраць іх саміх. Як сказаў той злыдзень, то хоць і засталіся ў яго родныя ды блізкія, але да асірацелай хаціны ніхто і на крок не набліжаўся. Усе баяліся, каб тая чартоўская сіла на каго, няхай сабе і выпадкова, не перакінулася. У тыя гады займацца чорным вядзьмарствам лічылася найвялікшым грахом. Такога чалавека ўсе сумленныя людзі пракліналі і, вядома ж, адварочваліся ад яго. He чапалі на падворку нічога. А калі паблізу ад той хаціны заспеў дождж, то ўсё роўна, не беглі да яе хавацца, а за лепшае лічылі стаіцца за якім кустом ці пад дрэвам. He было іх, то моклі на адкрытым месцы, але прытулку ў заклятым будынку не шукалі. He дакраналіся да прылад працы, няхай сабе яны былі зусім новыя, прыдатныя для ўжывання. Забраць іх да сябе мог толькі такі ж чорны варажбіт. Нячыстаму нячыстая не страшна. Астатнія людзі цвёрда ведалі, як паводзіць сябе ў такой сітуацыі. Мала гэтага, калі праязджалі ці праходзілі міма хаціны былога ведзьмара, дык у яе бок і старыя, і малыя тройчы плявалі, каб такім чынам засцерагчы сябе ад уздзеяння нячыстай сілы і яскрава паказаць, як яны да яе адносяцца» (УЗ. Лун.).
У большасці выпадкаў сцвярджалі, што жыллё чараўніка знішчалася агнём. Яно і не дзіўна, бо менавіта агонь валодаў у вачах нашых патрыярхальных продкаў найбольшай ачышчальнай сілай, якая магла не толькі ўжо ачысціць ад таго, што было, але і засцерагчы на будучае ад усёмагчымых хвароб, нячыстых сілаў, чорных вачэй, адным словам ад усяго таго, што негатыўна ўздзейнічала на людзей. «Памятаю, як некалі ў вёсцы нашай памёр знахар. Звалі яго Захарка. Сям'ю ў маладосці сваю меў, а потым як заняўся чорнай варажбою, дык і жонка з дзецьмі ад яго адвярнуліся, і суседзі знацца болей не пажадалі. Жыўнібы яківоўкулогаве. Hi да каго нехадзіў, ні з кімне вітаўся, калі і сустракаў каго з вяскоўцаў. А што ж вы ад людзей хацелі? Злыдзень будзе злое рабіць, а ты з ім размаўляй як з родным ды рукуяму падавай. Так і сканаўсамадзін, ніхто даяго развітвацца
172
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
не пайшоў. Адно толькі з суседніх вёсак колькі старых прыцяглося, мабыць, гэтаксама знахараў, ды вывезлі пахаваць. Хацінатак і стаяла. Вокны тыя ды дзверы ніхто не забіваў дошкамі крыжнакрыж, як вядзецца, бо баяліся, што праз такое дакрананнс можа нячыстая сіла ў чалавека ўвайсці. А пасля таго як прайшло сорак дзён з дня смерці варажбіта, старыя людзі параіліся паміж сабою і вырашылі запаліць гэты прытулак нячыстай сілы, каб яна і надалей ніколі болей не збіралася. Праўда, агонь бралі не той, што ад запалак разгараецца ці ў печы гарыць, а спецыяльна церлі адзін аб адзін кавалачкі дубовага дрэва. Як распалілі такі агонь, дык далі яго ў гаршчочку ў рукі самаму старому з вяскоўцаў, і той панёс да хаціны, каб падпаліць яе. Падышоўшы, тройчы перажагнаўся, каб нячыстая сіла ад яго адхіснулася, а потым, стараючыся ні да чаго не прытульвацца, кінуў той гаршчок праз разбітую шыбу ў сярэдзіну хаты. Праз даволі кароткі час сквапнае полымя лізала ўвесь будынак. Неўзабаве згарэла ўсё дазвання, і такім чынам было знішчана вернае месца, дзе маглі ў далейшым збірацца ведзьмы ды нячысцікі. Запаланілі, і ўсё на тым. A праз пару гадоў на тым дворышчы сталі расці алешыны, якія самі па сабе пасеяліся, вербалоз і іншыя чортавы дрэвы» (УЗ. Кобр.).
«Даўней заўсёды так рабілі, што як толькі паміраў злы знахар, a людзі ж добра ведаюць, хто чым пры жыцці займаўся, то ягоны падворак быў недаступны для ўсіх тых, хто ў царкву ходзіць. Баяліся ісці туды, каб з нячыстай сілай не спазнацца, каб ненарокам тая вядзьмарская сіла на каго не перакінулася. Праз пару дзён вырашалі спаліць усю сядзібу, каб агнём святым ачысціць тутэйшую мясцовасць ад нячысцікаў, не даць магчымасці збірацца ім у далейшым. Спальваннем звычайна займаліся самыя старыя людзі ў вёсцы, і не толькі таму, што яны былі вопытныя і спрактыкаваныя, але і таму, што калі за гэта якая трасца падкінецца і ім давядзецца паміраць, дык яны ўжо сваё на гэтым белым свеце аджылі. Апраналіся чыста, як на свята якое, і ішлі з агнём да той злашчаснай хаціны. Агонь быў не абыякі, а святы, свечка запальвалася спецыяльна для такой мэты кімнебудзь у царкве. Надта марудна неслі свечку, каб ненарокам не згасла, бо тады б давялося ўсім вярнуцца назад і пачынаць усё спачатку, але ўжо на другі дзень. Ад свечкі запальвалі некалькі смаловых ашчэпкаў і ўторквалі іх з розных бакоў у страху хаціны. Потым адыходзілі і старанна сачылі за тым, каб выгаралі ўсе дачыста будынкі на падворку. Тады ўжо лічылася, што нячыстай сілы няма і няма ёй, адпаведна, прытулку ў гэтым самым месцы. Выпальвалі ўсё дашчэнту. Гэта я добра памятаю» (УЗ. Драг.).