• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Смерць чорных варажбітоў
    153
    бо ж не было каму нават конаўкі вады падаць. Каб яшчэ якія сваякі ці равеснікі былі, то і гаворкаіншая вялася б, атак... Памёр, дыкнейкія старыя з суссдняй вёскі прыходзілі, труну рабілі. Самі яго і выносілі, самі і пахавалі. Дзе пахавалі, ніхто і не ведае. Каб не апаганьвалі магілу, відаць, баяліся. Даўней так вялося, што дзе злы знахар ляжыць, то там і людзі ходзяць нават са страхам, каб якой хваробай не захварэць, бо тое месца ў народзе заўсёды называлася «гнілым» (УЗ.Ст.). «Памірае знахар у адзіноце. Ніхтояго ведацьне ведае і не знае, як з ім развітацца, бо ж варажбіт перажывае намнога сваіх равеснікаў. Як бы ні казалі, што нехта пражыў даўжэй, але ўсё роўна не атрымаецца, — у такога злыдня гадоў болей будзе. Яго ж нячыстая сіла падтрымлівала, ён з ёю на працягу ўсяго жыцця хаўрус свой вёў. Таму сябры не прыходзілі. Папершае, іх проста не было сярод жывых, а падрутое, калі б яны і былі жывымі, то ж любы чараўнік імкнуўся да адзіноты, стараўся, каб поруч з ім ніхто не знаходзіўся, каб не сачыўпазіраў за ягонымі дзеяннямі, якія пасля ўсяго гэтага страцяць усялякую варажбу і таямнічасць. Як пачне ўміраць злыдзень, то начамі паблізу хто жыве ў сваіх хацінах спаць не могуць, толькі і чуваць, як нешта жудасна равенадрываецца. Паводлс сцвярджэнняў знаючых людзей — гэта не што іншае, як стагнанне чараўніка, якому прыходзіць канец, але які імкнецца падсабраць да сябе нячысцікаў, каб з імі развітацца, а заадно і пераказаць, каго яшчэ пакараць, каму яшчэ болей насаліць у гэтым жыцці засталося. He дзіўна, што людзі бокам ягоную хаціну абыходзілі, асабліва ў гэты перадсмяротны час, бо ён жа яшчэ з'яўляўся і перыядам найбольшай раз'юшанасці чорнага чараўніка, якому ўжо ўсё было няміла, нічога яму так не хацелася, акрамя аднаго — зрабіць чарговае зло, няхай сабе на такую справу пойдуць апошнія сілы знясіленага варажбіта. Некалі, памятаю, нават паказвалі месца, дзе жыў такі стары, вытвараў свае чарадзействы, здзекаваўся над прахожымі ды над праязджаючымі. To нас, малых, перасцерагалі абавязкова, каб мы там не хадзілі, не гуляліся, бо там уладарыць нячыстая сіла, а з ёю жартачкі дрэнныя. Такое на маім вяку было, то і я вам сама пераказваю»(УЗ. Лун.). «Знахарякпамірае, то даяго маладзейшыялюдзі не ідуць. Баяцца. Асцерагаюцца якой трасцызлыбеды, а равеснікаў ён не мае па той простай прычыне, што паперажывае ўсіх, хіба што недзе ў вёсцы ёсць яшчэ чорны знахар, то і той, адпаведна, гэтак доўга жыве, і яны ўжо паміж сабою сябравалі да вялі сумесную справу, пра якую ні слова, ні паўслова не гаварылі. Тады той, хто застаўся ў жывых, будзе весціўсё да самагапахавання. Самадзін аблазіцьды
    154
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    знойдзе іншых варажбітоў з навакольных вёсак. Яны адзін аднаго маглі ў твар і не ведаць, але пагудка людская пра тое, што адбывалася, гаманіла, і добра вядома было, на якой тэрыторыі ўладарыць адзін варажбіт, а на якой другі. Яны ж свайго сябрука не адпяваюць, да бацюшкі не звяртаюцца, не просяць некага прыйсці дапамагчы, бо ведаюць, што гэта рабіць дарма. Самі ж рабілі толькі шкоду, а раз так, то і ім адплочвалі адпаведным. Мала гэтага, акрамя саміх чараўнікоў пад покрывам ночы звярталіся да хаціны паміраючага ўсёмагчымыя нячыстыя здані, якім ён верна служыў, калі быў здаровы і поўны сіл. Расказвалі, што нават на значнай аддегласці ўхатах нельга было заснуць. Гэтакужо верашчалі, крычалі, стагналітыя нячысцікі. Выраблялі што хацелі, бо ж ноччу над імі ніхто, нават самая моцная боская сіла, не мае ўлады. Як ты не хочаш, як ты не старайся, а трэба чакаць трэціх пеўняў. Як трэці раз яны праспяваюць, то можна будзе выразна пачуць адчайныя крыкістагнанні — гэта нячысцікі такім манерам выказваюць сваё шкадаванне, што канчаецца іхняя часіна і давядзеццачакаць наступнай ночы. I малыя, і старыя засцерагаліся кудынебудзь вылазіць надвячоркам, а ноччу то і тым болей, з хаты. Старэйшыя, дыктыя ўтакіх справах разумнейшыя былі, ведалі, што да чаго, таму і нас падвучвалі. Варажбітоў даўней надта баяліся. Лякаліся і іхняга выгляду, і іхняга погляду, а найболей — усяго таго, злога, несправяддівага, што яны беспакарана выраблялі. Пакараць іх магла адно толькі — смерць, дык яшчэ і перад смерцю імкнуліся паздзекавацца над сумленнымі людзьмі» (УЗ. Жытк.).
    У М. Нікіфароўскага чытаем: «Калі чараўнік ці чараўніца дажылі да мяжы зямнога жыцця, аслаблі розумам і целам і не могуць больш весці чартоўскія справы, чэрці перастаюць ім дапамагаць і застаюцца побач толькі на варце іх душы і дзеля выканання істотнай умовы чарадзейства — перадаць яго камунебудзь з чарадзеевых блізкіх. Чым хутчэй зроблена гэта, тым хутчэй надыдзе і смерць чарадзея, хоць перадсмяротныя пакуты і ў гэтым выпадку бываюць большыя, чым у звычайнага чалавека. Але перадаць чарадзейства нялёгка. Пабачыўшы ганебнае жыццё блізкага чалавека і ведаючы яго прычыну, нават родныя ўхіляюцца ад бацькавай прапановы.
    Чалавечнасць блізкіх змушае іх палегчыць паміраючаму пакуты: яго пераносяць на падлогу пасярэдзіне хаты, а на грудзі кладуць вяроўку, якую выцягваюць на двор праз адчынсныя дзверы, — каб душы было зручна выйсці з цела; адкрываюць юшкі, свідруюць у сценах і столі дзіркі — каб туды прайшла падхопленая чарцямі душа чараўніка. Паколькі душа ў яго рагатая і ёй цяжка выходзіць з цела,
    Смерць чорных варажбітоў
    155
    на печ побач вешаюць хамут з лейцамі, каб чэрці маглі запрэгчыся і агульнымі намаганнямі выцягнуць «рагатую душу». Вядома, гэта прыносіць паміраючаму такія пакуты, што чалавечай моваю іх не перадаць.
    Дастаўшы душу з цела, чэрці ўсе разам залазяць у яго, каб апаганіць нядаўняе жытло сваёй ахвяры, а часам — каб падхапіць цела і занесці яго на чортаву бяседу. Апошняе, зрэшты, не ўдаецца, бо блізкія абсыпаюць цела асвячоным макам ці соллю. Тады зграя чарцей лётае над хатаю памерлага ў выглядзе крумкачоў, якія потым адлятаюць удалячынь, падхапіўшы душу чараўніка, пасля чаго пачынаецца бура і непагадзь, што доўжыцца некалькі дзён запар. Людзі імкнуцца пазбегнуць стыхійных здарэнняў: у магілу пад труну чараўніку яны кладуць адмысловы крыж, вычасаны з маладога (у чалавечы рост) дрэва»1.
    Нешта падобнае сустракаецца і ў другім яго выказванні: «Душа ў чарадзея рагатая, таму ёй так цяжка выходзіць з цела, і гэта прымушае паміраючага цярпець жорсткія пакуты.
    Душа ў чарадзея не можа праходзіць праз вокны і дзверы, якія звычайна памячаюцца крыжыкамі і праз якія анёлы свабодна пераносяць хрысціянскую душу. Таму для выхаду чарадзеевай душы ці разбіраюць столь над ложам у паміраючага, ці свідруюць у сцяне новую дзірку, ці кладуць на печ са спушчанымі шлеямі конскі хамут. У яго запрагаюць самых дужых чарцей і агульнымі намаганнямі дастаюць рагатую душу спачатку з цела, а потым і з дому. Дапамагае ў гэтым выпадку, калі паміраючы трымае ў руках заместа грамнічнай свечкі сук смалянога дрэва.
    Чарадзей доўга мучыцца на смяротным ложы праз тое, што не перадаў другому чарадзейскую таямніцу. Каб хутчэй скончыліся яго пакуты, паміраючага кладуць пасярод хаты на голую падлогу і адчыняюць дзверы, на грудзі кладуць вяроўку, другі канец якой праз адчыненыя дзверы выцягваюць на двор: душа ў чарадзея хутка выйдзе з цела па вяроўцы.
    Чарадзей доўга і страшна мучыцца перад смерцю зза таго, што нячысцікі не хочуць выйсці з ягонага цела. Калі ж нарэшце нячыстая сіла выйдзе з чарадзея, прысутныя заўважаюць, як хуценька выслізгвае чорная жывёліна — сабака, кошка, парася ці курыца. Гэту жывёліну неабходна адразу забіць, праткнуўшы яе наскрозь асінавым калом, інакш схаваныя ў ёй чэрці ўвойдуць у іншага чалавека, зрабіўшы яго чарадзеем замест паміраючага.
    Хто хоча бачыць смерць, якая яна ёсць, і асабліва — чарцей, якія
    156
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    ў час смерці чараўніка збіраюцца да смяротнага ложа, той павінен адзець на шыю конскі хамут з адпушчанымі на зямлю шлеямі і ўтакім выглядзе залезці на печ. Там, зняўшы хамут, ён павінен глядзець на паміраючага праз хамут»2.
    Многае з жыцця чараўнікоў спецыяльна ахутвалася флёрам таямнічасці для таго, каб лішні раз падкрэсліць адрозненне злых варажбітоў ад звычайных людзей. Мала таго, што яны паміралі ў самоце, пакінутыя і адрынутыя ўсімі, ім нават, паводде канонаў «сумленнага» жыцця, не дазвалялася дапамагаць, падаваць самае неабходнае, нават ваду. Бесчалавечнасць, выкліканая, на наш погляд, звычайным цемрашальствам, тут увогуле цяжка растлумачыць, бо і вуснапаэтычныя сведчанні таксама не даюць адназначнага адказу на пастаўленае пытанне. Болей таго, уводзяць у зман. Адчуваецца, што народным дарадцам было шкада паміраючых, кім бы яны на самой справе ні былі, але пераступіць мяжу забароненага адвечнымі канонамі не асмельваліся. За перыяд шматвяковага развіцця беларускага народа здараліся розныя вьшадкі. Прыгадаем раман У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», дзе сын забівае бацьку, які, паводле ягоных перакананняў, быўзлосным чараўніком, які ўсё рабіў толькі на зло людзям, хоць сам сын застаўся сярод жывых дзякуючы таму, што бацька здолеў вылечыць, засцерагчы яго ад ўсёпаглынаючай халеры. Здолеў, бо не проста спадзяваўся на лёс, на тое, што як будзе, дыктак і будзе, а ведаў, чым можна засцерагчыся ў адрозненне ад іншых, менш вопытных і спрактыкаваных.
    ДумаўАкім Загорскі, што пабачыцьслімака, раздушанагацяжарамуласнай віны, а ўбачыў чалавека, які нават не хавае ўласных вачэй.
    — Можа, не твая правіна? — сумеўся Загорскі. — Можа, нехта другі?
    — Мая правіна, — сказаў Марка. — Мая рука зрабіла, мне і адказваць.
    — Дык што ж ты тады святым прыкідваешся? — ускіпеў пан. — У сабакі вочы пазычыў?
    — Вы не крычыце на мяне, — зусім не памужыцку, а з гонарам сказаў закуты. — Нада мною зямнога суда няма. Мяне апраметная чакае. Я душу сваю навек загубіў, і мне ўжо з агню ніколі не выйсці...
    Загорскітак нічогаі недабіўся, пайшоў. I пачаў распытваць у другіх. пераважна ў сваіх жа азярашчанскіх сялян. Доўга нічога не мог даведацца, пакуль адна старая не расказала. У Акіма валасы ўсталі дыбам.
    Нездарма нябожчыка Раманалічылі за ведзьмака. Сам Акім Загорскі такому глупству, вядома, не верыў, але яны, яны ўсё ж верылі. Ды і як было не верыць, калі Раман лячыў травамі скурапею (каросту. — A. Н.) і скулы, упраўляў звіхі, выводзіў цяменнік, браў на рукі дзяцей з пярэпалахам і глядзеў ім у вочы, і дзецям адразу ж рабілася лягчэй.