• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Восьтакіта быўмузыкачарадзейнік, што захоча, то ён з сэрцам зробіць.
    Падрос музыка, зрабіў сабе скрыпачку і пайшоў у свет. Куды прыйдзе — пайграе, а за тое яго пакормяць, напояць як самага лепшага госця і яшчэ дадуць на дарогу. Доўга хадзіў так па свету музыка, весяліў добрых людзей, а ліхім без нажа рэзаў па сэрцы.
    Бачаць чэрці, што куды музыка прыйдзе, там менш людзі грэшаць, і давай вастрыць на яго зубы. Ідзе раз музыка цераз лес, а чэрці й наслалі на яго дванаццаць галодных ваўкоў. Заступілі яны музыку ў лесе дарогу, стаяць да зубамі ляскаюць, а вочы гараць, як гарачае вуголле. Няма ў музыкі нічога ў руках, толькі пад пахаю ў мяшочку скрыпка. Што тут рабіць! Думае музыка, што тут пачаць. Прыйшоў яму канец. Дастаў ён з мяшэчка скрыпку і смык, каб хаця яшчэ раз напаследак пайграць, прысланіўся к дзераву, да й пацёг смыкам па струнах. Як жывая загаварыла скрыпка, раздаўся пошчак па лесе. Прытаіўся лес — і лістком не варухне, а ваўкі як стаялі, разявіўшы горла, так і акамянелі: стаяць да слухаюць, а слёзы так і цякуць з воўчых вачэй. Перастаў музыка іграць, а ваўкі, бы сонныя, пасунуліся ў лес.
    Пайшоў музыка далей. Ідзе ён да ідзе, падходзіць к рацэ. Сонейка ўжо закацілася за лес, толькі яшчэ свеціць на самыя вярхі і як бы аблівае іх пазалотаю. Ціха, як у вусе, ніводзін лісток не варухнецца. Вельмі харошы вечар. Сеўмузыка на камень на крутым беразе, каля ракі, дастаў сваю скрыпачку і зайграў, да так гожа, што яго заслухаліся і неба, і зямля. I давай усе скакаць. Зоркі мітусіліся, як зімою снег, хмаркі плаваюць па небе, як ластаўкі перад дажджом, а рыба так узгулялася, што рака кіпіць, як вада ў гаршку. Але вось падняўся ў рацэ вадзяны цар да як пачаў скакаць, дак вада так запляскала, што заліла берагі, а чэрці спужаліся і павыскаквалі з вады. Бачаць яны, што ім ад музыкі супакою нідзе няма, вось яны давай думаць, як бы яго загубіць. Бачыць музыка, што вадзяны цар нарабіў людзям бяды, перастаў іграць, палажыў скрыпачку ў мяшок і хацеў ісці далей, але вось падходзяць два панічы і просяць
    134
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    пайграць на ігрышчы, абяцаюць заплаціць, што схоча. Падумаў музыка, што яму недзе начаваць да й грошай няма, паслухаў панічоў і пайшоў з імі іграць вечарынку. Прывялі панічы музыку ў палацы. Бачыць ён, аж там паноў і паненак хоць гаць гаці. Пакуль ён збіраўся іграць, бачыць, што гэта ўсё панічы — падбягуць к сталу, абмочаць палец у міску і мажуць сабе вочы. Памазаў і ён, да як памазаў, дак і бачыць, што гэта не паны, а чэрці і ведзьмы, й што ён не ў палацах, а ў пекле. Вось і зайграў ён, да так, што ўсё пекла разляцелася ў шчэпкі, а чэрці разбегліся па ўсяму свету. 3 тае пары чэрці і баяцца музыкі і больш яго не чапаюць»16.
    Тут музыка — адоранейшы чалавек, які гаспадарыць над усім чыста светам, якому ўсё падуладна. Цікава і тое, што ў сваім творчым шляху ён праходзіць адвечны шлях градацыі: ад дудара да скрыпача. Калі на дудачцы мог іграць амаль што любы чалавек, падбіраючы нейкія просценькія мелодыі, то скрьшка была падуладна далёка не кожнаму. Толькі таленавіты чалавек мог зайграць так, што пачыналі плакаць, прыгадаўшы сваё мінулае, мужчыны, не гаворачы ўжо пра жанчын. Ад чароўных зыкаў такога музыкі скакалі і танцавалі не толькі людзі, але і рыбы, і жывёлы, і сам вадзяны цар. Болей таго, ён прымусіў паўцякаць з пекла чарцей, пазбавіў іх адвечнага прытулку. Здавалася б, музыка звязаны з нячысцікамі і павінен, па логіцы, знаходзіцца на службе ў іх, дапамагаць і г.д. Аднак усё атрымалася наадварот, бо музыка аказалася смяротнай для чарцей, і таму гаварыць пра тое, што музыка знаходзіўся на службе ў нячыстай сілы, нам не выпадае, бо ўсе цяжкатлумачальныя аспекты ў гэтым пытанні ўпіраюцца толькі ў ягоную адоранасць, талент, якія не былі зразумелы сучаснікам. Чаму ён не такі, як усе, — вось тое пытанне, якое і выклікала ўсемагчымыя фантастычныя тлумачэнні, прымхлівыя аповяды адносна майстэрскага музычнага выканання.
    3 музыкай і музыкамі ў вуснапаэтычнай творчасці надта цесна звязаны вінакуры і півавары ... п'яніцы. Спрадвеку лічылася, што далёка не кожны чалавек пойдзе скакаць пад музыку, няхай сабе яна была самай вясёлай, што гэта ніхто іншы, як чэрці яго падбівалі, каб потым пасмяяцца, паздзекавацца. Для гэтага ўсяго менавіта яны, нячысцікі, выдумалі і ўвялі ў шырокі ўжытак віно ды гарэлку, якія раней і называліся ці «чартоўскім пітвом», ці «чартоўскім зеллем». Ад гарэлкі ўсё благое на свеце пайшло, вядзецца і весціся будзе. Прыгадаем шырокавядомую беларускую казку «Як Мікола з Пятром навучыліся ў чорта водку гнаць»:
    Хто лічыўся сябрам нячыстай сілы
    135
    «Ішоў Бог са святымі па зачацці свету; відзяць яны, што курыцца аганёк. Бог і пасылае Міколу з Пятром паглядзець, што гэта такое.
    Прыйшлі, глядзяць: чорт водку гоніць.
    — Хаціце — паспрабуйце!
    Паднёс ім водачкі з жалудовай чашачкі. Спадабалась — выпілі па другой. Харошая водачка была ў чорта, заматаліся святыя, толькі што бадрацца, вусы свае прыгладжваюць.
    Прыйшлі к Богу, хоць і не гавораць, што паспрабавалі трохі чортавай водачкі, ну Бог гэта харошо знае.
    — Чорт водку гоніць.
    — Ну, ладна! Ідзіце сабе к яму, пахмяліцеся.
    Пахмяліліся. Назад к Богу ідуць ужо бодра, весела, панаўчылісь, як водку гнаць, і кажуць:
    — Устроім і мы такую штуку, як чорт, штоб водку гнаць»”.
    Тут нават святыя Пятро і Мікола не ўтрымаліся і перанялі ал нячысціка ўменне гнаць гарэлку. Далася яна ў знакі беларускаму селяніну! Нездарма тых, хто прадаваў гарэлку (віно) у народзе называлі не іначай як «чортавымі дзецьмі», ці «чортавымі служкамі». М. Нікіфароўскі справядліва адзначаў, што «карчмары абдурваюць сялян, карыстаюцца абставінамі іх нялёгкага жыцця, імкнуцца пераканаць, што ў іх гарэлка самая лепшая і таннейшая. Калі ж п'юць гарэлку? Перш за ўсё пры частаванні гасцей, калі бягуць за гарэлкай на адной ножцы, і гаспадар часам жартоўна скажа: «Насі, Бог, гасцей пачасцей — дык і гаспадару будзіць памяншэй...»
    ...П'юць гарэлку і тады, калі збярэцца пэўная «кампанія», якая нярэдкаўзнікае стыхійна, неўхаце, неўсям'і. «Пітушчыя» называюць гарэлку вадзіцай аржаною, аржанушкай, святлушкай, весялушкай, чарнушкай, забярушкай, насніцай, акаянніцай, гарэліцай і інш. Сярод аматараў выпіўкі існаваў свой лексічны жаргон. Калі чалавек выпіваў звыш меры, гаварылі: «забіць, зарэзаць, задушыць, загрызці, заесці, перакуліць, шлёпнуць, хапіць, закалупіць муху, заламіць мядзведзя, мядзведку». Калі напіваўсядастраты свядомасці — «якзюзя назюзіўся», «з капылля далоў», «схапіць праз край», «запусціць у шулумейку», «заліць вочы». Ён жа тлумачыў і некаторыя выразы, напрыклад, «званіць келішкамі» — п'янстваваць вельмі часта; «кланяцца шкляному богу» — піць няспынна; «прамачыць горла, спаласнуцца» — выпіць чарку, выпіць дзве гарэлкі, «зубы спаласнуць» — пахмяліцца і інш. »18
    П'янства пастаянна адносілася вяскоўцамі да сацыяльнага зла, якое негатыўна ўздзейнічае на жыццё сялян. Таму і не дзіўна, што ўсёмагчымых карчмароўарандатараў, шынкароўгарэлачнікаў
    136
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    людзі залічвалі да служкаў нячыстай сілы. Малатаго, што яны сваімі дзеяннямі прыносілі вялікае зло ўсім сумленным жыхарам, дык лічылася, што ўсе гандляры гарэлкай дабіваюцца толькі аднаго: узбагачэння за кошт іншых. Такія карчмары не маюць сумлення, бессаромна аблічваюць сваіх навсдвальнікаў, прымушаюць іх потым доўгі час выплочваць грошы, якія, нібыта тыя п'яныя, бралі ўпазыку і г.д. А хто ж там дакажа, колькі выпіў ды што рабіў, калі нічога не памятаеш. Праўда, усе амаль аднагалосна сцвярджалі, што нарабаванае тое багаццедабро не ішло карчмару на карысць. Сам ён хадзіўабарваны, у рызманах, напаўголы, брудны. Гэтаксама ж выглядалі і ягоныя дзеці ды жонка. Падкрэслівалася і тое, што пераважная большасць карчмароў была яўрэі (іх называлі ў беларускіх вёсках і мястэчках «жыдкі»). «Мой дзед расказваў, што яшчэ ў даўнія гады ў Пагосце (ПагостЗагародскі — мястэчка ў Пінскім раёне. — A. Н.) было дзве карчмы. I трымалі іх два браты — Шмуль і Сроль. Жыдкі. Іх ніхто ніколі паіншаму і не зваў. Яны на гэта не крыўдавалі, але былі надзіва помслівыя. Вось калі які чалавек ім не спадабаецца, то зробяць у сваіх корчмах так, што ён прап'ецца дазвання ды яшчэ і ў пазыку залезе. А што, хіба п'яны памятае, што да чаго? Яго напояць, а потым ужо якую хочаш плату і скажуць. He можа чалавек грашыма аддаць, то вымушаны адрабляць сам, з жонкай, з дзецьмі, расплочвацца збажыной ды жывёлай. Пачне гаварыць, што не піў, не браў грошай гэтулькі ў пазыку, дык жыдок і патрэбныя паперы справіць, і ў суд валачэ, сведак сваіх пры гэтым маючы. На Шмуля і Сроля казалі, што яны з нячыстай сілай зналіся. Тлумачылі гэта тым, што вельмі жусё ўжо ім з рук сыходзіла. Мала гэтага, дык напусцяць яшчэ нейкага дурману, і чалавек, хоць і выпіў зусім мала, увогуле нічога не памятаў. Так пра іх гаварылі, падазравалі, але ў адкрытую абвінаваціць баяліся, каб яны чаго дурнога на ўсіх родных не накінулі. Ажно гэтыя падазрэннілюдскія і спраўдзіліся. Неяк у нас стала надта дружная вясна. За лічаныя дні ўсё растала, вада пазалівала наваколле, трэба было на чаўнах ад хаты да хаты плысці. Вяселле некага ў ваколіцы было, і паперліся, мабыць, з хаты выбраліся на змярканні ў Пагосцкую царкву. Дык коні людзей у возера ўнеслі. Тады многа людзей патапілася. He маглі зразумець, чаму так здарылася. Ажно на другі дзень усё стала на свае месцы. Аказалася, што той ноччу Шмуль памёр, а раз памёр чараўнік, то ў гэты час не менш як дванаццаць д'ябальскіх вяселляў, падчас якіх абавязкова гінуць ні ў чым не павінныя душы. Тут усім і дайшло, што ўжо, будучы, мёртвым жыдок Шуль усё роўна напаскудзіў людзям. Такое было некалі на са
    Хтолічыўся сябрам нячыстай сілы
    137
    мойсправе. Даўнейпраягочастазгадвалі.алепотымзабыліся» (УЗ. Пн.);
    «У нас раней усялякія страхі пра карчмара расказвалі. Даўно тое было. Як бы там ні круціў, а казалі, што карчмар, якога звалі Іцка, знаўся з нячыстай сілай. Хітры быў жыдок, а сквапны ўжо такі, што ніхто, выходзіла, бядней за яго ва ўсім наваколлі не жыў. Вопратку і тую, магчыма, за жабракамі даношваў, не гаворачы ўжо пра ягоных дзяцей ды жонку. Але так абдзіраў людзей, што ішлі да яго толькі ў выпадку самай пільнай неабходнасці. Блісне карчмар чартоўскімі вачыма, прыгнецца, рассыплеццаўпахвальбе сустрэчнаму, ілічы, што нямаўчалавека апошніх капеек. Забярэтой вядзьмар амаль за так. Гарэлкі ў яго многа нават самы моцны чалавек выпіць не мог, бо памяць адразу ж траціў. Нейкае чартоўскае зелле Іцка падмешваў. Глянеш, кілішак той малюсенькі, а здаравілавясковец пару іх вып'е іўжо носам у столдзёўбае. Ачмурэе, нічога не памятае, карчмару ж такое і трэба. Чалавек устае, а ён яму даводзіць, што той ужо надта многа вінаваты, і паперыну пад нос торкае, дзе нібыта ўсё пазначана. Селяніну хутчэй бы ад людскога сораму схавацца ды просіць адно — жонцы не гаварыць, каб ніхто лішні не ведаў. Маўляў, адпрацую, адплачу, але нікому не гавары, не даводзь да вушэй. А адзін дзед у нас жыў, дык той на свае вочы бачыў, як з карчмы чэрці выляталі. Раз нячысцікі выляталі, то, значыцца, яны з гаспадаром хаўрусавалі. Той дзед ніколі ў жыцці гарэлкі ў рот не браў, таму яму і паверылі, іначай бы ўсё на п'янку спісалі. Стары шукаў карову, якая з пашы дамоў не прыйшла, і зайшоў на ўзлесак. А карчма Іцкава і стаяла за вёскай, на перакрыжаванні дарог — гэта для таго, каб людзей болей у яе наведвалася. Дзед казаў, што ўжо была глыбокая ноч і ён павярнуў дамоў, бо каровы не знайшоў тут і спадзяваўся на тое, што яна ўжо сама дамоў прыплялася. Параўнаўся з карчмою, і тут у яго валасы на галаве дыбам узняліся. Прама перад ім з коміна выляталі чэрці. Адзін, потым другі. 3 хвастамі, як мае быць. 3 рагамі. Лахматыя такія. Выляталі пасвістваючы і ляцелі ў бок балота. Тады людзі, паслухаўшы такое, перасталі хадзіць у Іцкаву карчму, а недзе праз месяц яна згарэла ясным полымем сярод ночы. Спалі ўсе глыбокім сном, а калі прачнуліся, то карчмы болей не было. Праўда, на пажарышчы было надта многа нейкіх незразумелых слядоў. Здзіўляла і тое, што яны былі нароблены за такі кароткі прамежак часу. Гэта давалалішнія падставы для таго, каб гаварыць пра сувязь Іцкі з чарцямі. Тым болей што потым ні яго самога, ні каго з ягонай сям'і ніхто ўвогуле не бачыў» (УЗ. Ганц.).