Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Чорныя варажбіты
115
ўкінуў іх у печ і спаліў. Пасля попелтой вадою свянцонаю пакрапіў. I што ж вы думаеце? Тая старая праз некалькі дзён памёрла. Гаварылі, што калі да яе прыйшлі, дык уся галава ў вядзьмаркі была ў пер'і. Нібы яны з валасоў, тыя пёркі, так і раслі. Вось такое раней запроста здаралася» (УЗ. Калінк.).
«Некалі, калі яшчэ зусім малою была, то мне паказвалі ў нашай вёсцы адну старую бабульку. На яе ўсе казалі, што яна ведзьма і надтапростаможаперакінуццаўсароку. Чамуўсароку? Ботая старая, як пачынала гаварыць, дык яе ніхто не мог спыніць. He тое што спыніць, але словадругога нельга было ўставіць. Каб жа яна перакідвалася, ды зла ніякага не рабіла, то і бяды асаблівай не было б. А то ж запроста магла які паморак занесці ці пажар утварыць. Ніхто на птушку не падумаў бы. Тым болей на старую, якая, праўда, норавам благім вылучалася. Гляне на каго, дык таго скрывіць, але асабліва запроста магла жывёлу псаваць. Вось зраніцы ідзе кароўка на пашу вясёлая, здаровая, а вечарам з пашы вяртаецца, то ўжо ледзьве ногі перастаўляе. Аказваецца, простатая саркоа на гэтую бедную жывёліну нібы ненарокам садзілася. Тых імгненняў дастаткова было, каб яна захварэла. Доўга старую ведзьму падпільноўвалі, стараліся падабраць такі момант, дзе б яна ўжо не здолела выкруціцца, уцячы беспакарана. I аднаго разу прыйшло такое імгненне. Старая пераўвасобілася ў сароку, села на высачэзную бярозу, з самае вершаліны, што знізу і ўгледзець не так сабе проста, і давай верашчацьтрашчаць. Ды, мабыць, затрашчалася, забылася на ўсё на свеце і нават на тое, што яе ж могуць падпільнаваць. А тут ішлі паляўнічыя з палявання. Злосныя былі. Нічога за цэлы божы дзень не ўпалявалі. Дык адзін з іх, на што ўжо здатны стралок быў, толькі пачуўтрэск сарокі, ускінуўся і — бах, ёсць! Як і не сядзела, хоць на самай вершаліне была. Ажно на другі дзень, з самае раніцы, ужо ўсе сталі гаварыць, што памерла старая ведзьма. Так яе той паляўнічы заўчасна ў магілу ўвагнаў, а то б яна яшэ людзям колькі зла ўчыніла. Перакідвалася ў сароку. Ніхто б з маладзейшых, каб старэйшыя не падвучвалі, у гэта б і не паверылі нават» (УЗ. Івац.).
Даволі часта ў вуснапаэтычных запісах згадваецца і пра тое, што такая злая жанчына мела магчымасць ператварацца ў ... жабу. У самую звычайную, якіх заўсёды мноства было навокал. Праўда, тая жаба вылучалася ад іншых вялізнымі памерамі і яшчэ тым, што мела даволі гучны «голас», які нібыта падкрэсліваў лішні раз яе няпростае паходжанне. «Некалі мой нябожчыкдзядуля расказваў, як ягоны сябар зза ўласнай дурноты нагу страціў, а потым і памёр з мала
116
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
дых гадоў. Сябар той быў хлопцам смелым, адчайным. He надта ён прыслухоўваўся да таго, пра што старэйшыя гаманілі. Засмяецца, ускінецца ды зубы ў адказ пакажа, нібы і не чуў нічога. Казалі не раз і не два яму пра ўсялякую нячыстую сілу, толькі каб жа слухаўся хлапчына, дыкіпашанцавалаб,ці бокамабышоўбы, атак... Пайшліхлопцы адзін раз да дзяўчат у суседнюю вёску. Даўней часта так хадзілі. На вячоркі. Ідуць, а прама на дарозе, пад нагамі, ляжыць здаравенная жаба і, здаецца, ледзьвеледзьве дыхае, ад таго што яна такая вялікая. Усе так сцішана абыходзяць, імкнучыся не закрануць жабу ненарокам, не налякаць яе, бо нібыта адчувалі, што ў ёй нячыстая сіла сядзіць, якая можа ўлюбы момант адпомсціць. Усе прайшлі як мае быць, а гэты ж хлопец даўмеўся вось да чаго. Падскочыў да той жабы і так лупянуў нагою ў яе, што яна, нібы які мячык, паляцела некуды ў карчы. Зарагатаў ён задаволена, і пайшлі ўсе далей. А на наступны дзень матуля таго дурынды давай бегаць па суседах. Хлопец з нечага перастаўпадымаццана ногі. Праўда, потым стаўхадзіць, але правую нагу ўвесь час валачыў. Так ў яго і цягнулася, так і доўжылася да самае смерці. Ужо калі памёр, а сканаў даволі маладым, дык адзін стары знахар павучальна нашэптваў, што ён жабучарадзейкутады ўдарыў. Без злосці ўсялякай ударыў, проста так, каб паказаць, што нікога не баіцца, а вунь як яно ўсё павярнулася. Да смерці сябе прыгаварыў, а каб слухаўся старэйшых, дыктакога гора б можа і асцярогся б» (УЗ. Жытк.).
«Некалі самой даводзілася чуць, што на Палессі існавалі жабычарадзейкі. Хутчэй за ўсё імі былі не самі жабы, а ў іх пераўвасабляліся ведзьмы, але ж людзям ад гэтага было не лягчэй. Толькі і глядзі, каб дзе на такую рапуху не напароўся. За лепшае яе трэба было абходзіць ціхенька, лішні раз не турбаваць, такім чынам не даводзіць да зла. Старыя людзі ўсё ведалі, то яны і папярэджвалі, каб малодшыя ад іх навучаліся. Увесь час у якасці прыкладу прыводзілі выпадак, як адзін чалавек не паслухаўся сваіх бацькоў і за гэта паплаціўся ўласным жыццём. Здарылася вось што. Пайшлі яны жыта жаць усёй сям'ёй. Тады ж у кожнага ўласная ніва была. Ідуць, размаўляюць найболей пра добры ўраджай, пра будучы хлеб, бо адвеку ў вяскоўцаў такая завядзёнка: чым болей пра хлеб добрага гаворыш, тым лепшым ураджай будзе. Так бы і да нівы дайшлі. Ажно тут на дарозе ўбачылі здаравенную жабу, якой, магчыма, і ўжыцці раней бачыць не даводзілася. Старэйшыя паціхупаціху і наперадпрайшліпадаліся не азіраючыся, а малодшы сын, які ззаду плёўся і не надта каб на працу спяшаўся, спыніўсяля рапухі. Пастаяўкрыху і, убачыўшы, што
Чорныя варажбіты
117
іншыя не глядзяць, як гопне на жабу дзвюма нагамі. Толькі водгулле ды трэск раздаўся, і ўсё на тым! Каб жа ддя такога жартаўніка так лёгка ўсё завяршылася, як не тут тое было! У тую ж ноч яго раздула ўсяго, як якую бочку, і праз колькі дзён ён сканаў. У страшэнных пакутах, аўсё, аказалася, ззатойсамайжабы, бо чароўная яна была, яе ўвогуле нельга было чапаць, а хлопець яшчэ і пасмяяўся» (УЗ. Ст.).
Адносна ўсёмагчымых ператварэнняў пісалі многія беларускія фалькларысты. А. Багдановіч сцвярджаў: «Ведзьма таксама можа ператварацца ў сароку і чорную кошку»66. У другой фальклорнай працы сустракаем: «Хто хоча ўбачыць, як чараўніца прыходзіць у абору, няхай паставіць барану пры сцяне і сам за ёю сядзе — тады ўбачыцьчараўніцуўвобліку кошкі». Кібартсведчыў: «Што ведзьмы ператвараюцца ў жаб, ніхто не сумняваецца. Шмат жыве апавяданняў, якія нам сцвярджаюць гэта перакананне»67. У яго ж ёсць і іншае сведчанне: «Калі ў хату ўлезе жаба, асабліва ў пару, калі жабы звычайна не лазяць, гэтае здарэнне выклікае вялікі страх у жыхароў, бо яны перакананыя, што гэта ведзьма іх наведала»68.
Маючы неабмежаваную ўладу над стыхіямі, паасобнымі людзьмі, ведзьмакі імкнуліся ўладарыць і ў кожнай асобна ўзятай сям'і. Зводзілі мужа з жонкай да таго, што яны пастаянна сварыліся, біліся паміж сабою. У некаторых сем'ях заходзілі надта далёка — да калецтва, а то і да смертазабойства ці самагубства, калі жыццё, у выніку такіх непажаданых звадак, станавілася проста невыносным. Прачалавека, якітолькі і рабіў, штосварыўся («грызся»), чапляўся да іншых, казалі: «у яго ж (у яе) чорт усяліўся... Ён жа яму (ёй) жыць спакойна не дае... Вось і чапляецца да каго яму хочацца...» Найболей у гэтым плане высмейваліся жанчыны. Лічылася нават, што для таго, каб у яе ўвабралася нячыстая сіла (нячысцік), насланая варажбітом, ёй і рабіць абычаго не трэба было. Яна ж (любая жанчына) ад прыроды ўпартая, у ёй закладзена фантастычная ўпартасць, нават тады, калі ўжо заранёў вядома, што баба не мае рацыі, усё роўна «змагаецца да канца», нягледзячы надта на тое, якім бы трагічным для яе ён ні быў. Звернемся да беларускай народнай казкі «Стрыжанаголена».
«Прынесла жонка есці мужыку, а ён касіў. Ён і кажа:
■— Вось скасіў, як выгаліў.
А яна кажа:
— Як выстрыг.
— He, як выгаліў.
Ну і гэтак паспорылі. Яна сказала, што пайду ўгаплюся, але ўсё роўна, як выстрыг.
118
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
— Ідзі, тапіся, але выгаліў.
Яна пайшла ў балота. Залезла па пояс у балота і крычыць:
— Выстрыг!
А ён:
— Выгаліў.
Яна залезла яшчэ глыбей, аж з галавой схавалася, але падняла два пальцы і паказвае, што выстрыг.
А ён крычыць:
— Выгаліў.
Дык яна ўзяла і ўтапілася. А ён не пайшоў яе ратаваць»69.
Самае цікавае, што народныя дарадцы прымушаюць тут упартую жанчыну ісці не ў чыстую ваду, а ў балота. Hi для каго не сакрэт, што балота — гэта месца жыхарства ўсёмагчымых чарцейнячысцікаў, кія напрамую (ці праз свайго пасрэдніка) уплывалі на гэтую сялянку, прымушалі яе здзяйсняць непрадуманыя ўчынкі. У некаторых выпадках нават чорт прызнае сваю бездапаможнасць перад упартасцю бабы і саступае ёй дарогу.
Дзе чорт не можа, туды бабу пашле.
«Вось адна пара людзей маладых ажанілася. Чорт хадзіў, хадзіў год, каб звесці, каб яны пабіліся, — ніяк не можа. Спатыкаецца са старушкай, з бабай.
— Можа б, ты мне памагла?
— Памагу. Што такое?
— Вось звядзі, каб яны пабіліся, гэтыя людзі маладыя, я табе дам бацінкі ў царкву хадзіць.
— Добра.
Зараз яна прыходзіць да маладзіцы і гаворыць:
— Знаеш, што ў тагой мужа ў галаве ёсць сівы волас. Трэба яго абавязкова вырваць, а не вырвеш — памрэ.
— Бабка, а як яго вырваць?
— Ну як. Вось ён паедзе араць, ты прынясеш яму снедаць. Ён паснедае, скажы, што ляж, я ў цябе ў галаве пагляджу, вазьмі з сабой брытву 1 выражаш.
А яму баба старая сказала:
— Вось, не глядзі, што вы добра жывяце, не сварыліся. Яна цябе хоча зарэзаць. Вось пабачыш.
Бабка так сказала. Вось ужо і ўсё на тым. Па гэтаму атрымлівалася, што калі ён будзе снедаць, яна паспрабуе ў яго галаве паглядзець.
Так і на самой справе атрымалася. Глядзіць селянін, а жонка брытву вострую дастала і... падумалася яму самае страшнае. Схапіліся тады селянін з бабаю ды давай біцца.
А чорт за кустом сядзіць, аж куст калоціцца, смяецца. Рад, баба звяла. Спатыкаюцца яны зноў.
— Ну, дай мне бацінкі.
— Дам, бабка, дам.
— Дык давай сюды.
Ну, нясе бацінкі ўжо ёй.
— He, пачакай.
— А чаму пачакаць?
Чорныя варажбіты
119
Навязвае бацінку на жэрдку метры са тры даўжынёю і падае ёй.
— Ха, я табе такую дабрату зрабіла, а ты мне на жэрдцы падаеш!
— He, кажа сам чорт, — бабка, я цябе баюся, бо ты хужэй за чорта»’0.
Як бачым, тут не гаворыцца, што старая бабка, якая звяла ўсётакі мужа з жонкай, была варажбіткай ці злой чараўніцай, але тое, што яна здзейсніла ў адносінах да сумленнай сям'і, цалкам падпадае пад такое вызначэнне. Вераломнасць, непрадказальнасць паводзін старой падкрэслівае нават сам нячысцік, адзначаючы, што яна «хужэй за чорта». Тут чалавек пабіўся з жонкай, і трэба думаць, што далейшай ідыліі ў іхнім сумесным жыцці, як раней, не будзе існаваць. Усе зайздросцілі іхняму шчасцю, а цяпер яны сталі такімі, як усе. I будуць надалей гаварыць вяскоўцы, «што чорт і да іх у сям'ю ўбіўся і не дае ім жыць мірнаспакойна».