• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Чорныя варажбіты
    99
    яны любяць і саб'юць усіх з вернага шляху. А так нячыстая сіла, наляканая ды спалоханая, ляціць недзе. Правільна зрабіў, не забыўся!» Тады ўсім стала зразумела, што да чаго. У нас, ужо на маёй памяці, здарыўся быўтаківыпадак, калі вяселле ўсю ночучыстымполі ездзіла. Там і чалавек адзін замёрз насмерць. Іх нячыстая сіла круціла, не здагадаліся выстраліць. Вось, у выніку, і атрымалася» (УЗ. Жытк.); «Добра помню, што раней, калі маладая ехала ў радню жаніха, то яе бацька ў абавязковым парадку страляў з ружжа. Для таго ўсё гэта рабілася, каб адвадзіць нячыстую сілу, якая можа ўвязацца за вясельнікамі па дарозе. Калі ж не было ў дзяўчыны бацькі, то запрашалі стрэліць у паветра хрышчонага бацьку, аднак абрад гэты абавязкова захоўвалі, бо ўсе баяліся, што чэрці то дарогу перакрыюць, то з яе саб'юць, то завядуць немаведама куды, адкуль могуць і жывымі не вярнуцца. Даўней гаварылі, быццам бы і на самой справе вяселле адно заблукала і, збіўшыся з саннага шляху, уляцела ў гнілое балота. Сцюжа тады стаяла нечуваная, мароз траскучы, за дватры крокі можна было запроста заблукаць. To некаторыя рэчы вясельнікаў знайшлі толькі вясною, а саміх іх ці ваўкі паразрывалі, ці ў балоце патапіліся. 3за недагляду старэйшых усё адбылося. Надта самаўпэўнена сябе павялі. Нячыстую не адагналі, вось яна ім і далася ў знакі ды ажно да самай магілы. Каб усё зрабілі, дык і жывымі засталіся б» (УЗ. Пн.).
    У дадзеных выпадках стрэл са стрэльбы павінен быў асацыіраваць сабою смяротны ддя любога нячысціка ўдар маланкі. Але так як даўней вяселлі праводзіліся ў час, калі гром ужо проста не мог грымець (позняя восень — зіма), а маланка джыгаць сваім па ражальным бізуном, то з вынаходжаннем агнястрэльнай зброі яе даволі ўдала сталі прымяняць і ў сямейнабытавой абраднасці.
    He заўсёды спадзяваліся толькі на стрэл з ружжа, на выпіванне дубовага адвару, але і на абавязковае вымаўленне замоў, якія можна было б аднесці да агульнаўжывальных, у сэнсе засцеражэння ад усяго злога, чараўнічага, што магло б чакацьчалавека (людзей) як на самім вяселлі, так і ў дарозе, калі ўжо вясельны поезд імчаў маладых у род жаніха. Такі вуснапаэтычны твор пачыналі вымаўляць задоўга да мяркуемага мерапрыемства ці да адпраўлення ў дарогу. Таму ён станавіўся своеасаблівым слоўным заклёнамабярэгам. «Ой, ворагі! He пераходзьце дарогі. Няхай пяройдзе Гасподзь Бог. Хай пяройдзе татка мой, усямая радзіна. Каббыла для мяне жыццёвая дарога шчасліва» (УЗ. Лельч.); «Ад ворагаў»: «Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Маці святой пакланюся, святому айцу Мікалаю — вя
    100
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    лікаму цудатворцу. Першым разам, першым часам, арлом еду, вужом паганяю, гадзюкай падперажуся, ад усякага злога духа на ўсё сваё жыццё адвяжуся. Выйду я ўдвор, у двары — вада, на вадзе той купіна, на купіне гадзіна. Я тую гадзіну пасякупарублю, усім сваім непрыяцелямворагам на будучае жыццё ў сэрцы і ў вачах клевятузлыбяду замаўляю. Потым паўтарыць яшчэ вось гэтыя словы тройчы: «Адкасніцеся, адвараціцеся ворагі ад мяне!» Пасля гэтага плюнуць тры разы і сказаць дзевяць разоў «Госпадзі дапамажы!» (УЗ. Нар.); «На ваўка вярхом саджуся, гадзюкаюзмяюкаю падперажуся і нікога я не баюся. Праваю нагою ступаю, усім злыдням раты закрываю. Вы, злодзеіворагі, вы мае, не глядзіце на мяне змяінымі вачыма, a глядзіце, як Божая Маці аграждае на ўсё жыццё маладых (Ганну і Пятра, напрыклад) ад усяго нячыстага і нядобрага, ад чортавага і вядзьмоўскага. Праз парог ступаю, ваша хата, амой верх, ваша слова, а мае правы. Святы Георгій, дапамажы мне пахаваць ворагаўмаіх паднагамі маімі і дапамажы назаўсёды міласцю сваею» (УЗ. Лельч.); «Сонцам асвяшчаюся, месяцем аграждаюся, у сваёй добрай, у будучай жызні ўбяждаюся. 3 Богам ста ворагаў не баюся, ворагаў сто, a Богадзін. Крыжамяхрышчуся, крыжам імалюся, крыжам божым ангелаў заклікаю, а ворагаў адганяю. Ідзіце, ворагі, ад маёй хаты, з чатырох вуглоў. Прачыстая Божая Маці стаяла, Ісуса Хрыста ўзнаграждала, мёртвых ворагаў заклінала. Амінь. Вымаўляцьу 12 гадзін дня, потыму 12 гадзін ночы» (УЗ. Глыб).
    Але як не засцерагаліся ад нячысцікаў і нячыстай сілы, ад знахароўі варажбітоў падчас вяселляў, паводде народных перакананняў, здараліся, і даволі часта, і трагічныя выпадкі. Самыя страшныя з іх — пераўтварэнне цэлых вясельных паяздоў у ваўкалакаў, а дакладней — у ваўкалачыя гайні. Зазірнем крыху ў гісторыю гэтага пытання, тым болей што тут роля злых варажбітоў падаецца ва ўсёй паўнаце.
    Яшчэ «бацька сусветнай гісторыі» Герадот запэўніваў, што неўры, якія быццам бы жылі паблізу ракі Піны і потым рассяліліся сярод славянскага племені будзінаў (першабытных жыхароў даліны Прыпяці), усе чыста былі чараўнікамі і кожны з іх хоць адзін раз у год ператвараўся на некалькі дзён у ваўка. Далей сцвярджалася, што існаваў звычай насіць кажух поўсцю наверх і што менавіта гэта дало падставы для меркавання пра ператварэнне чалавека ў ваўка. Ацэньваючы Герадота, можна схіліцца да таго, што ён на ўласныя вочы бачыў, як мясцовыя жыхары пераапраналіся (ці імкнуліся зрабіць гэта) у нейкіх пэўных звяроў падчас язычніцкіх святаў, што былі
    Чорныя варажбіты
    101
    цесна звязаны з каляндарнаабрадавымі звычаямі, з земляробчымі цыкламі тагачасных жыхароў.
    Англійскі даследчык Э. Тайлар пісаў адносна гэтага: «У часы Аўгусціна варажбіты пераконвалі сваіх кліентаў, што пад уздзеяннем вядомых ім слоў яны могуць ператварыць іх у ваўкоў, і ў параўнаўча яшчэ недалёкім для нас часе згадвалася выкарыстанне для гэтай мэты мазі. Старажытнаскандынаўскія сагі згадваюцьпра ваўкоўпярэваратняў і аб «мяняючых свой воблік», якія лютавалі страшйнна асабліва падчас найбольшага ўплыву нячыстай сілы. Датчане бачылі пярэваратня ў чалавеку, у якога сыходзіліся бровы — гэта надавала яму падабенства з матыльком — адвечным вобразам душы, якая гатова паляцець і ўвайсці ў іншае цела. У апошні год вайны паміж шведамі і рускімі жыхары Кальмара сцвярджалі, што шматлікія ваўкі, якія наведвалі гэтую мясцовасць, былі не што іншае, як пераўвасобленыя шведскія палоннікі. Адлегенды Герадота пра неўраўмы можам прасачыць гэтую ідэю на славянскай глебе, дзе гаварылася пра лівонскіх варажбітоў, якія, купаючыся ў рацэ, на 12 дзён ператвараліся ў ваўкоў. У славян было шырока распаўсюджана павер'е, што ваўкі, якія ў лютыя зімы нападаюць на людзей, — гэта не хто іншы, як «вілкалакі» — людзі, якіх пераўвасобілі ў ваўкоў пад уздзеяннем чараўніцтва. У Германіі, асабліва на Поўначы, да гэтага часу не зніклі апавяданні пра воўчыя паясы, лічаць, што ў снежні не трэба размаўляць пра ваўкоў, называць іх па імёнах, бо ў адваротным выпадку могуць разарваць пярэваратні. Англійскае слова «вервольф» адлюстроўвае старажытнае павер'е гэтай краіны, і калі на працягу стагоддзяў яно іграла нязначную ролю ў англійскіх народных паданнях, то гэта не трэба прыпісваць недахопу павер'яў, а хутчэй за ўсё — недахопу ваўкоў»50.
    Меў рацыю Ф. Буслаеў, калі сцвярджаў, што «паданні класічных народаў пра сірэнаў, кентаўраў, фаўнаў былі змешаны з нацыянальнымі вераванняміўпярэваратняўваўкоў, ці ваўкалакаў... Такім чынам, у гэтай невыразнай вобласці сярэдневяковых вераванняў народнае непрыкметна пераходзіла ў запазычанае звонку і запазычанае, гэткае ж прыгожае і незвычайнае, лёгка прыпадабнялася народнаму, туземнаму»51. Трэба адзначыць наступнае. Патрыярхальныя людзі на працягу некалькіх стагоддзяў, а пасля і тысячагоддзяў, вельмі часта «прыкрываліся» воўчай шкурай, як у прамым, так і ў пераносным сэнсе слова, у пошуках сілы, вынослівасці, храбрасці, нестамляльнасці, а найболей, мабыць, беспакаранасці. Толькі гэтае празмернае памкненнедатаго, кабдзейнічаць беспакарана, прывя
    102
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    ло да зусім іншага выніку — лікантрапіі — гэта стан чалавечай душы, знаходзячыся ў якім чалавек адчувае сябе сапраўдным ваўком і становіцца з гэтай нагоды сацыяльна небяспечным, здольным на любое гвалтоўнае дзеянне ці на забойства.
    Вяліся ў гэтым накірунку і тэалагічныя спрэчкі, якія завяршыліся вынікам, што д'ябал не ператварае чалавека ў ваўка, а толькі ахутвае яго воблакам і прымушае іншых бачыць у ім звера. Нараджаецца пярэварацень ад нармальнай жанчыны, якая, праўда, грашыла з ... чортам. Ці з пярэваратнем. Толькі яна зацяжарыла, і ўжо нічога нельга выправіць — дзіця належыць цёмным сілам. Больш звычайны выпадак з'яўлення на свет пярэваратня — калі ў чалавека ўвайшоў д'ябал і кіруе ягонай душой. У абодвух выпадках ахвяра ніякай сілай волі не можа справіцца з ракавой метамарфозай. Можнатаксама заразіцца лікантрапіяй падчас кантакту з пярэваратнем — праз парэз скуры, калі туды трапляе сліна чалавеказвера, ці ад укусу. У некаторых усходнееўрапейскіх паданнях на пярэваратня няма ніякай управы — нават крыжам нельга запалохаць ці адвадзіць.
    Асаблівыя выпадкі пярэваратніцтва — калі зло само шукае выйсце з чалавека і ён сам імкнецца стаць страшыдлам. Падчас гульбішчаў ведзьмаў такія людзі на перакрыжаваннях дарог ці на ўскрайках лесу пакідаюць заблытаныя каўтуны (валасы, кавалачкі скуры, кропелькі крыві). Д'ябал старанна збірае ўсе гэтыя паднашэнні і адорвае нягоднікаў асаблівым уціраннем, якое складаецца з частак жабы, змяі, вожыка, лісіцы і, канешне ж, ваўка. У поўню той, каму ўцерлі гэтую мазь, становіцца пярэваратнем. У быту яго можна пазнаць па запаўшых вачах, якія свецяцца ў цемры, па шалудзівых нагах, па поўсці на далонях, па тым, што ўказальныя пальцы ў іх даўжэй за сярэднія, а пры маладзіку ў іх на сцягне выступае выразны таямнічы знак. Таксама прыкметай ваўкалака, як і герояваўка, паводле паданняў усходніх славях, з'яўляецца прыкметная ад самага нараджэння «воўчая поўсць».
    Вядомы даследчык беларускай этнаграфіі і фальклору П. Шпілеўскі прысвяціў тэме пярэваратняў у нашай міфалогіі асобную працу, якая так і называлася «Йсследованне о вовколаках». Вельмі цікава ён разважае пра паходжанне гэтага вобраза не толькі ў беларускай народнай творчасці, але і ўвогуле ва ўсёй славянскай міфалогіі. «Ваўкалака (ці ваўкалека), — пісаў вучоны, — пярэварацень, г.зн. чалавек, якога ператварыў хтонебудзь ці ператварыўся сам па сабе, паўласнамужаданню, у ваўка»52.