Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Чорныя варажбіты
83
варажбіт валодае нечым патаемным і здольны зазірнуць у мінулае, як і ў будучае. Стаяў дзед непарушна. Колькі трэба, столькі і заставаўся. Вяртаўся дамоўіншым шляхам. Да гаспадароўне падыходзіў і не развітваўся. Калі раніцай заходзілі ў гумно, то там, як ні стараліся, не знаходзілі ніводнай мышы. Ведаў нешта надта моцнае з замоў той дзед. Няйначай. Просты чалавек такога ніколі не здолеў бы зрабіць» (УЗ. Светл.).
Тутне згадваеццаўвогуле, якіязамовы (адноснатэкстаў) выконваліся пакліканымі на выручку знахарамі. Яны «нешта шапталі», a то і «плямкалі губамі». He выключана, што самі інфарматары для надання сваім аповядам найбольшай таямнічасці, зачараванасці ішлі на прыём свядомай гіпербалізацыі здольнасцей варажбітоў: «вось толькі глянуў, то мышы тыя і павыбраліся», «ракою мышы з гумнаў паплылі» і г.д. Праўда, як бы «ні прыхарошваўся» факт амаль што цудоўнага выратавання збожжа ад мышэй, мы павінны канстатаваць наступнае — у большасці выпадкаў селянін на самой справе не ведаў, як жаяму выратавацца ад гэтых грызуноў. Таму, зноўтакі, кожная гаспадыня ці гаспадар ведалі агульнаўжывальныя (агульнавядомыя) замовы і выконвалі іх як своеасаблівае магічнаабрадавае дзеянне, якое павінна было дапамагаць у будзённым жыцці, толькі ўжо не ад адных мышэй, а ад усёмагчымых пошасцей.
«На жыта, супраць шкоднікаў»: «Чэр нападаіць, кор пад'ядаіць. Чэр кіпучая, чэр магучая, ідзі з нашага поля на ліхія імхі, на балоты, на гнілыя калоды, а калі не пойдзеш, то святы Міхайлаарханій сашлець пціц з нябес з жалезным носам. Будуць драць, кляваць, вашу жысць рашаць. Ва векі амінь»'.
Замова, як бачым, агульнага характару. I прызначалася яна не толькі для таго, каб адвадзіць мышэй, але і ўвогуле супраць шкоднікаў. Адносна шаптання замовы, скіраванай супраць мышэй, выкліканых ці прываджаных злымі чараўнікамі (злым чараўніком), у нас ёсцьтолькі адзін прыклад, зафіксаваны натэрыторыі Ганцавіцкага раёна.
Госпаду Богу нашаму памалюся,
Святой Маці Прачыстай пакланюся, Крыжом усемагутным хрышчуся, За святых апосталаў хаваюся, Нікога са злых злыдняў не баюся. Загадваюпаўпрашаю, Ведзьмам і ведзьмакам Вочы колам пастаўляю!
Вочы колам пастаўляю,
Рукіногі граблямі паўрабляю!
84
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
Каб яны, злыдні злыя, Сябе за пальцы кусалі, Сабе самім зпад сэрца Кроў смакталі!
Каб яны злое ўсё на сябе пабралі, Маю ніўку, маё поле Бокам заўсёды абміналі. Каб яны да маго жыта, Ярыцыпшаніцы, Ходу не мелі, ад усяго толькі ляцелі. Каб па маіх межах не блудзілі, Па жыцейку заломаў не ламілі. Святыя й Прачыстая Маці На варце заўсёды будзе стаяці, Ды мне ва ўсім часта дапамагаці, Злым злыдням з іхняй злыбядою, Рукіногі войстрым мячом абсякаці. Калі той злыдзень залом заламае, To ён яго і ў магілу ўганяе, На чорны лес, на гнілыя балоты, Туды, дзе ўсе жывуць нечыстоты, Дзе ведзьма злая гуляе I іх да сябе заклікае.
Там няхай жывуць, А да нас ніколі не ідуць. Госпаду Богу нашаму памалюся, Святой Маці Прачыстай пакланюся, Крыжом усемагутным хрышчуся, За святых апосталаў хаваюся.
Амінь.
Усё развіваеццаўтрадыцыйнымплане: пералічэнне святых, слёзная просьбамальба да іх, каб яны заступіліся і пакаралі «злога злыдня». Мала гэтага, дык яго яшчэ і заранёў запалохваюць, прадказваючы яму аднымадзінае месца, «дзе ведзьма злая гуляе». Там злавеснаму ведзьмаку ў народнай свядомасці адведзена спрадвечнае «гнілое балота», кудыўфальклоры заўсёды адсылалі і любую хваробу, якая магла ненарокам завалодаць чалавекам, іўсялякую пошасць.
Насланне мышэй, якія паядалі сабраны ўраджай, было не самым страшным. Так, чалавек мог увогуле застацца без хлеба, а гэта азначала, што яму адкрывалася «прамая дарогаўжабракі». Ісціпабірацца, жабраваць, «хадзіць у старцы» ў даўнія часы не лічылі чымсці грэблівым, зняважлівым. Наадварот, да такіх людзей паўсюдна ставіліся з разуменнем, спагадай. Ніхто не быўзамоўлены адтаго, што заўтра ў яго мог здарыцца неўраджай, магла згарэць хата, гаспадарчыя будынкі. Нарэшце, чалавек быў вымушаны здымацца з родных
Чорныя варажбіты
85
наседжаных мясцін у выніку нейкіх сацыяльных падзей (войнаў, бітваў, акупацый, захопаў), а гэта азначала, што і ён (ягоная сям'я, дзеці) маглі ўратавацца толькі дзякуючы ўсё таму ж... жабрацтву. У народзе лічылася заганным не падаць жабраку (падзяліцца апошнім) кавалак хлеба, не пусціць яго пераначаваць. Адным словам, выказаць яму спагаду і шкадаванне і пры гэтым дапамагчы стаць на ногі. Бо ж магла хадзіць сям'я і збіраць грошы на будаўніцтва новай хаціны. I зусім за межамі сялянскага этыкету, гуманнасці значылася такое дзеянне, як насміханне з жабракоў або, што яшчэ намнога горш, збіццё няшчаснага чалавека. Такі грэхлічыўся амаль незамольным і мог перадавацца ўсяму роду з пакалення ў пакаленне.
Найбольш злыя ведзьмары нярэдка напускалі на людзей паморак, што ў сялянскім разуменні ўяўлялася як эпідэмія, якая здольна была адначасова ахапіць вялізную тэрыторыю (параўнаўча) і звесці са свету не аднагодвух, а тысячы людзей, вынішчыць дазвання цэлыя вёскі і паселішчы, перапыніць жыццё на вуліцах шматлюдных гарадоў. Толькі ў вуснапаэтычных творах паморак уяўляецца не як нешта абстрактнае, цяжкатлумачальнае, а як звычайны чалавек (праўда, незнаёмы, раней яго не сустракалі ў гэтых мясцінах і г.д.). Звычайным чалавекам яго малявалі народныя дарадцы, мабыць, таму, што не маглі паіншаму растлумачыць, што ж гэта за хвароба такая, якую ніхто не бачыць і якая гэтак бязлітасна косіць людзей. А так перад намі паўстае звычайны чалавек, якога ні ў якім разе нельга прапускаць у родныя мясціны, да аднавяскоўцаў, бо і для іх прыспее хуткая смерць.
«Якое толькі плягі няма на людзей! От так бяда на бядзе едзе да яшчэ бядою паганяе. Пастаіш — бяда пагоніць; пабяжыш — на бяду наляціш. I жывеш усё жыццё, бы звер у ліхом оступе: куды ні сунься — бядзе ў зубы. Там зірнеш — бяда ад Бога: то нахапіўся мароз і памарозіў сады, агароды, а то й хлеб на полі да траву на сенажаці; то град адбіў усё, што выхавалася ад марозу або сіверу; то нахопіцца склока да й накруціць, паломіць усё збожжа; то пойдзе абложны дождж і да тых часоў лье, пакульусё загіне й на полі й на сенажаці; то прыпячэ сонейка і зямля гарачая, бы прысак, хоць ты ў ёй яйца пячы. A то дасць Бог харошае лецечка, дык тут адкуль возьмуцца ўсялякія пошасці ды паморак на жывёлу або на людзей. Але кажуць, што гэта не ад Бога, што гэта насылаюць ліхія людзі.
От я вам раскажу, як тое было ў адным месцы. Была ранняя, але вельмі гожая вясна. Кожную ночку йдзе ціхі, цёплы дожджык, а ўдзень свеціць яснае сонейка ды грэе зямлю, быцам матка хукае да пестуе сваё дзіцятка. А паветра такое лагоднае, што отздаецца, пасадзі на полі дзіця, то яно й вырасце, бы гарбуз на агародзе. Бачаць людзі, што ўсё расце быццам на дражджах. Настала лета, Бог крыў ад граду, і так зарадзіла, што й дзяваць некуды. Але не рады людзі ўраджаю, бо ведама, наш брат так прывык да ўсялякай бяды, што яго і добрае палохае. Вось і пайшла прачутка, што
86
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
хоць Бог даў вялікі ўраджай, але будзе паморак і некаму будзе ўсё спажываць. Спалохалісялюдзі ўраджаю горай самой бяды. Ходзяцьяны засмучоныя, бы ўводуапушчаныя.
Толькі вось па восені і пачаў паморак касіць перш жывёлу, а потым і людзей. Было там адно сяло, куды яшчэ не дабраўся паморак. Жывуць там людзі пад страхам і кожную часіну чакаюць бяды, нібы волдоўбні. А кабхвароба не забралася ў іх сяло, пачалі берагціся. А кажуць жа, што беражонага й Бог беражэ. Так і тыя людзі. Пайшлі яны перш усім сялом у лес, звалілі там высокую ды вынёсную хвою, зрабілі з яе крыж мо сажон дзесяць, на сабе вынеслі з лесу, саматугам прывезлі ў сяло, паставілі на ўзгорачку, каб адусюль відаць было. Тым часам дзецюкі палажылі каля крыжа брусок ясеню, а другія папераменна пачалі яго церці; церлі яны, церлі датуль, пакуль прылажылі губку, дык тая і загарэлася. Вось узялі людзі таго агню ва ўсе хаты дый ніколі не пераводзілі яго. А на тым месцы, дзе дасталі агонь, і на канцах вуліцы пачалі дзень і ноч паліць кастры, каб паморак не мог увайсці ў сяло. Жывёлу ж яны загналі далёка ад сяла ў цёмныя лясы, на астраўкі за балота, нарабілі там кашары і пасвілі статак да самай зімы. Рана і вечар кожнага дня абкурвалі жывёлу тхарынаю: паложаць на вуголле кускі сушанай тхарыны дай падкурваюць жывёлу. Кругом расходзіцца такі смурод, што аж нос зрывае. Тут ніякая хвароба, ніякая пошасць не вытрымае. От ужо даў Бог і восень; хутка і замаразкі. Кругом паморак лоскам кладзе жывёлу, косіць людзей, нібы касою, а ў тое сяло не можа ўплішчыцца.
Вось ён пусціўся на хітрасць: скінуўся старою бабаю дай цягнецца глухою сцежкаю да сяла. Цягнецца яна, аж наганяе тую хваробу адзін чалавек.
— Куды, баба, ідзеш? — пытае ён тую страшную бабу.
— Іду, голубе, у тое сяло, дзе няма паморку.
Здагадаўся тут чалавек, што гэта і ёсцьтой самы паморак, спалохаўся, чуць жыў, але сашчапіў зубы, прамаўчаў да і кажа:
— Хадзем разам.
Вось яны ідуць ды ідуць, прыйшлі да гразкага балота. Цераз балота трэба ісці па бярвеннях ды кладках.
— Ідзі ты, баба, уперад ды трымайся за мой кій, — кажа чалавек.
Сунецца баба, апіраецца па бярвеннях ды моцна трымаецца за кій. Вось толькі ўзышлі яны на кладкі ў самой прорве, а чалавек як хісне бабу, дык тая і шуснула ў гразь. А месца тое было паганае, такое гразкае ды глыбокае, што і дна не дастаць. Утапіўся паморак у гразі, што й бурбалкі не пайшлі.
Кінуўся той чалавек бягом да гасподы ды і расказвае, як было, як паморак хацеў прыйсці ў сяло. Пачулі тое людзі ды і давай пільна пільнаваць, каб не пусціць паморку. Але вось паехаў з таго сяла адзін чалавек на грудок па сена. Развяршьгў ён стажок і давай класці на воз сена. Толькі вытаптаў драбінкі, аж вось высунуўся з хмызняку нейкі страшны дзед з доўгаю, касматаю барадою, з адным вокам ды і падыходзіць да воза, апіраючыся на кіёчак. Зірнуў той чалавек ды і спалохаўся, яшчэ ніколі ён не бачыў такога страшнага дзеда і падумаў, што хіба гэта паморак. Тым часам палупаў дзед адным вокам ды і просіць падвезці яго да сяла. Падумаў той чалавечак ды і кажа:
— Давезці то я давязу, толькі, можа нашы людзі не пусцяць цябе ў сяло, бо бачыш, яны вартуюць, каб у сяло з кім кольвек не прыплішчыўся і паморак.