• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Чорныя варажбіты
    65
    мант навальніцы з громам ды з перунамі, але дапамагала яна і ад граду. Тады хмара пастаіць на месцы, пакруціцца, потым жа як сыпане градам! Ды сыпане не там, куды была накіравана чараўніком, а там, куды яе скіравалі сумленныя людзі — на гнілых балотах. Там няхай сабе лупіць град, там толькі чарцей пашкуматае. Вось тады бяда самому чараўніку. Нярэдка пасля такіх здарэнняў гэткія злыдні каналі ўвогуле. Баяліся, мабыць, што не здолеюць болей трымаць людзей сілай уласных магічных чараўу залежнасці і ў падпарадкаванні» (УЗ. Жытк.); «Некалі, добра памятаю, як наш дзед запальваў асвячоную вярбу, што ад Вербніцы стаяла ў куце. Тады хмара страшэнная на вёску насоўвалася. А перад гэтым, дні за два, у суседнім паселішчы град усё павынішчыў. Казалі, што злы вядзьмар там пагаспадарыў. Забаяліся, каб і ў нас так не адбылося. Таму пачалі тэрмінова засцярогі свае наперад выстаўляць. Дзед наш ведаў, што ад вачэй і сілы любога чорнага чараўніка дапамагае свяшчэнны агеньчык пасвячонай вярбы. Нічога, што агсньчык гэты не надта вялікі, затое сіла ў ім тоіцца агромністая. Дастаткова вербачку запаліць і паставіць на тое вакно, з боку якога насоўваецца хмара. Завуркоча сярдзіта гром, засвішчазастракоча вецер, хмары ўзаўюцца вышэй, нягледзячы на тое, што яны абцяжараны градам. Адплывуць паціху ў бок, дзе няма пасеваў, няма садоў і агародаў, і там выпадзе град на зямлю, але шкоды на гэты раз град вялікай не прынясе. Нам такое дзед пераказваў і на поўным сур'ёзе гаварыў, каб і мы карысталіся такім абрадавым дзеяннем, калі адчуем набліжэнне хмары з градам» (УЗ. Івац.).
    Адзначым, што засцерагаючыся ў некаторых выпадках магічным абрадавым дзеяннем, наш продак не забываўся і пра магічныя словы. Калі намі не зафіксаванытакія вуснапаэтычныя творы адносна ветру, буры, то супраць дажджу, навальніцы, граду ў фальклоры сустракаецца даволі шмат прыкладаў. Бясспрэчна, сярод іх ёсць зусім наіўныя варыянты, чыста «непрадуманамеханічныя» нашэптванні. Напрыклад:
    Сцеражы, Божа, тучу гразавую, Зберажы, Божа, ніву трудавую, Дай, Божа, у добры час.
    У ноч перавядзі спакойную.
    («Ад гразы», УЗ. Бых.}.
    3 Зак. 1962
    66
    СІЛАІО СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
    Тучахмара, ідзі бокам, Апыніся за Глыбокім: Там пірагі пякуць, Табе крышачкі дадуць, Цябе там паджыдаюць, Бачыць хугчэй жадаюць.
    («Ад навальніы», УЗ. Мсц.).
    «Якнастойнікасвянціла.ятучынебачыла. Тучыадлятучы, ідзіце на сухія землі, на сухія староны, а маю хату мініце» (УЗ. Жлоб.).
    Як бачым, замовы надзвычай простыя па кампазіцыі, гаварыць пра нейкую магічнасць у гэтых выпадках нельга. Болей таго, адзінае, на што тут спадзяюцца, вымаўляючы гэтыя словы, — Бог. На яго волю аддаюць свае жыцці, гаспадаркі, жывёлу і ўсё астатняе патрыярхальныя людзі. Што наканавана Богам, тое і збудзецца, нават не дапускаюцца нейкія магчымасці бараніцца, засцерагацца і г.д. Чалавек ніхто, і ён проста не мае права супрацьпастаўляць сябе прыроднай стыхіі, бо яна супрацьпастаўляльная і падпарадкавальная толькі волі Бога, самога Бога і нікога іншага. Маліцца трэба шчырэй, пастаянна, тады і вынік будзе зусім іншы.
    Адносна граду, градавай хмары, тым болей граду як стыхіі, выкліканай злым чараўніком, намі ўвогуле не зафіксаваны паасобныя замовы. Яны сустракаюцца, і мы прывядзём прыклады, але паўторымся, што гэтыя вуснапаэтычныя творы накіроўваюць сваю замаўляльную сілу ўвогуле супраць граду, не разглядаючы прычыны яго ўзнікнення. За прыклад возьмем наступную замову «Ад граду, навальніцы», запісаную намі ў в. Княжыцы Магілёўскага раёна.
    «Святой Божай Маці пакланюся. Святая Маці Божая, будзь мне ўпомачы.
    На Сіянскай высокай гары, на Сіянскай свяшчэннай зямлі там хадзіла Прасвятая Багародзіца Божая Маці. Яна сабе мала пачыну. Прыйшоў да яе Ісус Хрыстос.
    — Ой, Маці, мая Маці, ціж ты спіш, ціж ты проста ляжыш?
    — He, мой сынку, я не сплю, ні ляжу, ва сне цябе віжу, як табе кап'ё надзявалі, навакраст ручкі распіналі, за ногці мае скобкі вострыя заганялі, кроў гарачую пралівалі, а едкаваю шыпшынаваю лазінкаю галоўкумаю падперазалі.
    А ў саму святую нядзельку сонейка рана не ўзыходзіць, ужо Святая Божая Маці, Прасвятая Багародзіца, свайго сына — Ісуса Хрыста — за ручаньку водзіць. Павяла яна яго на ютрань, з тае ютрані
    Чорныя варажбіты
    67
    павяла на службу, а з тае службы на сіняе мора. На тым сінім моры ляжыць вялізны камень, на тым вялізным камені стаіць царква, а ў царкве той прастол, на прастоле Ісус Хрыстос ляжыць, не проста ляжыць, а сем разоўмалітву боскую творыць. Прыйшлі да яго Пятро і Павел:
    — Ох ты, Ісусе, наш Ісусе, за каго ж ты пакутуеш, за каго ж ты страдаеш? Хіба за нас, грэшных, муку прымаеш?
    — Пятро і Павел, святыя апосталыбраточкі, бярыце хрэст у свае рукі, ідзіце па ўсяму беламу свету, скажыце ўсім: старому, малому, сляпому, глухому. Хто гэтую божую малітву будзе ўмець, не будзетады яго гром забіваць, град вынішчаць, навальніца патапляць. Стане гэтая малітва іх таксама ад агню захоўваць, ад смерці непажаданай зберагаць».
    Гэтую замову можна аднесці да разраду універсальных, бо яна засцерагала чалавека, пастаянна яе вымаўляючага, ад многіх стыхій. Адзінай усётакі сілай, якая супрацьстаіць хмары, граду, навальніцы, выкліканай чараўніком (ведзьмаком, варажбітом), застаецца боская сіла. Дакладней акрэсліваючы, сіла боскага слова (малітвы), да якой звяртаюцца ўсе шчырыя хрысціяне. Нейкіх, няхай сабе самых дробязных каранёўязычніцкага супрацьдзеяння нячыстай сіле, яе служкамносьбітам, тут увогуле не адчуваем.
    Нярэдкія ў беларускім фальклоры і выпадкі, у якіх паказваецца, што, напрыклад, казачны асілакгерой увогуле абыякавы да таго, як навальніца з перунамі будзе абыходзіцца з людзьмі. Проста яму цікава зусім іншае — «як Пярун чарцей палюе». Адносна таго, што некаторыя ўдары маланкібліскавіцы могуць аказацца смяротнымі для чалавека, яго мала займае. Казачны персанаж над гэтым увогуле не задумваецца. Тутужо весці гаворкупра нейкую нячыстую ці чароўную сілу проста не выпадае, бо яна і не падразумяваецца. У небе гаспадарыць ПярунІлля, а ўнізе ўцякаюць нячысцікі, бо ддя іх такое паляванне заканчваецца трагічным зыходам — смерцю. «Лінуў дождж. Падняўся Кавальбагатыр зпад дуба, выбраў густую яліну і лёг пад ёю, каб дождж не даставаў. Ляжыць і любуецца, як Пярун чарцей палюе»26.
    Ці вось такі прыклад, больш разгорнуты: «Прызаве Бог Пятра й кажа, што няхай трохі Ілья чарцсй папалюе. А Ілья тым часам падыме такія грымоты, што аж зямля стогне: няма ні дня, ні ночы; хмары таўкуцца, як уюны ў рэшаце; на небе кіпіць, як у гаршку; маланка бліскае, аж у вачах цёмна становіцца, а Пярун смаліць разпораз, паласуе хвоі і дубы ды паліць будоўлю або стагі. А Ілья едзе сабе па
    68
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    небу ды камандуе: «Тактактак! Гогого! Яшчэ, яшчэ... Лупі, лупі яго, гада... Оттак, так... Гогого... Трэсні яго па затылку! У патыліцу, упатыліцулупіяго, гада! Трахтрах! Тактактак! Гогого!» Просяць людзі на прамілы Бог, каб уняліся грымоты, а Ілья не слухае»27.
    Тут увогуле не згадваецца, што пра чалавека нехта думае. Паляванне на чарцей Іллі вельмі нагадвае нам сумнавядомыя панскія ды княскія ловыпаляванні, падчас якіх дратавалісявынішчаліся сялянскія палеткі, тапталіся агароды і нівы з амаль выспеўшым ураджаем. Чалавек працы для іх не ўяўляў сабою нейкай асаблівай каштоўнасці, ягонае жыццё нічога не каштавала. Лепшае, што маглі зрабіць святыя (Бог) — гэтаадпусціцьбязвінназабітамуграхі ўжоўпазамагільным жыцці.
    У беларускай народнай легендзе «Як споруваў Бог (Ілля) з нячысцікам» пра гэта гаворыцца так:
    — Гэта споруваў Бог Ілля з нячысцікам:
    — Я цябе, — каець, — заб'ю.
    — А як ты мяне заб'еш: я схаваюся.
    — А куды?
    — Падчалавека.
    — Я чалавека заб'ю, грэх яму адпушчу, а цябе заб'ю.
    — Аяпад каня.
    — Я й каня заб'ю: чалавека на гэтым месцы награджу, а цябе заб'ю.
    ' — А я пад карову схаваюся.
    — Я й карову заб'ю: хазяіна на гэтым месцы награджу, а цябе заб'ю.
    — А я пад дзеравам схаваюся, там ты мянёне заб'еш.
    — Я дзерава разаб'ю і цябе заб'ю.
    — Ну, я пад камень схаваюся.
    — Я й камень разаб'ю і цябе заб'ю.
    — Ну, дык я, — каець, — схаваюся ў ваду пад корч, пад калоду.
    — Ну, там тваё месца, там сам будзь28.
    Адзіная перавага, зробленая святым (Богам) для чалавека заключаецца ў тым, што яму, як мы ўжо згадвалі, даруюцца грахі і ён першым стаіць у пераліку схованак нячысціка, якія Іллёю бязлітасна разбіваюцца. Што яшчэ заставалася рабіць чалавеку працы? Яму патрэбна было выйсце, якое б вяло, хоць у думках, да выратавання, захавання, засцеражэння. У іншым выпадку і так беспрасветнае жыццё увогуле станавілася змрочным, не абяцаючым нічога добрага, ніякага продыху. Выразна відаць, што нават у вуснапаэтычных творах, прыведзеных вышэй, не адчуваецца павага, прыязнасцьда
    Чорныя варажбіты
    69
    простага чалавека. Толькі ў думках далёкі продак мог адарвацца ад суровых рэалій, ад уздзеяння нячыстай сілы, ад уплыву варажбітоўчараўнікоў і ад уціску сацыяльнай няроўнасці. У замовах, якія спрадвекулічыліся магічным абярэгам, сустракаюцца шматлікія варыянты, дзе гаворка вядзецца іменна пра супыненне дзеяння (нейтралізацыю) праяў нячыстай сілы. Тут ужо можна смела весці гаворку і пра злых чараўнікоў, ад якіх таксама аберагаліся, як толькі маглі. «Госпадзі, Божа, блаславі рабу божаму вадзіцу браць. На моры на Сіяні, на гарэ Кіяні стаіць царква. Ніхто ў той царкве не бываець, акрамя Міхаілаархангела —лістрапія гасподняга. Пасяродяе стаіць прастол, на том прастоле на чатыры краіляжыць чатыры храсты; пасярод яго ляжыць пшанічная праскура, гарыць яркая свяча, ляжыць кнігаевангелле. Міхаілархангел на абедню становіцца, кнігуевангелле чыпіае, ведзьмакоў заклікае: штовы задумалі, загадалі, товаша дзела не прыдзецца: як вам па ўсім свеце расы не біць і травы не таптаць, і ўсяго светуне злятаць, і па ўсім белым свеце хлеба не пажыраць, і ўморы вады не папіць, іў моры глыбініне дастаць, і ад мора да неба вышыні не сазнаць, і на небе звёзд не пералічыць, вышэй месіка не хадзіць, і жаркага сонца не зняць, і гасподнія калясніцы не павярнуць, і ў гэтай царкве не бываць, каля прастола не хадзіць, і крыжоў не цалаваць, і пшанічнай праскуры не з'ядаць, і ярыя свечы не гасіць, і кнігуевангелле не чытаць, — так жа вам, ведзьмакічарадзейнікі, і навучаныя, інараджоныя, іхрамыя, ісляпыя, і бяззубыя, і сухарукія, і крываногія, — так жа вам не зведзьмаваць, не счараваць раба божага. Як стаіць Гасподзь Богна духу ігасподняя калясніца, так жа стань раду божаму сэрца на стану. Святыя кіеўскія, АнтонійХвядосій, прашуваснапомачксабе. Святыя ангелы, станьце на правае плячо іналевае, пачуйце малітвумаю і данясіцеяе словы да Госпада Бога» («Ад нячыстай сілы», УЗ. Ветк.).