• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Чорныя варажбіты
    57
    нячысты і г.д., а тады, калі сам варажбіт гэтага захоча, і тады ўжо атрымлівалася нібыта не ён, а гэтыя ўсе здані, прывіды, нячысцікі ад яго залежалі. У адрозненне ад рэлігійнай практыкі, якая звычайна афіцыйная, абавязковая і ўяўляе сабою публічны культ, магічны абрад, з пункту гледжання людзей ёсць прыватная справа індывіда, якая здзяйсняецца ўдалечыні ад людскіх вачэй, ахутаная таямнічасцю і цяжкатлумачальнасцю. Гэтае сацыялагічнае размежаванне магіі і рэлігіі можа быць інтэрпрэтавана хутчэй за ўсё толькі ў вельмі абмежаванай вобласці і яго можна прымяніць да гэтак званай шкоднаснай магіі, якая ўяўляе сабою звычайна забароненую дзейнасць.
    Часам меркаванні нашых продкаў адносна гэтай нібыта шкоднаснай дзейнасці ддя сумленных людзей некаторых з чараўнікоў выклікае непаразуменне ці здзіўленне. Напрыклад, адносна таго, як можна было затушыць жар (маецца на ўвазе пажар), выкліканы падчас навальніцы ўдарам маланкі. Пры гэтым, здавалася, можна было б ужываць усемагчымыя сродкі, бо ж саму навальніцу выклікаў «чорны» знахар. Але не, з нашым сцверджаннем не пагаджаліся народныя знаўцы. «Пажар ад удару маланкі ў страшную навальніцу можна было заліць толькі малаком. Няйначай, бо калі чым іншым возьмуцца ратаваць будынак, то выклічуць яшчэ найбольшы прыліў гневу з боку ведзьмара, які знаходзіўся недзе непадалёку і абавязкова сачыў за дзеяннямі вяскоўцаў. Здаралася, што гарэлі будынкі, а ўсе толькі стаялі і маўкліва глядзелі. Нейкае дабро яшчэ паспявалі выхапіць з агню, але ж хіба многа ўхопіш, асабліва калі з дрэва будавалі і накрывалі саломай або аерам. Гарэла як свечка. Надта багаты чалавек асмельваўся тушыць пажар, ды і то, што ён адзін зрабіў бы, каб не шматлікія парабкі і работнікі. He трэба думаць, што і такому багатыруўсё можа сысці з рукбеспакарана. Восьтолькі пабудуе яшчэ лепшыя харомы за гэтыя, як неўзабаве іх наведае «чырвоны певень». Гэта азначала, што вядзьмар не адабраў у нечым паводзіны такога чалавека» (УЗ. Івац.); «Самі чараўнікі і падвучвалі, што пажары, якія здараліся падчас вялікай навальніцы, можна было залівацьтушыць толькі каровіным малаком. Але дзе ж ты яго гэтулькі набярэшся, калі далёка не ў кожнай сям' і малака нават малым дзеям не хапала папіць. Вось і атрымлівалася неяк нібыта міжволі, што воля чараўніка была ўсёмагутнай, усёпакаральнай і ўсёкантралюючай. Няхай толькі хто асмеліцца, у такі вялізны дождж ці ў навальніцу, здавалася б, што магло быць за гэта, выліць на агонь хоць якое вядро вады, то тады ўжо не толькі ягонай гаспадарцы, але і яму самому будзе пагражаць небяспека. Hi з таго ні з сяго на галаву можа ўпасці бервяно ці што
    58
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    іншае, і чалавек паміраў. Усё гэта злы чараўнік зза ягонага непаслухмянства вырабляў, а, магчыма, бедалагагаспадар кінуўся тушыць пажар, нават не паспеўшы падумаць, што ж яго за гэта магло чакаць. Што хацеў вядзьмар, то тое сабе і вырабляў з людзьмі, ніхто яго не мог спыніць ці ўтаймаваць, толькі любіў, каб перапрошвалі, ды яшчэ рабілі гэта прыніжаючыся, падкрэсліваючы сваю поўную залежнасць» (УЗ. Петр.); «Малаком, найперш, заўсёды пажар, выкліканы чараўніком, стараліся патушыць, каб не было ніякага найбольшага граху потым. Чараўнік жа нават у горыбядзе сябе паводзіць так, як і раней; каб усё ішло толькі так, як яму самому хацелася, а не іначай. Даўней у нас казалі, што калі нехта асмельваўся тушыць пажар вадою, ці якім іншым манерам, то ў яго, наадварот, выгарала ўсё дашчэнту. I тады агонь перакідваўсяуспыхваў, нібы ў страшэнную спёку, нягледзячы на тое, што навокалліло, як з вядра. Чараўнік ведаў, што малаком быў бы здольны патушыць пажар адзіндва чалавекі — не болей — на вялізнай тэрыторыі, таму і ставіў такую ўмову. Яна была абавязковай для ўсіх, ніякага выключэння не дапускалася. Толькі малаком! Многія калечыліся, гінулі зза таго, што, не падумаўшы, з гарачкі, кідаліся тушыць пажар тым, што траплялася пад рукі. У нас такога дзеда раней усе паказвалі. Гаварылі, нібыта і кульгаць ён пачаў ад таго, што падчас чартоўскай навальніцы і пажарулінуўу вогнішчааднымадзінае вядро вады. Лінуў і адскочыць не паспеў, як нечакана лупянула бервяном па нагах. Спачатку думалі, што чалавек той і не выжыве. Удар быў такі страшны па сіле. Пашанцавала, выжыў, але затое на ўсё жыццё насіў на сабе пячаць чараўніка — калецтва» (УЗ. Жытк.).
    У некаторых выпадках рабілася «папраўка» на тое, што сапраўды малаком заліць пажар, ды яшчэ ў час такой жудаснай стыхіі, не здолеў бы, магчыма, ніхто. Таму народныя дарадцы значна спрашчалі задачу чалавеку, які трапляў у такую бяду. «Каб затушыць пажар ад навальніцы, утворанай чараўніком, гаспадару абавязкова трэба было ведаць, як яго пачынаць тушыць. Тут усё было прадумана заранёў. Калі чалавек бачыў, што ўспыхнуў ягоны будынак, то ў абавязковым парадку павінен першае вядро ў агонь выліць не вады, а малака. Як зробіць так, то можа разлічваць на поспех распачатай справы, на тое, што чорны чараўнік, які знаходзіўся недзе непадалёку і пільна ўглядаўся, каб нічога не парушалася, не стане потым караць гэтага гаспадара дадаткова. Яшчэ на маім вяку так рабілі. Памятаю нават, як наш сусед крычаў што было сілы, перакрываючы сілу навальніцы: «Малако! Малако ў ваду налівай!» Крычаў жа не проста так,
    Чорныя варажбіты
    59
    відаць, а таму, што знаў, як трэба абыходзіцца ў такіх выпадках. Яму, магчыма, ягоны дзед расказваў, бо на таго гаманілі, быццам бы знаецца з усёмагчымай нячыстай сілай. Людзі проста так казаць не стануць. Вось таму і ў нас некалі глядзелі, каб чаго не парушыць, каб не нарвацца ненарокам наякую бяду» (УЗ. Лун.); «Калі ўлетні час здаралася вялікая засуха і трэба было чакаць чортавых бур ды навальніц, бо сцвярджалі, што найбольш часта яны ў такі перыяд могуць бываць, то кожны ведаючы гаспадар ставіў паблізу ад хаціны карыта з вадою. На ўсялякі выпадак, каб заўсёды пад рукою было. Але не проста ваду туды даліваў, а разводзіў малаком. Навальнічны пажар, які б моцны ён ні бьгў, можна пачынаць тушыць толькі малаком. Так у нас спрадвеку вялося. Старыя малым пераказвалі, каб і тыя ведалі, як ды што. Некаторыя ўжо і ў наш час такім спосабам карысталіся. Ці дапамагала ўсё гэта некаму дакладна — невядома. He чуваць, каб нехта выратаваўся малаком ад пажару. Тым не меней усе раней толькі пра гэта і казалі. Бяда прыцісне, то і не такое скажаш ці зрабіць пастараешся. Асабліва ў засуху здаралася, што цэлыя вёскі ў адзін момант выгаралі. Напусціць чараўнік навальніцу з перунамі ды з маланкамі жахлівымі, дык і апамятацца некаторыя не змогуць. Прама ў чым спалі ці выскачыць паспелі, так і заставаліся. Таму і верылі, таму і малако ў ваду дабаўлялі, каб яна большай сілай валодала, каб можна было неяк уратавацца» (УЗ. Жытк.).
    Паасобныя інфарматары распавядалі нам пра тое, што ўратавацца ад небывалага навальнічнага пажару можна было, спрабуючы затушыцьяго... жоўтым пяском. Зноўтакі сцвярджалі, але тым не меней патрыярхальныя продкі і ўтакіх здарэннях спадзяваліся на станоўчы зыход справы. «У нас некалі стары Зосым жыў. To пра яго гаварылі, што ён уратаваўся, адзін з усяе вёскі, ад навальнічнага пажару, насланага чараўніком. Так атрымалася, нібы нехта людзей спаралізаваў. To ўсе жвавыя былі, рэзвыя, а тут, як разыгралася навальніца, як загулозасвістала навокал, дык усе і спалохаліся, спыніліся, і адно толькі слёзы з вачэй сыпаліся, бо ж шкада ўсяго нажытага. А гэты Зосым не збаяўся гневу чараўніка, ці проста на яго не падзейнічалі злыя вочы, ці ведаў, як ад іх засцерагчыся (найхутчэй засцерагчыся). Толькі заўважыў, што дым пачаў віцца над хацінай, кінуўся да яе і давай тушыць агонь. Хітры. Вада лье з неба, нібы з вядра, а ён сам пачаў пяском закідваць. Жоўтым пяском. Лапатай шпурляў, дык і дапамагло. Памалупамалу, а агонь адступаў, потым і зусім перастаў разгарацца. Так з гаспадаркі Зосыма амаль нішто і не згарэла. У іншых людзей, то гора шмат прынесла. Гэтаму ж вяскоў
    60
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
    цу пашанцавала. Дык потым астатнім пераказваў, ад чаго ў яго так выйшла. Аказалася, што жоўгы пясок на самой справе надта дапамагаў. Зараз то і не вераць. Даўней усе верылі. Баяліся, каб не выгарэць. Верылі, дык і ратаваліся таму пасвойму» (УЗ. Ст.); «Наша вёска стаіцьнавысокай выспе. Навокалбалотыбалаціны, аўнас высока. Усіх вясною топіць, а нам — нішто не страшна. Вада не падступаецца. Няма ўяе магчымасці разгуляцца. Праўда, калі чорная навальніца ўсходзіцца (чорная таму, што яе спецыяльна выклікаўчорны варажбіт), то тады і нам хапае клопату. Перад такой сілай ніхто не здолее выстаяць. Тутужо ўсе роўныя і трэба ратавацца якім іншым шляхам. Найвярнейшым сродкам, яку нас распавядалі, было засыпанне агню пяском. Менавіта не вадою, а пяском. Прычым абавязкова, каб пясоктой быўжоўты. Каліякічорны, як балотная гразь, то ён не дапаможа. Ад жоўтага агонь не распаўсюджваецца, наадварот, — сыплецца і потым заціхае. Чаму ад жоўтага? А хто ж яго ведае. Такога ніколі не тлумачылі. Гаманілі, што жоўты пясок нагадвае сабою і жоўты агонь, таму адзін аднаго і не пажыраюць. Атрымліваецца, нібыта ад жоўтага пяску напрамую залежала сіла агню: калі пяску мала, то і пажар разгараецца, а калі людзі кідаюць жоўкрынец, то агню даводзіцца адступаць» (УЗ. Жытк.); «Каб уратавацца ў вялікую навальніцу, трэба абавязкова выконваць усё так, як навучалі старэйшыя. Некалі ж так і было. Всрылі ўсе. Баяліся. Войт кожнаму загадваў насыпаць ля вугла хаціны ці якой іншай гаспадарчай пабудовы гурбу пяску. Жоўтага. Сыпучага. Там яшчэ дзеці любілі гуляцца, і на іх крычалі, каб гурбы не ссыпалі на ніз, бо за гэта маглі пакараць. Пяском тым дарослыя агонь засыпалі. Самой даводзілася бачыць. Некаторыя адзначалі, што жоўты пясок — самы верны сродак засцеражэння ад чартоўскай навальніцы, г.зн. ад той, якая выклікана зайздросным чараўніком і накіравана на зло ўсім сумленным людзям. Разгуляеццатакая навальніца, то цёмна навокал стане, нібы ноччу, а свеціць не сонца — бліскавіцыперуны. Так і лупцуюць, так і жахаюць. Вецер ажно стогнезаходзіцца, вырывае з карэннямі дрэвы, будынкі развальвае, дахі зрывае. Яклясне, то што якой камянюкай у вакно ўлупіць. Пажар ад навальнічнай маланкі, паводле сцвярджэнняў старадаўніх людзей, і тушылі, ці спрабавалі тушыць спачатку тым самым пяском. Калі нехта пачне заліваць адразу ж вадою, то гэта нічога станоўчага не прынясе, наадварот, яшчэ большае полымя раздзьмухае чараўнік. Ён недзе паблізу пастаянна знаходзіўся, а не выключана, што і за суседскім плотам, і яму нічога не каштавала дадаткова пакараць непаслухмяных, якія дзейнічалі не па тра