Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Гаворыцца пра чараўніцтва, пра чараўнічую сілу, і разам з тым прадугледжваюцца ўсёмагчымыя варыянты адносна таго, каб ведзьмары ды варажбіты не здолелі запаланіцьуздзейнічаць на сумленнага чалавека. Адчувасцца і тое, што замова, хоць нагадвае ў гэтым варыянце малітву, мае старадаўнія язычніцкія карані, калі звярталіся нават не столькі да шматлікіх багоў, увасабляючых праявы прыродных стыхій, колькі да саміх стыхій, да ўсёўладарачай прыроды. Увядзснне хрысціянства адціснула, алс не закрыла цалкам язычніцтва на задні план, больш далёкі ў часе. Можам адзначыць і тое, што вера ў нячыстую сілу, у яе праявы, у варажбітоў доўгі час знаходзілася на «адным узроўні» — яна не паслаблялася і не ўзмацнялася.
70
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
Наш продак цвёрда быў перакананы ў тым, што яна існуе, а раз так, то яе абавязкова трэба асцерагацца і замаўляць. Замаўляць пастаянна, бо ж невядома, калі, у які момант злому чараўніку пажадаецца паказаць сваю адмоўную сілу. Яго маглі ўпрошваць, але нярэдка яму і пагражалі. Прычым страшылі тымі ж стыхіямі, якія, паводле народнага, ён сам мог і выклікаць. «Госпадзі, Божа, багаславі, святая маць Прачыстая, памажы. Выгаварваю я гэтую напасць ад усякага злога прыхвату. Будзем адгэтай напасці зорачкамі ясныш далёкімі аграждацца, месячыкам жоўтым асвячацца. Ангелыхраніцелі, храніце гэтую душу іў дні, іўночы, і ва ўсялякім іншым божым месцы. У чыстых палях і ў зялёных лугах там сталы засціланыя, кубкічаркі паналіваныя, вось толькі там табе застаецца гуляць і буяць, а рабоў божыхніколі не чапаць. Цераз святую суботу, маціраку, давала маці Прачыстая руку адусіх злыхненавісных чараўнікоў і чараўніц. Ёсць на Сіянскім моры, узлукамор'і выспа, на той самай выспе стаіць здаравенны дуб на дванаццаць какатоў. На тым высачэнным дубе звіў сабе чорны воран гняздо, і жывіпражывай, нікога ніколі не чапай, і свой злы яднянавісць да людзей вынімай. А не будзеш свайго злога ядунянавісці паранейшаму вынімаць, тады будзе цябе Гасподзь Бог карацьнаказвацьвялікімінавальніцамі, страшныміхмарамі іжахлівымі перунамі» («Ад нячыстай сілы», УЗ. Клім.).
Карацьпапярэджваць чараўнікоў было за што. Мала таго што насылалі на сялян навальніцы з перунамі, ды з градам, якія вынішчалі ўсё дашчэнту, то яшчэ і тое, што ацалела і ішло ў рост, стараліся загубіць на карані, не даць селяніну парадавацца ўраджаю. Найбольш часта варажбіты ды чараўнікі рабілі на жытнёвых палях заломы*. Парознаму іхназывалі — «заломкі», «зломкі», «заламанне», «зламанне» і г.д. Але сутнасць была адна і тая ж — звычайнаму чалавеку да іх нельга было нават дакранацца, бо яго магло скруціць самога, зваліць у падучай хваробе, пераламаць рукі і ногі, сабранае і зжатае збожжапачыналавысыпацца з каласоў і цалкам апустошвалася ўсяго за адну толькі ноч. Страшная гэта была штука — залом. Прывядзём у якасці прыкладу беларускую народную казку «Заламка», запісаную ў свой час А. Сержпутоўскім. «У кожным сяле ёсць свой вядзьмар... Яны шэпчуць, лечаць, адрабляюцьусялякуюхваробу або няшчасце. Людзі баяцца іх, годзяць ім. От быў такі вядзьмар, яго зналі не толькі ў суседніх сёлах, але, можа, у цэлай акрузе. Гэта
’Залом — скручаныя і звязаныя ў вузел некалькі каліў збожжа на ніве. Па павер'ю залом рабіўся чараўнікамі, нібыта прыносіў вялікую шкоду гаспадару нівы. —A. Н.
Чорныя варажбіты
71
быў такі вялікі вядзьмар, што ён усё знаў. Ніхто не смеў сказаць яму наперакор: так яго баяліся. Толькі быў там адзін чалавек, ён многа па свеце хадзіў, кажуць, быў аж у Круляўцу". От гэты чалавек не баяўся ведзьмара і ўсё казаў, што ён толькі чмуціць. Але яму не верылі. Оттойчалавекпайшоўусваё жытаізрабіўтам заламку. Цераз нядзелю, а можа і дзве, прыходзіць к таму ведзьмару і просіць, каб ён вырваўтую заламку. Пайшліяныўполе. Падышоў вядзьмар к заламцы на шагоў дваццаць да й кажа, што не можа ісці далей — такая моцная заламка. Скінуў гэта ён нагавіцы й сарочку да так, як маці радзіла, й папоўз к заламцы ракам. Паўзе і ўсё стогне, што вельмі моцна ўздзеяна. Маўчаў гэта, маўчаў той чалавек, а як падышлі другія людзі, уссеў на ведзьмара верхам, дастаў зпад палы гарапнік да давай паласаваць ведзьмара.
— От жа я табе хварэць, — кажа, — тваёй матары, пакажу, як моцна ўздзеяна, бо гэтую заламку я зрабіў сам.
Раве немым голасам вядзьмар, а той яго лупіць. Біў, біў, пакуль здаволіўся, да й пытае:
— А што, не будзеш больш добрых людзей чмуціць?
— He, не буду, — просіцца вядзьмар, — толькі пусці жывога.
Пусціў той чалавек ведзьмара. Усхапіўся, гад, забыў і сарочку і нагавіцы апрануць, ды так і сунуў наўцекача. Падзівіліся людзі, думалі перш, што вядзьмар таго чалавека са свету зжыве, але бачаць, што той чалавек жыве сабе ў не лыс... Годзі вядзьмар з тае пары чмуціць. Але нядоўта жыў, бо вельмі яго збіў той чалавек.
Дык от якія ё ведзьмары»29.
Залом на ніве ддя прымхлівага чалавека з'яўляўся знакамсімвалам таго, што сярод ягонага збожжа ўссеўся знак, пастаўлены злым (чорным) варажбітом. Ад гэтага знаку можна было чакаць усяго самага найгоршага, але толькі не добрага. М. Нікіфароўскі згадваў: «Ліхадзей робіць з чужой збажыны залом або вырывае закрутку, дзеля чаго ўчас, калі зерне наліваецца, на ніве сваёй ахвяры ён вырывае праваю рукою колькі сцяблінаў і, трымаючы іх у жмені, некалькі разоў абыходзіць вакол захопленых сцяблінаў, зза чаго тыя скручваюцца амаль што да каранёў. Стаўшы тварам на поўнач, пасля нашэптванняў і заклёнаў ён падламлівае сцябліны ўтой самы бок. Сіла ў залома настолькі вялікая, што той, хто з ёю сустракаецца, пакутуе ад доўгіх хваробаў, пераважна — ад ламоты ў касцях; цяжарныя скідваюць; у жняі, што неасцярожна зрэзала залом, аднімаюц
"Крулявец •— славянская назва Кёнігсберга (цяпер Калінінград).
72
СІЛАІО СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
ца рукі на столькі год, колькі было закручаных і заламаных сцяблінаў. Ужытыя ў ежу чалавекам і жывёламі зерне і салома ад заломаў даводзяць да пакутлівай смерці, у тым ліку нават мышэй і дробных птушак»30. А. Сержпутоўскі больш падрабязна апісваўусё гэта: «Заламкі маюць некалькі відаў. Вопытны «вядзьмар», ці «вядзьмак», па знешняму віду «завіткі» ведае, якое ад яе можа быць няшчасце. Звычайна «заламкі» завіваюцца так: збіраюцьупук сцябліны жыта, пшаніцы ці іншай збажыны, што расце на полі, перавязваюць гэты пук валасамі, ніткай ці чырвонай стужкай і сцябліны ламаюць у той ці іншы бок, а часам сплятаюць каласы ўвыглядзе вянка. Калі «заламка» звязаная валасамі, то «ведзьміры» лічаць, што закляцце датычыцца жыццялюдзей ці скаціны. Зламаныя ці скручаныя сцябліны збажыны таксама сведчаць аб пракляцці, накіраваным супраць здароўя ці жыцця людзей ці скаціны. «Заламкі» завіваюць у канцы мая ці ў пачатку чэрвеня, калі жыта адцвітае. Завіваюць ноччу перад узыходам сонцатыяліхіялюдзі, якія «знаюцца» з «нячыстаю» сілаю. Яны распранаюцца дагала і прабіраюцца ціхенька і не азіраючыся ў поле; там іх сустракае розная «нечысць»31. Як пісаў Е. Раманаў: «Заломы, завіткі і закруты, як паказвае сама назва, бываюць трох відаў: у заломах жменю сцяблін пераломваюць, і каласы прыпадаюць да зямлі; у завітках бяруцьдзве суседнія жмені сцяблін, скручваюць кожную жгутом і завіваюць зверху ў выглядзе аркі; у закрутах жменю сцяблін скручваюць жгутом і завязваюць на вузел. Каб абясшкодзіць гэтыя чары, найчасцей запрашаюць прычт, які пасля малітвы вырывае сапсаванае жыта епітрахіллю і спальвае на раскладзеным гаспадаром вогнішчы. Нярэдка клічуць на ніву ведзьмара, які лічыцца мацнейшым за ведзьмаў, і той вырывае закруты. За гэта яму плацяць хлебам, адзежаю і грашыма. Іншыя гаспадары ўчасе жніва абжынаюць заломы, а потым з малітваю спальваюць іх»32.
Безумоўна, звярталіся задапамогай зноўтакі да чараўніка, толькі ўжо да таго, які, паводде перакананняў аднавяскоўцаў, валодаў «добрай», «здаровай» сілай. Адносна заломвання ці завязвання заломаў на палетках можна знайсці сведчанні паўсюдна па тэрыторыі Беларусі. «Даўней гэтага ўсяго вельмі баяліся. Некаторыя, дык нават заставаліся начаваць на сваёй ніве, каб ліхі чарадзей не падлез, да залома не ўтварыў, бо калі такое зробіць, то потым бядыгора не абярэшся. Але дзе ж вы бачылі, каб упільнаваўся ад нячыстай сілы. Ты вартуеш, вартуеш і прыдрэмлеш, а ён шмаргане дзенебудзь з іншага боку некалькі каласоў і завяжа іх у вузел. Гэтага ж ніхто не ўбачыць і не пачуе. Вось залом і гатоў. Прачнецца гаспадар, пойдзе
Чорныя варажбіты
73
аглядаць ніву і наторкнецца на сляды здзейсненага злачынства. Тут ужо і рукі зусім вымушаны апусціць. Яшчэ калі адразу заўважаць, то і час ёсць падумаць, што рабіць. А вось калі гэта ўсё адбываецца ўжо на апошнім этапе, падчас дажынкаў, то тут хочаш не хочаш, a заплачаш. Збожжа амаль звезена ў гумно, што яго там можа чакаць — ніхто не адкажа. Беглі да моцнага знахара, якога людзі ўказвалі і прасілі, каб ён прыйшоў і выручыў, — выдраў той злачасны залом. Знахар, калі быў ласкавы і спагадлівы, то доўга не прымушаў сябе ўпрошваць. Ішоў на поле з гаспадаром і там, сатварыўшы малітву, вырываў залом і выносіў яго далёка ад астатняга збожжа для таго, каб чартоўская сіла не ўздзейнічала потым на чысты хлеб, не наносіла на яго ніякай хваробы ці пошасці. He чараўніку, не знахару ўвогуле забаранялася дакранацца самому да залома, бо такі чалавек мог памерці на месцы ад удару сэрца ці быць спаралізаваным да самай смерці. Страшная гэта была штука, і яе раней усе чыста баяліся» (УЗ. Ст.); «У старадаўнія часы ў кожнага гаспадара была свая уласная ніва. Яе найболей засцерагалі, каб ніякі злы чалавек да яе доступу не меў, каб і блізка не падыходзіў. Асабліва баяліся чорных варажбітоў, якія маглі на зло заломы ўтвараць. Вось тут ужо сапраўднае гора, чаго толькі ад гэтага залома магло не з'явіцца. Даўней казалі, што і пошасць, і паморак, і іншыя якія хваробы на людзей ды на жывёлу перакідваліся. Адзінае ратаванне заставалася — ісці да вясковага знахара, які дапамагаў людзям, і прасіцца, каб ён выручыў з цяжкага становішча, каб вырываўды вынес кудытой пракляты залом. Здаралася, што такія заломы ніякія чараўнікі не заломвалі, а простыя людзі ддя смеху завязвалі. Або з зайздрасці. Але хто ж там надта з усім разбіраўся. Знахар, які пагаджаўся ісці вырываць залом, дык рабіў гэта ў некалькі прыёмаў. У першы дзень мог увогуле нікуды не пайсці. Прысутнасць гаспадара нівы пры такім працэсе не заўсёды была абавязковай. Селянін мог знаходзіцца дома, а знахар самастойна вырашаў пытанне — вырываў і выкідваў залом. Такога знахара заўсёды сяляне шчыра частавалі, паважалі і аказвалі ўсёмагчымую пашанузатое, штоёніхвыручаўуцяжкія моманты жыцця» (УЗ. Пн.).