Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
78
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
чаму пры жніве сяляне сочаць за завіткамі і калі такая знойдзецца, то яе з вялікаю асцярожнасцю абжынаюць вакол. Некаторыя гаспадары ў такім выпадку запрашаюць свяшчэніка, каб ён з дапамогай малітвы вырваў завітку, а іншыя звяртаюцца неадкладна за парадаю да знахара, і той з вымаўленнем слоў замовы вырывае з коранем завітку, спальвае яе ці падкопвае і падкладвае ў лесе пад гнілую калоду. Замовы супраць завітак бываюць рознага зместу. Тут прывяду толькі адну з іх: «Ішоў Ісус Хрыстос із нябёс цераз трое варот, з залатым крастом, з залатым мячом. Я залатым крастом хазяйства аграждаю і здароўем задзелаю, а Ісус Хрыстос залатым мячом завітак вырывае і гэтыя словы залатым мячом назад адсылае і яго на той свет заганяе».
Народ моцна верыць, што калі завітку вырве знахар з вымаўленнем слоў замовы, то здзейсніўшы яе ліхадзей абавязкова памрэ пакутніцкай смерцю, а калі хутка пасля зробленага завітка і яго вырывання чорнага знахара здагоніць хвароба, то ён сам звяртаецца з просьбаю да моцнага знахара пашкадаваць яго. Знахар жа, за адмоўленую завітку атрымаўшы ўзнагароду, ахвотна бярэцца за вылячэнне і вымаўляе над хворым наступную замову:
«Ішоў Ісус Хрыстос із нябёс з залатым крастом і з залатым мячом. Як з таго свету не ўставаць, віна кубкаў не выпіваць, так і яму (імя рэк) етай хваробы не маць»37.
Замоў ад заломаў зафіксавана ўвогуле нямнога. Некаторыя з іх мы прывядзём.
Штоб жаў — не ляжаў, Штоб еў — не хварэў. He лажысь, квяціна, He прападзі, скаціна. He лажысь, колас, на зямлю, He будзі хваробу на сям'ю»38.
Невядома, у які момант выконвалі гэтую замову — тады, калі толькі бачылі залом, ці тады, калі яго вырывалізнішчалі або, наадварот, яна была агульнай замовай і выступала ў якасці засцеражэння ад усёмагчымых заломаў, завіткаў і г.д. Сустракаюцца таксама замовышэпты, якія можна характарызаваць як пагражальныя, запалохваючыя з боку сумленных гаспадароў ў адносінах да чорных чараўнікоў. «Госпадзі, Божа, благаславі, пасабі мне еты вяноквырваць (скруціць залом і наступіць на яго).
Ідуяпа Юр'евай pace, па жамчужнай траве, Юр'евай расоюўмываюся, малебнаю скацеркаюрушніком уціраюся, і пайдуў светлую
Чорныя варажбіты
79
цэркаўку, пад Божы крыж. Утой царкве стаіць гроб, у тым гробе ляжыць мярцвец, у таго мерцвяца запалалі яго зубы і цела. Хто гэты злы залом запаліў, няхай замеезастудзіцца яму кроў на вякі вякоў, назаўсёды. Амінь» («Ад залому». УЗ. Ветк.).
Пагроза скіравана натаго чалавека, які імкнуўся прычыніцьліха іншым. Вымаўлялася на першапачатковым этапе варажбітамі, да якіх звярталіся за дапамогай. 3 цягам гадоўзамова перастала быць «вузкапрафесійнай» і сталадзеючым набыткам вяскоўцаў, якія любым чынам засцерагалі свае нівы, жытнёвыя палі, жывёлу і саміх сябе. Вось як у гэтым выпадку. «Мікалайцудатворца і святы Божа! I памілуй нас ад худога, ад ліхога, ад злога. Мікалай святы па межам ходзіць да рож росціць па цёплым начам, па ўтраннім зорам, а ліхі чалавек па межам хадзіў да залом ламіў па цёплым начам, па халодным росам. А пашлі яму, Божа, на смерць, на хваробу, а на кутуляжаць;ямухлеба не з'есці, вады непіць, а ўмагіле быць. Дай, Божа, рабе Праскоўі здаровай быць, Мікалаю святому заўсёды шчыра служыць малебен. Амінь» («Ад залому», УЗ. Івац.). Сама па сабе, калі б не згадванне «ліхога чалавека, які ходзіць па чужых межах ды заломы заломвае», замова б нагадвала агульную, але гэтыя спецыфічныя словы падкрэсліваюць яе асноўнае прызначэнне, яе засцерагальны накірунак.
Наступны вуснапаэтычны твор цалкам папераджальны і не выключана нават, што ён выконваўся ў кожнай сялянскай сям'і, асабліва ў перыяд росту збожжа, яго жніва, як абавязковы атрыбут. Інакш проста і быць не магло, бо тады атрымлівалася, што хлеб увогуле заставаўся без якога ні было б засцярогаабярэга. «Прачыстую Маці ўпрашаю, Ісуса Хрыста, Госпада нашага прынябеснага. Ідзе святая Іардань, нікога яна сабе не збаіцца — ні чараўніц, ні чараўнікоўваражбітоў, нікаралёўгаспадароў, нікнязёўмалайцоў:такне ўпалохайся і ты, ніўка, ні чараўніц, ні чараўнікоўваражбітоў, ні каралёўгаспадароў, ні князёўмалайцоў. Усё чыста Ісус Хрыстос умтрымліваў, неба і зямлю, і насудзержывай, рабоў тваіх грэшных» («Ад залому», УЗ. Старад.).
Цікава і тое, як падаецца ў народным пераказваннівыкананні сам працэс заломвання залома, а таксама яго ліквідацыі. «К табе, Соф'я Мікулаўна, Шваркун прыходзіў. Ён такі дзед, яго ўся вёска знае, ён да ўсяго дайшоў. А на Іллю яму Паша з Трызубак, кавалёва жонка, халсціну дала, да гарэлку ставіла, каб ён ёй залом загаварыў, а гэта Васіха, удава салдацкая, Пашцы залом заламіла; заламіла ды сабе і памерла. Аўсё Шваркун, ёй Богу. 3 Пашкінага двара дзеўка за грыбамі хадзіла. Раніцай ідзе яна па мяжы, ля Пашынай дзесяціны,
80
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
глядзіць — а жыта хадуном ходзіць. Яна, падыйшоўшы, глянула, — a Васіха там сядзіць, валасы распусціўшы, у адной сарочцы: гэта яна залом так і ломіць і глядзіць хуткім вокам. А дзеўка як пабяжыць да Пашкі: «Куманька мая родная, не хадзі жаць, табе Васіха залом заламіла!» Дык Пашка ажно завыла, што жаць час. А Шваркун загаварыў жыта — і нічога. А Васіха тыдзень пажыла, памёрла, і ўсё тут. A ён жа не дурной справай, а ўсё святым словам замаўляе»39.
Той жа Дзмітрый Шваркун даволі падрабязна тлумачыў сваім аднавяскоўцам, як трэба і можна пазбавіцца ад заломаў. Учытаемся лепей у ягоныя словы. «Вазьмі абраз Міколыцудатворцы, ступай у жыта, раненька, да сонца, а як сонца ўзыдзе, ты да захаду стань, ды на абраз глядзі і замову гавары, а калі сонца няйграець, калі туман пойдзець, як дым, ты не гавары, а іншым днём скажы, як сонца іграць будзе: «Мікалайцудатворца і Святы Божа! I памілуй нас адхудога, адліхога, ад злога. Мікола святы па межах ходзіць ды жывза росціць па цёплым начам, па ўтранім зорам, а ліхі чалавек па межам хадзіў ды залом ламіў па цёплым начам, па халодным росам. А пашлі яму, Божа, на смерць, на балезнь, а на куту ляжаць; яму хлеба не з'есці, вады не піць, аў магіле быць, а рабе Праскоўі здаровай быць, Мікалаю святому малебен служыць. Амінь»ю.
Арына Максімаўна тлумачыла пасвойму: «Калі злодзей залом у жыце ломіць, дык залом не чапай, а зачэпіш ■— благое будзе, а ступай у лес і крыж з сабою бяры, у ноч ступай, не бойся, таму што ты замову лесавіку ведаеш; а ноч трэба каб светлая была, з месяцам. Пайдзі ды асіну знайдзі, а ў ёй сук ёсць на вершаліне — крыжам сучкі растуць. Ты той сук зламі і на тое поле ідзі, дзе залом, ды там і сядзі і сук У руках трымай, а на траву класці не трэба: ён жа на траве не вяне, а яму неабходна вянуць. Як сонца іграць пачне, ты тым суком залом разбяры ды і прамоў пры гэтым:
«Хтопрацаваўнамяне, няхай працаваў на сябе. Якна асінелісты вянуць, сохнуць, дык няхай у злодзея рукі, ногі адсохнуць; як на асіне птушкам гнёздаў не віць, так злодзею ў доме не жыць; іяктойасіне на карані не ўстаяць, так злодзею са свайго ложка не ўстаць».
Ты гэта гавары, а да сонца спінаю стань, і кінь ты асіну і нагамі растапчы; таму злодзею рукі, ногі адсохнуць і памрэ, а жыта не апаганенае застанецца»41.
I ў адным, і ў другім выпадку замовы накіраваны супраць злых ведзьмароў і маюць ярка выражаную «гвалтоўнапрымусовую» афарбоўку. Вяскоўцы, якія шукалі пакаранне на тых, хто рабіў заломы, былі ўпэўнены, што тое пажаданне жахлівай смерці, якое
Чорныя варажбіты
81
згадвалася ў вуснапаэтычных творах, абавязкова здзейсніцца. Справядлівасцьусё роўна выйдзе пераможцай, а злое, чорнае, зайздроснае — прайграе, будзе асуджана, зняслаўлена, і таму займацца ім у будучым, памятаючы пра жорсткія ўрокі з мінулага, асмеліцца далёка не кожны. Але залом заломам. Як бы яго акуратна і непрыкметна ні закручваў вядзьмар, рана ці позна на гэтае чартоўскае, заклятае месца гаспадар нівы выбіраўся сам, усё знаходзіў і потым адпаведна прыводзіў варажбіта ці бацюшку, якія здзяйснялі абрад ачышчэння нівы. Болей таго, тут нават магічнымі дзеяннямі і словамі спрабавалі ўплываць на злога чараўніка для таго, каб тое, што ён сам учыніў на зло некаму, перакінулася супраць гэтага злыдня. Толькі ж злыя чараўнікі ў гаспадарчай дзейнасці людзей маглі падрабіцьтакое, што на першы погляд і не заўважыш, што выкараніць удаецца далёка не заўсёды і не да канца. Напрыклад, маглі выклікаць пошасць ці мышэй на сабранае і звезенае ўжо збожжа. «Гора чалавеку ўсюды сустракалася. Калі сам не захварэе, то жывёла зляжа або пажар які надарыцца. А такога няма, то ў збожжа мышы ўваб'юцца. He дай Божа, такога нашэсця. Здаецца, што ад іх пазбавіцца можна, вытруціць чымнебудзь. Ды не тут то было такое! Дзе гэта вы іх з гумна зведзяце? Як толькі гаспадар не ўмудраўся, як толькі ні прасіўся ды ні круціўся, але паловы збожжа ў самым лепшым выпадку не было. Тады, даўней, казалі, што мышэй у чужое гумно папросту мог напусціць знахар. Пазайздросціць добраму ўраджаю або проста назло чалавеку зробіць. Цёмнай ноччу, калі ўсе спяць, возьме жывую мышку, пашэпча на яе свае чорныя словы і выпускае пад патрэбнае яму гумно. Тады ўжо за гэтай мышкай цэлыя хмары сабяруцца і пойдуць. Гаспадар, як убачыць такое, то адразу імкнецца ратавацца. Тут марудзіць нельга ні ў якім разе. Звяртаўся найчасцей, зноўтакі, да варажбіта, але ўжо да добрага. Той браўся выручыць. 1 даволі часта выручаў, бо мышы прападалі. Гаварылі, што ён валодаў надта вялікай сілай, якая актыўна і пагубна ўздзейнічала на непажаданых грызуноў. Замовы такія ў яго былі, але нікому не расказваў іх услых, каб слоў не перанялі, можа, ці каб сілу замовы не страцілі, бо іх трэба было шаптаць толькі пра сябе. Часта выручаў у нашай вёсцы варажбіт ад мышэй. Да некаторых людзей дык нават сам раніцою прыходзіў, не чакаючы пакуль гаспадары наведаюцца. Гэтым самым ён падкрэсліваў тое, што яму ўсё роўна, хочуць гэтага ці не, вядома ўсё, што адбываецца ў наваколлі» (УЗ. Жытк.); «Помню добра, што гэта ўсё здзейснілася яшчэ да першай вайны з немцамі (да вайны 1914 года. —A. Н.).
82
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
Тады летам стаяла страшэнная спёка. Усё павыпальвала на карані. Мала гэтага, працаваць людзям было амаль немагчыма... Так ужо пякло. Пачалі жаць збажыну, звозіць яе. Прыбіраць, адным словам, на гумнах, каб ненарокам дождж не ўбіўся ды і зладзеяваты які чалавек, каб не пасквапіўся на чужое. Ды да гэтай бяды дадалася яшчэ адна — мышы. Столькі іх тады распладзілася, што, як вада, па палетках цяклі. Снапы і тыя кожны гаспадар разы дватры ператрасаў. He надта і трасянеш, бо астатнія зярняткі на зямлю ўпадуць. Пажалі, пазвозілі і, здаецца, радавацца трэба было, што паспелі хоць гэтае ўхапіць. Ды дзе там! Начамі ў гумнах вяскоўцы сядзелі, шумелігрымелі паўсялякаму, каб мышэй адпалохваць. Крычалі, трашчалі, не спалі, а толку асаблівага не было. Потым нехта ўсё ж параіў схадзіць да сівога Пятра. Сівым Пятром яго звалі за тое, што надта паважалі за ўзрост чалавека. Колькі яму гадоў было, то, мабыць, Пятро і сам не ведаў. Адразу той прыйшоў, пахістаў нешта галавою. Папрасіў усіх ад гумнаў адысці і шуму ніякага не рабіць, каб яму не перашкаджаць. А гумны тады ўсіх гаспадароў у адным месцы стаялі. Так зручней намнога было. Адышлі людзі сцішана, чакаюць, што ж далей будзе, як жа стане сівы Пятро з мышамі ваяваць. А ён і не ваяваў. Стаў на коленцы, пакланіўся галавою ажно да зямлі тройчы, потым дастаў з торбы кавалачак хлеба, разламаў яго на драбнейшыя часткі, асцярожна паклаў на зямлю. Хвілін колькі шаптаў, відаць, замову. Потым асцярожненька ўстаў і падышоў да людзей. Тыя здзіўлена пераглядваюцца, а знахар і ўвагі асаблівай на іх не звяртае. Стаіць ды губамі нешта плямкае, ці то зноў свае малітвы шаптаць пачаў, ці то ўжо па звычцы ўсё рабіў, хто ж яго ведае. Але ўсяго недзе хвілін праз колькі пачуўся адчайны піск ля хлеба, які сівы Пятро пакінуў. Потым яшчэ і яшчэ. А неўзабаве нехта выдыхнуў: «Глядзіце!» Каб вы толькі пабачылі, людцы добрыя! Мышы выбіраліся з гумнаў і кіравалі на стары лес. Стваралася ўражанне, што хадуном хадзіла ўсё пад нагамі. Так тады мышы і выбраліся з гумнаў. Крыху засталося, але дзе ж гэта вы бачылі, каб збожжа ды без мышэй было? А Пятро ведаў моцныя замовы ал мышэй. Яго і ў іншыя вёскі з гэтай нагоды запрашалі» (УЗ. Лун.); «У нас дзед адзін жыў, то ён і зашэптваў ад мышэй. Мог звесці іх ноччу ў невядомым накірунку. Адзінае, аб чым шчыра прасіў, каб не падглядвалі, каб тым самым не перашкаджалі, бо ўсе ягоныя старанні пойдуць прахам і нічога не атрымаецца. Ён прыходзіў спецыяльна на змярканні і папярэджваў гаспадароў, што яго не трэба весці да гумна — ведае і так. Людзі ўжо такому не здзіўляліся. Любы