• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    «На Украіне існуюць паданні пра ваўкалакаў — аднавокіх і нават
    Чорныя варажбіты
    103
    сінявокіх лахматых пярэваратняў. Адсюль і сама назва слова: ваўкалака, ваўкалека, вльколеісь, вікалік — будзе азначаць: воўкпрадказальнік, чараўнік, які мае сілу і здольнасць зачараваць, ператварыць кагосьці ў ваўка пры дапамозе якоганебудзь зелля. Тут значна звужаецца здольнасць якразтакі ўсемагутных напаўлюдзейнапаўваўкалакаў»53.
    В.	Іваноў падкрэслівае, што «гэтае словазлучэнне («воўчая поўсць». —A. Н.) дазваляе растлумачыць народную этымалогію назвы. Але найбольш старажытная назва гэтай формы, відаць, складалася са злучэння назваў ваўка і мядзведзя (пруск. tlok — мядзведзь, літоўск. lohus). Другой старажытнай назвай ваўкалака (так у аўтара. — A. Н.) у славянскай мове было слова, створанае ад дзеяслова vedati — знать: укр. вііцун (вовкун), воўкпярэварацень. Агульнаславянскім з'яўляецца ўяўленне пра тое, што ваўкалак з'ядае месяц ці сонца пры зацменні (в’ьлкадлацн луну нзьедоша нлн солнце), у сербскім рукапісу XIII стагоддзя»54.
    Назва пярэваратня ў розных народаў гучыць парознаму. Гэта і не здзіўляе. Але нават у роднасных славянскіх мовах яны абазначаюцца рознымі словамі. Напрыклад, сербахарвацкае вукаўлак, ванкаддак, славенскае волкодлак, балгарскае вьлколек, втьрколак, стараславянскае вл'ькадлак'ь, вурколак’ь, польскае вілкодлек, чэшскае вікаддакі г.д. Іўпаасобнаўзятай беларускай міфалогіі пярэварацень мае некалькі назваў — ваўкалак, ваўкалака, ваўкулак, ваўкадлак, ваўкадліна, ваўкадлышча, ваўкадліца.
    Станавіліся ваўкалакамі у пераважнай большасці прымусова, ці, дакладней, пад уздзеяннем нейкіх звышнатуральных сіл, якія вельмімоцнаўздзейнічалі напатрыярхальнагачалавска. П. Шпілеўскі адзначаў: «Пад уздзеяннем нячыстай сілы... чалавек можа быць ператвораны ў разнастайныя прадметы — адухоўленыя і неадухоўленыя»55. Перакінуцца ў пярэваратня можна было і пры іншых абставінах. «Цераз нядзелю паехаў я з кумам на млін. Пабулі на мліне, едам назад. I сталі мы коней папасуваць. I мне стала так на сэрцы тошна, так нудна, і захацелася мне вот небеспераменна чараз хамут пралезці. Як я пралез, так і стаў ваўком і пабег»56. Усё той жа П. Шпілеўскі дадаваў: «Каб ператварыцца ў адвольную жывёліну, чалавек уторквае ў глухім месцы лесу, аддаленай пусткі дванаццаць аднолькавых нажоў у зямлю, вастрыём угору, і тройчы куляецца праз іх, імкнучыся не скрануць нажоў з месца. Пасля першага куляння чалавек траціць дакладныя рысы свайго твару; пасля другога — застаецца бясформеннай жывой істотай, пасля трэцяга — набывае поўны выгляд жывёліны, у якую пажадаў ператварыцца»57.
    104
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
    У гэтага ж даследчыка ёсць зафіксаванае меркаванне адносна таго, як можна пераўвасобіцца ў жывёліну, якая валодае сілай ці кемлівасцюўзначна меншай ступені, чым воўк, напрыклад, улісіцу або ў птушак: сароку, варону. Але ў некаторых выпадках і ў ваўка тут жа псраўвасабляліся пры тых жа самых умовах, проста мянялася колькасць уторкнутых нажоў, праз якія павінен быў перакульвацца будучы ваўкалак. «Для ператварэння ў ваўка, лісу, тхара ці ласку дастаткова сямі нажоў, праз якія адбываецца тое ж трохразовае кулянне. Але каб ператварыцца ў дробную птушку, у паўзуна ці кухурку, можна абысціся і без нажоў, толькі з дапамогаю асінавага пня, які калі ссякуць дрэва, не хрысцяць: чалавек хапаецца за верхні край пня і імкліва куляецца праз яго — на другім баку ён адразу робіцца жаданай жывёлінай»58.
    На думку старадаўніх беларусаў, існавала два віды ваўкалакаў: ваўкалакічараўнікі і няшчасныя ахвяры, ператвораныя ў ваўкоў. Першых нашы продкі надта ж ужо баяліся, а другіх, наадварот, шкадавалі. Ваўкалакічараўнікі — гэта самыя страшныя з пярэваратняў. Паводле народных перакананняў, у іх засвойваюцца злыя і сквапныя людзі, якія пастаянна камунебудзь зайздросцілі і зза гэтага не мелі спакою. Стаць ваўкалакамі — гэта іхняе свядомае памкненне, адзінае на ўсё жыццё, бо ў воўчай шкуры можна беспакаранна рабіць зло людзям, вымяшчаць на іх уласную помсту і незадавальненне. Гэта з аднаго боку, а з другога — ніхто цябе не паспее заўважыць, тым болей злавіць, каб звесці канцы. Такое можа здарыцца хіба што толькі выпадкова. Пераўвасабляючыся ў ваўкоў, такія людзічараўнікі імкнуліся засвоіць звярыныя звычкі, іхнюю драпежнасць і крыважэрнасць, каб быць такімі ж лютымі і раз'юшанымі, як і сапраўдныя звяры. Болей таго, лясныя драпежнікі часцей за ўсё нападалі на хатніх жывёл і толькі ў рэдкіх выпадках іхнімі ахвярамі станавіліся людзі. Тутжаўсё было наадварот, ваўкалакічараўнікі, засвоіўшы пажаданыя ім рысы ды ўласцівасці ваўкоў, яшчэ і выдатна ведалі паводзіны людзей, іхнія слабыя і моцныя бакі. Таму падпільноўвалі толькі выключна вясковых жыхароў, а сярод іх — жанчын і дзяцей, бо з імі можна было расправіцца без асаблівых перашкод і цяжкасцей. Нават ужо калі ахвяра была нежывая, то ваўкалакі не проста елі мяса, а рабілі гэта надзвычай жорстка, бязлітасна. Напрыклад, з дзіцяці ці жанчыны дашчэнту выпівалі кроў, высмоктвалі мозг, а само цела пакідалі на месцы злачынства, тым самым нібы сцвярджаючы астатнім вяскоўцам, што нічога не баяцца і будуць вырабляць гэтакія штукарствы і надалей.
    Чорныя варажбіты
    105
    У некаторых легендах і паданнях, павер'ях і былічках тлумачыцца, што ваўкалакамі чараўнікі станавіліся не толькі для помсты, але і для таго, каб узбагаціцца, перакінуўшыся ўвоўчую шкуру. Існавала наватагульнавядомае павер'е, паводле якога вынікала, што чараўнікчалавек мог вельмі лёгка зрабіцца ваўкалакам, так як ён ужо знаходзіўся ў непасрэднай сувязі з нячыстай сілай, што гэтую сувязь заставалася толькі замацаваць. Рабілася гэта наступным чынам. Такі будучы пярэварацень распісваўся ўласнай крывёй на паперы, якую падсунулі яму пасланцы нячысцікаў.
    Адзначалася нават, куды ваўкалакіпярэваратні зносілі здабытыя каштоўнасці. Падкрэслівалася таксама, што пярэвараценьчараўнік ужо не толькі адшукваў скарбы, але і нападаў дзеля гэтага на багатых падарожных, гандляроў і г.д. Тут ён мог распраўляцца ў адзіночку з цэлым абозам. За сабою звычайна не пакідаў слядоў ці, калі дзейнічаў, то рабіў усё так імгненна, што ніхто не паспяваў яго заўважыць. Характарызуючы ваўкалакаў гэтакага плану, інфарматары паведамлялі пра ягоны вялізны рост, густую поўсць і нечуваную сілу.
    Часта згадвалі таксама, што ваўкалакічараўнікі не толькі ўзбагачаліся і дапамагалі рабіць гэта ўсялякім нячысцікам, але і значна маглі ўплываць на гаспадарчы працэс: не было ўраджаю, здараліся засухі і лютыя маразы, усялякія пошасці і нечаканыя пажары. У гэтым можна бачыць і тое, што патрыярхальныя продкі не заўсёды маглі правільна растлумачыць з'явы прыроды, сілы стыхіі, якія даволі часта турбавалі іхняе жыццё, і таму імкнуліся знайсці вінаватых утым, што нарабіла стыхія або лютыя звяры, сярод людзей са свайго бліжэйшага асяроддзя.
    Пра ваўкалакаў — няшчасных ахвяр — у фальклоры захавалася зусім іншая, адваротная памяць. Іх, у пераважнай большасці вуснапаэтычных твораў, шкадавалі, бо яны ж пераўвасобіліся ў воўчую шкуру не па ўласнаму жаданню. Яны да ўсяго гэтага ўвогуле не імкнуліся. Іх заклялі злыя чараўнікі, яны ўхапілі нейкія заклятыя прадметы, ці, ведаючы, што гэтак рабіць нельга, зрабілі нешта (пераступілі, пераскочылі, пералезлі) і г.д. Нездарма П. Шпілеўскі пісаў: «Зусім інакш глядзяць у Беларусі на ваўкалакаў другога віду, г.зн. на ахвяр знахарскіх ператварэнняў... Кажуць, што гэтыя ваўкалакі зусім ручныя, як хатнія жывёлы, — выюць вельмі жаласна ці то павоўчы, ці то пасабачы, а часта глуха стогнуць, як цяжка хворыя людзі, таму што, нягледзячы на ператварэнне ў вакоў, яны не трацяць чалавечых пачуццяў і нават, у некаторай ступені, разумнай свядомасці. 3 выгляду гэтыя ваўкалакі — зусім як ваўкі, толькі большай часткаю бываюць аднавокія і нават сляпыя на абодва вокі»59.
    106
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    Такі ваўкалак не здольны на вялікую шкоду, адзінае, што ён можа зрабіць на зло сумленнаму гаспадару, дык гэта нанесці ўрон хатнім жывёлам і птушкам, — трэба ж нечым карміцца. Hi на мужчын, ні на жанчын, ні на малых ён ніколі не нападаў. He тое што баяўся, а тое, што ў яго будзённым жыцці таксама была свая сям'я і, адпаведна, дзеці. Знаходзячыся ўвоўчай шкуры, ваўкалак ніколі не быў пазбаўлены чалавечых пачуццяў і спагаддівасці. Часам ён нават у адкрытую дапамагаў бедным пастушкам, сваім з'яўленнем папярэджваў аб нападзе сапраўдных ваўкоў. У фальклорных творах адзначалася таксама, што даволі часта ваўкалакаў сустракалі зусім побач з чалавечым жыллём, але ніякага пераляку ці страху ён не наганяў, наадварот, выклікаў спачуванне, ці то сваім выглядам, ці то тым, як сябе паводзіў. Вельмі многае тут нагадвала воблік бедалагіжабрака ці то падарожнага, які шмат блукаў па белым свеце і ці то нечым (або некім) параніўся, ці то захварэўпа дарозе. Ляжаў натым самым месцы і канаў, галосячы над уласным лёсамдоляй, ці клікаў да сябе на дапамогу. У такім становішчы яго найболей сустракалі людзі.
    У вуснапаэтычнай творчасці можна знайсці шматлікія прыклады, у якіх гаворыцца пра няшчасных людзей, што былі ператвораны ў ваўкалакаў падчас вяселля. Гэта вельмі шырокавядомы сюжэт, і карыстаўся ён папулярнасцю не толькі ў нас, але і ў суседніх народаў таксама. Пераўвасобіць маглі жаніха (маладая ў такіх выпадках увогуле чамусьці не згадваецца). Але найбольш часта матывы пераварочвання ў ваўкоўваўкалакаў датычыліся непасрэдна ўсяго вяселля, а не паасобных яго ўдзельнікаў. Тут толькі ўжо ўдакладняецца нейкая пэўная колькасць, мабыць, магічная лічба, якой уласцівы быў нейкі чароўны падтэкст. Праўда, звычайнатрадыцыйнаялічба 13 тут адсутнічае, як і 6, і 9, затое прысутнічае 12 ці якая іншая цотная лічба, найбольш верагодная 8 або 10. М. Нікіфароўскі таксама адзначаў: «Гвалтоўнае ператарэнне ў ваўкоў можа быць здзейснена над такім вясельным поездам, дзе едзе 12 асоб. Зласлівы чарадзей робіць гэта ператварэнне пры самым ад'ездзе: з вядомымі яму аднаму заклінаннямі; ён кідае праз поезд гарошыну, узятую са струка з 12 зернямі; робіць гэта і ў час, калі едзе вяселле, перацягваючы нітку цераз дарогу. Часцей за ўсё магутны чарадзей ператварае вяселле моцным заклінаннем — што зручней зрабіць на месцы, дзе сустрэліся і пабіліся два вяселлі. Дзе б ні было зроблена ператварэнне, яно ўсётакі часовае, і ні адзін чарадзей не можа ператварыць на ўсё жыццё, як не можа зрабіць ператварэнне на цотную колькасць гадоў»60.