• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Безумоўна, што на любым вяселлі імкнуліся хоць неяк засце
    Чорныя варажбіты
    107
    рагчыся ад такіх непажаданых здарэнняў. He запрашалі і не дапускалі ці ж, наадварот, вельмі шчыра запрашалі і надта ж палохаліся, калі людзі, якіх яны падазравалі ў сувязях з нячыстай сілай, не прыходзілі на ўрачыстасць.
    Ёсцьдаволі цікавыя паданні, якія распавядаюцьпра ператварэнне вясельнага поезда ў ваўкоў (або ў ваўкалакаў).
    Паданне «Як чараўнік абярнуў вясельны поезд у ваўкоў»:
    «Некалі ехалі маладыя з вянца і, астанавіўшыся ў канцы сяла, прасілі выйшаўшага мельніка, каб ён адчыніў ім весніцы. Але той не ўважыў іх просьбы і сказаў на ехаўшага спераду свата:
    — He велькі пан, і сам можаш адчыніць.
    — А якім ты велькім панам тут зрабіўся; бадай табе камень лопнуў!
    Адно што сват сказаў гэта слова, як у млыне зрабіўся нейкі вялікі стук. Калі паглядзіць туды мельнік — аж яго камень, як сказаў сват, разляцеўся надвое. Тады ён выскачыў на двор і крыкнуў на дружбу:
    — Гуж, га!
    Пасля гэтых слоў мельніка людзей на вазах як і не было. Уся дружба абярнулася ў ваўкоў і точкаю пабегла ад сяла ў лес. Гэты мельнік зрабіў ім быць ваўкалакамі сем лет. Так яны і бегалі. Маладая і дружкі як былі ў стужках, так на іх была і шэрсць у дзяжкі рознага цвету»61.
    Даволі часта ператварэннем вяселля ў ваўкалакаў займаўся не чараўнік, а чараўніца. Лічылася, што яна ўгэтым плане валодае значна страшнейшай сілай. Учытаемся ў наступнае вуснапаэтычнае сведчанне, паданне «Заклятае вяселле»:
    «У Падляскім ваяводстве, у вёсцы Хлопкаве, недалёка Лосіц, у час вяселля прыйшла разгневаная чараўніца з жаданнем помсты — ператварэння маладых у ваўкалакаў. Для гэтага яна скруціла свой пояс, якім падпярэзвалася, і паклала яго на парог хаты. Круціла таксама лыка, варыла яго, і той адвар людзям у ваду падлівала.
    Скора маладыя з вясельнай дружынай перайшлі праз парог, і пан млоды з княгіняю і шасцю дружкамі абярнуліся ў ваўкалакаў, уцяклі з хаты і тры гады ваўкалакамі былі. Праз увесь гэты час пад хату падбягалі чараўніцы і страшэнна вылі.
    Калі ж надышоў дзень, што канчаліся іх цяжкія пакуты, зграмадзіліся перад парогам злой бабы, жаласна вылі. Чараўніца выйшла з сваёй хаты з вывернутым кажухом поўсцю наверх і кожнага ваўка асобна накрывала ім, вымаўляючы таемныя закляцці, і ператварыла іх зноў у чалавечую постаць. Толькі маладому не пакрыла кажухом хвост, хоць і звярнуўся да людской постаці, воўчы хвост у яго застаўся. Толькі праз некалькі дзён чараўніца тым жа спосабам вызваліла яго адтой непатрэбнай аздобы»62.
    Падобнае ператварэнне магло датычыцца не толькі ўсяго вяселля, але і канкрэтна маладога, як вынік таго, што ён у нечым не дагадзіў (правінаваціўся) перад злой чараўніцайваражбіткай. У асноўным прычына была адна — не захацеў жаніцца (адмовіўся, гуляўсябраваў ды кінуў, насмяяўся над яе дачкою). Толькі такі ўчынак з
    108
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    боку хлопца заўсёды асуджаўся ў народнай творчасці, таму і не дзіўна, што ў многіх выпадках яе дзсянні апраўдваліся, тады чараўніца паказвалася не такой ужо пачварнай і непрадказальнай.
    Паданне «Жаніхваўкалак»:
    «Любіў адзін хлопец дзяўчынуда не захацеў яе ўзяць, аўзяў другую. Перад шлюбам пайшоў ён кланяцца ды зайшоў к сваёй першай палюбоўніцы ў хату. Маці яе ды кажа яму:
    — Вось бачыш, якая добрая твая маладая, нават і на шыю табе нічога не дала. На, вазьмі хоць гэту хустачку і завяжы, каб шыя не была голая, — і падала яму беленькую хустачку.
    Малады нічога не зразумеў, узяў ды завязаў яе сабе на шыю. Выйшаў ён з хаты, аглядваецца, адно ж і рукі, і ногі яго абрастаюць воўчаю шэрсцю, толькі на шыі, дзе была хусцінка, засталася белая лапінка. Далей стаў ён глядзець, дык і саўсім ужо аброс, а заміж рук і ног парабіліся ў яго воўчыя лапы. Страшна стала яму ў сяле. Стаў ён ракам і пабег у лес і доўга жыў там з ваўкамі. 3 таго часу і стала можна чалавека зрабіць ваўкалакам»63.
    Часам у вуснапаэтычных сведчаннях згадваецца і пра тое, як можна лёгка пазбавіцца чараў варажбіта (няхай сабе і самага моцнага), калі вам бярэцца дапамагаць спрактыкаваны чалавек або добранадзейны варажбіт.
    Паданне «Жаўнер і ваўкалак»:
    «Ішоў жаўнер на вёску на вечарынку. Дарога ішла каля вясковага магільніку. Раптам бачыць ён, як адна магіла расчынілася, з яе вылязае нябожчык і накіроўваецца да вёскі ўпярод жаўнера. Жаўнер думае: «Куды гэта ён пайшоў? Напэўна, вернецца назад. Дай лягу ў яго труну». Улез жаўнер у магілу, лёг у труну, закурыўтрубку махоркі і чакае. Каля поўначы прыходзіць нябожчык.
    — Ты зачым забраўся ў маё месца? — кажа нябожчык служываму.
    Пайшла спрэчка.
    — А ты куды хадзіў? — запытвае служывы.
    Злуючыся, нябожчык адказвае:
    — Гэта мая справа. Выходзь хутчэй з магілы, бо мне прыйшоў час класца на сваё месца!
    А жаўнер упарта крычыць:
    — He пушчу, пакуль не скажаш, дзе быў, што рабіў!
    Яшчэ спрачаліся, нябожчык усё не казаў сваю тайну. Калі ўжо засталася адна хвіліна да поўначы, дык ён мусіў сказаць:
    — Быў я ў вёсцы Дудары і там усю дружбу вясельную ў ваўкоў абярнуў.
    А жаўнер кажа:
    — Аі’а, нячысцік, ты памёр, а што робіш? Вось ты іх зрабіў ваўкамі, а мне павінен сказаць, як іх зноў зрабіць людзьмі.
    Нябожчык упарта не жадае сказаць.
    — У такім выпадку, я застануся на тваім месцы, — кажа жаўнер.
    I тады нябожчык прымушаны быў сказаць жаўнеру сваю тайну.
    — Вось вазьмі адшчапі ад маёй труны трэску, запалі гэту трэску, пакуры кожнага ваўка і будзе чалавек.
    Чорныя варажбіты
    109
    — Калі гэта праўда, дык я пушчу цябе на месца, — кажа жаўнер і захапіў з сабой трэску.
    He паспеў толькі жаўнер выйсці з труны, як нябожчык улез у магілу, і яна адразу зачынілася.
    Жаўнер падыходзіць да вёскі і бачыць у гародах многа ваўкоў, а ўся вёска, сабраўшыся, — плачуць, енчаць, крычаць.
    — Чаго вы сабраліся і чаго плачаце? — запытвае жаўнер.
    Яны яму і апавядаюць, як нячысцік абярнуў іх суседзяў і радзімых у ваўкоў.
    Жаўнер кажа:
    — Што мне будзе, дык усіх зраблю людзьмі?
    — Усё, што ў нас ёсць, дык мы згодны аддаць за гэта, — адказваюць сяляне.
    Жаўнер так і зрабіў, як казаў яму нябожчык, і вось дзіва: ваўкі ізноў сталі людзьмі.
    Сяляне шчодра ўзнагародзілі жаўнера, з той пары ён зажыў шчасліва і багата»64.
    Нават мёртвы варажбіт надзвычай небяспечны, а што ўжо гаварыць пра жывога? Праўда, здараліся выпадкі, калі злыдню перападала, і ўжо тады ніякая чароўная сіла не магла яму дапамагчы.
    Паданне «Вядзьмакваўкалак»:
    «Жылі два суседы. Адзін бедны, другі багаты. Багаты быў вядзьмак, а бедны — добры чалавек. Бедны купіў каня і вывеў на выган, а багаты ўзяў тры нажы, утачыў у зямлю і пачаў куляцца. Перакуліўся праз адзін нож — у яго галава воўчая стала, перакуліўся праз другі — тады ўвесь стан стаў воўчы, ён перакуліўся празтрэці — тады і ногі зрабіліся воўчыя. Тады ён паляцеў і задушыў каня, а бедны выняў адзін нож, як ён задушыў каня.
    Воўк задушыў і бяжыць назад к нажам, штоб адвярнуцца назад на чалавека. Прыбег. Як перакуліўся праз адзін нож — тады ўвесь стан стаў чалавечы; перакуліўся трэці раз, але толькі ногі асталіся воўчыя, бо не было трэцяга нажа»65.
    Такім чынам, людзі не маглі сябе спакойна адчуваць і падчас вяселляў, дзе сабіралася даволі вялікая грамада і дзе не так проста было ўздзейнічаць на сумленных працаўнікоў. Тым не меней усялякае здаралася і тут. Але адзначым яшчэ адну асаблівасць: калі салдат (жаўнер) узяўся дапамагчы няшчасным, то ўсё роўна перад гэтым паставіў умову, «што мне будзе? ». Гэта супярэчыць спрадвечна народнай маралі —дапамагацьутакіх выпадках заўсёды толькі бескарысна. Ён жа патрабуе плату. Адзначым і тое, што салдат (жаўнер) у народнай творчасці быў пазбаўлены многіх рыс, характэрных станоўчым героям. Гэта тлумачылася тым, што ён многа хадзіўвандраваў па свеце, бываў у розных непрадказальных сітуацыях, адмаўляў усёмагчымыя прымхі і забабоны, але самае галоўнае — адмаўляў нячыстую сілу і таму смела ўступаў у супрацьборствы з яе прадстаўнікамі.
    110	СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    Сумленнаму чалавеку даводзілася ў адкрытую супрацьстаяць не толькі чорным вачам чараўніка, а яшчэ і тым жывым істотам, у якія ён запроста мог ператварыцца. Пра ваўкалака мы ўжо згадвалі. Цяпер спынімся на некаторых хатніх жывёлах. Найперш гэта сабака і кот. Менавіта яны былі ўвасабленнем нячыстай сілы, паводде перакананняў нашых прымхлівых продкаў. Асабліва калі гэтыя істоты былі чорнага колеру. «У нас даўней старая адна жыла. To ўжо яна і вырабляла! Чарадзейкаю з'яўлялася. Ёй ад яе бабкі тое майстэрства перайшло. Любога чалавека магла забіць адным поглядам. Няхай толькі хто не спадабаецца, то й звядзе таго са свету. Як ні старайся, a не выратуешся. Напусціцьякогапаморку, дык і паселішчаўсё павыляжа, нібы якая карова языком зліжа. Так усё чыста жыццё зладзюкавала. Баяліся чарадзейніцу закрануць. Спадзяваліся, што яна неяк супакоіцца, а потым і неба змілуецца над людзьмі ды забярэ яе. Але не тут тое было. Старую, наадварот, нібыта хто яшчэ больш раз'юшыў, і яна ўжо ніякай мяжы не ведала. Мала гэтага, раней сама па наваколлі віжавала і не давала спакою вяскоўцам, а калі ўжо старой стала, то пачала перакідвацца ў сучку. Чорную. Худзюшчую. Звяглівую. Рабіла гэта ддя таго, каб за ноч паспець пабывацьу розных мясцінах. Потым ужо здагадаліся, у каго ператваралася. Спачатку ж ніхто не здагадваўся. Пакуль мясцовы каваль, які вылучаўся смелым, непрадказальным норавам, не падглядзеў, што там, дзе з'явіцца сучка, потым абавязкова здарыцца якаянебудзь злыбяда. Тады вырашыў сам з ёю і разабрацца, каб іншым даказаць, хто ж гэта ўсё вырабляў. Чакаць доўга не давялося. Неяк надвячоркам ужо каваль убачыў, як тая сучачка пачала віцца ля ягонага хлява. Тады ён ціхенька падабраўся і як шыбануў па ёй сякерай, то і трапіў па лапе. Тая сучка залілася брэхам і давай уцякаць. Ажно нараніцу панеслася пагудка па вёсцы, што тая старая чарадзейка памёрла. Пайшлі паглядзець, і сапраўды, ляжала яна на сваіх анучах, і, што самае цікавае, яе рука была перавязана і моцна скрываўлена. Вось, значыцца, хто перакідваўся ў сучку і рабіў зло людзям. Выпадкова даведаліся, бо каваль здагадаўся» (УЗ. Ст.); «Старыя сяляне ў нас казалі, што даўней было ў нас даволі многа варажбітоў, а найбольш моцныя дык маглі свабодна пераварочвацца ў розных жывых істот. Перакідваліся ў сабак. Відаць, зза таго, што сабакі маглі многа прабегчы, непрыкметна падабрацца, хутка знікнуць з месца здарэння. Такі сабака, калі каго кусаў, то той чалавек болей хадзіць не мог, бо заўсёды ляжаў, як спаралізаваны. Цела ўсё паб'ецца чырвонымі плямінамі, і бедалага трызніць, нібы ў беспамяцтва праваліўся. Аднаго такога