Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Надта паважалі, а заадно і баяліся вяскоўцы млынароўмельнікаў. Зноўтакі тут асноўны акцэнт рабіўся ў бок іх прафесійных заняткаў, бо лічылі сяляне, што такія людзі абавязкова павінны знаходзіцца ў блізкай сувязі з нячыстай сілай, раз валодаюць здольнасцямі ўтаймаваць вецер і ваду, прымусіць стыхію працаваць на сябе, прыносіць вялікі прыбытак, і, адпаведна, з'яўляюцца самымі сапраўднымі чараўнікамі: тая ж магутная прыродная сіла, разбураючы ўсё навокал, тым не меней пакідае некранутымі іхнія млыны. П. Шэйн пісаў з гэтай нагоды: «Дрэнным быў бы той млынар, які б не ведаў, як дагадзіць вадзяніку, ці ляснік, які жыў бы не ў ладах з лешаком, ці пастух, які не ўмеў бы зачараваць жывёлу ад звера ці выгнаць хлеўніка. Кожны з іх павінен ведаць сваю спецыяльнасць добра, павінен умець карыстацца сілаю свайго «нячысціка». Таму мельнікаў з ветракоў запрашаюць лячыць падвей. Млынары з вадзяных млыноў умеюць даць вады, г.зн. нашэптваць на ваду «замовы» для вылечвання хвароб. Канешне, ніхто не перашкаджае млынару вывучыць рамяство, напрыклад, варажбіта. Ён, мельнік, можа быць і ваўкалакам, і жонка яго можа быць выдатнай ведзьмай; але ўсё гэта неабавязкова. А вось дагадзіць вадзяніку, каб ён пастаяннадаваўдастатковую колькасцьвады, каб нестаяўмлын, калі многа «завозу», каб ён не прарываў плаціну, не ламаў застаў, не псаваў млынавых калёс, не знёс бы млына ў разводзе, — усё гэта яго справа, гэта млынар павінен ведаць, ці тады няхай не бярэцца не за сваю справу. I млынар з ветрака павінен умець «запрэгчы вецер», авалодаць паветранай стыхіяй і, зразумела, тымі духамі, якія ўтвараюць вецер, віхор, буру і іншыя паветраныя з'явы. Ён павінен усё прадугледзець, не гвалтаваць вецер, каб той не раззлаваўся і надоўга не ўлёгся; павінен умець выклікаць яго ў зацішша, калі трэба малоць, злітасцівіць буру, каб яна не паламала млынавых колаў»22.
А. Сержпутоўкі зафіксаваўканкрэтнае апавяданне аднаго з вяскоўцаў: «Мельнік заўжды знахар. Каб ён не знаўся з нячыстаю сілаю, то б не быў мельнікам, бо сам чалавек не можа ўправіцца з млынам. Мы з сынам вазілі ў Лактышы валіць сукно. Дарога была ліхая, бо быўсамы растароп, — ні на санях, ні на колах. Прамучыліся мы цэлы дзеньітолькі змрокам дацягліся да млына. Ато ж, маесаколікі, ніколі
Хто лічыўся сябрам нячыстай сілы
143
не бачылі мы такога пекла, якое там дзеецца. Акурат ішла крыга. Паводка той год была вялікая. Падходзім мы да млына, а ён увесь дрыжыць, быццам яго трасца трасе. Вада раве, аж глушыць. Крыгі трашчаць, ломяць застаўкі, а грэбля ўся ў вадзе, бо яе праняло. Млын пасярод вады, бы паля, толькі хістаецца. Баімся мы падступіцца, a мельнік хоць бы што. Яму й не напанкі, што вада раве, што нячыстая сіла круціць ды ўзбівае пену. Мы ж думалі, што тут і мельнік нічога непарадзіць, аж ён пастукаўабушком, павярнуўдручком ды і кажа: «Кідайце сукно». Мы паўкідалі да ўжо думалі, што прападзе наша дабро. Дык што вы скажаце, папярэдаднем выйшла наша сукно, бы дошка, так звалілася, што й стаіць. He, мабыць, мельніку сам ліхі дапамагае»23.
Нам таксама ад сваіх інфарматараў даводзілася запісваць нейкія канкрэтныя выпадкі, якія нібыта здарыліся з імі самімі, ці на іхніх вачах усё адбылося, ці нехта расказваў пра ўсёмагчымыя здарэнні з млынарамі і іхнімі хаўруснікамі — чарцямі. «Мне мой дзед казаў, а ўжо хтохто, а ён нічога хлусіць не будзе, што даўней у нас на рацэ вялікі млын стаяў. Нават да гэтых дзён там яміна млынавай называецца. Запраўляўтам млынар, якога Гарасымам звалі. Такі ўжо быў увесь калматы, што здавалася, хвост прычапі, дык на чорта зусім падобны будзе. Толькі гэта дзецям да смеху было, a дарослым — куды там! Яны нават паціху баяліся шапнуць, што млынар падобны быў на нячысціка, бо, аказваецца, на самой справе той Гарасым з чарцямі быў звязаны, ад іх дапамогу вялікую надта меў. Калі разабрацца, то яно і так. Памяркуйце самі: ці ж здольны чалавек у адзіночку насыпаць дамбу, зрабіць глыбокі заварот, кудою б вада бегла, паставіць млын. Звычайна ж людзей наймалі, запрашалі цэлую арцель, тыя старалісяшчыравалі. А Гарасым жа, паверыце ці не, усё сам адзін зрабіў. Капаў, тачкаю адвозіў, высякаў, пілаваў, вырэзваў, каваў — усё адзін. Нават начамі не ўтаймоўваўся. Некаторыя, каму даводзілася ў начную часіну быць бліжэй да хутара, чулі, што стукала не адна, а некалькі сякерак. Таму ўжо тады сталі падазраваць, што знаецца гаспадар з нячыстай сілай. Спачатку адзіндругі перамаўлялі, а потым, калі Гарасым усяго за год усё зрабіўі запусціў свой млын, сцвярджаць гэта сталі ўсе вяскоўцы. Яны і дапусціць нават не маглі, бо самі былі далёка не гультаямі, што такое магчыма. Думалі, той млын пакруціць сваё кола пару дзён, і ўсё на тым. Зламаецца, бо ж калі паспяшаючыся, то абыяк зроблена. Але не тут тое было! Як пачаў той млын працаваць, то адно толькі паспявай зерне засыпаць,
144
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
а мука тая па цэлым гаршку адразу высыпаецца. Дробная такая, чысцюткая. Тады ўжо тым болей усе прыціхлі. Ведалі, што калі млынар дачуецца пра благія словы ў свой адрас, дык і пакараць запроста зможа, раз знаецца з чарцямі ці з нейкай іншай ліхой сілай, якая, тым не меней, яму пастаянна дапамагае. Багацеў млынар з кожным божым днём, зямлі, сенакосу, лесу ладны кавалак прыкупіў. Здавалася б, жыць яму са сваёй сям'ёй прыпяваючы, але ж атрымлівалася неяк наадварот. Спачатку дзеці малымі паўміралі, а потым і жонку ягоную ваўкі разарвалі, калі прыцемкам ужо з поля вярталася. Тады і ўвогуле Гарасым размаўляць перастаў. Рабіў сваю справу — малоў, дый годзе, а каб хто слова ад яго якое пачуў, то такога не здаралася. Адно начамі сталі вяскоўцы паміж сабою перамаўляць, што на тым хутары ўсё нешта жудасна вые. Цвёрда былі перакананы, што гэта нячысцікі да свайго хаўрусніка збіраюцца, каб павесяліцца, калі нікога няма паблізу. Але аднаго разу ўсе людзі былі вымушаны войкнуць ад здзіўлення, хоць здавалася, здзівіць іх ён ужо проста не мог. Атрымалася так, што тая зіма надзвычай лютая была маразамі і багатая снегападамі. Столькі снегу намяло, што вышэй стрэх ляжаў. А як пачало вясною раставаць, дык навокал суцэльнае мора ўтварылася. Лёд той несла, ён на сваім шляху ўсё крышыў, разбураў, зносіў. Думалі, што і млын не ўстаіць ніколі, але атрымалася наадварот, бо млын не толькі выстаяў, а Гарасым нават ні на гадзіну не пераставаў малоць. Вось што значыць спазнаўся з нячыстаю сілаю і быў надта ўпэўнены ў сабе. Хоць і казалі пра яго, што чэрці яму ваду ганялі, кола круцілі, ва ўсім дапамагалі, але памёр Гарасым неяк непрыкметна. Ціха. Сканаў на сваім млыне. Як пахавалі яго, то да млына і блізка ніхто не падыходзіў, так ён і разбурыўся сам па сабе. Адно што назва да нашага часу засталася» (УЗ. Пн.); «Калі ў даўнія часы нейкі чалавек будаваў сабе млын, то яго адразу ж адносілі да сяброў нячысціка. Справа ў тым, што млынар мог многае з таго, што было не пад сілу звычайным людзям. Такое тлумачылася ягонымі здольнасцямі, і гэта ж нараджала ўсёмагчымыя былічкі, якія мала сабою нагадвалі нешта праўдзівае, а найбольш — выдумкі ды ўсёмагчымыя страхоцці. Ад чаго здарылася такое з нейкім канкрэтным чалавекам, і сам той чалавек не мог растлумачыць, але казаў, што гэта, найперш, звязана з нячыстай сілай, з яе шматлікімі і разнастайнымі праявамі. Вось быўу нас такі млынар, якога, казалі, сам чорт сабе ў сябры выбраў, то па ім гэта і відаць было. A то ж вы думалі. У таго млынара два млыны стаяла. Адзін ветраны —
Хтолічыўся сябрам нячыстай сілы
145
вятрак, а другі — вадзяны. I абодваспраўна заўсёды працавалі, не тое, што ў іншых. Глядзіш, у тых то ветру няма, то крылы паабламаюцца ў ветрака, то вось прывада загарыцца. А ў гэтага — ніякіх пашкоджанняў, ніякіх паломак, адно ведае, што з людзей грошы спраўна грабе. Неўзабаве самым багатым чалавекам ва ўсім наваколлі стаў, так пра яго гаварылі. Млын вадзяны асабліва многа прыбытку прыносіў гаспадару. Пабудаваны ён быў па нейкай новай канструкцыі, быў намнога лепшым за іншыя, а ўжо муку так добра малоў, што яна зпад жорнаў выцякала, як пыл: мяккая ды пульхная. I вышэй па рацэ, вёрст за дваццаць, і ніжэй млыны таксама стаялі. Але ў тых гаспадароў так спраўна нішто не атрымлівалася. Болей таго, калі вясенняя паводка пачыналася, дык тыя млынары баяліся малоць, за адно толькі пастаянна прасіліся — каб іхнія млыны лёдам не зацёрла, каб плаціны не парвала. А нашаму ўсё ні па чым было! Ён і малоў смела, і не баяўся ніколі, што нейкай крыгай нешта папсуе. Здарылася так, што навальвала лёду вышэй за млын, а сам млын усё роўна заставаўся цэлым, бо гаспадар ягоны валодаў чаруючай сілай. Чартоўскай, якая ўсё чыста магла ўтаймаваць на белым свеце, нікому не давала магчымасці паставіць сябе насуперак млынару. Як які чалавек пра яго што дрэннае скажа, дык ці захварэе адразу, ці пачне яго так, невядома ад чаго, бядою біць, што яму болей і жыць на белым свеце не хацелася. Страшны млынар быў, неабвольны. He пераносіў, не мог вытрымаць таго, каб у некага нешта лепшае, чым у яго, было. Заўважыць, дык так зробіць, што ці той гаспадар пакалечыцца, ці тое прычындалле ягонае назаўсёды сапсуецца. Так усё выкручваў, у сваіх руках трымаў, але ўсё роўна памёр. Смерць нікога не прамінае. He глядзіць на тое, слабы ты ці здаровы, багаты ці бедны. Памёр, яго пахавалі, а на наступную ноч вятрак згарэў. Маланка ўдарыла. Недзе праз тыдзень і вадзяны млын абваліўся. Так атрымалася, што не стала іхняга гаспадара, не стала чартоўскай падтрымкі, і ўсё на тым. Такі ў нас некалі млынар быў» (УЗ. Івац.).
3 гэтых прыкладаў пацвярджаецца тое, што млынара ў першую чаргу звязвалі з нячыстай сілай ззатаго, штоён валодаўтэхнічнымі здольнасцямімагчымасцямі, якія іншым былі проста не пад сілу, калі б яны наваттаго і пажадалі.
Апошнімі з той касты, якая ў народнай свядомасці заўсёды асацыіравалася з нячыстай сілай, з варажбітамі, у нас будуць пастухі. Чаму яшчэ і пастухі ? Таму што яны, пастаянна знаходзячыся пры жывёле, ведалі, як можна яе вылечыць, як дапамагчы пры акоце
146
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
ці пры ацёле, ад удару або ад укусаў гадаў, як засцерагчы ад вострых воўчых зубоў. Жывёла была асноўнай карміцелькай тагачасных сем'яў, і таму ад яе захаванасці залежаў дабрабыт людзей. Але сярод пастухоў асаблівую сілу і павагу ў людзей мелі пастухілегчаі. Спашлемся на А. Сержпутоўскага: «Лягчай не толькі што лягчае жарэбчыкаў, бычкоў ды парсюкоў, а часамі й людзей дапарадзіць у бядзе. Ужо памёр стары лягчай. У нас яго так проста й называлі лягчаём. Я нават не знаю, як яго звалі па імені. Яшчэ я маленькі быў, а ён тады ўжо меў сівую велізарную бараду па самы пуп. Ось ужо я пасівеў, саўсім сапсеў, а ён толькі летась памёр. Кажуць, што ён і сам лік згубіў, колькі гадоў жыў. Ужо яму было пэўна больш за дзве капы гадоў, а ён яшчэ лягчаў бычкоў. Было адзін спутае здаравеннага бычка, перакіне вяроўку цераз спіну, залыгаўшы за рогі, ды як пацягне, дык той бурдык на зямлю ды толькі раве. Ось лягчай возьме з агню гарачаго бы агонь сашніка да й атпячэ быку яйца. Сквярэцца жывое мяса, бык раве, а лягчай толькі падкіне на рану воску ды й смажыць гарачым сашніком. Потым абалье жывёлу вядром вады, плясне па азадку ды скажа: «Скачы здароў», а сам спячэ яйца на агні да й есць бы картоплю. От затым кажуць, ён да самае смерці быў бы маладзёнка: скакаў, пеў песні, а піў, дык бы ў бочку ліў. Да баб да старасці быў вялікі аматар. Ён так усю жытку займаўся лягчайствам. Але вось скажыце, было падыйдзе к такому жарабцу, што да яго й падступіцца нельга, лапне па крыжу, дык той і стаіць, бы ўкопаны, толькі дрыжыць ды пазірае так, што аж страх бярэ. Дык гэта ж не так. He стаў бы жарабец, каб тут ліхі не ўмяшаўся. А парсюкоў ён лягчаў дык проста на хаду. Стаіць дзенебудзь кнырык ці капае лычам зямлю. Отлягчай падыдзе да яго ззаду, атрэжа яйца да засыпле сулімаю, а той і не чуе, толькі зарохкае. Толькі не любіў ён лягчаць сабак, бо, кажуць, адзін раз — такі грызянуўяго адзін сабака, ды так грызянуў, што ён чуць не застаўся без носа. Падвыпіўшы, ён сам расказваў, што ён знае такое слова, што якою ліхою не была б жывёла, дык як скажэ, то яна й стане рахманая ды паслушная, або стаіць, бы акамянеўшая. Нашы дзецюкі прасілі, каб ён навучыў іх таму слову, ды ён сказаў, што яму будзе заказана, што калі ён скажа другому, то ўжо яму не будзе памагаць. Так, мабыць, усе легчаі з ліхім знаюцца»24.