Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
138
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
Музыкі і карчмарыарандатары (вінакуры) у народнай свядомасці неслі на сабе многа адмоўнага, прадстаўнікі іншых «прафесійспецыяльнасцей», якія мы будзем разглядаць ніжэй, наадварот, мелі значна болей станоўчага.
Паводле народнага, атрымлівалася, што нячысцік не надта любіць агонь, вогнішча і чалавека, які валадарыць над зыркагаваркім тварэннем, стыхіяй прыроды. Яно то і зразумела, бо агонь ці нешта чырвонае, што асацыіравалася з золкам, раніцай з'яўлялася той крайняй мяжою, калі ўсялякая, нават самая моцная сіла, трацілаўладунадлюдзьмі, над наваколлем. Сімвалампрадвеснікам гэтага быў певень. У народнай міфалогіі ён так і называўся «прадвеснікам знішчэння нячыстай сілы». Сам каваль, які пастаянна знаходзіўся побач з агнём, жыў і тварыў, дзякуючы яму, для нячысціка ён асацыіраваўся з тым самым полымем, якое чорта часта вельмі балюча карала. Ёсць яшчэ адна немалаважная прычына: чаму менавіта каваль быў актыўнейшым ворагам нячысціка ў народнай вуснапаэтычнай творчасці. Справа ў тым, што іменна каваль з'яўляўся ў вачах сялян чалавекам, які валодаў значна болынымі практычнымі навыкамі, чым астатнія. Там, дзе іншыя бачылі нейкія праявы нячыстай сілы, нячысцікаў, чарцей каваль даволі часта мог растлумачыць большасць гэтага, зыходзячы з запасаў сваіх практычных навыкаў, таго, што ведаў сам, а даволі часта і бачыў нешта дзіўнанезвычайнае ў стамляльным працэсе фізічнай працы. Гэта з аднаго боку. А з другога — атрымлівалася адваротнае: народныя дарадцы, не маючы магчымасці растлумачыць тыя, даволі незвычайныя для людзей вырабы, самі прыпісвалі кавалю заведама свядомае сяброўства з чарцямі (нячысцікамі). Тут ужо мясцовы штукар выступаў сапраўдным злыднем, які толькі і пільнаваў той момант, каб урваць ад сваіх землякоў што даражэйшае. Такі ўжо выручыць не згаджаўся нават самага беднага селяніна, бо для яго галоўнейшым у жыці былі грошы, і ні ў якім разе нішто іншае. Дарэмна было да яго звяртацца з нейкім маленнем, што, маўляў, потым адпрацую, адплачу, калі з'явіцца які грош, то адразу ж і прынясу. He, тут такое не праходзіла. Плаці зараз жа, а няма грошай, не можаш разлічыцца, то лепей і не падлазь, бо яшчэ і абняславіць перад усімі людзьмі. «Быў у нас каваль у даўнія часы. Жыў сам, у хаціне на водшыбе. Тая мясціна і зараз Дзікім хутарам завецца. Спачатку то чалавек як чалавек быў, нічым сярод іншых не вылучаўся. Малады, высачэнныды здаравенны, штотой мядзведзь быў. А загаворыць, дык не раўнуючы, што той гром з неба загрыміць.
Хто лічыўся сябрам нячыстай. сілы
139
Такі ўжо голас чысты і зычны меў. Надта ж майстравіты быў. Што хто з вяскоўцаў папросіць ці дзе сам ненарокам убачыць, то ўмомант і пярэйме. Адштукуе так, што вачэй не адарвеш! Няма грошай у гаспадара, дык напавер дасць, пачакае ці скажа, каб потым дапамог у чым, а шкуры з людзей ніколі не драў. Сам ведаў, што вяскоўцам не соладка жывецца. Так усё вялосядоўжылася да таго самага часу, пакуль каваль не закахаўся ў адну вясковую дзяўчыну. Важная была, прыгожая, нічога не скажаш. Толькі баяліся людзі яе матулі. Гаварылі, быццам бы яна з нячыстай сілай маецца, шкодупорчу ўсялякую самастойна наслаць можа. Восьтолькі каваль з дзяўчынай зсябраваўся, то і сам стаў на вачах мяняцца: папершае, амаль перастаў з людзьмі размаўляць; падругое, калі нешта каваўвырабляў, то адразу ж папярэджваў, што працуе толькі за грошы і каб аддавалі іх адразу, іначай і молатам па кавадле не стукне. Што ж вы думаеце? Людзі сталі да яго ўсё меней і меней звяртацца, бокам хутар той абыходзілі, бо загаманілі, што ўсялякія нячысцікі там у вячэрні час збіраюцца, і туды лепей не паказвацца, бо можна назад увогуле не вярнуцца. Аднаго разу сярод ночы пачалі крычаць у вёсцы людзі пра пажар. Паўсхопліваліся ўсе, павыскоквалі з хацін, глядзяць, ажно на самой справе гарыцьшугае той хутар зыркім полымем. Пабаяліся ноччу бегчы туды, а магчыма, не пажадалі, наадварот, падаліся толькі пад раніцу. Нічога цэлага не засталося. Адна толькі кузня, задымленая ды пахіленая, стаяла самотна. Спачатку не адчынялі яе дзвярэй, але потым найбольш смелыя адважыліся на гэта. He, самога каваля і ягонай жонкімаладзіцы там не знайшлі, іх і след прастыў, затое ўбачылі вялізны мех, набіты гнілымі трухлякамі ды лісцем. Тут ужо спрактыкаваныя людзі адразу адзначылі, што гэта ў іх ператварыліся залатоўкігрошы, за якімі так трымцеў сквапны каваль. Пасля гэтага здарэння хутар стаў зарастаць і ператварыўсяўдзікую, непралазную мясціну. Так і стаў пазней называцца Дзікім» (УЗ. Лун.).
У некаторых выпадках сцвярджалася здольнасць нячысціка назаўсёды завалодваць душою, целам чалавека, ягонымі нашчадкамі. I вось сяродлюдзей была асоба, якую заўсёды люта ненавідзеў чорт, гатовы быў у любы момант над ёю паздзекавацца, нярэдка да самой смерці, — гэта каваль. «У адной з вяцкіх казак распавядаецца пра смелага каваля, які кожны дзень дражніў чорта. У кузні яго вісеў Божы воблік — абраз, і карціна з чортавым адлюстраваннем. Каваль Богу памоліцца, а штаны здыме — сракай нячысціку паклоніцца. Прыйшоў да яго чорт у чалавечым вобліку наймацца работні
140
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
кам. Так выбіваў — усе здзіўляліся, дзеньі ноч ішоўу кузню народ, грошы не паспявалі атрымліваць. Калі тэрмін дагавору з работнікамчортам стаў набліжацца да канца, нячысцік запрасіў яшчэ дваіх чарцей, каб яны прыйшлі ў кузню старымі дзядулькамі. Старымі дзядулькамі і з'явіліся ў кузню нячысцікі. Работнік і кажа: «Ой, вы, дзядулькі! Надта ж вы старыя. Ці не жадаеце вы перакавацца са старых у маладых?» Тыя пагадзіліся, і давай чорт іх перарабляць. Распрануліся старыя, а работнік гаспадару крычыць: «Не хвалюйся! Як я іх абцугамі вазьму, у гарно закачу, то ты накальвай, як мага болей мясі іх!» Выцягнулі старога з гарна, кінулі на накавадла і такога малайца вырабілі, што ён на адной назе з кузні выскачыў. Атрымалі з абодвух старцаў пяцьсот рублёў, чортработнік іх тут жа ў скарбонку апусціў — маўляў, памятай мяне! — а сам адразу ж разлік папрасіў»19.
«Атрымалася не надта зайздроснае становішча, бо, як і было задумана нячысцікам, каваль спакусіўся на вялікія грошы. Але ягоны стары, які папрасіўся падмаладзіцца, аказаўся... не чортам, а звычайным панам. Падчас кавання ён памёр, а кавалязлыдня забірае станавы прыстаў ды адпраўляе па этапе ў Сібір за наўмыснае забойства. Аналагічны казачны сюжэт сустракаецца і ў беларускім фальклоры і адрозніваецца ён толькі некаторымі не надта істотнымі акалічнасцямі. Так, беларускі каваль «не паказвае сраку чорту», а «плюе яму ў дрэнна намаляваную рожу», «выпраўляемалодзіць не старых дзядуляў, а старых, ссохлых паноўбагацеяў», «не адпраўляе яго ў Сібір па этапе, а даводзіцца сквапнаму да грошай кавалю самому адкупляцца ад чорта, і, мала гэтага, даводзіцца яшчэ ісці «ва ўслужэнне да чартоў» ажно на тры гады, а за гэтыя гады яны яму страшэнна надакучылі, бо вярнуўся да вольнага жыцця каваль ужо старым, саслабелым чалавекам. Здароўя ж, як вядома, ні за якія грошы не купіш» (УЗ. Лун.).
А. Сержпутоўскі згадвае ў сваіх запісах крыху іншы аспект, дзе гаворка вядзецца не пра нейкія павер'і, цудадзейнасць, а пра прымхлівасць, празмерную забабоннасць у поглядах на кавальскае рамяство. «Кавальзнаеццаз нечысцю, бо ён вырабляетакіярэчы, што так чалавек сам ніколі не зробіць, калі яму нячысцік не дапаможа. Ось у Гаўрыльчычах быў каваль, — можа, вы й зналі яго. He... Ну дык, от бачыце, што ён зрабіў. Бы якісь маленькі святок, не памятаю добрэ, Міколін бацько, ці што. Людзі святкавалі, ведамо, вясною такое пілнае работы нямаш; пасеялі збольшаго, дак і святкуй.
Хто лічыўся сябрам нячыстай сілы
141
Сядзяць сабе на прызбах, кураць люлькі да гамоняць аб том аб сём. Толькі кавалю не святкуецца, — мабыць, захацеў выпіць; от ён атчыніў кузню да й давай там штось пляскаць. Назбіралася туды мужчын. Гамоняць яны, строяць кпінкі з каваля, а той кажэ, што ўсе яны проціў яго тфу! Да ось узяў ён кусок жалеза, накаліў яго ў горыне так, што яно ажно зрабілася белае. He паспелі яны аглянуцца, як каваль абмачыў руку ў карытца з вадою да хоп за тое жалеза, быаскабалак дзерава, да й шыбануўвон з кузні. Каля кузні ляжала калясня, дзе нацягваюць абады, дык на яе як упала тое жалеза, яна й загарэлася. Ну, без рукі каваль! Зірнем мы, аж рука хоць бы што, быццам ён ёю за хлеб дзяржаўся, а не за гарачае жалеза. Дак оттагды мы ўсе пазналі, што яму нячысты памагае, да й хутчэй павялі яго ў карчму да давай паіць, давай гадзіць, няхай яму ліха да й бяда»20.
Канкрэтна названы мясцовасць, чалавек, і, здавалася, можна было б не сумнявацца ў яго рэальнасці, аднак надта ж ужо замоцны тут наплыў прымхлівасці і цемрашальства, што прымушае нас адназначна аднесці гэты выпадак да тых здарэнняў, якія звычайна характарызуюцца намі як фантастычнае здарэнне.
Цікава будзе адзначыць і той факт, што ў адвечную барацьбу Перуна (Іллі) з чортам станоўчыя персанажы беларускага фальклору амаль ніколі не ўмешваліся, нават казачныя героіасілкі. Працяглай была барацьба язычніцкага бога з нячысцікамі, і селянін лічыў, што лспей трымацца ў баку ад чужых спраў: «Лінуў дождж. Падняўся Кавальбагатыр зпаддуба, выбраўгустуюяліну ілёгпад ёю, каб дождж не даставаў. Ляжыць і любуецца, як Пярун чарцей палюе»21.
Ці вось такі прыклад: «Паклікаў Бог Пятра й кажа, што няхай трохі Ілья папалюе чарцей. А Ілья тым часам падыме такія грымоты, што аж зямля стогне: няма ні дня, ні ночы; хмары таўкуцца, якуюны ў рэшаце; на небе кіпіць, як у гаршку; маланка бліскае, аж у вачах цёмна становіцца, а Пярун смаліць разпораз, паласуе хвоі ды дубы ды паліць будоўлю або стагі. А Ілья едзе сабе па небе да камандуе: «Тактактак! Гогого! Яшчэ, яшчэ... Лупі, лупі яго, гада... У патыліцу, упатыліцулупіяго, гада! Трахтрах! Тактактак! Гогого!» Просяцьлюдзі на прамілы Бог, каб уняліся грымоты, а Ілья не слухае»23. Дык вось гэты самы ПярунІлля і адпускаў кавалю (ці проста селянінупрацаўніку) грахі, калі небарацычалавеку нейкім чынам псрападала зза чарцей.
Каваль застаецца кавалём заўсёды, у любой сітуацыі, якой бы
142
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
складанай і непрадказальнай яна ні была. I хоць яго не так часта, як людзей папярэдніх прафесій, адносілі да служкаў нячыстай сілы, тым не меней яго згадвалі ў непасрэдным спалучэнні з чарцямі ды ўсёмагчымымі іхнімі хаўруснікамі.