• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Смерць чорных варажбітоў
    177
    паселішчы.Яныўпоўначіпадпальвалітуюгурбу. Глядзелі, калі толькі разгаралася купальскае вогнішча, дыктады і яны сваё палілі. Нячыстая сіла, якая ад купальскага кострышча кідалася сюды, каб тут працягнуць свой радасны шабаш, гінула, калечылася, абпальвалася і збягалазнікала на доўгія гады пасля такога здарэння. Тут ёй не было з каго пасмяяццапаздзекавацца, бо тут не проста яе баяліся, а стараліся і пасмяяцца. Пра такое вогнішча некалі мой дзядуля расказваў, бо сам ён, калі малы быў, ад свайго дзядулі яшчэ чуў, ад майго прапрадзеда, значыцца» (УЗ. Карэл.).
    Нярэдка згадвалася ў вуснапаэтычнай творчасці і пра тое, што ведзьмака, варажбіта, чараўніка, знахара везлі і хавалі на балоце. Праўда, тут агаворымся абавязкова, што ў гэтых выпадках яго хавалі не хаўрусніківаражбіты, а суседзі, вяскоўцы, адным словам людзі, якія не мелі ўвогуле ніякіх адносін да нячыстай сілы. Проста яны хавалі (дзейнічалі па адвечнай традыцыі) цела памерлага ў зямлю, каб яно не заставалася ляжацьу закінутай хаціне, бо гэтае ж самае цсла магло стаць крыніцай паморка, пошасці, якой іншай жахлівай хваробы. Што такое эпідэміі, нашым продкам распавядаць не трэба было, бо яны даволі часта вымушаны былі не далічвацца шматлікіх родных і блізкіх менавіта ў выніку такіх хвароб. «Калі ў нас некалі памёр знахар, дык добра памятаю, што яго не павезлі хаваць на могілкі. Наадварот, ніяк не магла зразумець, чаму гэта нябожчыка павезлі на балота. Потым бацька расказаў, што чараўніка нельга хаваць на могілках. Справа ў тым, што ён жа запрадаў сваю душу д'яблу, а раз так, то рабіўлюдзям толькі благое ды злое. Вось і яны помсцілі яму адпаведным чынам. Закапалі на балоце, у абыяк зробленай дамавіне. На магіле нічога не паставілі, не паклалі, адно толькі зраўнялі яе з зямлёю, і ўсё на тым. Каб ніхто потым не мог знайсці месца, дзе таго злыдня закапалі. Гаварылі, што вясною на той магіле выраслі чартоўскі кветкі — чартапалох, — якія не пахнуць, а смярдзяць. Вось і ўся памяць, якая выбілася на паверхню зямлі, пра таго чараўніка. Болей нічога добрага ад яго не засталося. У тое балота ніхто без дай прычыны не ходзіць, нічога там не робіць. Там нячыстая сіла водзіццаплодзіцца, дык і іхні хаўруснік там жа ляжыць» (УЗ. Лідскі).
    «У нас ведзьмака за балотам, на выспе, хавалі. Адно сачылі людзі за тым, каб ён потым ніякага зла нікому не здолеў зрабіць. А раз за балотам пахаваюць, то пакуль ён дарогу ноччу знойдзе, злою зданню перакідваючыся, пакуль што якое, дык і світанне прыспее, час усялякаму пярэваратню назад хавацца. У той балаціне летам, восен
    178
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    ню ды вясною не праехаць, не прайсці, а зімою ён і сам не вылезе, бо зямля, скутая маразамі, проста так не расчыніць свае дзверы. Нашы продкі асцерагаліся злых варажбітоў не толькі пры іхнім жыцці, але і пасля смерці таксама. Таму і выбіралі для пахавання знахараў, душы запрадаўшых, такія гнілыя ды засмярдзючаныя мясціны. Сюды проста зза ўласнай цікаўнасці ніхто не пацягнецца, бо ж лёгка можна жыццё страціць у якім чортавым акне. Так і закапаюць, нават знаку ніякага не пакінуўшы, адно толькі ваўкі ля яе круціцца стануць, жудасна выць у Піліпаўку, ды крумкачы смутнаглуха нешта будуць бомкаць, седзячы на нізкарослых балотных хваінках» (УЗ. Карм.). «Балота было апошнім прытулкам ведзьмара на зямлі. Там заўсёды жылі ўсёмагчымыя здані, нячысцікі і ведзьмары, адтуль яны заўсёды прыляталі да яго, таму ў народзе правільна лічылі, што толькі там і ёсць адпаведнае месца таму, хто пры жыцці лічыў сябе ўладаром над іхнімі лёсамі. Як бы там ні было, але калі чорны знахар паміраў, то з ім надта не валандаліся: клалі ў абыяк зробленую дамавіну і найхутчэй везлі да балота, на тое самае месца, якое людзі яму ўжо абралі. Ніякіх харугваў не было, ніхто ўвогуле не плакаў. Моўчкі ўсё рабілася, неяк надзвычай змрочна і злавесна. Яму заранёй не капалі. Усё рабілася пасля таго, як прывозілі нябожчыкачараўніка. Закопвалі ў магілу, над магілаю ніякіх адметных знакаў не ставілі, нават пагорачка не пакідалі, а зруйноўвалі яго з зямлёю, каб нішто ўвогуле не сведчыла пра тое, што тут ляжыць вядзьмар. Гэта яшчэ азначала і тое, што калі ён памёр, дык ад яго не засталося знакупамяці не толькі сярод людзей, але і на зямлі ўвогуле» (УЗ. Светл.).
    У некаторых выпадках адзначалі, што варажбіта хавалі не на раздарожжы і не ў балаціне, а ў лесе. Толькі ж і там яго завозілі ў такое глухое месца, да якога не проста было падабрацца. Звычайна іпукалі «матачнік», тое месца, адкуль пачынаўсялес, дзе некалі пачалі расці першыя дрэвы. Народная памяць цвёрда трымала звесткі, перадавала іх з пакалення ў пакаленне, і таму сярод вяскоўцаў нават хадзілі спецыяльныя вусныя засцярогі, паводле якіх вынікала, што ў «матачнік» хадзіць нельга без дай прычыны, асабліва грэшнаму чалавеку, яго можа чакаць там вялікае і бязлітаснае пакаранне. Варажбіта везлі хаваць старыя людзі, якія лічылі, што ў гэтым жыцці ім нішто ўжо не страшна, бо яны сваё аджылі і баяцца ім няма чаго. Маладых у такую працэсію ўвогуле не дапускалі, каб яны мелі магчымасць пажыць далей і выхаваць сваіх дзяцей. «Варажбіта, які паміраў, то не трымалі ў ягонай хаціне лішні час, а ў той жа дзень, калі ён сканаў, яго і вывозілі хаваць. Самае галоўнае, што яго везлі не на могілкі,
    Смерць чорных варажбітоў
    179
    а ў глухую лясную мясціну. Там шукалі найбольш закінуты куточак і хутка выкопвалі магілу. Апускалі ў яе дамавіну з негабляваных дошчак і засыпалі. Намагілуадразужнавальваліўсялякагаламачча: карчоў, камення, голля, і яна пачынала нагадваць сабою нешта цяжка зразумелае. Рабілася гэта для таго, каб злы чараўнік, які, паводле народнага, мог і пасля смерці вылазіць з магілы ды рабіць людзям зло, не здолеў бы проста так выкараскацца з земляной пасткі. Ягоныя рухі не такія ж хуткія, як у жывога, а замаруджаныя, павольныя. Таму пакуль выберацца вядзьмар, пакуль параскідае голле ды карчы, то і світанак прыспее, а раз прыспее світанак, то час уздзеяння любой нячыстай сілы заканчваецца, і яму абавязкова трэба хаваццаназад» (УЗ. Ветк.).
    «Памятаю добра, як мой дзядуля расказваў пра пахаванне чараўніка. Той знахар пры жыцці надтажлюдзяму знакі даўся. Многа нядобрага нарабіўусім. Адзед мой не са слоўусё гэта чуў, а сам быў удзельнікам пахавання. Хавалі таго чараўніка пад самы вечар, каб меней хто бачыў, куды яго павязуць. Пераапранаць не пераапраналі, а так як ляжаў, то так у дамавіну і паклалі. Дамавіну тую таксама збілі з аполкаў. Паставілі дамавіну на воз і патарахцелі. Толькі не да могілак, а значна далей. Людзей было ўсяго некалькі чалавек, і тыя старыя, якія ўжо век свой дажывалі і таму не баяліся нават ведзьмара хаваць. Завезліўлес, у глухое месца, іўжо амальу прыцемках хуценька выкапалі неглыбокую ямку, у якой знахара і засыпалі. Зямлю старанна ўтрамбавалі і разраўнавалі, каб ніхто не мог зразумець, хто ж тут ляжыць. Для большай вернасці наверх навалілі ўсёмагчымага ламачча, і цяпер можна смела было ехаць назад, бо цяпер месца пахавання нагадвала сабою ні што іншае, як звычайную для лесу гурбу, якая з цягам гадоўурасцеў зямлю, згніе, і ўсё на тым» (УЗ. Калінк.).
    Зрэдку сцвярджалася, быццам бы варажбітоў хавалі і побач з могілкамі, але толькі за іхняй агароджай. Праўда, агаворваліся і інфарматары, што гэты былі знахары ды варажбіты, якія мелі сувязь з нячыстай сілай, але злалюдзям ні ўякім разе не рабілі. «Калі памёр Хведарзнахар, то яго хавалі, добра памятаю, на прыцемках, але хавалі не на саміх могілках, а крыху ўбаку. Недзе крокаў за дваццаць ад іх, бо баяліся, што потым якое ліха на вёску накінецца за парушэнне адвечнага парадку. Толькі ж той Хведар людзям асаблівага зла не чыніў, а, наадварот, дапамагаў. Калі жывёла, здаралася, хварэла, то па яго звычайна адразу ж і беглі, каб спяшаўся на дапамогу, і ён жа не адмаўляўся, прыходзіў. Таму і не павезлі яго хаваць у лес,
    180
    СІЛАІОСЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    а паклалі побач з могілкамі. Пра тое, што ён нячыстаму сваю душу запрадаў, ніхто не гаварыў. Таму і грэх яго найперш быўу тым, што ўмеўваражыць» (УЗ. Пн.).
    У некаторых даследчыкаў фальклору можна прачытаць наступнае: «Магілу чараўніка трэба пасыпаць макамвідуком, тады вядзьмар, выйшаўшы зяе, будземак лічыць і дадому не вернецца. Памерлы вядзьмар пераведвае жонку»9.
    У А. Багдановіча адносна гэтага напісана наступнае: «Макам сяляне абсыпаюць магілу, а таксама дарогу, якая вядзе з могілак да хаты, з мэтай перашкодзіць нябожчыкам і вурдалакам вярнуцца з таго свету»10.
    Як бачым, смерць знахара, яго пахаванне, само месца пахавання нібы сведчылі, што і пасля смерці людзі да іх адносяцца ўсёадно адмоўна, гнеўна асуджаючы за тое, што яны, як лічылася, выраблялі пры жыцці.
    Пакаранне чорных варажбітоў. Калі людзі некага падазравалі ў здзяйсненні варажбы, накіраванай супрацьіх, супраць іхняй жывёлы або ўраджаю, то стараліся любым чынам расправіцца з ненавісным супраціўнікам справяддівага жыцця. Імкнуліся разлічыцца, не зацягваючы асабліва час і не адкладваючы да зручнага выпадку, каб ён не мог здагадацца і ўцячы або, што яшчэ значна горш, учыніць чарговае злачынства. Сярод гэткіх пакаранняў над ведзьмакамі, чараўнікамі ды варажбітамі былі ўжо складзеныя «традыцыйна» прыёмы.
    Прыгадаем адно з найбольш папулярных дзеянняў, якое апісана В. Іпатавай у агювесці «Агонь у жылах крэменю»: «Ужо трэці дзень ездзіў ён па вёсках, як аднойчы на самым выездзе з Чарнагосцяў — маленькай палявой вёсачкі на беразе надзіва прыгожага возера — убачыў натоўп і пачуў дзікі, як непрытомны, крык:
    — He вінаватая я! He ведзьма, ПараскевайПятніцай клянуся!
    Плакала, заломваючы рукі, старая кабета, стоячы наводдаль натоўпу. Пад'ехаўшы бліжэй, Лукаш убачыў, што людзі глядзяць на ваду, а там, б'ючы па вадзе рукамі, пялёхкаецца кабета ці дзяўчына. Спыніўся ён і з цікавасцю стаў пазіраць за тым, што адбывалася. He такі часты, але звычай гэты правяраць ведзьму вадой — існаваў у Княстве. Езуіты ўсяляк стараліся заахвоціць гэты звычай, і апошнім часам асабліва многа маладых кабет і жанчын патанулі ў азёрах і рэчках, абвінавачаныя ў тым, што наводзілі хваробу на жывёлу і людзей.
    — He тоне, бач яе! Ведзьма! — казалі ў натоўпе.