• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Ужо гэтых матэрыялаў дастаткова, каб атрымаць пэўнае ўяўленне пра характар барацьбы з ведаўствам на беларускай зямлі. Аднак тут паляванне на чараўнікоў не атрымала ні такога размаху, ні жорсткасці, якія яно мела ў Цэнтральнай і Заходняй Еўропе, дзе большасць краін, па прыкладу Свяшчэннай Рымскай імперыі, уключыла чараўніцтва як крымінальнае злачынства ў свае кодэксы законаў. Статут Вялікага княства Літоўскага, да ягонага гонару, не меў такога артыкула. I ўсё ж гэта не ратавала беларускіх чараўнікоў ад полымя: з друтой паловы XVI стагоддзя і тут палыхалі на пляцах вогнішчы, вяліся «чорныя» кніжкі. Асновай фізічнага знішчэння ўсіх, хто знаўся з д'яблам, і тут была дэманалогія — спецыяльная тэорыя выяўлення і спальвання «ведзьмаў», распрацаваная каталіцкімі тэолагамі. Гэтакую жорсткую расправу над «служкамі д'ябла» канчаткова зліквідавалі ў Вямкім княстве Літоўскім толькі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, а ганенні працягваліся і пасля, ажно пакуль у 1771 годзе сейм Рэчы Паспалітай не забараніў суды над чараўнікамі ўвогуле.
    Хоць галоўнымі ініцыятарамі барацьбы з чараўнікамі на Бела
    7 3ак. 1962
    194
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    русі былі езуіты, афіцыйна гэтыя справы тут разбіралі ў асноўным, відаць, свецкія суды. Ёсць, праўда, нямала прыкладаў, калі расправы дамагаўся сам люд «паспаліты», які перад гэтым сам жа і называў імя вінаватага або калі раз'юшаны натоўп караў ахвяру без суда: «...самі судзілі, яко хацелі». Судовыя працэсы звычайна не абыходзіліся без катаванняў. Акты допыту адной падазронай алавядаюць, што яна «ў месте Расонском, у рынку публіцы, у дыбы, пры бытнасці... енералаў і мноства людзей праз ката рознымі інструментамі была вучона і цягнена».
    Калі звернемся да фальклорнай спадчыны беларускага народа, то заўважым, што да нашых дзён у вёсках захаваліся як жорсткія, так і некаторыя з больш гуманных прыёмаў «адвучвання» злых ведзьмаў (ведзьмароў) ды гэткіх жа варажбітоў ці чараўніц. «Некалі, гаварылі, яшчэ за прыгонам, у нашай мясцовасці жыў надта злы вядзьмар. Старым стары быў, які, можа, і не памятаў, колькі гадоў ад нараджэння мае, але казалі, нягледзячы на гэта, нікому і ні ў чым не дапамог. Наадварот, толькі і сачыўзатым, кабкамушто злоеўчыніць. Яго ўсе баяліся і разам з тым люта ненавідзелі. Ніхто не размаўляў, не падыходзіў, а калі даводзілася быць каму з вяскоўцаў паблізу, то любым чынам імкнуліся як найхутчэй уцякаць, каб якая пошасць ці нячыстая сіла там не накінулася. Тады злыдзень не проста дома сядзеў, у сваёй урослай у зямлю хаціне, а віжаваў па наваколлі, каб такім чынам найхутчэй напаткаць сваю новую ахвяру. Найбольш яго баяліся дзяўчаты. Сталі сцвярджаць, што калі толькі каго падцікуе, то дзён праз колькі ўтаго пачынаюць балець ногі. He можа тая дзяўчына на іх устаць. Вось, здаецца, і здаровая, і прыгожая, але сілы ніякай увогуле не мае. Каб жа так дзень ці два працягвалася, дык яшчэ нічога, а то ж потым ляжыць, бедалага, гадоў колькі. Сама пакутуе і родных сваіх мучыць. Ужо, небарака, моліцца, каб над ёю Усявышні злітасцівіўся ды забраў найхутчэй. Калі звалі якіх спагадлівых знахароў, да іх звярталіся за дапамогай, то і тыя адмаўляліся, бо гаварылі, што ад хворай прэ такая смяротная сіла, якая непадуладна ніякай жыццядайнай замове ці канкрэтным лекам. Вядома ж, самі баяліся, каб іх не забрала хвароба, ці каб потым не прынесці яе дамоў. Прасілі прабачэння і ішлі назад. Гаспадары не злаваліся, нічога благога ў такіх выпадках не казалі. Кожнаму хацелася жыць, быць здаровым і вясёлым, не залежачым ад усялякіх бядотаў і хвароб. Некаторыя са знахараўхоць і браліся шаптаць, тым не меней казалі, што і самі асабліва не спадзяюцца на гаючую сілу сваіх слоў, бо нешта тут творыцца непрадказальнае. Куды толькі на звярталіся тубыль
    Смерць чорных варажбітоў
    195
    цы, каго толькі не прасілі, тым не меней нішто не дапамагала. Выратаваў гэткі ж самы выпадак.
    У аднаго гаспадара было трое дарослых сыноў, а малодшая — дачушка. I вось менавіта яе вядзьмар той і запаланіў сваім паглядам. Яна пахадзіла пару дзён і злегла. Калі папярэднія хворыя проста ляжалі і не маглі ўстаць, то гэтая ж, наадварот, адразу пачала вельмі пакутавацьад страшэннага болю. Якяна крычала, яктрызніла! Ніхто ў хаціне не вытрымліваў. Выходзілі прэч ды самі плакалі ад адчаю і жалю. Потым бацька не вытрымаў і гаворыць:
    — Як бы мне ўжо не было, але я яму адпомшчу, што болей нікога не кране!
    — Тата, што ты, — запярэчылі сыны.
    — Хлопцы, вы неўмешвайцеся, каб потым і вам не давялося шкадаваць.
    — Ды, тата, не лезь адзін.
    — Нічога, сам разбяруся.
    — Яшчэ і цябе скруціць той гад.
    — He, гэтага я не баюся! Раз дачушка мая так пакутуе ні за што, то і яму болей тут не валадарыць!
    — Падумай, мужу, — узялася адмаўляць і жонка, — можа, Бог злітуецца над намі, і дачушкаўстане на ногі. Атак... I ты рызыкуеш.
    — Нішто мяне не стрымае! — цвёрда стаяў на сваім гаспадар. — Я яму за ўсё адпомшчу!
    — Тады і мы з табою, тата, — падступіліся бліжэй сыны.
    — Добра, — нарэшце здаўся той, — разам пойдзем. Толькі ж глядзіце, каб усё рабілі так, як я вам загадаю.
    — Згодны.
    — А што трэба рабіць? — запытаўся серадольшы.
    — Калі падловім яго і станем разбірацца, то ні слова не гаварыце паміж сабою. Адзін я буду камандаваць.
    — Ясна.
    — Твары яму свае таксама не паказвайце, каб потым нічым адплаціць не змог.
    — А мы яго не да смерці? — перапытаў старэйшы з сыноў.
    — Hi ў якім разе, родненькія! Няхай і ён зведае, што такое баліць і што такое не мець сілы нават узняцца на ногі.
    — Ясна.
    Той злыдзень нібы адчуваў, што за ім нехта цікуе, не паказваўся нідзе, амаль не вылазіў з хаціны. Так прайшло недзе з тыдзень часу. I ўсё ж гаспадар з сынамі падлавіў ведзьмака. Здарылася гэта ў глу
    196
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    хой лясной мясціне. Ухапілі злыдня за каршэнь, распнулі прама на зямлі і давай пярэсціць! Лупцавалі не шкадуючы. Варажбіт верашчаў не сваім голасам, але ў адказ гучалі толькі словы аднагоадзіным чалавека:
    — Будзеш ведаць, гадзе!
    — За што?
    — Адмаўляй у людзей сваё зло!
    ■— Але ж я яго не чыніў!
    — Брэшаш!
    — He.
    — Давайце далей лупцаваць!
    •—Авохці мне, зусім закатуеце!
    — Ну, зза гэтага ніхто надта плакаць не будзе!
    — Ой!
    — Адмаўляй, гад!
    — He рабіў жа нічога благога!
    — Тады развітвайся тут з жыццём!
    Узяліся свежай лазой «падвучваць», тады ўжо з апошняе сілы ўзвыў вядзьмак:
    — Адмоўлю! Адмоўлю!
    — Зараз рабі гэта!
    — Ага!
    — Зямлю, гад, еш, гад паўзучы, каб не падмануў.
    — He, не падману, зараз і адмоўлю!
    Недзе пасля таго выпадку і сталася так, што варажбіт болей не чапаў нікога. Сядзеўу хаціне, і людзі амаль не адчувалі ягонага існавання. Потым неяк успыхнула тая будыніна падчас навальніцы і згарэла дазвання ўся чыста. У ёй, відаць, тады ж сканаў і той вядзьмак, бо болей яго ніхто з мясцовых жыхароў не сустракаў» (УЗ. Пн.).
    «Калі да нас некалі прыходзілі падарожныя ці старцы, то яны распавядалі многа цікавага, асабліва для нас малых. Памятаю добра, як адзін дзед расказваў пра ведзьмароў. Гаварыў так пераканаўча, што да гэтага часу ўсё ў галаве трымаецца. Казаў, што быццам бы калі яшчэ сам зусім малым быў, то даводзілася яму чуць, як у ягонай роднай вёсцы людзі адвучылі ад злых штучкаў ведзьмака. Здарылася ўсё наступным чынам. Пачалі ў вёсцы хварэць каровы. Каб жа адна толькі ці дзве, а то ж амаль усе адразу малака не далі. Мала гэтага, раўлі, не заціхаючы ні на хвіліну. Жудасна станавілася ўжо пасля таго, як пачуеш тое рыканне ўсяго пару разоў. Кідаюцца людзі, не ведаюць, што рабіць, як паводзіць сябе далей. Вядо
    Смерць чорных варажбітоў
    197
    маж, каліўсям'і прападае малако, то дзецямамальнічога няма есці. Сапраўднае гора. Круціся, як хочаш. Ноч, другая прайшла, а потым пачалажывёла дохнуць. Тутужо гаспадары зразумелі, што гэта не што іншае як паморак, ці нехта пачаў здзяйсняць у адносінах да іхніх каровак нейкае злое чараўніцтва. Параіліся паміж сабою старэйшыя вяскоўцы і вырашылі паслаць па аднаго варажбіта, які жыў далекавата — праз пару вёсак, — затое славіўся сваёй сілай і амаль што цудадзейнымі ўласцівасцямі. Калі ён пагодзіцца ды прыйдзе, то, не выключана, стане апавядаць, што да чаго, і выратуе людзей ад такога страшнага выпрабавання. Ажно на самой справе прывялі таго варажбіта. Старымстары дзядулька. Сівы ўвесь; але сам прыйшоў. Бойка трымаўся. Толькі глянуў вакол сябе, толькі праслухаў першыя словы жаласлівых скаргаў, дык адразу ж катэгарычна зазначыў:
    — Падроблена ўсё.
    — Падроблена?
    — Так.
    — Але ж у нас ніколі такога раней не здаралася. He ведалі мы злой сілы.
    — He ведалі, но вось яна вас сама паратунак шукаць прымусіла. — He тое слова.
    — To трэба, людцы, каб вы мне пра сваіх вяскоўцаў крыху расказалі.
    — А што ж пра іх расказваць?
    — Раптам жа нехта і раней на падазрэнні быў?
    — Ды не, здаецца.
    — Тут трэба, каб не здавалася. Тут усё да драбніц прыгадвайце. — Але ж...
    — На першы погляд вам магло падацца, што ўсё ў парадку, а на самой справе там усё і хавалася.
    — Вось яно як.
    — Анягож.
    — Тады трэба думаць.
    — Думайце і старайцеся нібы ўсіх перабраць, каб нікога не прапусціь.
    — Зразумела.
    — Гаварыце паміж сабою, а я стану слухаць. Мне і так усё вядома будзе. На мяне ўвагі асаблівай не звяртайце...
    — А дапаможаш, дзеду? — не адставалі самыя нецярплівыя.
    — Вы рабіце тое, што вам сказаў, а астатняе ўжо — мая справа.
    198
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
    Тут і пачалося. Адзін тое прыгадвае, другі — тое, а трэцяму карціць перабіць астатніх, каб яго аднаго паслухалі, бо яму здаецца, што менавіта ён падказку істотную зробіць. Такі гвалт ды крык узняўся, што і не адразу здагадаешся, што хто крычыць. Праўда, дзед той сядзеў і, нібы ні на каго ўвагі не звяртаючы, задуменна хістаў галавою. Крыкі крыкамі, а справа ўжо за полудзень пераваліла. Накрычаліся ўсе да болю ў жыватах. Ужо і не ведаюць, пра што ж далей гаварыць. Тут якраз адна з гаспадынь прыгадала, як яна бачыла свайго суседа, калі той жабу лупіў. Пачуўшы такое, старэча ўскалыхнуўся:
    — Лупіў, кажаш?
    — Але.
    — А даўно гэта было?
    — У мінулым годзе.
    — У мінулым?
    — Ну, але.
    — Ага.
    — Добра бачыла... На ўласныя вочы... Калі я зза гумна выйшла нечакана, то ён ажно закалаціўся ўвесь, нібы ліст на вятру.