Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Папраўкадзіцяці і засцеражэнне ад пераходухваробы магчымы тады, калі бацькі выконваюць усе да драбніц дзеянні сумеснымі намаганнямі, напрыклад, будуць абодва трымаць рэшата, «латку» ў час пераносу на ростанькі, устаноўкі яе на слупе і інш.»6.
У яго ж чытаем: «Роўна праз месяц пасля нараджэння дзіця перажывае «месячыну» —час асаблівайуспрымальнасцідаўсіхдзіцячых хваробаў. Прадухіліць «месячыну» можа толькі тая жанчына, якая «бабіла» дзіця і якая, не зрабіўшы гэтага на першым купанні,
Спагадлівыя знахары
215
зробіць праз тыдзень, але абавязкова ў дзень і гадзіну нараджэння дзіцяці. Звычайна бабка тройчы прасаджвала дзіця праз акно супраць «адслоненай» печы і тройчы заносіла яго ў хату з двара»7.
Пры гэтым абавязкова выконваліся замовы:
«Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай пакланюся. Добры вечар, куркікурвічкі! Вазьміцеўраба божага начнічкі, начныя і дзянныя. Вы, куркі, крычыце, а наш раб божы няхай маўчыць. Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай пакланюся». Гаворыцца пад насестам; «Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся! Добры дзень, куркіматрункі! Ці спіце вы? — Спім! Няхай жа і раб божы Змітрок спіць» (г. Гомель, ад Аляксеевай Е. Л.).
М. Нікіфароўскі падкрэсліваў: «Начніцы — гэта хвароба, калі спакойнае ўдзень і, відаць, здаровае дзіця не спіць і крычыць уночы да ранішняга досвітку. Першы сродак лячэння гэтай хваробы заключаецца ў тым, што ўсёй абстаноўцы стараюцца надаць зменены выгляд: кладуць дзіця ў калысці ножкамі ў «галавашкі», надзяваюць на яго вывернутую кашулю рукавамі на ножкі; удзень завешваюць ці закрываюць вокны, а ўначы робяцьузмоцненае асвятленне»8.
Далей знаходзім такое сведчанне: «У лячэнні начніцаў можна ўжыць і такі сродак. Трэба прынесці вады ў новым гаршку з такога месца, дзе ніхто не чэрпаў яе прыблізна тры гады, нагрэць да кіпення, паклаўшы ў гаршчок нож, іголку і верацяно, прыкрыць драўлянай міскай і, паставіўшы гаршчок пад калыску, дзе ляжыць дзіця, асцярожна перавярнуць гаршчок. Калі вада хутка перамесціцца з гаршчка ў міску, то дзіця хутка «аслабаніцца» ад начнікоў.
Пасля заходу сонца маці становіцца з хворым дзіцём ля акна ў хаце, а другая, блізкая ёй, жанчына падыходзіць да таго самага акна і пытае: «А ці не ёсць у вас начнэй дзяцёнэк? » — «Ёсць, ёсць! — адказвае маці. — Усё ноччу не спіць!» — «Няхай валей ён ідзець у тыя начніцы, айдзе дзеўкі й маладзіцы!» Пасля гэтых слоў абедзве жанчыны дзьмухаюць над галавой у дзіцяці так, каб іх «дзьмухі» сутыкаліся»9.
А. Багдановіч адносна ўсяго гэтага пісаў: «Калі дзеці курчацца і крычаць ад болю, не спяць па начах, — гэта іх мучаюць Начніцы — маленькія і злыя духі ночы. Іх можа прагнаць толькі светланосны пачатак — агонь. Уначы, калі дзіця асабліва раскрычыцца, паляць печ і перад полымем «палаюць» хворае дзіця... Яго кладуць у прыпол, качаюць перад полымем з лёгкім устрэсваннем і нашэптваюць замову:
216
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
Цёмная ночка Начніц парадзіла, — Малому дзіцяці Мукі нарабіла;
Яснае соўнійка Дзень пачынаець, Начніц праганяець, Дзянніц насылаець, Боль сунімаець.
Шух у печ! Шух у печ!..
Полымя ці паглынае нацніцы, ці праганае прэч»10.
Калі малое паводзіла сябе неяк ненатуральна: усяго баялася, уздрыгвала, крычала ноччу, не магло само адысці ў цёмны кут, то тут вялі гаворку пра тое, што яно зляканае, спалоханае, «спуджанае». Ад такой напасці магла вылечваць і сама маці, бо кожная з гаспадынь ведала, як абавязковы мінімум, па некалькі замоў «Ад зляку». Калі ж нешта ў жанчыны не атрымлівалася і дзіця паранейшаму баялася, «лякалася», дык гаварылі, што ў яго «вельмі моцны спалох» і трэба тэрмінова выклікаць ці несці малое да спрактыкаванай знахаркі, якая «зашэпча яму той страх», бо калі пацягнуць крыху, дык «той страх укараніцца, і ўжо чалавек увесь свой век будзе такі баязлівы ды страшлівы, ад чаго можа і заўчасна памерці».
«Пужышча, ідзі на лагавішча! Сабачая, цялячая, каціная, кароўя, лашадзіная, курыная, гусіная, жаночая, мужчынская, калючая і палючая. Як гэтаму дрэву на карняку ні стаяць, лістам ні трыпаць, так гэтага раба божага (імя) пужанню не бываць. Маць Прачыстая на Сіанскай гарэ гуляла, гэтаму рабу божаму (імя) пужанне ўнімала. Амінь» (г. Магілёў, ад Скавародкінай С. М.).
«Звычайна раптоўную хваробу дзіцяці прыпісваюць пярэпалаху; «улякнуўся», кажуць, і тады існуюць два спосабы лекаў. Трэба ўзяць у нейкую пасудзіну вады і праз рэшата прасяваць на яе попел накрыж. Потым дзіця ў той вадзе выкупаць і ваду выліць у нейкім месцы, дзе ніхто не ходзіць. Калі гэта не дапаможа, другі спосаб такі: спячы шэсць маленькіх булачак хлеба, пакласці іх хвораму дзіцяці на жываток і качаць, аж пакуль на хлебе не з'явяцца нейкія валасы — то зляк выходзіць; тады хлеб даюць з'есці сабаку. А дзіця — папраўляецца»11.
Спалох («зляк») выганялі ці адпалохвалі парознаму:
«Выгаварываю рабу божаму младзенцу (імя). Стаіце і проча суроцы цененыя, пасметныя, ружоныя з павалу, з раздумак, з погляду,
Спагадлівыя знахары
217
з дрыжыкаў, з вады, з ветру. На сінім моры, на акіяне Святая Багародзіца розу расціла, Ісуса Хрыста спавівала, цалавала, мілавала, здароўя жадала і нашаму рабу божаму (імя). Едзе карольутрох асобах: БогАйцец, Сын Божы і Дух Святы мне на дапамогу. Ва векі вякоў. Амінь» (в. Запаточча, Быхаўскі раён, ад Нікіфаравай П. Д.).
«Пудпудзішча, выгаварваю я цябе з буйной галавы, з русага валосся, зхуткага сэрца, зжылаў, костак і суставаў. Рабубожаму (імя), святы дзянёчак, стань на дапамогу. Святы Мікола, стань на дапамогу. Святы Пятро, стань на дапамогу. Святы Павел, стань на дапамогу. Святы Ілля, стань на дапамогу. Святы Спас, стань на дапамогу. Святы Пакроў, стань на дапамогу. Святы Кузьма, стань на дапамогу. Святы Дзям'ян, стань на дапамогу. Пудпудзішча, шлю цябе на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, на белыя каменні, на ракітавы куст. Амінь». Гаварыць тры разы і вечарам, і днём, і раніцай (в. Коўбава, Кіраўскі раён, ад Завацкай М. Ф.).
Сустракаюцца і такія сведчанні: «Мохам, узятым на цвінтары з трох магільных камянёў, трэба абкурыць хворага тры разы — на ўсходзе сонца, апоўдні і на заходзе».
Абкурванне павуціннем, сабраным падлавамі, з чатырох месцаў накрыж — добры сродак ад пуду, але адначасова шкодны вачам, бо ўхворага зрок прытупляецца, часам аж да поўнай слепаты.
Трэба развесіць на сцяне кажух воўнаю навыварат, паставіць хворагалясцяны, «раскрыжаванага» натым кажуху, іўрэшце, узяўшы з чатырох месцаў накрыж (ля галавы, ля ног, ля левай і правай рукі) патроху воўны з кажуха, абкурыць ёю хворага»12. П. Шэйн падкрэсліваў: «Адсполахуічараўабкурваюцьдзіцясвянцоным зеллем. Калі гэта не дапаможа, то дзіця (ад аднаго месяца да года), калі замесяць хлеб, кладуць удзяжу зверху на цеста і, закрыўшы накрыўкаю, трымаюцьтам прыблізна паўгадзіны. Калі дзіця пачне крычаць, яму даюць дунду і кажуць: «як ён гэта на цесце прапацее, то будзе вельмі здароў і чараў не баіцца, бо ляжаў на дару Боскім»13. Вельмі цікава разважаў П. Дземідовіч: «Каб адагнаць пярэпалах, качаюць яйка хвораму чалавеку па целе, галоўным чынам па страўніку, спадзеючыся яйкам выбраць пярэпалах; у гэты час гавораць асобую замову. Пасля гэтага выліваюцьуякуюнебудзьпасудзіну ваду, яйка разбіваюць і жаўток з яго выліваюць у ваду. Па тых фігурах, якія набудзе ў вадзе разбіты жаўток, вызначаюць, чаго напалохаўся хворы. Практыкуецца таксама змыванне пярэпалаху: яно робіцца над самім напалоханым, над пучком ягоных валасоў ці над якойнебудзь яго адзежынай. Супраць пярэпалаху ў міску з вадой над галавой у хворага
218
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯ IБЕЛАЯ МАГІЯ
выліваюць волава. Калі пры гэтым пачуецца гучны рэзкі гук — хворы паправіцца»14.
Калі ж пры такіх дзеяннях ды яшчэ пачнеш шаптаць замову, то любы зляк, бясспрэчна, адступіць:
«Аякуляку, па касцях табе не хадзіць, касцей не ламіць, галавуне крушыць, сэрца не таміць. Ідзі ты, ляку, на мхі, на балоты, на ніцыя лозы, дзептушкі не пяюць, дзе траўка не расце, там табе, ляку, бываць і жываць. Я й цябе, ляк, выгаварыла і дзённы, і касцяны, і курыны, і сабачы, і цялячы, іматчын, і бацькін. Чур цябе, раба божая Ніна... Гасподзь Бог і з помаччу, а я і з словам. Амінь». Трэба гаварыць на самым світанку. У канцы абавязкова сказаць словы: «Любі мой дух і дух Гасподні». Падуцьтройчы. «Амінь». Усё паўтараецца. I замова, і дзеянні, тройчы; «Лякпераляк, выходзь воласам з сініхжыл, з гаручай крыві, з жоўтай касці, з белага цела, з буйнай галавы, з русых валос, з сініх вачэй. Табе не стаяць, жываша не пушыць, сэрца не таміць, галавы не кружыць, вачэй не туманіць. Усякія агнявіцы, расавіцы, спугі, перапугі, лякі, пералякі, прыгаворы, калдунства, чарадзейства, ідзіце прэч за цёмнай ноччу. Ва векі вякоў. Амінь» (в. Хальч, Веткаўскі раён, ад Космыкавай Н. С.).
Цікава будзе даведацца і пра наступны факт: «Калі дзіця неспакойна варочаецца ўночы, матка лічыць, што гэта ад пярэпалаху. Каб адагнаць благое, купаюць дзіця ў ночвах. 3 абодвух канцоў ночваў трэба насыпаць шмат попелу. Дзіцяці націраюць тым попелам крыж і грудзі, беручы на шчопаці з кожнага канца. Выняўшы дзіця з ночваў, ссыпаюць у ваду рэшту попелу, а попел, што застаецца на дне, рукой збіраюць і сціскаюць у шарык. Яму даюць высахнуць і разломваюць на дзве паловы. У самай яго сярэдзіне звычайна будзе тое, што прычынілася дадзіцячагапярэпалаху, напрыклад, шэрсць. Тады мяркуюць, чыя яна, ці сабакі, ці чорнага ката, ці іншай жывёлы іншай масці, тады кідаюць шарык разам з яго змесцівам у агонь і кажуць: «Як гэта шэрсць сабакі (ката) чорнага (рудога) гіне, так няхай яго ўрокміне!»'5.
Вельмі баяліся маладыя мацяркі «чорных» вачэй злых, неспагадлівых людзей, якія маглі зрабіць так, што іхнія дзеці пачыналі адразу хварэць. У гэтае паняцце можна ўключаць і тое, што малыя і самі не спалі, і іншым не давалі адпачыць, не бралі есці, гарэлі ў гарачцы і г.д. Лічылася, што адтакіх вачэй можа дапамагчы толькі спагаддівая варажбітка, якая магла наватуказаць, хто на дзяцей можа напускаць такую «порчу». Зноўтакі, спадзяваліся на замовы і на ўсёмагутныя замоўныя словы.
Спагадлівыя знахары
219
«Дурны глаз — не глядзі на нас! Пясок табе ў вочы, гаршкі табе за шчокі, ціпун табе на язык»; «Госпадзі Божа, благаславі, ні самім сабою, а вячэрняю зарою. Вячэрняя заразараніца — божая памачніца. Выгаворваю, вымаўляю і палёгку рабу божаму (імя) даваю. Амінь» (в. Мормаль, Жлобінскі раён, ад Аўчыннікавай П. М.),