Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
У П. Шэйна чытаем: «Трэба ўзяць засланку, дзе прагарэла, туды трэба тры разы сыпаць попел ад сябе, потым узяць перавярнуць рэшата і перасеяць попел на дошчачку і, узяўпіы дзіця, паставіць ад сябе накрыж ножкамі, пасля чаго ўзяць дошчачку з попелам і паставіць на вугал, дзе відаць, як сонца заходзіць. Пасля гэтага зглаз пройдзе.
Яшчэ трэба тры разы плюнуць, а калі не паможа, то бяруць вады з рота таго, хто сапсаваў, і даюць хвораму»16.
А. Багдановіч згадваў: «Уздрыгванне ад спалоху беларускія сяляне тлумачаць тым, што гэта «душа выскачыць хацела». Калі спалох вельмі моцны, лічаць, што душа ад гэтага можа апынуцца «не на месцы ці зусім выскачыць з цела...
.. .Бяруць чатыры гарачыя вугольчыкі з печы й апускаюць іх адзін за адным у пасудзіну з чыстай крынічнай вадой і потым гэтай вадой абмываюць хворага.
Калі ж хвароба больш сур'ёзная, то, каб вярнуць спалоханы дух, стрыгуць патроху валасоў у тых, хто мог напалохаць хворага, і тымі валасамі падкурваюць яго, прымушаючы глытацьдым. Калі прычынай спалоху была нейкая жывёліна, то і яе стрыгуць і поўсцю ці пер'ямі падкурваюць. Так робяць, відавочна, з таго меркавання, што разам з дымам увойдзе ў хворага яго спалоханы дух, які мог пасля спалоху спачыць на кімнебудзь з прысутных або на тых, хто да яго прычапіўся»17.
Тое ж падкурванне робяць здабытымі няўзнак поўсцю ці пер'ем. Трэба заўважыць, што хвароба з усімі яе вынікамі пераходзіць пасля падкурвання на яе віноўніка, калі той выклікаў наўмысныя «спуды»’8.
М. Нікіфароўскі апісаў два спосабы лячэння ад сурокаў. Першы спосаб вылячэння сурочанага дзіцяці называецца «прадзяванне»: дзіця «прадзяваецца», пераносіццатры разы праз бацькоўскія штаны ад паяснога разрэзу праз правую калашыну або левую. Другі спосаб мае назву «дапамога жывёле». Паводле гэтага спосабу, са штаноў вымаюць мотуз і надзяваюць на шыю жывёле, пакуль дзіця не вылечыцца»19.
П. Шэйн падкрэсліваў: «Вераць нашы сяляне і ў сілу паганага
220
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
вока. Такому чалавеку, на іх думку, варта толькі паглядзець на парасятаў, ягнятаў, куранятаў, гусянятаў, качанятаўі інш., і абавязкова ўсе перадохнуць, а калі ён гляне на тоўстую кабылу, карову, свінню і г.д., то гэтыя жывёлы адразу пачнуць худнець. Але такіх шкадлівых людзей сяляне не вінавацяць, не ад іх залежыць, што іх вока такое небяспечнае, уся адказнасць падае на іх матак. Калі маці праз тры дні ці праз чатыры пасля таго, як адніме ад грудзей, шкадуючы яго, зноў дасць яму смактаць, яго вочы абавязкова зробяцца шкадлівымі. Такога чалавекаўсе пазбягаюць і стараюцца схаваць ад яго тыя рэчы, якім яго вока магло нашкодзіць»20.
Можна прывесці і іншае сведчанне: «Народ верыў, што іншыя людзі маюць благія, урочлівыя вочы. Часамі гэткі чалавек сам не рад гэткім вачам, але ж гэта не ад яго залежа. Часамі, калі чалавек з урочлівымі вачыма паглядзіць на нейкую жывёлу, дык гэта жывёла можа захварэць, а часам й здохнуць. 3 жывёлаў былі чулымі да ўрокаў цяляты. Злодзей... радзіхі і толькі што народжаныя маладзёнкі. Абаронай ад уродлівых вачэй быў лівандрэк (гэта было нейкае чорнае рэчыва, падобнае на смалу). Яго радзіхі трымалі і пры народжаных маладзёнках. Яго каровам прывязвалі да рог, а маленькім цялятам — да шыі. Найболей шкадавалі, калі ўродлівая людзіна пахваліць маленькую жывёліну ці дзіця, а не — калі хоць пільна паглядзіць... Дык трэба яму сказаць калі не моцна, дык шэптам, а не — хоць падумаць: «Не ўрачы хаця». Часамі бывае, што і свой селянін, і сам гаспадар можа ўрачы. Але каб гэтага не здарылася, трэба папераджаць словамі: «Не ўрокам кажучы...» Калі нехта, з сваёй сям’і нешта сваё ўхвалае без папярэджання, дык трэба яму заўважыць: «Не ўрачы хаця»21.
А. Багдановіч зазначаў: «Вочыўнекаторыхлюдзей, асаблівачорныя, і вочы ведзьмароў і ведзьмаў маюць уласцівасць «узварушваць душу», трывожыцьяе, «сурочыць». Каб пазбыцца «сурок» ці «падзіву», той, хто сурочыў, павінен даць з рота вады, якой абмываюць хворага. Але калі не ведаюць пэўна, хто мог сурочыць, то вадудаюць з рота ўсе сямейнікі і тыя, хто хворага нядаўна бачыў.
Лекуюцьтак: наліваюць у міску чыстай вады (лепш крынічнай) і па чарзе набіраюць яе ў рот і выпускаюць назад у міску; гэтак робіццатройчы.
Можна сурочыць і міжволі, чаму беларусы, калі хтонебудзь выказвае ў сувязі з чалавекам ці жывёлай сваё здзіўленне, кажуць: «Соль табе ў вочы, галавешка ў зубы». Гэтай заўвагай яны думаюць засцерагчы таго, хто выклікаў падзіў, ад небяспечных вынікаў»22.
У М. Нікіфароўскага адносна гэтага напісана: «Самая распаўсю
Спагадлівыя знахары
221
джаная і небяспечная дзіцячая хвароба — сурокі (урокі, гляды, зазехі) ад благога вока. Ёсць «акаяннікі зроду», адзін іх позірк на нейкую істоту, часта зусім нявінную, прыносіць ёй незлічоныя беды. Суроцы суправаджаюць ад калыскі да магілы не толькі чалавека, але і скаціну, птаства; найбольш пакутуюць ад сурокаў дзеці і жывёлы ў «дзяціным» узросце; жанчыны, калі ў іх месячныя, цяжарныя, «дзяцінахі» (якія кормяць груддзю), хлопцы і дзяўчаты надзвычайнай прыгажосці і маладыя, што бяруць шлюб, а таксама немачныя старыя. Сярод «акаяннікаў», якія часта і самі не ведаюць, што твораць, ёсцьтакія, штосурочацьтолькі людзей або толькі жывёл; большасць жа іх сурочыць усіх без разбору. Само сабою зразумела, што хваробы ад сурокаў не паддаюцца медыцынскаму лячэнню, а вылечваюцца толькі «бабамі», да якіх пакутнікі і звяртаюцца»23.
I бабкішаптухі стараліся:
«Маць Прачыстая ішла, Ісуса Хрыста нясла. На сіне мора, на белы камень. Сцірала, змывала, рабу божаму (імя) помачы давала. Вячэрняй зарніцай, паўночнай зарой, ранішняй зарніцай, дзённай зарой, рабе божай (імя) помачы давала. Агнявыя, вадзяныя, ветраныя, калючыя, паліочыя, свярбучыя, урочныя.надумныя, прыгаворныя, бабскія, мужчынскія, хлапечыя, дзявочыя, дзяціныя, сто жыл, сто пажылак, упрошвала, умаляла, Госпада Бога. Ранішняя зара тухла, кабгэтая боль утухла, як Маць Прачыстая свайго сына прылюбіла, каб гэтая боль мой дух прыліобіла» (в. Юраўка, Дрыбінскі раён, ад Кульковай Н. П.).
«Первым разам, добрым часам, я сама сабою, Госпадам Богам, Прачыстай Мацер'ю (ранняю зарою ці вячэрняю зарою), выгаварваю суроцы, раба божага (імя) пацешныя, пасмешныя, прыгаворныя, падзіўныя, жаласныя, радасныя, бацькіны, матчыны, дзявочыя, маладзічыя з касцей, з машчэй, ярых вачэй. Станавіцеся па сваім местам, весяліцеся, па касцях не ламіцеся, па сэрцы не нудзіцеся». Тры разы плюнуць, тры разы падунуць, тры разы паўтарыць замову (в. Скалін, Касцюковіцкі раён, ад Захаранка Н. I.).
Шэпт дзецям, каб добра спалі, ад зглазу: «Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Свяшчонаму, хрышчонаму дзіцяці крыксы, плаксы, вераксы гаварыці, Госпада Бога прасіці. Лесавы дзед ілесавая баба пасваталіся, пабраталіся ўтвайго хлопчыка, не ў маю дзевачку. Каб той хлопчык крычаў, верашчаў, а мая дзевачка спала, гуляла, усе вочы прымала, за дзень і за ноч па піражкупрыбывала». Кансц замовы тройчы паўтарыць (в. Дубровы, Лельчыцкі раён, ад Колас А. Ф.).
222
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
У М. Нікіфароўскага знаходзім: «Перш чым лячыць ад суроцаў, трэба пераканацца, ці папраўду дзіця «асурочана» і ці няма іншых прычынаўхваробы. Дзеля гэтагадзіцятрэба купацьудажджавой ці рачной вадзе і ў ночвы кінуць тры халодныя вуглі: «у галавешкі, у сяродку, у ножкі». Калі вуглі пачнуць рухацца і сінець — дзіця асурочанае, а большая ці меншая ступень іх рухомасці і шыпення пакажа ступень «сурочанасці» (кожны асобны вугаль на тое месца, дзе пераважна сканцэнтраваныя суроцы). Калі вуглі спакойныя — смела можна сцвярджаць, што дзіця захварэла не ад суроцаў»24.
Амаль аналагічнае сцвярджаў А. Сержпутоўскі: «Урокі — гэта такая хвароба, якая прыкідаецца, як на дзіця зірне той, у каго зроду ліхія вочы. Е такія паганыя вочы, што яны як толькі глянуць не то што на дзіця, але нават і на сталага чалавека, то зашкодзяць, хоць бы яны глянулі так сабе, без жаднага ліхога замерку. Такія ліхія вочы шкодзяць вельмі ганебна дзецям ды малой жывёле. Урокі ці падзіў прыстае і к жанкам, як е ў іх на бялізне (месячныя), як яны ў стане або як яны кормяць цыцкаю дзяцей. Апрыч таго, падзіў прыстае к гожым хлопцам і дзеўкам, к маладым на вяселлі і к нядошчым старым. Тыя паганыя людзі, што маюць такія вочы, і самі не ведаюць, што яны так шкаддівы; адны з іх шкодзяць толькі людзям, друтія — жывёлу, а е й такія погані, што шкодзяць усяму, на што ні зірнуць. Ад урокаў ці падзіву не дапамагаюць жодныя лекі дахтуроў, а трэба іх лячыць толькі дома рознымі прымхамі да прасіць тых баб, каторыя добра ўмеюць, як адхадзіць ад гэтае напасці»25.
Даволі частатакія шэпты маглі называцца і «Малітвамі», «Малітвамі ад зглазу» і г.д. «Малітва ад зглазу, ад чорных вачэй»:
«Первым разам, божым часам, Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся і ўсім прападобнічкам, божжым угоднічкам, кіеўскім і пячэрскім. Святыя прападобнічкі, божжыя ўгоднічкі, прыбягайце, памагайце рабу божаму (імя скажы) ці малому балячку вымаўляці іўрокіпрымоўкі. Якна моры, налукамор'і стаяў дуб; nag тым дубам, на камені, сядзела дзеўкаЛісавета. Яна шылавышывала, рабу божаму (імя скажы) балячку вымаўляла і ўрокіпрымоўкі: калючую, балючую, свярбучую, прымоўную, прыгаворную, падуманую, пагаданую, жаноцкую, парабоцкую, дзявоцкую, хлапецкую, бацькіну і маткіну, смешную, уцешную, завісную, радасную, карысную, начную, палуначную, дзённую, палудзённую, ветраную, вадзяную, часную і мінупшую.
Скуласкулішча, мураваямуравішча іўрокіпрымоўкі, тутвамне хадзіць, крыві не паліць, жоўтай касці не ламіць.
Спагадлівыя знахары
223
Скуласкулішча, мураваямуравішча і ўрокіпрымоўкі, выйдзіце вы з касцей, з палукасцей, з жыл і з паўжыл, з буйной галавы, з карых вачэй, з румянага ліца, з гарачае крыві і з шчырага сэрца. Ідзіце вы ў чыстае поле, там вас ажыдаець, з віном, з гарэлкай сустракаець; там вас будуць угашчаці, пуховыя падушкі слаці, шоўкам караваці засцілаці.
Вышэптваю, выгаварваю з касцей, з палукасцей, з жыл і паўжыл, з буйной галавы, з карых вачэй, з румянага ліца, з гарачай крыві і з шчырага сэрца». Падуць і плюнуць тры разы (в. Усохі, Добрушскі раён, адЛапенкаМ. К.).