• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Але большасць «прысушак — адсушак» былі «дзявочымі», г. зн., што імі карысталіся дзяўчаты пры вырашэнні сваіх любоўных спраў.
    «Прысушкі»:
    232
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    «Госпадзі благаславі. Стану я, раба божая (імя), благаслаўліося, пайду перахрышчуся. Пайдуя з дзвярэй у дзверы, з варот варотамі, пайду купінамі балотнымі, пайду я цёмнымі лясамі. Выйду я на востраў. На гэтым востраве стаіць ліпдуб. У гэтым ліпдубе 77 вятроў, 77 віхрацоў. Пайдуя, рабыня божая, да 77 вятроў, да 77 віхрацоў бліжэй, пакланюся ніжэй. Бацюшкі 77 вятроў, 77 віхроў, будзьце вы маімі сябрамі дарагімі. Явас папрашу, саслужыцевы мне службухуткую і спешную, адшукайце вы мне раба божага (імя), дзе б ён ні быў: хоць ён за сталом, вы яго аддзяліце, хоць ён за смехам, вы яго аташліце ў ясныя вочы, у чорныя бровы, у белыя зубы, у чырвоныя губы, у белыя грудзі, у рацівае сэрца, у кроў гарачую, у пячонку лёгкую, у 77 жыл, у 77 суставаў, ва ўсялякую косць, ва ўсялякія мазгі, у буйную галаву, услышныя вушы, умагучыя плечы, у храбтовую спіну, упрыходную жылу, ва ўсе 24 гадзіны, ва ўвесь стан чалавечы. Напусціце на яго сум сумучы, сухоту сухучую, плач неадольны, каханне непераможнае. Каб раб божы (імя) плакаў і рыдаў, сумаваў і гаварыў, уядзе не даядаў, увадзе не дапіваў, удушы не задумваўся, угарачай лазні не запарваўся, у размовах не размаўляўся, у бяседах не засіжваўся, моцным сном не засыпаўся, у гулянках не загульваўся. Якія словы я гавару, якіянеперагаворваю, будзьце мае словымоцныяіліпкія. Будзьце мацней каменя і цвярдзей волата булатнага, гарачэй агню, хутчэй вады, цвярдзей ліхауравага каменя. Пайдзіце мае замовы рабу божаму (імя) у ясныя вочы, у чорныя бровы, у белыя зубы, у красныя губы, у рацівае сэрца, у кроў гарачую, у пячонкулёгкую, у 77жыл, у 77 суставаў, ва ўсялякую косць, ва ўсялякія мазгі, у буйную галаву, у слышныя вушы, у магучыя плечы, у храбтовую спіну, у прыходную жылу, ва ўсе суставы чалавечыя, ва ўсе 24 гадзіны, ва ўвесь стан чалавечы. Гэтыя словы замком замкнуў сто ключоў, пячаць занясу ў сіняемора. У сінім моры кітрыба. Аддам я іхкітурыбе. Кітрыбане зловіцьмае ключы іне адамкневекна векадмяне, майго мілага ніхто не адбярэ. Госпадзі да веку. Амінь» (в. Праскурні, Жлобінскі раён, ад Гузавай I. К.).
    «На моры, на акіяне, на востраве на Буяне ляжыць таска. Бегаеб'ецца таска ў таску, з таскі ў ваду, з вады выбягае сатана і крычыць: «Павушка — Ганна, бяжы паскарэй да Івана ў губы, у зубы, у яго печань чорную, штоб Іван таскаваў па Ганне кожлы час і кожную хвіліну, па полудні, па поўначы, штоб не з’еў, не ўпіў, спаць не заспаў, гуляць не гуляў, каб Ганна яму была лепей за айца, за маці і роднага племені.
    Замыкаю свой загаворзамову 77 ключамі, 77 ланцугамі. Хто
    Спагадлівыя знахары
    233
    злічыцца мудрэй за мяне, той адгоніць таскуадівана да Ганны. Ключзамок словам маім» (г. Добруш, ад Лапуховай М. П.).
    У 12 гадзін дня пакладзі на прыпечак сухенькія асінавыя шчэпачкі, наверх — корачку хлеба і драбочак солі. Запалі ўсё і скажы тры разы:
    «Як хлебсоль гарыць цяжка, так каб табе без мяне было жыць сумна, цяжка і нудна» (г. Добруш, ад Лапуховай М. П.).
    «Паза лугам зялёненькім брала ўдава лён дробненькі. Яна бралавыбірала, тонкі голас падавала. Там Васілька сена косіць, тонкій голас пераносіць. Кінуў касу да доланьку, а сам пайшоўда ўдованькі. А з хаціны выйшла маці, стала Васіляпытаці: «Ой, Васілька, ты мой сынка, чагонеп'еш, негуляеш?» — «Дазволь, маці, удаву браці, тады буду піцьгуляці». — «Не дазволю ўдаву браці, удаваўмее чараваці. Счаравала сына свайго, прычаруе і сына майго». — «А я чараўне баюся, дай на ўдове ажанюся» (в. Рудня Шлягіна, Веткаўскі раён, ад Каубы П. М.).
    Некаторыя з «прысушак» і «адсушак», нягледзячы на тое, што павінны былі дапамагаць у такой важнай справе, вылучаліся празмернай спрошчанасцю ўдзеяннях і словах. «Прысушка»: «Каліхлопец не кахае дзяўчыну ці наадварот, трэба злавіць чорную курыцу, зварыць. Самому (самой) з'есці мяса, а хлопцу (дзяўчыне) падкінуць курыныя вочыў супе, кабён не бачыў»; «Прысушка»: «Штобнеспаў, не піў і не курыў, штоб яго цела да майго ляцела» (в. Хляўно, Кармянскі раён, ад Мацвеенкі П. I.).
    У іншых выпадках народныя дарадцы свае вуснапаэтычныя творы, прысвечаныя развіццю ў маладых людзей ўзаемасімпатыі ці, наадварот, антыпатыі, называлі паіншаму, больш удакладняюча. «Замова на хлопца»: «Дзяўчаты пільнуюць надыход маладога месяца (маладзіка) і, убачыўшы яго, круцяцца на пятцы правай нагі, прыгаворваючы: « Младмесяц, завівай вакол мянежаніхоў, якязавіваюся вакол цябе»; «Замова на хлопца»: «Падымуся я, раб божы, благаславюся. Выйду, перахрысціўшыся, з дзвярэй у дзверы, з варот у вароты, у чыстае поле, у шырокае раздолле, падчырвонае сонейка, у зялёныялугі. Угэтыхлугах стаіць ізба ізбінская, угэтай ізбе сядзіць сухота сухацінская, кідаецца па сценах, па пазах, па шклу, па пустым месцы. Кінься ў рацівае сэрца (імя), і каб кожную хвіліну ў яе сэрцы сохла, шыпела бпа маладому рабу божаму (імя)» (в. Гарадзец, Рагачоўскі раён, ад Гавядкавай 3.1.).
    Некаторыя такія вуснапаэтычныятворы, наадварот, сапраўдныя фальклорныя шэдэўры. «Шэпт, каб твой любы толькі цябе кахаў»:
    «Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай. Мацеры пакланюся. Свяшчэнным і хрышчоным Алене і Аляксандру люба ўшаптаці,
    234
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    Госпада Бога прахаці. Адам з Еваю дзіва іздзівілі: свяшчонаму, хрышчонаму Аляксандру Алена палюбілася. Крастом крашчуся, зоркаю засцягнуся, месяцам абгараджуся, сонейкам асвячуся. Якое сонейка яснае, краснае, мілае, каб была такаяАляксандруАлена мілая і красівая. Кабты, Аляксандр, не піў і не еў, а па мне, Алене, млеў. Колькі на небе многа зорак, адна з іх самая ярчэйшая і прыгажэйшая. Колькі на свеце ёсць мвога жонак, тоя для цябе, Аляксандр, Алена, каббыла самая шлейшая і раднейшая. Каб ты мяне на рукі пасадзіў, цалаваўмілаваў, усю сваю праўду казаў, аўсіх пастаронніх жанчын гроб, пляваў, харкаў. Сядзіць Аляксандр за сталом, якясны сокал, а Алена перад ім, як галубка перад голубам. Ішла Прачыстая Божа Маці паліць мухаў у балотах, брала агонь з крамянёў. He палі ты, Божа Маці, мухаў у балотах. Ды палі ты душу Аляксандра, каб яго паліласмаліла каля яго сэрца, печані і лёгкіх: каб ён не піў, не еў, a па мне, Алене, млеў. Памагі, Госпадзі, і Прачыста Божа Маці, і Святая Багародзіца». Паўтарыць тры разы (в. Дуброва, Лельчыцкі раён, ад Колас А. Ф.).
    Сустракаюцца замовы, якія тлумачаць, як нявесце рыхтавацца да вяселля, што гаварыць падчас пераапранання і г.д.
    «Каб маладой добра жылося»:
    Калі маладая перад вяселлем мыецца, апранае новую бялізну, сукенку і вэлюм, яна павінна шаптаць такія словы:
    «Я святою вадою ўмываюся, золатам уціраюся, а сонейкам адзяваюся, а месяцам падперажуся, зоркамі зашпіліося і нікога не баюся.
    Як сонца і месяц на ўвесь свет свецяць,
    так і я каб была на ўвесь свет і міла, і люба. Амінь»
    Дзяўчына гэтую замову павінна прагаварыць тры разы, а потым з сяброўкамі выходзіць да гасцей (в. Навасёлкі, Асіповіцкі раён, ад Пракопавай Д. С.).
    Нярэдка спагадлівыя знахары падвучвалі, што маладой жанчыне рабіць, якія патаемныя справы здзяйсняць, якія словы шаптаць, каб горача кахаў малады муж, «не заглядваўся на чужыя лыткі».
    «Замова, каб малады муж кахаў»:
    «Раніцай, калі ўмываецеся, глядзіце ўважліва ў люстэрка і тры разы паўтарайце, сплёўваючы праз левае плячо:
    «Яклюдзіглядзяцца ўлюстэрка, так бы мужыкглядзеўна жонку,
    Спагадлівыя знахары
    235
    ды не наглядзеўся. А мылаякхутка змыецца, каб і мужыкгэтакхутка пакахаў, а сарочка якая на целе белая, каб і мужык быўтакі светлы ды ясны» (в. Гарадзец, Рагачоўскі раён, ад Гавядковай 3.1.).
    «Замова на каханне»:
    «Святая пятніца, дапамажы ў каханні рабам божым (імя мужа і жонкі). Глянуяна сонца яснае, якяно блішчыць, каханне грэе, сэрца да сэрца, мілы да мілага. Гуляў ён не загуляўся, у час з'яўляўся. Каб было яму моташна і нудна, не пілось, не елась, да сваёй жонкі хацелась» (в. Студзёнка, Быхаўскі раён, ад Лапкоўскай I. М.).
    Усе разлады ў сям'і ішлі ад усёмагчымых спрэчак, лаянак. Таму старэйшыя, найбольш мацяркі, падвучвалі сваіх дзяцей, як іх пазбягаць, што рабіць, каб яны не сталі частымі «гасцямі» ў новай сям'і.
    «Замова, каб маладыя не сварыліся»:
    «Як рыба не можа жыць без вады, так бы і раб (імя) не мог бы жыць без рабы (імя). Гэтыя словы ім увойдуць у белыя грудзі, у белае цела і ў рацівае сэрца. I не змаглі б яны адзін без аднаго жыць, і не было б сілы іх разлучыць. Як галубка з галубком вуркочуць, так бы і раббожы (імя)зрабой божай (імя) увесь век пражылі. Несварыліся, a сябравалі. Гэтым словам я маладых звяла. Амінь» (в. Кастрыцы, Магілёўскі раён, ад Алісеенкавай М. С.).
    Падвучвалі, якое дзеянне абавязкова неабходна здзейсніць, каб адвадзіць ад другой жанчыны свайго мужа.
    «Кабмужне хадзіў да другой жанчыны, патрэбна насыпаць уяго сляды альбо проста на дарогу, па якой ён ішоў, яловымі іголкамі. A можнапакласці іх ці яловыялапкі пад ганак той жанчыне, даякойён ходзіць. Iтак неабходна зрабіць некалькі раз. А калі жанчына гэтая жыве ў казённай кватэры, то каля яе пад'езда закапаць нажніцы » (в. Лагодава, Быхаўскі раён, ад Гурскай Е. Ц.).
    Атам, дзе нявернасць, там і пастаянныя лаянкіспрэчкі і, вядома ж, слёзыпраклёны, без якіх ніводная спрэчка не магла абысціся.
    «Замова ад грубасці, скандалаў і слёз»:
    «Узяць кавалачак хусцінкі, якой выціраліся слёзы, спаліць яго вечарам на свечцы, але пры гэтым гаварыць: «Ты спалі, агонь, мае слёзы гаручыя, загані бядуўлес драмучы, хай яна там заблукаець і ніколі ў дом не варочаецца, хай умужа майго сэрца зжаліцца, нядобрым словам язык не асквярняецца, кабудом мне ўваходзіць не з апаскаю, кабвек свой пражыць з мужамласкавым». Паўтарыць гэтыя словы тры разы. Раніцай, калі карміць мужа, пакласці ў яду попел ад хусцінкі, якую спаліла (в. Лагодава, Быхаўскі раён, ад Гурскай Е. Ц.).
    Былі замовы, якія «кантралявалі сітуацыю» і недавалі магчымасці
    236	СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    разбэшчанаму мужу (жонцы) пакінуць сям'ю, дзяцей і перайсці жыць пад другую страху.
    «Нагавор на разлучэнне»:
    «Чарцянё ідзе вадой, воўк ідзе гарой; яны разам не сыходзяцца, дум.ы не думаюць, мыслей не мысляць, плады не пладзяць, пладовых гутарак не гавораць.