Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Замова знахара магла быць і намнога прасцейшай, але ўсё роўна яна лічылася моцнадзейнічаючай, у якой нічога нельга было змяніць, бо тады гублялася чароўная сіла магічных слоў.
«Замова, калі першы раз выганялі карову ў поле»:
«Святы Юрый, пастар Гасподні, прыедзь на сівым кані, у залатым сядле. Вазьмі залатыя трубы і зайграй. Пакліч ваўкоў і ваўчыц, вазьмі залатыя замкі, замкні ім губы і зубы, каб яны адзін з адным хадзілі, адзін аднаголюбілі. А ты, пастух, калёнаю сцяною загарадзі. Амінь» (в. Заброддзе, Жлобінскі раён, ад Пазняк A. В.).
Мала было выгнаць карову на пашу, кожная ж гаспадыня марыла пра тое, каб яе кароўка прыносіла дамоў як мага болей малака. Тут ужо ў справу ішлі «персанальныя» замовы, якія былі даступныя кожнай гаспадыні.
«Замова, каб карова болей малака давала».
Пад першую маладзіковую нядзелю трэба браць вечарам ваду ддя каровы і прымаўляць: «Добры вечар, калодзеж! He прыйшла я ваду браць, а прыйшла сваёй кароўцы малако здабываць». Потым трэба
Спагадлівыя знахары
241
чэрпануць ваду адзін раз да сябе (в. Асобіна, БудаКашалёўскі раён, ад Гаўрыленкі М. Н.).
«Замова да каровы, каб яна давала малако»:
«Госпада Бога прашу. Прачыста Божа Маці, прыйдзі, прыступі, кароўку замаўляці. Выйшла тры хмаркі: адна — дажджавая, другая — грамавая, трэцяя — ветраная. Ветраная, падуй, дажджавая, палі, грамавая, пабі. У тую змяіну, кабпа зямлі не хадзіла, травіцу не з'ядала, ад мае кароўкі малака не адбірала. А ты, мая кароўка, ідзі пуцёмдарожкаю, расу збівай, травіцу з'ядай, а мне гусценька малако давай» (в. Курыцічы, Петрыкаўскі раён, адТакун A. А.).
Некаторыя з замоўнагадваюць сабою самабытныя вуснапаэтычныя творы, у якіх гаворка вядзецца ўвогуле пра захаванне жывёлы (скаціны, гаўяда).
«Замова на карову»:
«Самасеем абсыпаю злога духа, адганяю, як за мора птушку з гэтагагною. Гэтага самасеюнезбяруць там, чараўнідыўмаёй кароўкі малако і смятану не адбяруць.
Як карову выганім у поле першы раз, трэба ўзяць яйцо і абысці тры раз вакол і сказаць: «Як гэта яечка поўнае, так каб у нашай кароўкі поўнае вымя было».
Малако каб добрае прынясла, трэба, выгнаўшы карову ў поле, сабраць яе сляды на пяску і ўкінуць у хлеў, штоб пільнавалася аднаго свайго хлява» (в. Запаточча, Быхаўскі раён, ад Нікіфаравай П. Д.).
Вопытныя, спрактыкаваныя гаспадыні, навучалі маладзйшых, што засцерагацца словам трэба не толькі падчас выгану жывёлы з хлява на пашу, але і ў будзённым жыцці таксама, г. зн., калі ідзеш даіць карову, дык абавязкова не забывайся пра таямнічыя словы, якія разлічаны на захаванне дабрабыту ў сям'і, на здароўе жывёлы, на прынясенне ёю «вялікага малака».
«Замова для каровы»:
Як ідзеш даіць карову, трэба гаварыць: «Добры дзень, карова, чорная (белая) шарсцінка. Іду да цябе са святой вадой, а ты да мяне са святой расой. Вадою цябепадмываю, злога ворага не дапускаю, ні гаспадаровага, ні гаспадынінага, ні чараўніковага, ні чараўнічынага, ні блудлівага, ні блудніковага. Святы ІОрыйЯгорый, сашлі па калена малако, палокаць смятану» (в. Асобіна, БудаКашалёўскі раён, ад Гаўрыленкі М. Н.).
Баяліся і злых вядзьмарскіх вачэй, якія маглі пазбаўляць карову — асноўную карміцельку сялянскай сям'і — малака. У Кібарта чытаем: «Калі б ведзьмы хадзілі ўчалавечым абліччы, выдойваючы кароў, мож
242
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯ1БЕЛАЯ МАПЯ
на было б засцерагчыся ад іх альбо ўцячы, але яны ператвараюцца часамужабаўінемагчыма ніўбачыцьіх, ніпазбегнуцьіхніхчараў. Ведзьма лёгка разрывае вымя, і як толькі крывёю з яго намочыць пальцы, адразу адбярэ ў той каровы палову малака і яшчэ столькі ж выдаіць са сваёй.
Ведзьма мае жабіную галаву, сама велічынёю з саву, ногі — курыныя. Калі чалавек стане на тым месцы, дзе яна сядзела, абавязкова на нешта захварэе, найчасцей бывае, што ўтворацца раны на нагах. Калі ведзьму ў гэтым абліччы ўдарыць у грудзі, яна выплюне белае малако, зусім як каровінае. Адкуль бы ўзялося ўяе такое малако ў роце, калі б д'ябал не даваў ёй смактаць кароў. Любіць яна ляжаць на гноі. Даўней было іх шмат, цяпер іх мала засталося, бо людзі забіваюць іх, дзе толькі ўбачаць, пры гэтым мучаюць, перакананыя, што ведзьматрапіла ім у рукі. Калі чалавек апране адзежыну, змочаную ці малаком, ці мачою такой жабы, то заробіць незагойную рану.
Адна жанчына хацела прыглядзецца да такой жабы і стала паблізу. Калі яна выцяла жабу па хрыбетніку, то тая выліла малако ёй на нагу. Нага апухла, пачала балець і праз нейкі час адпала.
У хаты залазяць такія жабы па начах, каб намачыць чалавечае адзенне. Каб янынелазілі, ёсцьтакі сродак: павесіцьжабуўкоміне, каб праз яе ішоў дым. Пакуль адна там будзе сушыцца, другая запаўзці ў хату не асмеліцца »36.
У М. Нікіфароўскага ёсць амаль аналагічнае сведчанне: «Каб даведацца, хто ў наваколлі малочная ведзьма, трэба на масляныя заговіны кавалачак сыру ў роце пратрымаць усю ноч, а раніцаю ў «шчыльны» панядзелак, высушыць яго і зашыць адразу ж у адзежу, якую трэба, не скідаючы, насіць увесь пост (пры гэтым не хадзіць у лазню, не мыцца, ні з кім не гаварыць, нават не вітацца). 3 кавалкам сырутрэбапрыйсцідавелікоднай ютрані і, спыніўшыся ў царкве ля парога, падымаць сыр угору, калі гавораць словы «Хрыстос уваскрос!». Тады заместхустак на галовах у ведзьмаў будуць відацьдойкі, што і выдае іх. Замест гэтага ў той самы час можна глядзець на жанчын праз дзірачку ў агарку лучыны, калі на масляныя заговіны сам сабою выпаў сучок.
Ведаючы ведзьмаў сваёй акругі, няцяжка ўжо лавіць, караць і наватзнішчацьіх. Калі ведзьма прысела на цадзілкуўвыглядзе мухі, каб папсаваць малако, муху трэба адразу зачэрпнуць у цадзілку і падвесіць яе пад «сапухай» ці варыць у кіпятку: ведзьма зноў не можа ператварыцца і будзе цярпець пакуты, пакуль цадзілка застаецца ў дыме ці ў кіпятку, і зусім гіне, калі дым быў ад ладану, а вада — з
Спагадлівыя знахары
243
дабаўленнем асвячонай. Калі ж малочная ведзьма, што прыняла выгляд земляной жабы, апынулася ў хляве і тым больш — прысмакталася да вымені, ад якога не можа адстаць, пакуль не скончацца вядзьмарскія чары, ёй можна адрэзаць пальцы, выкалаць вочы, праткнуць цела іголкамі або шпількамі. Усе пашкоджанні застануцца ў ведзьмы назаўсёды і пасля ператварэння, прычым фізічныя пакуты ад уколаў і парэзаў расцягнуцца на доўгія гады»37.
Даволі часта жывёле пагражалі вострыя зубы лясных драпежнікаў — ваўкоў. Таму і не дзіўна, што многія замовы «замаўлялі зубы» гэтым звярам, каб яны не чапалі, бокам «абыходзілі скацінку».
«Замова ад ваўкоў і звяроў»:
«Госпаду Богу памалюся і Прачыстай Мацеры пакланюся, усім святым апосталам. I гэтая скаціна, сівая шарсціна, станьжа ты па дарозе сокалам, па чыстым полі каменнем, улесе высказзю. Месячкам абсадзіся, звёздамі абгарадзіся, чорнай хмарай накрыйся, медзяным замком замкніся. I загавару ваўкуваўчыцы і зубы, і губы, і жарасць, і ярасць, і косці, і когці, і слюну, і блюну; і дсі пары ўсё гэта дрэмле, пакуль сонейка ўзыдзе, раса на зямлю ўпадзе. Гаруйце, як скаціне заблукае». Трэба паўтарыць словы тры разы, і падуць неабходна, і нож у сцяну ўваткнуць. Гаварыць трэба пад крышай, а пад адкрытым небам нельга (в. Буды, Горацкі раён, ад Каробкінай Л. I.).
Продкі верылі, што на жывёлу гэтаксама, як і налюдзей, адмоўнаўздзейнічаюць «злыя» («чорныя», «ліхія») вочы, і ад іх абавязкова трэба замаўляцца. Ад «каровіных урокаў» вылечвалі толькі моцныя, спагадлівыя знахары. Сам гаспадар, вядомаж, акрамя знахара, калі ён трымаў карову, замовіць яе не мог.
«Каровін урок»:
«Сашлі, Госпадзі, з нябёсаў трох анёлаў: ад звера бягучага, ад гада паўзучага, ад чалавекачараўніка, ад маладзіцычараўніцы. На небе тры хмары: гразавая разбівае, дажджавая падмывае, ветраная з маёй кароўкі ўрокі і прыстрэкі зганяе. У полі шэрыя і белыя камяні. Якніхто іх не можа ні спалохаць, ні апаганіць, такніхто не замовіць маёй чорнай кароўкі. Я прыйшла са словамі гасподнімі, з дапамогай божай на векі вечныя. Амінь» (в. Праскурні, Жлобінскі раён, ад Міхедавай К. А.).
«Урок каровячы»:
«На сінім. моры, на востраве, шаўковая травачка. Там юр'ева расічка, там мая кароўка хадзіла з рожкамі, шаўковую травічку з'ядала, юр'евурасічкуспівала, белае малако ўвыміца збірала, згустым вяршком, цвёрдым тваражком, жоўтым масліцам. Хто маю кароўку
244
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
ўрачуе, кроў яму на вочы. Сарока на кол прыляцела, колькі сароцы на калу пабываць. Сарока з кала паляцела і з маёй кароўкіўроквыймала: мужчынскі, жаночы, хлапецкі, дзявочы. На сінім моры ляжыць камень, на тым камені сядзіць варона чорная, жоўтыя пяскі разграбае, з мае кароўкісябровачкіўроквыганяе. Амінь» (в. Асобіна, БудаКашалёўскі раён, ад Міхеевай М. П.).
«Прыстрэк каровін»:
«Святы Пятро і Павел, Ілляпрарок, дапамажыце мне кароўку ўгаварыць, урок угаманіць. Па быстраку, буйным буяку працякала тры ракі: адна —вадзяная, другая — малочная, трэцяя — смаляная. Вадзяную — співаць, малочную — з'ядаць, а смаляную ўрагам вочы заліваць» (в. Гарадзец, Рагачоўскі раён, ад Васільевай В. К.).
«Замова, каб скаціна вадзілася».
Пры пакупцы жывёлы трэба памаліцца Богу, тры разы абысці яе, затым увесці ў свой двор і сказаць:
«Вось табе, гаспадыня, махнаты звер! Паі, кармі, рукавічкай гладзь. Шчасце табе ў хату. Няхай будзе шчасце іўдвары» (в. Гарадзец, Рагачоўскі раён, ад Васільевай В. К.).
Ацёл каровы — для сялянскай сям'і важная падзея, якую чакалі са спадзяваннем і страхам. У большасці выпадкаў, калі карова цялілася, то ніякага знахара не звалі, спраўляліся самі. Іншая справа, калі карова не магла расцяліцца, то тут абавязкова звярталіся за дапамогай да знахара.
«Замова, калі кароўка ацялілася»:
«Мая кароўка (мянушка) ацялілася, чэсным і ўсёмагутным крыжам Гасподнім акружылася ад змея паўзучага, ляжачага, ад звера бягучага, ад чараўніка, ад чараўніцы, ад злога чалавека, ад ліхіх вачэй. Я са словамі сам, Гасподзь — з помаччу. Ранняя зарніца — Гасподняя памачніца, прыйдзі да мяне на дапамогу, а маёй кароўцы на прыбытак і на здароўе. Я словамі, Гасподзь — з помаччу. Амінь» (в. Мормаль, Жлобінскі раён, ад Паўлюшчанкі С. I.).
Пасля ацёлу, калі першы раз ідуць даіць карову, то гавораць:
«Добры дзень, мая каровачка. Прыйшла я к табе, даярачка, з залатой даёначкай. Цябе Маць Святая Прачыстая падаіла і нам благаславіла з тваражком і масліцам. Амінь». Паўтарыць тройчы (в. Мікалаеўка, БудаКашалёўскі раён, ад Шведзенкі Г. Г.).