• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Акрамя каровы, у сялянскай гаспадарцы была яшчэ і іншая жывёла, якую таксама трэба было засцерагаць ад усёмагчымых напасцей і хвароб.
    «Замова, каб конь быў здаровы»:
    Спагадлівыя знахары
    245
    «Госпаду Богу памалюся, Прасвятой Божай Мацеры покланюся, што на моры, на акіяне, на святой Іардані божы там ляжыць камень ікніга. Ля кнігі чарнец сядзіць. Чарнеца таго нічым не займайце, кнігу яму чытаць давайце, усю хваробу з каня вынімайце: ветраную, падвейную, нагаворную і вочную. Каб тая хвароба па касцях не хадзіла, жывата не ламала, чырвонага цела не сушыла, унутры не чарніла, сустаўна месца станавіла. Амінь» (в. Мормаль, Жлобінскі раён, ад Сільвончык Г. Г.).
    Каня пачыналі вучыць хадзіць у аглоблях, у плузе і пры гэтым абавязкова стараліся засцерагчы яго ад уздзеяння нячыстай сілы, злых вачэй, нагаворных слоў.
    «Замова, калі абвучваюць каня»:
    «Добры дзень майму каню, не я цябе навучаю, а сам Гасподзь — Ісус Хрыстос і Прачыстая Маці вялелі цябе навучаць.
    Дай Бог, майму каню ласіную хару, чалавечы розум. і мядзведжую сілу». Паўтарыць замову тройчы (в. Зелянковічы, Глускі раён, ад Юхневіч А. Я.).
    Прасілі сяляне і за тое, каб у іх добра вадзіліся і раслі свінні, куры.
    «Замова, як купляць парасят»:
    «Ідуна базар з хлебампаскаю, раскрыйце той мех, дзе харошыя парасяткі, і будзьце з душою і ласкаю ў мяне (імя) пяць капеек медзі. Параскрыйце той мех, дзе парасяткі, як мядзведзі. У чыстым полі стаіць дуб, nag дубам карыта, дзе табе кабанчык (свінка) усякага дабра наліта. Баба Яга сядзіць, на кабанчыка глядзіць, будзе з ім. гаварыць. Вось табе, кабанчык, пяць капеек медзі, кабты ляжаў ілапу смактаў, як мядзведзі. Уморы вада прыбаўляецца, аўмянекабанчык сальцам наліваецца. Бог з помаччу. Амінь» (в. Зелянковічы, Слуцкі раён, ад Булкі А. П.).
    «Замова ад свіней на сала»:
    «Хазяін Самсон, сын Самасей, хазяйка Халялея. Да гэтай скаціны, белай шарсціны, прыходзілі. У кожную шарсцінку крыві прылівалі, кожную шарсцінку жырамсалам набаўлялі. Амінь» (в. Ледзяшня, Клімавіцкі раён, ад Сляпцовай В. А.).
    «Замова, каб куры несліся».
    Каб куры несліся ў тваім двары, патэбна ў сераду перад чыстым чацвяргом палажыць у хаце, на стале, столькі яек, колькі гнёздаў. А раніцаю ў чацвер пакласці іх у гнёзды, дзе нясуцца куры (в. Лагадава, Быхаўскі раён, ад Гурскай Е. Ц.).
    «Засвяціся, зорка ясная, на паднябессі; на радасць свету хрышчонаму, загарыся агнём нязгасным. Ты зазірні, зорка ясная, на двор
    246
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
    рабы божай (імя), ты асвяці агнём нязгасным маіх хахлатак. Як у паднябессі няма ліку зоркам, так няхай не будзе ліку курыным яйкам у маёй гаспадарцы. Слова маё моцнае. Ключ, замок. Амінь» (в. Кастрыцы, Магілёўскі раён, ад Алісеенкавай М. С.).
    Адным з самых таямнічых заняткаў для селяніна было бортніцтва, пчалярства. Далёка не кожны мог упраўляцца з пчоламі. Сярод вяскоўцаў лічылася, што пчаляр ужо толькі ў сілу свайго занятку знахар, а калі ён яшчэ і дапамагаўраіў іншым, «зашэптваў» пчол, то выступаўу вачах аднавяскоўцаў наймагутнейшым чараўніком, якому было пад сілу нават упраўляць любой прыроднай стыхіяй.
    «Замова для пчол»:
    «Стой, рой малады! He іграй, да сырой зямлі прыпадай. Восьвам, пчолкі, святліца новая, цясовая, адмысловая. Жыць вам тут і быць сто лет і зім і дзвесце дзяцей навадзіць. I ты, ліпаматка Валляна, ліпакрасная дзявіца, і ты, труцень Іван, параней уставайце, сваіх дзетак пабуджайце і пасылайце іх у цёмныя лясы, у шчырыя бары. Майце шум баравы, майце рой прудавы, мядзведжуюлапу, воўчы росі. Саграбайцеся, злятайцеся. Да чужыхпчол нелятайце і чужыхда сябе не пускайце. Як мацізямля свайго месца пільнуйцеся» (в. Прыбужжа, Дрыбінскі раён, ад Сімаковай К. П.).
    Менавіта бортнікапчаляра нашы продкі лічылі тым усёмагутным знахаром, які мог адвесці на зямлі грозныя стрэлы перуноў ад гаспадарчых будынкаў, ад людзей і жывёлы, хацін і стагоў з сенам ды саломай. Паводде вуснапаэтычных сцвярджэнняў, іменна пчолы з’яўляліся пасланніцамі бога грому і маланкі на зямлі. А хто ж іншы, як не пчаляр, павінен быўутаймаваць носьбітаўагню? Вось і вучылісяпераймалі ў бортнікаў словы замоў, накіраваныя на адхіленне перуноў.
    «Грамавую стралу (так называлі зліткі сплаўленага маланкай пяску) стараліся мець у сябе ў хаце. Лічылі, што гэта дапамагае ад удараў маланкі, а таксама выручае пры болях у жываце і хваробе жывёлы» (в. Барок, Асіповіцкі раён, ад Крохінай П. I.).
    «Замова ад перуна».
    Тры разы паўтарыць і перахрысціцца. «Крыжам адмаланкіхрыійчуся, крыжам адгароджваюся, крыжам ангелаў закліксйо, крыжам усіх нячыстых бесаў адганяю. Ідзіце бесы з гэтае хаціны, з усіх чатырох куткоў. У гэтым доме жывуць ангелы, архангелы, херувімы, серафімы і жыве сам раб божы і Тройца святая. У імя Айца і Святога Духа амінь!» (в. Палянінавічы, Быхаўскі раён, ад Краўцовай П. А.).
    Нашы продкі былі перакананы ў тым, што ўсё зберагчы ў сваёй
    Спагадлівыя знахары
    247
    гаспадарцы ім дапамагала вера ў магічнасць замоў і старадаўніх абрадаў, якія выконваліся як самімі гаспадарамі і гаспадынямі, так і спагадлівымі знахарамі.
    «Замова, яклячыць тавар»:
    «Крыжам ахрышчуся, у святую рызу ўбяруся, да сваёй худобкі прыступлюся. Даю сваёй худобцы спор не чужы, толькі свой. Мы чужога не жадаем. А свайго спору не напускаем. Як наша печ не пераблытана ні каменнем, ні паленнем, ніварэннем, каб інаша худоба не перабірала іне пераблытвала ядзеннем. Што буду даваць рукою, каб кароўка, куры, свінні прымалі душою. Загаварваю ад усякай чумы і ад усякай хваробы. Раз на адзін год, другі — на сем год, а трэці раз на цэлы век. Як месяц у зорах, так тая худобка, кароўка, куркі, свінні ў прыбытак. Амінь» (в. Зелянковічы, Глускі раён, ад Юхневіч А. Я.).
    Такім чынам, ад таго, як вяласямножылася жывёла ў сялянскай сям'і, залежаў яе дабрабыт. He дзіўна, што нашы продкі на працягу многіх стагоддзяў перадавалі з пакалення ў пакаленне замовы і павер'і, прыкметы і абрады, ва ўсёмагутнасць і цудадзейнасць якіх цвёрда верылі. Жывёлу імкнуліся засцерагчы і ўратаваць, як самі гаспадары, так і спагадлівыя знахары, да якіх найбольш і звярталіся. Самае цікавае, што шапталі паўсюдна: і калі жывёла стаяла ў хляве, і калі яе гаспадыня карміла ці даіла, і калі яе выганялі на пашу, і калі яна ўжо знаходзілася на пашы, а потым вярталася дамоў. Нашы продкі верылі ва ўсё, бо надта многага не маглі растлумачыць, зразумець і даволі часта знаходзіліся яшчэ ў палоне прыроды.
    У беларускім фальклоры зафіксавана яшчэ шмат замоў, якімі карысталіся спагадлівыя знахары, а ў некаторых выпадках і самі нашы продкі.
    Гэта такія, як «На добры сон», «Для захавання нажытага», «Ад праклёну», «Звіх» і г.д.
    «Замова на ноч»:
    «Ідуспаць, Божа знаць, крыжам пасцялюся, крыжам накрыюся, з Боскай Маткай спаць кладуся. Матка найсвента пасцельку слала, мяне, грэшну, з крыжам клала. Крыж нада мною, крыж пада мною, сам Бог са мною. Вазьмі маю душуна рукі свае. А ты, ангел, вартаўнік мой, ты заўсёды ля мяне стой. Днём і ноччу будзь мне на дапамозе. Кладуся спаць, са мною Божая Маць, вакол ангелыархангелы стаяць, маю душустаражаць» (в. Чарнявічы, Баранавіцкі раён, ад Клындыхавай С. Я.).
    «Замова ад ліхой долі»:
    «Каціся клубком, доля злая, нядобрая, разлучніца, кумышніца.
    248
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    Каціся, не цягніся, ля парога не круціся, за ганак не чапляйся, на варотахневісні. Сабачча, ласунова, вароння дапамога, каціся да парога!» (в. Жукаўка, Хоцімскі раён, ад Дадзіёмавай В. А.).
    «Замова для дома»:
    «Ісус Хрыстос, Багародзіца, Святы Міхаілархангел, выратуйце рабу божую ад усялякай хваробы, намоваў. Агарадзіце дом ад падкінутых, падпітых накрутаў і абломкаў. Адашліце, ангелыахоўнікі, усе нячыстыя сілы да чараўнікоў і чараўніц. Станьце, ангелыахоўнікі, сцяною ад нячыстай сілы, ліхіх людзей, варажбітоў і варажбітак і агарадзіце гэты дом рабы божай. Амінь» Вымавіць тры разы запар перад сном і раніцай, калі толькі прачнуўся (в. Хальч, Веткаўскі раён, ад Самковай В. А.).
    «Замова, як у новы дом пераязджаюць».
    «Рыхтуючыся да пераезду ў новы дом, гаспадары прыходзяць у старое жыллё і, кланяючыся ва ўсе чатыры куткі хаты, гавораць: «Гаспадарпаночку! Пойдзем у новы дом, на багаты двор, на быццё, на багаццё!» Пры пераездзе ў новы дом перш заўсё ўносяць абраз, дзяжу з цестам, а потым ката і прыгаворваюць, звяртаючыся да дамавіка: «Восьтабе, гаспадар, махнаты зверна багаты двор» (в. Хільчыцы, Жыткавіцкі раён, адЛясько А. Г.). «Трэбахлебсольвынесці, абраз і ладан са свечкай. Прайсці з усім гэтым ва ўсе пакоі і прагаварыць кланяючыся: «Гаспадар с гаспадынькай! Пусціце нас жыць і самі жывіце ціха і спакойна, і самі не турбуйцеся, інас, адпаведна, нетурбуйце» (в. Хальч, Веткаўскі раён, ад Самковай В. А.).
    «Замова, каб спыніць кроў»:
    «Першым разам, добрым часам, стань, Госпадзі, на помач, а таксама святыя святочкі, гадавыя празнічкі. Ішлі тры браты, тры Кандраты, несліпа сякеры сіні камень рассякаць, рабу божаму Мікалаю крыві не пускаць. Датуль ты хадзіў, буяў, пакуль раба божая Марыя прыступіла, лёгкім духам ухадзіла і ўгаварыла сваімі словамі, а Гасподзь сваімі думамі. Любі мой лёгкі дух. Ху!» (в. Навасёлкі, Быхаўскі раён, ад Зазыбы М. А.).
    «Звіх»:
    «Першым разам, лепшым часам, раба божая, святая серада, прыступіся, рабу божамі (імя) памажыце здароўе станавіць.
    Сучок на пні, а звіх у назе, як сучку на пні ні стаяць, так у назе звіху не бываць. Як макаўка скора зацвітае, сустаў лёгка скажае. Жылы, плёвы, дзяржы крэпка, сустаў. Сустаў, сустаў, каб на сваё месца стаў. Другім разам, лепшым. часам (паўтараецца, што і першы раз). Трэцім разам, лепшым часам (паўтараецца, што і першы раз)» (в. Зелянковічы, Глускі раён, ад Юхневіч А. Я.).
    Спагадлівыя знахары
    249
    «Падрыў»:
    «Залатнічок, залатнічок, божы чалавечак, ні к спіне не прыпадай і ўбокі не ўлягай. Ідзі на мястэчка, на залатое крылечка» (в. Пасека, Жыткавіцкі раён, ад Некрашэвіч В. М.).
    «Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Прачыста Божа Маці прыступала рабу божаму (імя) хваробу ад жывата шаптала. Залатнічок, залатнічок, добры чалавечак, сядзь на месце, на залатым крэсле. Баба цыбулю рэзала, табе месца ўказала, кабты не памяняўся, ні ў старым, ніўновым месце не з'яўляўся, ні ў жываце, ні ў баках, ні ў спіне. Другім разам, лепшым часам, лепшым, найхутчэйшым, памачнейшым. Госпаду Богу памалюся...» Паўтараеццаўсё па парадкудзевяць разоў запар (в. Пасека, Жыткавіцкі раён, адНекрашэвіч В. М.).