Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Прывядзем успаміны з кнігі «Святло таямнічага вогнішча».
«Мой дзядуля ведаў мноства замоў і вельмі часта дапамагаўлюдзям. Прыходзілі з усялякімі хваробамі. Калі шаптаў, то ўсіх, акрамя хворага, прасіў выйсці з хаты, a хворага — закрыць вочы. Мяне не выганяў. Я часцей за ўсё ў такія моманты сядзеў на печы і прыслухоўваўся, бо, гледзячы на ягоную варажбу, баяўся.
Калі замаўляў укусы вужа, то папярэдне даваў укушанаму выпіць кіслага малака, перад гэтым яго падсаліўшы. У руку (здаецца, у левую) браў свечку, якая была зроблена з ператопленага вужынага сала. У яе дзед укладваў некалькі іголак, зза чаго пастаянна сварыўся з бабуляй, бо, бачыш, іголкі ж былі тады надта дарагімі. Даваў хвораму піць яшчэ нейкі адвар. Адзін раз я спытаўся, што за ён ? To дзед адказаў — завараны сунічнік. Бо ў сунічніку гэтыя гады найбольш водзяцца. Шаптаў дзед не адну замову, а некалькі запар. Некаторыя паўтараў па тры разы. Апошнюю заўсёды вымаўляў уголас. Яна была як закрэпка і мела найбольш моцную лячэбную сілу. Гучала гэтая замова вось як:
Вужышчэ, вужышчэ!
Аддай свой ядышчэ!
Забыры свое жало, Шчо мэнэ кусало. Як ёго нэ забэрэш, To сам сэбэ заб'еш. Утыкай, вужышчэ! Забырай ядышчэ!
Людзі пастаянна дзякавалі дзядулю, а гэта было для яго найбольшай платай, бо болей нічога з людзей сабе небраў. Калі хтонебудзь яму не дзякаваў пасля вылячэння, то таму болей не дапамагаў.
Яшчэ бабуля мая па маці (дзядуля быў па бацьку) ведала многа замоў ад гадзю
264
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
чых укусаў. Яна гаварыла, быццам бы вужыны ўкус замаўляць значна цяжэй, чым гадзючы. I замаўляла, у асноўным, толькі ад гадзюкі. Многім дапамагала. Памятаю, некалькі разоў яна нічога не магла зрабіць. Тлумачыла гэта тым, што гадзюка кусала за галаву і твар. дзе знаходзілася душа. Тады бабуля шаптала толькі замову ад пасінення, каб чалавек, які знаходзіўся ў цяжкім стане, не апух і не пасінеў. He ўсе людзі, якім старая не дапамагала, паміралі. Некаторыя выжывалі самі па сабе, але ім бабуля не дапамагала. Гэта яна гаварыла сама. Каб ёй не прыпісвалі «лёсу» (г.зн. таго, штоўкушаны выжыўдзякуючы сваймулёсу, наканаванаму яму Усявышнім. •— A. Н.).
Часта пра гадаў гаварыла, што зімой яны, калі ўпадаюць у спячку, становяцца ломкімі, нібы шкло. Дзед казаў, што іх можна было ламаць, крышыць, здрабняць і сціраць у парашок. Потым узяць гэтыя кавалачкі, вынесці на вясновае, яркае сонейка, і яны ажывуць. Прычым ажывуць нечакана, у самы непатрэбны момант, калі ты адвернешся. А глянеш назад на тую гурбу — вакол поўзаюць гадзяняты, вужаняты, слімені малыя. У залежнасці ад таго, чаго болей было ў гурбе сярод пацёртых кавалкаў. I ў прыродзе ўсё да вясны становіцца ломкім, але не гнуткім, таму калі нешта зламаць, то да вясны яно не выправіцца. Гады ж, пасля таго як на іх трапляюць цёплыя сонечныя прамяні, ажываюць і становяцца небяспечнымі.
Бабуля зялёным лісцем цыбулі націрала ўкушанае гадзюкай месца. Потым намазвала кіслым малаком і давала піць сыроватку. Вада тут не дапамагала. Чалавека ж вельмі моцна ванітавала, і яму ўсё роўна ўвесь час хацелася піць, бо сярэдзіна гарэла, асабліва калі кусала за жылу (вену). Яго ўсяго калаціла, трасло, а калі яшчэ даведваўся, што гадзюка ўкусіла, бо ў некаторых выпадках нават не паспявалі заўважыць, як яна гэта рабіла, — палохаўся. Усё гэта, разам узятае, і дабівала бедалагу. Спачатку цела пачынала пухнуць, чалавек гаварыў абышто, памяць губляў, потым — трызніў, і гэта цягнулася не адзін дзень. Некаторых нават узняць нельга было, каб завезці ці завесці да знахара. Тады шэпчуць завочныя замовы. Дзядуля мой шаптаў толькі ў прысутнасці хворага, а вось бабуля магла парознаму: і так, і гэтак. Я таксама магу замаўляць на адлегласці, але ж раблю гэта значна горш, чым яна сама. Бабуля, перш чым замаўляць, старанна мыла рукі і твар. Потым сама пераапраналася ва ўсё чыстае і прыступала да справы. Перад гэтым яшчэ нейкую ці малітву, ці замову шаптала. Рыхтавала свой дух, напэўна. Але ў час замовы, добра памятаю, нічога іншага не рабіла.
Калі ўкушаны чалавек знаходзіўся ў хаце, то яна саджала яго насупраць сябе, крыху ўлева. Брала за запясце левай рукі і пачынала замаўляць. Шаптала ціха, што гаварыла — ніхтонечуў. Мне янатолькі некалькі замоў і малітваў (!) ад укусаўсабак расказала. Прымушала пацярпеўшага ўвесь час глядзець ёй у вочы. Здаралася, што чалавеку ад яе погляду рабілася дрэнна, тады яна брала яго за абедзве рукі і ласкава супакойвала. Бачыў, як адзін раз укушанага сліменем увесь час страшэнна трэсла. Ён нават гаварыць нічога не мог. Бабуля потым сказала, што ўкус надта ж моцны, калі крыху спазніліся б, то чалавек сканаў бы і ніхто не здолеў бы дапамагчы. Хоць сама казала, быццам ад укусу сліменя няма ніякіх замоў ці лекаў. Такі страшны ўкус і яд у гэтага гада.
Аднойчы, калі зашэптвала ад укусу малую, гадоў сямі—дзевяці дзяўчынку, то, каб тая не плакала, дала ёй у рукі нейкую засушаную кветку. Пад канец замовы мне здалося, што кветка гэтая неяк дзіўна засвяцілася і дзяўчынка павесялела. Дамоў яна пайшла сама, побач з бацькамі, а да нас яе прынеслі. Бабуля, гледзячы ім услед, усміхнулася і сказала: «Здаровая ўжо мая маладая!» (у значэнні нявеста. —A. Н.).
Як паводзілі сябе знахары
265
Аднаго разу зашэптвала старогачалавека. Дыкуголас сказала яму: «У цябе, Мартын, кроў халодная, няма чаго нейкага гада баяцца!» I сапраўды, той дзед нават не апух і прыйшоў у нашу хаціну сам. Бабуля растлумачыла потым, што ў маладых людзей кроў гарачая і яна вельмі хутка злучаецца з ядам, а ў старых наадварот — халодная, і яд на яе дзейнічае марудна. Старыя і не пухнуць таксама, бо іх жылы не баяцца гэтага. Восьтолькі калі за шыю ці за твар гадзюка ўкусіць, то прыйдзецца многа з імі павазіцца.
Бабуля заўсёды сцвярджала, што чалавека, які не бачыў, як яго кусала гадзюка, вылечыць значна лягчэй, бо ён не баіцца, яго не калоціць ад страху. Гаварыла таксама, што яе замовы вельмі слаба ўздзейнічаюць на родзічаў. «Свая кроў дрэнна лечыцца», — вось як старая гэта тлумачыла. Свайму дваюраднаму брату яна зашэптвала разоў пяць, хаця звычайналюдзям шаптала не болей трох (!) разоў».
Своеасабліва ў народных павер'ях распавядалася і пра тое, як быццам бы паводзілі сябе людзі, якіх кусаў вуж. Тут, вядома ж, адчуваецца надуманасць, багатая фантазія. Бо як ужо магло атрымацца інакш, калі сам факт ядавітасці вужа быў проста немагчымым. У гэтай істоты няма яду. Але тым не меней інфарматары сведчылідаволі «праўдзіва». «Ляжаў на палку ён (укушаны. —A. Н.) за печчу. Стагнаў, трызніў, крычаў не сваім голасам, бо вельмі ж надта, мусіць, яму балела. Спаць нікому на даваў, прасіў піць, а калі давалі, то праз некаторы час ваду вырывала, алягчэй не станавілася» (УЗ. Гом.); «Укусіўвужяе заправуюнагу,лякосткі, дыкзалічаныя хвіліны нагу так распёрла, што стала, як калода. Сіняя ўся, потым пачала гарэць. Праз некаторы час усё цела стала пухнуць і гарэць. Тыдні тры хадзіць не магла, нават не ўставала. He ела доўгі час, толькі пілаі стагнала» (УЗ. Пн.); «Каліяго вуж цапнуў за шыю (спаў на балоце, на ўзгорачку), то ён апух увесь, як гарбуз. Вачэй і тых не відаць, а толькі шчылінкі. Чорны зрабіўся, бы вугольчык, страшны. He хадзіў, толькі ляжаў, і варочацца спачатку цяжка было. Піцьдавалі — дый годзе» (УЗ. Гом.); «Чорным цела рабілася не адразу, а праз некаторы час, калі вужовы яд пачынаў у кроў усмоктвацца. Восьтады толькі ітрымайся! Крычыцьчалавек, стогне, рвецца, і ніхто ямудапамагчы не можа. Страшна станавілася, гледзячы на такіх людзей» (УЗ. Пн.); «Сукровіца цякла з носа і з вушэй, а сам увесь быў чорнасіні, бо і яд вужыны, кажуць, чорны. Потым, калі чалавек выжываў і ўсё праходзіла, то скура на целе пачынала лупіцца» (УЗ. Лун.); «Бывала, як укусіць вуж чалавека, то таго, як ліхаманка, калоціць. Дрыжыць увесь, крычыць, стогне, выкручваецца, са скуры гатоў вылезці, а нічым не дапаможаш. Яд надта моцна вужыны дзейнічаў. Гаварылі, што разы ў два мацней за гадзючы» (УЗ. Сл.).
266
СІЛАЮ СЛ OBA. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
Безумоўна, у старадаўнія часы ўсе спадзяванні родных хворага былі звязаны з вясковымі знахарамі, якія і павінны былі вярнуць да жыцця ўкушанага. У тыя часы лячылі толькі ім адным вядомымі дзеяннямі і словамі. Сцвярджалі, што ад укусу вужа, гэтаксама, як і ад укусу гадзюкі, вельмі дапамагала кіслае малако. У гэтым не было амаль нічога дзіўнага. Нашы прашчуры слушна заўважылі, што чалавек, якога ўкусіў гад, праз некаторы час хацеў піць. Яго суіпыла, а кіслае малако, вядома ж, было добрым сродкам: «Калі яго вуж укусіў і ён пачаў пухнуць, то ўсё прасіў піць, тады яму знахар кіслага малака падсаліў і даў выпіць. Хворы адразу павесялеў, толькі ненадоўга. Потым зноў сушыць пачало і трэсці» (УЗ. Жытк.); «Ад вужа кіслым малаком раней толькі і ратаваліся. Кожны чалавек гэта добра ведаў і таму мог і без знахара на першы раз дапамагчы. Асабліва, калі ад малака аддзялілі сыроватку» (УЗ. Петр.); «Ад вужа, як і ад гадзюкі, дапамагала кіслае малако. Сама лепей, каб яно было перастаялае і надта ж кіслае, тады самы раз. Трэба малако даваць часта, праз кожныя паўгадзіны. I хворага сушыць не будзе, трызніць ён перастане, але пухліну гэта не вельмі здымае» (УЗ. Петр.); «Малаком кіслым укушанага вужом адпойвалі. Многа яго давалі, і нават калі не хацеў піць, то ўсё роўна прымушалі піць. Чым болей піў, тым лягчэй яму станавілася. Здаралася, што кіслае малако і не дапамагала. Тады давалі звычайную ваду. Добра, каб адразу з калодзежа, халодную і таксама каб выпіўяк мага болей» (УЗ. Акц.); «Калі хто ведаў, што яго ўкусіў вуж, то сам тутжа стараўся найперш кіслага малака наесціся, каб той страшэнны боль зняць, калі па целу адразу ж разліваўся і ўсе рухі таму адымала» (УЗ. Пн.); «Кіслым малаком укус вужа лячылі таму, што хацелі перабіць уздзеянне вужынага яду. Малако — белае, а яд сам па сабе — чорны. Вось і атрымлівалася, што чым болей малака вып'еш, тым болей яд разбаўляецца і не так моцна ўздзейнічае наўсё астатняе» (УЗ. Петр.); «Нетолькіхалодную ваду давалі піць, але і кіслае малако таксама, якое, як лічылі, болей дапамагала ад укусу вужа, чым што іншае. Малаком толькі і ратаваліся раней. Малаком ды яшчэ шэптамі. Вось і ўсе лекі, якімі пераважна карысталіся» (УЗ. Ветк.).