Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Засяродзім сваю ўвагу на дзеяннях знахароў, якія вымаўлялі словы замоў над хворымі і пры гэтым шырока выкарыстоўвалі такое магічнае дзеянне, як абпырскванне людзей (чалавека) замоўленай вадой. Патрыярхальныя продкі, якія свята пакланяліся бягучай вадзе, шанавалі яе, не давалі забрудзіць, пакланяліся. Таму і былі цвёрда перакананы ўтым, што апырскванне — найбольш магутны сродак вылячэння ад любой хваробы, незалежна ад ступені яе цяжкасці. Каб атрымацьсамім гэткую магчымасць, сяляне звяртаюцца да знахароў з просьбаю: перадаць ім нагаворынамаўленні над вадою, няхай сабе і не самыя магутныя і таямнічыя, а «будзённыя», часта ўжываемыя. Вядома ж, калі тыя і пагаджаліся на такі небяспечны ддя сябе крок, то не за дарма, а за даволітакі значныя паднашэнні, якімі яны спакойна маглі карміцца на працягу года. Псрадача такіх намаўленняўзамоў суправаджалася традыцыйнымі дзеяннямі.
Напрыклад, вясковец, які жадаў завалодаць такою сілаю, павінен быў у якасці ўмовы зрабіць наступнае: тры дні парыццаўлазні, тры дні галадаць, тры дні хадзіць на вуліцы з голаю галавою, а потым тры дні запар хадзіць да знахара. У пустой хаціне знахар ставіць місу з вадою, па кутках будыніны кладзе соль. Селянін, прыйшоўшы да яго за перадачай здольнасці замаўляць і вылечваць вадою, павінен лізнуць языком раскладзеныя па кутах соль, попел, вугаль і пры кожным глытку прыхлёбваць з місы ваду. У гэты час знахар чытае пра сябе замову. На трэці дзень ён урачыста ўручае вяскоўцу грамавую стралу і «перадае» адпаведныя шэпты. Вось адзін з іх: «Соль салёная, попел горкі, вугаль чорны. Нашапчыце, нагаварыце маю ваду ў місе для такойсці справы. Ты, соль, пасаладзі, ты, попел, засмуткуй, ты, вугаль, счарні ўсё. Мая соль крапчае, мой попел горкі, мой вугаль чорны. Хто вып'е маю ваду, адпадуць усе чыста хваробы; хто з'есць маю соль, ад таго адхіснуцца ўсе хваробы; хто паліжа мой попел, ад таго збягуць усе хваробы; хто сатрэ зубамі вугаль, адтаго паляцяць усе ўрокі і злякі».
Чалавек, якога знахар навучыў «апырскваць», канешне ж, бярэцца лячыць усе хваробы. Калі бабулька прыйдзе да яго з просьбаю дапамагчы ад нядугаяеўнучцы, ён перш заўсётаргуецца («набівае
280
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
сабе цану»), потым бярэ бізун, як непасрэдны атрыбут знахара, і ідзеўхацінудахворай. Калі ён уваходзіць, то ўсе з павагі ўстаюць, тым самым аддаюць яму сваё шанаванне. Потым саджаюць у чырвоны кут і пачынаюць шчыра частаваць. Новаспечаны знахар есцьп'е ўсё, што падносяць, але тым не меней маўчыць і сурова хмурыцца. Такія своеасаблівыя паводзіны, ды вочы, закочаныя падлоб, памахванне бізуном, галава, падпертая локцем, — павінны былі лішні раз падкрэсліць ягоную чароўную сілу. У той час, калі ўжо ўсе пачынаюць шумецьгаманіць за сталом, бо добра падпілі, знахар не забываецца, для чаго яго сюды паклікалі, і просіць паказаць яму хворую. Падыйшоўшы да малой, пільна і ўважліва ў яе ўглядаецца, таямніча нешта шавеліць губамі, нібыта спалохана, азіраецца, а потым катэгарычным голасам заяўляе, што ў дзяўчынкі — нядут! Гэтае страшнае слова вядома кожнаму вяскоўцу, бо яно мае спрадвечныя карані, суправаджае чалавецтва на ўсім шляху яго існавання. Знахар патрабуе падаць яму конаўку з чыстай свежай вадой, каб пачаць працэс свайго магічнага «лячэння». Трымаючы конаўку ў руках, ён шэпча над ёю замову (ці некалькі вядомых яму замоў адразу). Зрабіўшы ўсё гэта, апырсквае тройчы хворую замоўленаю вадою, і на гэтым уласна «непасрэдны курс лячэння» завяршаецца. Выходзячы з хаціны і нібы знарок затрымаўшыся на парозе, знахар загадкавым голасам кажа, каб астатнюю ваду, што засталася ў конаўцы нявыкарыстанай, давалі хворай дзяўчынцы піць на працягу трох ранкаў. Тады гэты нядуг з малой «як рукою здыме».
Самае цікавае, што ў некаторых выпадках надавалася «расшыфроўка» слова «нядуг», што пад ім падразумявалася, якія хваробы сюды ўваходзілі ці маглі ўваходзіць. Гэта — ліхаманкі, сутаргі, рэўматызмы («раматус»), падучая хвароба, або проста іх класіфікавалі, як «падучыя».
Як бачым, нічога тут, калі дасканала разабрацца, звышістотнага няма, няма чым, здавалася б, і вылечваць. Адно толькі, што паводзіны знахара напускалі нейкую магічнатаямнічую ўласцівасць на ўсё тое, што адбывалася над хворай дзяўчынкай у сялянская хаціне. Вада выступала, як найвярнейшы сродак вылячэння ад любой хваробы пад такой агульнай назвай, як «нядуг». I зараз яшчэ вяскоўцы, нібы азіраючыся і ў памяці вяртаючыся ў тыя сівыясівыя часы, гавораць не «захварэў», а «занядужаў». Гэты міфічны нядугусё роўна назаўсёды застаўся ў людской памяці.
He толькі ад хваробы, не толькі ад нядугаў стараліся пры дапа
Як паводзілі сябе знахары
281
мозе замоў пазбавіцца нашы прашчуры, але і імкнуліся таксама ўплываць на лёсы людзей, кантраляваць іхнія паводзіны, у залежнасці ад жаданняў знахароў. He дзіўна, бо верылі, што чорныя знахарскія вочы і ягоныя, амаль нікому не вядомыя дзеянні, маглі зрабіць такое, што потым чалавек будзе праклінаць уласны лёс, сумеснае сямейнае жыццё, тое, што з ім будзе адбывацца ў далейшым.
Сцвярджалі, што калі толькі маладыя «браліся», г.зн. жаніліся, то ім перашкаджаў (перашкодзіў) нядобразычлівы знахарваражбіт. Пры гэтым нават згадвалі, як усё гэта магло рабіцца. Вось што знаходзім адносна такой варажбы ў П. Шэйна: «Калі вяселле трэба сапсаваць, то знахар возьме волас ва ўдаўца, удавы ды ў бабы гуляшчай, а яшчэ лучынку ці гнілушку з сухога дрэва, а яшчэ ад сарочкі бяздзетнай жанчыны адарве палоскуанучу, і ўсе гэтыя валасы загорне ў адарваную анучу, занясе на балота і прамовіць: «Шаўкі мурыны, 12 прысух, 12 нядуг! Вам паклон, нам пшанічны пірог!» I кіне ён у балота пірог і лучынку з анучкай і з валасамі ля берага на ўсю ноч. A нараніцу да сонца япічэ выйме і забярэ дамоў. Калі будуць у яго Bopara вяселле гуляць, ён падыдзе, калі маладыя на ганак выйдуць, а ён прама пад ногі ім падкіне і скажа:
Поп злучыў, а я разлучыў, Поп з крастом, а я з хвастом, Папу ухадзіць, а мне тут жыць, Як сухой рабіне лістоў не пускаць, Так табе дзяцей не нараджаць; Як зімою лету не бываць, Так вам умесцы не пражываць.
Сапсуе ён вяселле. Адно выратаванне — на багамолле ідзі».
УП. Шэйназнаходзімізамовудзеянненатое, каб вяселлеўмацаваць, пазбавіць ад уплывуўздзсяння злых людзей: «На вяселле ліхадзеі заўсёды заглядваюцца і яны ўсялякае вяселле развядуць. Таму мяне і просяць: «Прыдзі, бабанька, надапамогу!». Апамочнікі ў мяне заўсёды ёсць. Калі маланка б'е і ў дрэва ўдарае, дык у тым дрэве стрэлка бывае ад маланкі, і праз тры гады яна выходзіць, — яна такая малюсенькая, як аер які, — а трэба прыкмячаць: якое дрэва маланкай нябеснай прабіта, ля таго самага дрэва праз тры гады стрэлка ўпадзе, — вось так на траўцы і ляжа. А ліхадзеі ведаюць, што з гэтай траўкайстрэлкай спраў панарабляюць. I я ведаю. Усё там хадзіла ітую стрэлку знайшла. Аднаўмяне ёсць, я нікому яе не
282
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
аддам, а ёсць у мяне іншае дрэва на прыкмеце, яму ўжо трэці год пайшоў: я ўсё гляджу, як знайду, то табе аддам. Вось калі якое вяселле замацаваць неабходна, я пайду ў тую хаціну, а стрэлку за пазухай трымаю. Як жаніх ці маладая адвернецца, а я ў руцэ стрэлку трымаю, ды іх і абвяду, — яны і не адчуюць, а цяпер іх і не развядзеш. Пасля ваду нашапчу, стрэлку ў яе пакладу, яна паляжыць, я выйму, яны ваду вып'юць, а я замову скажу і сумеснае жыццё моцным будзе.
«Іван вялікі воін! He баішся ты ні ліхадзея, ні супастата, памажы рабу божамі Васілю і рабе Матроне, каб яны павянчаліся ні на пакуту, ні на гора, ні ўліхую часіну, а ў добры час на радасць, на вяселле і каб не баяліся яны ні варажбітоў, ні варажбітак, ні ерэтыкоў, ні ерэціц. Спалі варажбітоў, спалі варажбітак, каменнай стралой, агнём нябесным, каб яны не кідаліся, не вагаліся, на вяселлейка не азіраліся. Ты, святы ЛукаДзям'ян! Адлучы іх ад свету белага, a раба Васіля, рабу Матрону злучы ў адно месца. Амінь»8.
Вось тут і думай, што рабіць. Нікуды ад знахара не схаваешся. Нідзе ад яго няма прытулку. He паспееш стаць на ногі, а тут зноў бяда чакае. Нават на ўласным вяселлі. Нідзе моц і сіла знахароў так не ўслаўлялася, як на вясковых вяселлях. Дабрабыт, пастаянныя спрэчкі, хваробы першых родаў, хатнія бядоты — усё залежала ад знахароў. Селянін, задумваючы гуляць вяселле, асабліва заможны гаспадар, ішоў да знахара з вялікім падарункам, паклонамі, з просьбамі — абараніць яго маладых ад вясельнага суроку («порчы»). Тут ужо знахар спрабаваў паказаць усю сваю магутнасць. Заўважыўшы гэта, прымхлівы вясковец, запалоханы да апошняга, гаварыў, што нічога не пашкадуе для выратавання сваіх блізкіх. Знахар у вёсках — першы госць, асабліва на вяселлі, бо клікалі яго самым першым, нягледзячы на тое, блізкі ён сваяк ці ўвогуле не знаходзіцца ні ў якой роднасці. Яму належала першая чарка самаробнага віна; яму выпякалі асобны пірог; менавіта знахару адсылалі першыя падарункі. Яго ўсе без выключэння баяліся, ці калі не так, то рабілі выгляд, што ён усёмагутны і яго трэба шанаваць. Таму і не дзіўна, што пасля гэтакіх паднашэнняў і ўслаўленняў знахар цалкам авалодваўдумкамі іўвасабленнямі прысутнічаючых.
Верылі, што іменна знахар зможа засцерагчы «князя з князёўнай», выручыць іх, «даць правільную дарогу ў будучае жыццё». 3 дзеянняў знахара, якія ён дэманстраваў на вяселлі, гэта могуць быць наступныя: старанна аглядвае ўсе вутлы, парогі, чытае замовы, дае
Як паводзілі сябе знахары
283
гасцям выпіцьпа глыткузамоўленай вады, дзьме («здувае») наабрусы, варочае бакамі стол, абмятае столь, кладзе ключ пад парог, выганяе чорных сабак з двара, старанна аглядае венікі, абкурвае лазню, пералічвае пліты ў хаціне, апырсквас стравы на стале, вяжа спальныя снапы (снапы саломы, на якіх маглі спаць пазней госці), ездзіць у лес за бунзою і старшаму свату па прыездзе ўручае галінку з дзевяцізерневым струком. Гэтая галінка і ёсць найвышэйшы эфект знахарскага мастацтва. Калі яе будуць папераменна трымаць за пазухай сват і сваха, то ўсе задумы ворагаў абернуцца ў марныя намеры. Калі паедзе вясельны поезд і стануць храпці ды не слухацца коні, то дастаткова толькі ўзмахнуць гэтай галінкай, каб зняць з іх злую намову. Здарыцца якая бяда на вяселлі: лопне нешта з вопраткі на жаніху, нечакана развяжацца ці ўпадзе нешта ў маладой і г.д., —усё выправіць гэтая магутная галінка. На трэці дзень знахар бярэ з сабою свата ўлазню, і тут, што незвычайна, адбываецца разлік, адным словам, варажбіту аплочваюць абяцанае перад вяселлем. Калі выплацяць «пасправядліваму», то галінку спальваюць, а калі не, то гэтай самай галінкай знахарусё далейшае жыццё будзедаймаць маладых.