Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Як паводзілі сябе знахары
275
«Не дзіва, што вадою імкнуліся вылечыць. Яна ж, калі што якое дапамагала найболей, бо жхворы ад суроку, пастаяннатросся начамі, a то і днём. Спаць нармальна сам не мог і іншым не даваў. Знахарка прыходзіла да нас, каб вылечыць малодшага з брацікаў, якога, як потым высветлілася, надта напалохала суседка, калі нечакана над ім сонным крыкнула. Прыйшла старая, вады ў кружку, з толькі што зачэрпнутага вядра, дастала, і пашкандыбала ў хату. Там да хворага адразу не пайшла, а прымусіла матулю нашу дастаць з печы вугельчык, укінуць яго ў тую ваду і падсаліла крыху. Затым нешта доўгадоўга мяшала і ўсё шаптала. Рабіла гэта на поўным сур'ёзе. Калі лічыла, што вада дастаткова замоўлена, то тады падступіла да хворага. Ласкава так, ласкава, а там ужо і глынуць дала яму. Калі малы папіў, то паклала яго на ранейшае месца і папырскала тройчы вадою тою на грудзі, і лобік тройчы памазала. Пагаманіла крыху, загадала павярнуцца на жывот і спіну, папырскага, як сама прамовіла, каб суроку надалей тут месца ніколі не было. Адыходзіла ад малога, тройчы перахрысціўшыся і даволі гучна прамаўляючы: «Госпадзі, дапамажы!». Ваду з кружкі вылівала пад плот з левага боку, калі ісці ад парога. Так яна замаўляла. А ўсяго прыходзіла тры разы запар. Штовечар. Калі сонца садзілася, то тады яна і прыходзіла. Дамоў ужо ішла, калі добры прыцемак браўся» (УЗ. Ст.).
Аднымі з найбольш часта ўжывальнымі ў беларускім фальклоры былі замовы ад зубнога болю. Што ўжо зробіш, калі так павялося, што колькі жыве чалавек, то амаль на працягу ўсяго ягонага жыцця суправаджае яго надзвычай непрыемны, страшны, a часам проста невыносны боль. Тут ужо чалавек проста вымушаны быў паверыць (а куды дзявацца?) у розныя, самыя неверагодныя, самыя фантастычныя вылячэнні. Напрыклад, непасрэдна ад гэтых усёмагутных знахароў у народзе цвёрда ўсталяваўся такі метад вылячэння зуба, як дакрананне да яго пальцам. He выключана, што недзе напершапачатковым этапе гэтае дзеянне было не толькі чыста магічным, але і на самой справе пазбаўляючым ад зубнога болю. Усё заключалася ў своеасаблівай хітрасціпадмане першапродкаў тагачаснымі знахарамі. Справа ў тым, што яны намазвалі палец нейкімі, толькі ім адным вядомымі наркатычнымі сродкамі, якія ці ўвогуле супынялі боль, ці прыглушалі яго на пэўны час.
Нам давялося зафіксаваць даволі цікавы аповяд аб тым, з чаго ж рыхтаваўмоцны, спагадлівы знахартой сродак, што станоўча ўплы
276
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
ваў на хворага чалавека. Дык вось як усё гэта адбывалася: хітры знахар лавіў звычайнага крата, а потым спрабаваў пазбавіць яго жыцця адным толькі ўказальным пальцам правай рукі без усялякай дадатковай спробы. Пры гэтым яшчэ абавязковатрэба прамаўляць наступныя словы: «Кроціккратко! Я цябе прыціскаю, кроў выпускаю, цябе жыцця пазбаўляю, а праз тваю нячыстую кроў усім хворым зубы замаўляю».
Калі ідзе знахар лячыць зуб хвораму, або калі хворы сам прыходзіць да яго, то знахар перад гэтым доўга трымае свой указальны палец у спецыяльным растворы ці ў засушаных рэштках таго самага забітага раней крата. Хворага саждае ля сябе, прымушае адкрыць рот і на той зуб, які балеў, націскае сваім пальцам і пры гэтым шэпча тую самую замову, што і пры забіцці крата. Замову шэпчуць тры на тры разы запар, каб яна мацней укаранілася і каб хутчэй прыбрала боль. Мала гэтага, хворага пасля шэптаўпрымушалі яшчэ па некалькі разоў паласкаць рот кіслым малаком ці слаба разведзеным воцатам. Вядома ж, што прыцішэнне болю надыходзіла не ад магічнага націскання пальцам, а ад таго, што актыўна пачалі дзейнічаць наркатычныя сродкі, якія, не выключана, і на самой справе знаходзіліся ў засушаных рэштках крата, у іх спалучэнні з воцатам ці той кіслатой, якая ўсё ж знаходзіццаў кіслым малацэ.
Адносна друтога дзеяння самабытных знахароўпры вылячэнні зубоў, сёння існуе даволі пераканаўчакваліфікаваная думка прафесійных стаматолагаў, што яно на самой справе не з'яўляецца нейкім там шарлатанствам ці простым магічнапрактычным дзеяннем, а дапамагае даволі эфектыўна. Тут знахары раілі трымаць паміж хворым зубам і шчакою тоненькі скрылік несоленага сала. «Калі зубы баляць, то каго хочаш паслухаеш, бо ад болю таго нельга ні есці, ні піць, ні спаць, ні працаваць. Дарослы чалавек вытрымаць не можа, а што ўжо там пра дзяцей казаць. Вядома ж, кожны з дарослых ведаў і не адну замову ад хворых зубоў, але на самой справе мог дапамагчы надта моцны і вопытны знахар, які не аднаго чалавека ў такой бядзе выратаваў. У нас па суседству жыў стары дзед Мікола. Колькі яму гадоў, ніхто і не ведаў. Затое павагай гэты сусед карыстаўся вялікай. I ўсё таму, што ён мог загаварыцьлюбую хваробу, вырваць няшчаснага, лічы што з абдымкаўсамое смерці. Некалі, памятаю, калі мне было ўсяго якіх шэсцьсем гадоў, я зімою застудзілася, і сталі балець мне зубы. Ой, што тут ужо было! He магла спаць, піцьесці, нават стагнаць ужо не
Як паводзілі сябе знахары
277
здолела. Дзед Мікола да нас сам прыйшоў. Яго з таго самага гораняшчасця і паклікаць не здагадаліся. Самі ўсё стараліся, каб неяк выпутацца. А ён прыйшоў дый пытаецца, маўляў, дзяўчынка пакутуе, а за дапамогай ніхто і не бяжыць. Тут ужо адчулі, што ён валодае нейкай сілай, раз сам пра ўсё чыста даведаўся. Закамандаваў бацьку знайсці кавалачак сырога, несоленага сала. Калі той унёс яго ў хаціну, то стары сам адрэзаўтоненькі скрылік, падыйшоў да мяне, папрасіў разявіць рот, паклаў мне паміж зубамі і шчакою той скрылік і стаў шаптаць замову. Калі шаптаў, то трымаў за руку. Паверыце ці не, але з зуба нібы нехта цвікі выцягваў. Так соўгаласоўгала, я і не заўважыла, як заснула. Моцнамоцна. Мяне ніхто і не будзіў, каб адпачыла ды сілы набралася паболей. Потым, як прачнулася ды бацька дастаў той скрылік сала, то ён увесь чыста там, дзе прылягаў да хворага зуба, быў чорнымчорны. Увесь як вугельчык, а па краях — белае. Мне яшчэ дзед Мікола разы са два сала закладваў да таго зуба, а таксама шаптаў замовы. Пасля ўсяго сказаў, што гэты зуб болей балець ніколі не будзе. Так яно і атрымалася» (УЗ. Пн.); «Мне, як балелі зубы, то даводзілася выпакутаваць. Раней жа ў нас тут дактароў не было, і зубы бралася лячыць мая родная бабуля. Яна мноства замоў ведала. Ведала, як самую цяжкую хваробу «адмовіць», каб яна назаўсёды чалавечае цела пакінула. Зубы, сама старэнькая казала, навучыў яе вылечваць яшчэ ейны прадзед. Таго нібыта ўсе людзі чыста не іначай, як знахаром і звалі. Да таго ж, жыў ён самадзін і ўлесе, нібы тым самым падкрэсліваючы свае цудадзейныя ўласцівасцімагчымасці. Ад яго бабуля пераняла мноства замоў і заўсёды дапамагала людзям, бо, у адваротным выпадку, калі некаму адмовіць ці запатрабаваць за гэта аплату, то тая замова адразу ж страціць сваю сілу, не будзе болей з яе ніякае карысці. Бабуля брала кавалак сала, толькі каб не салёнага, адразала ад яго тоненькітоненькі скрылік і, папярэдне прашаптаўшы некалькі разоў замову ад хворага зуба, закладвала тое сала паміж зубам і шчакою. Потым прасіла мяне, каб я павярнулася менавіта на той бок, з якога балела, і легла шчакою на падушку. Калі я так рабіла, то бабуля працягвала шаптаць замову. Так непрыкметна, супакойваючыся ад прыцішанага болю, я заўсёды і засынала. А потым ужо мне бабуля даставала тое сала і паказвала, якое яно зрабілася. Чорнаечорнае, як вугельчык, а там, дзе знаходзіўся хворы зуб, то амаль што дзірка высмоктвалася. Старэнькая сцвярджала, што менавіта сюдою і выходзіў боль, які хаваўся ў зубе і не даваў мне
278
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
спакойна жыцьвесяліцца. Я і зараз яшчэ, калі зуб у мяне самой заходзіцца, ці ў каго са знаёмых пачынае балець, то такім шляхам выратоўваюся. Вось адкуль я ўсё гэта ведаю» (УЗ. Ганц.); «Салам несалёным да зуба прыкладваў дзед Хведзька, які надта добра ўсёмагчымыя хваробы замаўляў. Возьме кавалачактанюсенькітанюсенькі, прыкладзе да зуба, які сам убачыць, што ён хворы і не дае чалавекужыцця. Калі прыкладзе, то абавязкова заваліцьтаго, каго пазбаўляе ад болю, на бок, дзе хворы зуб, і пачынае шаптаць замову. Чалавек ляжыць і нават не заўважае, як засынае. Справа ў тым, што зуб пачынае моцна торгацца, выцягвацца, так як якую скабку выцягваеш. Ірве, а потым заціхае, заціхае і ўсё праходзіць. Пасля ўсяго, а трэба, каб тое сала праляжала паўдня ці ўсю ноч. Калі на ноч клалі — гэта абавязковая ўмова, і яго дастанеш, то яно на месцы хворага зуба будзе чорнымчорнае. Значыцца, боль выходзіў на самой справе. На наступнае ён такім ужо не будзе. Трэба было закладваць сала тры разы запар, г.зн., што на працягу трох сутак. Так і лячыліся, так і ратаваліся, бо іншага выйсця проста не існавала. А сала дапамагала, я ж гэта на сабе ўсё адчула» (УЗ. Івац.).
Намі зафіксаваны своеасаблівы абрад ці спосаб вылячэння ад зубного болю. Толькі ў запісаных фальклорных творах ставілася абавязковая ўмова — у дуб павінна была ўдарыць маланка: «Кавалачак дуба, разбітагамаланкай, прыкладвалідазуба»; «Каліўдубударыла маланка, то патрэбна адламаць ад яго ствала невялікі кавалак і пакласці яго ўхаце за абразы. Калі ўкагонебудзь забаляць зубы, адламаць ад кавалачка малюсенькую частачку і прыкласці да зуба: боль як рукою здыме. Адарваць кавалачак ад дуба трэба ў першыя тры дні пасля ўдару маланкі» (УЗ. Івац.). Е. Раманаў таксама сведчыў: «Замову трэба казаць на грудным малацэ, пад дубам і ўзяўшы дубовы колік у рукі»6.
Безумоўна, што многія са знахароў стараліся падкрэсліць свой «боскі дарунак» — уменне і здольнасць вылечваць хворых ці хоць неяк, маецца на ўвазе станоўча, уплываць на гэтых людзей. Некаторыя да таго «ўваходзілі ў ролю», што лічылі сябе вышэйшымі за іншых, здольнымі кіраваць іхнімі лёсамі. Яны нават пераконвалі астатніх, што маюць на галаве «карону», якая павінна была ўвасабляць сабою сілу і моц гэтых знахароў. У П. Шэйна знаходзім такое сведчанне: «Праяго (Мацвея Ягорава. — A. Н.) гаспажа Рачынская гаворыць наступнае: «Ён мужчына не стары, пастаянна змрочны. У царкву ходзіць рэдка, але часта яго бачылі на кале
Як паводзілі сябе знахары
279
нях, калі ён жагнаўся, то на лугах, то ў лесе. Доўга ён не згаджаўся ісці да мяне і на мае довады адказваў: «Чаго гэта я з сябе карону здыму, ды на цябе надзену?». Па незалежачых ад мяне абставінах маё спатканне з ім было вельмі кароткім. Я паспела спісаць з яго ўсяго адну замову»7.