• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Даволі часта шчырыя гаспадыні баяліся ведзьмаў і чараўнікоў,
    292
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕААЯ МАГІЯ
    бо, як яны лічылі, іменна ад іх сыходзіць самае вялікае зло на жывёлу. Асабліва небяспечны час — ноч на Івана Купалу, калі адбываўся разгул нячыстай сілы, зданяў, ведзьмаў, нячысцікаў, іхні шабаш, або як часта сустракаецца ў фальклоры — «сабаш». Людзі пасапраўднаму баяліся гэтай ночы, асцерагаліся яе, і, па магчымасці, засцерагалі сябе і сваю жывёлу. «Каб перасцярэгці кароў ад чараўніка на Купалле, калі ўсялякая погань мае вельмі вялікую сілу, тады каровам маёвым зеллем абвязваюць рогі і свянцонаю крэйдаю робяць на ілбу паміж рог тры крыжыкі. Такія ж крыжыкі робяць на варотах у хляве, а самыя вароты завальваюць завалаю і замыкаюць грамнічнаю свечкаю»22; «Каб усцерагціся ад ведзьмы ці чараўнікоў на Купалле, трэба хлеў, дзе стаяць каровы, абсеяць кругом макам і абсыпаць крапівоюжычкаю. Ведзьма або чараўнік, каб увайсці ў хлеў, перш павінен сабраць макавыя зярняты, а як пачне іх збіраць, то папячэ аб крапіву свае пальцы і кіне турбавацца ды й пойдзе міма шукацьдругой жывёлы»23; «На Купалле пастухам не дазваляюць пры чарадзе класці агонь, каб ведзьмы і чараўнікі не бралі жару і не рабілі тым ліха жывёле»24.
    Самае цікавае, што некаторыя з гэтых своеасаблівых асцерагальнамагічных абрадавых дзеянняў засталіся ў народнай памяці і паранейшаму актыўна ўжываюцца не толькі знахарамі, але і самымі звычайнымі гаспадарамі і гаспадынямі. Некаторыя з іх проста дзейнічаюць па традыцыі, «бо нашы бацькі так рабілі», а некаторыя — свята вераць, што, напрыклад, звычайная крапіва так моцна адпалохвае нячыстую сілу, становіцца для яе непераадольнай перашкодай. На Піншчыне людзі і зараз у ноч (дакладней, з самага вечара) заторкваюць крапіву ва ўсе дзверы, вокны, на калодзеж.
    Бортніцтва судакраналася ў свядомасці нашых продкаў з таямнічай, важнай і далёкадалёка не ўсім даступнай справай. Людзі заможныя, гаспадарлівыя, мелі да сотні, a то і болей вулляў, заўсёды, паводле народнага павер'я, знаходзяцца ў цеснай сувязі з нячыстай сілай. Самі разважанні вяскоўцаў аб пчалярстве надзвычай разнастайныя; адныя выбіраюць ддя яе апекавання «святых угоднічкаў», іншыя — даручаюць гэта вадзяніку, пра што яны ўжо згадвалі. Пчаляроў, якія прытрымліваюцца апошняга, у народзе называюць ведунамі, дзядамі, знахарамі. Кожны з іх мае свае ўласныя ўяўленні, набытыя, паводде паданняў, ад іншых, і кожны, у сваю чаргу, здзяйсняс з пчоламі нойкія вядомыя кожнаму асобнаму з іх магічныя дзеянні, суправаджаемыя замовамішэптамі. «Пчолы водзяцца толькі ў добрага чалавека, а ліхога не любяць.
    Як паводзілі сябе знахары
    293
    Каб пчолы добра вадзіліся, трэба падкурваць іх тым воскам, які застаўся ад згарэўшай у цэркві свечкі.
    Калі ў пчальнік выліць тую ваду, у каторай мылі памерлага, то ўсе пчолы прападуць да адной.
    Ліхія людзі абмазваюць вочка ў вулеі тарнатынам. Ад таго пчолы пакідаюць свае вуллі і садзяцца ў другія.
    Ёсць такія ліхія людзі, што яны пасылаюць на вулей чужых пчол і тыя забіраюць увесь мёд.
    Калі двое чужых людзей всльмі ў ладу жывуць праміж сябе, то добра, калі ў іх будуць заедныя пчолы. Гэтыя пчолы робяць тых людзей сябрамі і самі добра раяцца і шмат носяць мёду ды воску.
    Каторы год у каго брацкая свечка, тое лета яго пчолы даюць шмат мёду і воску»25.
    Ведуны думаюць, што пчолы першапачаткова ўтвараліся ў балотах, пад рукою вадзянога дзядулькі. Матка як першарод гэтых пчол была выкуплена адным злым варажбітом за трыдзевяць галоў знахарскіх і перададзена ў вулей аднаго ведуна, па загаду нячыстай сілы. Гэты вядун з нянавісці да людзей навучыў матку джаліць няшчасных, а матка навучыла свайму рамяству ўсіх астатніх пчолак. Калі пчалярвядун хадзіў у лес і ладзіў пасеку, тады ж, для гаспадарчага дабрабыту, дорыцьдзядулі вадзяному цэлы рой. Прычым, паводле пераканання знахароў, гэты рой павінен быць наймацнейшым. Паміж ведунамі да гэтага часу яшчэ не вырашана: астаўляць гэты рой проста на пасецы ці заносіць і кідаць яго ў гнілое, цяжкадаступнае балота. Калі пакідаць на пасецы, то вадзяны дзядуля ахоўвае толькі гэтае месца; калі ж патапляць гэты рой у балоце, то ён тады не толькі прадстаўляе ўсёмагчымыя сродкі для размнажэння пчол, але яшчэ і прымушае іх лётаць на чужую пасеку і там красці мёд.
    Знахары ж думаюць, што ўсе пчолы першапачаткова раіліся ад кабылы, якая была бязлітасна заезджана вадзяным і кінута ў балоце. Калі рыбакі закінулі ў гэтае балота невад, то атрымалася, што заместа рыбы яны выцягнулі калоду з пчоламі. Ад гэтай калоды развяліся пчолы па ўсяму беламу свету. Джаленне пчол пачалося з таго часу, калі адзін з рыбакоў захацеў украсці сабе пчаліную матку. За гэта ён быў моцна пакусаны і, каб пазбегнуць смерці ад пчалінага яду, звярнуўся за дапамогай да знахароў. Тыя, калі даведаліся, зза чаго ўсё гэта адбылося, то парашылі, каб спала пухліна і прайшоў боль, былы злодзей павінен з'есці тую самую пчаліную матку. Затакое таямнічае адкрыццё магічных вылячальных здольнасцей стар
    294
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    шай пчалы вадзянік у падзяку аддаў знахарам пчол у вечнае карыстанне. Атрымаўшы ў сваё распараджэнне пчолак, яны на працягу многіх стагоддзяў распрацавалі шмат дзеянняў, цэлых абрадаў, якія, на іх думку, маглі спрыяць у пчалярскай справе.
    Знахары пераконвалі людзей, што для размнажэння пчолак самае галоўнае зрабіць наступнае: калі на Вялікдзень раніцай загучыць царкоўны звон, то трэба тэрмінова забірацца на званіцу і паспрабаваць пасля першага ж удару звону аддамаць кавалак медзі ад звона. Гэты кавалак прыносяць на пасеку і кладуць яго ў адзін з лепшых вулляў.
    Вараць расліну дурман, дамешваюць у яго крыху мёду, а потым гэтым растворам апырскваюць плот, дрэвы, будынкі з адзінай толькі мэтай — знішчыць суседскіх пчолак і адвабіць сваіх ад палётаў на чужую тэрыторыю.
    У час раення пчол заўчасна рыхтуюць вулей (вуллі), абкураны яловаю курушкаю, добра выцерты крапівою, упрыгожаны рознымі паднашэннямі, якія тут захоўваліся пасля наведвання пасекі вопытных і спрактыкаваныхутакіх справахлюдзей. Ставяць вуллі на пасецы ў рады з такім манерам, каб пчолы выляталі прама на ўсход сонца. Добрае размяшчэнне калод пчаляры лічаць адной з састаўных частак поспеху. Таму, калі нехта хоча наведацца ў госці, то павінен зараней папярэдзіць гаспадара, а той, у сваю чаргу, памяняе размяшчэнне вулеяў. Баяцца, што нехта з прысутных можа ўбачыць, як стаяць вуллі і потым паўтарыць гэта ж самае ў сябе, то пчолы ў ранейшага гаспадара адразу ж перастануць насіць ранейшую порцыю мёду і воску. Усё забярэ новы пчаляр. Мала гэтага, той можа прываражыць сваіх пчол забіраць мёд з чужых вулляў.
    Для таго каб усыпіць чужых пчол, каб яны не збіралі актыўна мёд і не насілі яго ў калоды гаспадару, хітрыя знахары раілі наступнае: прашаптаць замову і пры гэтым абавязкова назбіраць макавых галовак, зварыць іху казіным малацэ. Потым гэтае варыва распырскваюць на бліжэйшых дрэвах, кустах, травах. Лічыцца, што тая чужая пчала, якая паспрабавала замоўленае варыва, будзе ў далейшым насіць мёд толькі ў вуллі таго чалавека, які гэта зрабіў.
    Найбольш кпліва і жартаўліва ў народзе адносіліся да тых знахароўпчаляроў, якія вартавалі, падпільноўвалі («падлоўвалі») пчолак. Іх называлі ў народзе дзядаміпчалярамі. Аднак смешкі гэтыя не былі надта злоснымі, бо ў народзе ўсё ж сцвярджалі, што гэтыя знахары могуць памайстэрску «вадзіць раі па лесавых красках».
    Як паводзілі сябе знахары
    295
    Мала таго, што чалавек перажываў за сваё жыццё і здароўе, за памнажэнне жывёлы, яе захаванне, за тое, каб родныя і блізкія не ведалі ніякай злыбяды, яму таксама трэба было думаць, як пабудавацьузвесці хаціну і гаспадарчыя будынкі, каб да іх не чаплялася ніякая пошасць, няшчасце, каб мінаўпажар і голад і г.д. Пачыналася ўсё з выбару месца для будаўніцтва. Тут заклікалі моцнага знахара і ён, пасля пэўнай працэдуры, казаў, дзе найбольш прыдатная мясціна.
    «Ужо даўно мой бацька збіраўся збудаваць новую хату, бо наша старая хата, ці як жа кажуць, курнік, ужо саўсім раскідалася. Сцены чуць не па пояс улезлі ў землю ды так нахіліліся, быццам п'яныя: страха колісь была з добрых бітых дошак чуць не ў тры пядзі ўшыркі, а цяпер пагніла, пакрывілася ды стала такая хлупая, што, як пойдзедождж, дыкхоцьты падстолхавайся, бы цыган. Апеч, мае вы браткі, дык невядома, калі яна й зроблена. Бацька казаў, што быццам бы яе збіў яшчэ яго дзед, ці што. Яна ўжо саўсім улезла ў зямлю, але затым і стаіць, бо ёй нельга ўпасці. Яшчэ бацька памятае, калі наш курнік быў добры, як у людзей, а цяпер... Ды што цяпер! Колісь і мы былі хоць куды малайцы, а што цяпер? Пасівелі, сапселі, хоць на трэску ды вон. Дык вось пачалі людзі бацьку надакучаць:
    — Чаму да чаму, — кажуць яны, — ты хоць не перасыплеш свайго курніка. Бачыш, што ўжо галава ўпіраецца ў страху. — Думаў, думаў мой бацька, як тут перасыпаць такое стар'ё, ды нічога не прыдумаў.
    — He, — кажа раз ён, — мабыць трэба будаваць новую хату, ды толькі як яе будаваць, калі няма месца.
    — Чаму няма, — кажу я, — пляц вялікі, хопіць і на тры хаты.
    — Што ты знаеш, — кажа бацька, — знаеш з носа кап да ў рот хап. На новым месцы яшчэ невядома як пашанцуе, а на старым як тут будаваць, калі стаіць курнік. Праўда, курнік ужо чуць не рассыпаецца, а ўсё ж без яго яшчэ горай. Куды ні кінь, дык клін.
    Вось і пайшоў ён шукаць знаючых людзей, каб яны парадзілі, што тут рабіць. Знайшоўся тут адзін знахар, прыйшоў ён да нас, пахадзіў па двару, пачмыхаў носам да пакруціў галавою ды і кажа бацьку.
    — Вось хіба яшчэ пагляжу на зоры.
    Прынёс бацька кварту гарэлкі, матка спякла яечню да нарэзала сала і давай частаваць таго знахара. Напіўся ён, наеўся дый заначаваў. He ведаю, як ён там глядзеў на зоры, толькі на заўтра зноў наеўся й напіўся да й сказаў бацьку, каб ён сам лёг нанач на сметніку й што прысніць, так і зробіць, а сам узяў у бацькі пяцізлотку да й пасунуў дамоў. Зрабіў бацька, як навучыў знахар, лёг на сметніку нанач, але нічога не прысніў. Бо вядома, напрацаваўшыся за дзень, як лёг, дык і заснуў бы камень, то так і праляжаў усю ноч. Толькі ўжо рана падышла да яго свіння, капнула раздругі лычом пад нос ды й пайшла. Ці гэта было, ці прыснілася, бацька так сам і не ведае. «Вось, — думае ён, — дай на тым месцы, дзе прыснілася свіння, я і пабудую сабе новую хату, то можа добра будуць весціся свінні. Так і пабудаваў там новую хату»26.