• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    288
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
    Цяпер ужо сталі ўсе надта разумныя і хітрыя, ні ў што такое не вераць. Любому як стануць даказваць, дык такое ўжо дакажуць! A даўней то і старыя, і маладыя заадно былі. Усіх чыста раненька ў гэты дзень пабудзяць. Заставяць апрануцца ў святное і выйсці да кароў. Яшчэ маці (ці гаспадыня хаты), калі выганяла з хлява жывёлу, дык там замаўляла, вадою крапіла, хусцінкай чыстай пысу выцірала. А ўсе астатнія чакалі ля варот, дзе ў зямлю закопвалі вагу. Гналі кароў з цяляткамі, усё тое, што павінна было на пашу хадзіць, да статку. Атам ужо ўсе збіраліся. Людзей столькі выходзіла, нібы на нейкае дзіва паглядзець. Стаяць усе. Радасныя. Ніхто не сварыцца, не крычыць, атолькі паласкаваму кажа, каб якога чорта нячыстага, ці лысага, да чарады не прыклікаць, бо тады бяда на жывёлу скінецца. У першую чаргу па гэтых самых кароўках і пройдзецца. Запрашалі абавязкова ўсіх знахароў, што ведалі нешта ад жывёльнай хваробы, маглі засцерагчы яе на гэтае лета. Самы стары знахар тады быўЛадымер, то той прыносіў з сабою перуновы сякеркі, якія хтонебудзь з маладых і здаровых мужчын перакідваў цераз чараду. Перакідвалі з вугла на вугал. Па некалькі разоў запар і так, каб атрымліваўся крыж. Гэтыя сякеркі, па сцвярджэнні знахара, перадаваліся ўіхнім родзе з пакалення ўпакаленне, можа, удзесятым ужо калене. А ад ягонага прашчура яны нібыта зрынуліся на зямлю з неба, падчас небывалай маланкібліскавіцы. 3 таго часу сякеркі і з'яўляліся своеасаблівымі абярэгамі. Іх перадавалі ад вясны да вясны, а для большай сілы яшчэ і дадаткова замаўлялі. Колькі вёснаў сякеркамі перакідвалі статкі, колькі гадоў прайшло, ніхто мо і не ўспомніць, але не было такога выпадку, каб у кароў ці ў цялят маланка ўдарыла. Значыцца, на самой справе засцерагалі, дапамагалі вяскоўцам жывёлу ўберагчы» (УЗ. Ст.).
    Выгналі нарэшце чараду на пашу, але і тут яшчэ гаспадарам трэба было асцерагацца: не гаварыць лішняга, не пахваляцца, не жадаць іншым людзям благога (у адносінах да іхняй жывёлы), бо гэтае благое перакінецца на самога. Аднак, як ні сачылі, як ні засцерагаліся, а хваробы даволі часта не міналі жывёлу, і тут ужо трэба было звяртацца да знахароў з канкрэтнай просьбай — пастарацца вылечыць, выратаваць карову ці каня ад пэўнай смерці. Дзеянні знахара падчас вылячэння маглі быць самымі разнастайнымі, і, вядома ж, усё пераказаць ці нават зафіксаваць мы не маглі. Прывядзем у якасці прыкладаў найбольш непаўторныя і самабытныя эпізоды. У А. Сержпутоўскага чытаем: «Як захварэе гавяда, з яго выстрагаюць касмак шэрсці й нясуць яе знаючаму варажбіту. Ён па гэтай шэрсці пазнае,
    Як паводзілі сябе знахары
    289
    якая хвароба і з чаго яна трапілася. Калі гэта не моцна ўздзеяна, то ён тут жа дома дае якоганебудзь зелля і навучае, як штучна яго трэба даваць гавяду ці зрабіць якія прымхі. Напрыклад, бярэ тры вугельчыкі, кладзе ў воду, шэпча над тою вадою якіясь шэпты й вяліць даць гавяду тую ваду, а вугалькі палажыць у выкручаную ў хляве дзірку йзабіцьасінавым калочкам. Ён кажа, што адтаго мінеццахвароба. Але калі моцна ўздзеяна, то чараўнік ідзе туды на месца сам. Там ён аглядае ўвесь двор, а больш усяго хлявы, лазіць у калодзеж, капае на сметніку, ці не знойдзеццатам чагонебудзь, што шкодзіць гавяду. А як ужо ўсё добра разведае, дык тады пачынае лячыць. Тут ён бярэ ўсялякія розгі, перавязвае суроваю ніткаю, кладзе ў горшчык і перш варыць, а потым вешае ў коміне і вэндзіць у дыму, каб там вэндзіўся той чараўнік, каторы зрабіў гаспадару шкоду, чым больш чараўнік выдумоўвае, тым больш яму вераць і больш плацяць»’8.
    «Калі ў нас шалела карова і баялася ісці дамоў або не трапляла ў свой двор, то гаспадар вымушаны быў у абавязковым парадку шукаць знахара, каб неяк выкарабкацца з гэтай бяды. Тут ужо трэба было, каб ён добра папрацаваў і ўлагодзіў тую карову, іначай яна за які тыдзень змарнее і перастане ўвогуле дамоўдаходзіць, ад статку адаб'ецца, а там і заблукае ды на якіх ваўкоў напорацца. Знахара клікалі да каровы. Звычайна ён патрабаваў, каб яе злавілі, бо яму абавязкова трэба было дакрануцца да жывёліны рукою. Яна стаіць, уся слінаюпенаю сыходзіць, а варажбіт пагладзіць па спіне, пачэша за рагамі, прыплюшчыць ёй вочы сваімі рукамі. Пры гэтым пастаянна нешта шэпча, шэпча ледзьве чутна, каб не данеслася да вушэй таго, хто гэта ўсё зрабіў, бо тады замовам будзе цяжэй з хваробаю змагацца або яны зусім сілу страцяць і трэба будзе намаўляць новыя. Ато яшчэ дасць карове з'есці крышачку хлеба, прынесенага з сабою, ці драбок солі. Стане жывёліна і, відаць, не можа сама дацяміць, што ж гэта з ёю рабілася раней. Круціць галавою, пазірае па баках, але не кідаецца, не шалее. Знахар гаворыць, што болей ніякай бяды на ёй няма, але вінаваты ў гэтым той і той чалавек. Трэба, каб ён прыйшоў і перайшоўкарове дарогуўадваротны бок. Гэта абавязковая ўмова, бо тады ўсе ж гэтыя хваробы скінуцца на жывёлу таго гаспадара. 3 такім папярэджаннем звычайна не вагаліся, а беглі хутчэй і папярэджвалі, каб потым ад яго зноўякога зла не сыходзіла. Прыходзіў той чалавек, станавіўся пасярод двара і чакаў, калі гаспадары з двара выганяць карову. Як тая выходзіла, то папярэджаны селянін стараўся перайсці перад ёю тудысюды,
    10 Зак. 1962
    290
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    папярок яе шляху. Пасля такіх дзеянняў лічылася, што хвароба, прыйшоўшая па абыякавасці некага з сялян ці проста зза няведання, з гэтага самага часу болей тут не стане гаспадарыць. Адыходзячы, знахар разоў колькі шаптаў замову, нібы развітваючыся, хрысціў усё чыста навокал сябе і дзякаваў гаспадароў за добрыя падарункі, а тыя яго таксама, што не адмовіўся дапамагчы, і г.д.» (УЗ. Ст.).
    «Калі карова захварэе, то любому гаспадару бяда, бо ж гэта асноўная карміцелька сям'і. Паспрабуй пратрымацца, калі няма чаго есці, калі няма дзецям ніякіх прысмакаў. Таму, яктолькі гаспадыня ці гаспадар заўважаць, што іхняя жывёліна невясёлая, не есць, неяк маркотна сябе паводзіць, малака дае менш, a то, і такое здараецца, малако тое з кроўю, то ідуць да знахара, які, ведаюць, добра замаўляе кароў ад усёмагчымых хваробзлякаў, пошасцей і г.д. Зойдуць да яго і кажуць, каб выручаў. Знахар стараецца ніколі не адмаўляць, хіба што злейшаму ворагу. Калі ж адмовіць чалавеку, які ўвогуле нікому ніякага зла не зрабіў, то гэта вялізны грэх з боку знахара. Яшчэ баяліся, што калі не будуць шаптаць, то замовы іхнія стануць траціць усялякую сілу. Знахар прыходзіць пасля таго, як карова прыйдзе з пашы ці калі яна туды не хадзіла, то дачакаўшыся надвячорка, каб сонца ўжо добра села над хатамі. Да каровы, калі падыходзіць, то гладзіць, як яна яшчэ на вуліцы. Няхай сабе недзе ля плоту, пад дрэвам, але каб не ў хляве, бо там тая нячыстая сіла ці «чорныя» вочы, што напусцілі порчу, не так хутка адыходзяць, там ім ёсць прытулак. Знахар бярэ крыху шэрсці з каровы і падпальвае яе, а потым абкурвае жывёліну. Па тым, як ідзе дым ад шэрсці, варажбіт можа адказаць адразу, моцна ці не хворая карова. Калі дым ідзе ўгору, то гэта азначае, што яна хутка паправіцца, бо хвароба ў яе не моцна ўвабралася, а вось калі дым пацягнуўся вакол каровы і не ўздымаецца ўгору, то гэта азначае тое, што жывёліна надта хворая і нават сам знахар пра гэта так і кажа, каб не ўводзіць гаспадароў у зман. Калі абкурыць дымам, дык за гэтым пачынае шаптаць замову. Замову і не адну, бо так і кажа, што вось гэтую прашаптаў, а зараз яшчэ і гэтую вазьму ды прамоўлю. Пасля заканчэння замовы (ці замоў) дае карове з далоні драбок солі, каб яна старанна злізала. Раз зліжа і не адразу адвернецца, то гэта азначае, што замоўленыя словы пачалі да яе даходзіць і трэба актыўна вышэптваць далей, каб хвароба не развівалася болей. Нездарма ж цяжка асабліва замаўляць тую карову, на якую ўздзейнічалі вочы злога чараўніка, які спецыяльна ёй нешта падкінуў. З'ела жывёлі
    Як паводзілі сябе знахары
    291
    на і ўсё на тым, пачаліся яе хваробы. Трэба зрабіць так, каб той знахар сам выйшаў і глянуў на хворую карову. Да такога ўчынка яго здольны прымусіцьтолькі намнога мацнейшы знахар, бо калі гэта будзе роўны з ім па сіле чалавек ці слабейшы, а гэта ўжо намнога горш, то тады пра нейкае выратаванне каровы нават гаворку весці не выпадае, бо яна ўсё роўна здохне. Моцны знахар мала таго, што замаўляе жывёліну, дык і есці ёй падкіне, скажа гаспадарам, калі, у які час і як даваць, заганяць карову на ноч у хлеў ці пакінуць у двары. На раніцу, звычайна, прыходзіў ужо сам, без паўторнага запрашэння ці папярэджання. Адразу кіраваў да каровы, быў там хто ці не, і пачынаў шаптаць. Здаралася, што ў некаторых выпадках ужо да раніцы карова ўставала на ногі і шукала чаго з'есці, тады казалі, што знахар надта моцны і нават адна яго замова вылечыла жывёліну» (УЗ. Драг.).
    Надта перажывалі гаспадары і тады, калі карова пераставала даваць гэтулькі малака, колькі раней. Тут ужо сцвярджалі самае рознае, што «і захварэла», «і злыя вочы ўбіліся», «і ведзьма малако забраласапсавала», «і нейкі злыдзень падглядзеў, колькі мая жонка ад каровы малака несла» і многае іншае. Кожнаму хацелася абавязкова знайсці прычыну страты ці порчы малака. Тлумачылася гэтае імкненне даволі проста — не знойдзеш прычыну, невядома як будзеш ад усяго гэтага ратавацца. Тым болей, што і знахару намнога прасцей будзе арыентавацца. Справа ў тым, што не ва ўсіх выпадках і знахары маглі адразу сказаць, у чым жа прычына такога захворвання ці псавання жывёлы. Кожны знахар могпараіць многае. У іху запасе былі самыя розныя прыёмы і парады, якія нібыта і засцерагалі малако каровы, і захоўвалі саму жывёліну ад пабочнага ўздзеяння. «Як чараўнікі адбяруць у кароў малако, так што тыя саўсім затнуцца, то трэба ўзяць цадзілку, палажыць яе ў гаршчок, наліць свянцонаю вадою, паставіць гаршчок у печ і варыць, памешваючы святою вярбою. Як вада ў гаршчку закіпіць, то ведзьма ці той чараўнік, што атабраў у кароў малако, прыбяжыць прасіцца, бо яму агонь пячэ ў грудзях да тых часоў, пакуль яму не даруюць»19; «Калі карова перастае даваць малако, то гэта хтось здзівіў ці ўздзеў, а затым трэба адрабіць. Тады ідуць да знахара ці знахаркі. Яны шэпчуць, штось вырабляюць, і карова зноў дае малако»20; «Каб малако ў кароў само не выцякала, трэба карове абвязаць рогі чырвонаю жычкаю, а вымя абмыць халоднаю вадою, узятаю з трох калодзежаў, то ўсё, як рукою здыме»21.