• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    С. Максімаў пісаў у свой час: «Таму і завуць знахароў «шаптунамі» менавіта за тыя замовы ці за таямнічыя словы, якія шэпчуцца над хворым ці надтравамі. Замовы ўспрымаюцца ці вусна ад настаўнікаў, ці з пісьмовых запісаў, якія ў шматлікай колькасці распаўсю
    Як паводзілі сябе знахары
    271
    джаны сярод граматнага вясковага насельніцтва пад назваю «кветнікаў», «траўнікаў» і «лячэбнікаў». Вымаўляюцца яны паўшэптам, з мэтаю, каб не пачуў выпадковы чалавек (інакш замовы не маюць ніякага значэння) і каб яны засталіся неад'емнай уласнасцю адных толькі знахароў. Суправаджаюцца замовы рознымі рухамі рук і вуснаў ддя таго, каб утрымаць сілу слоў ці, як гаворыцца, «запячатаць замок». Знахары, нават цалкам перакананыя, таксама здзяйсняюць гэта, хоць яны ў многім адрозніваюцца ад чараўнікоў, сярод якіх многа прытворшчыкаў, якія прынялі на сябе гэтае прытворства для карыслівага падману»2.
    Ад чаго б не падкідвалася ў чалавека хвароба, знахар, як і ўсе астатнія людзі мінулага, быў цвёрда перакананы, што ўсялякая хвароба — гэта жывая істота. 3 ёю трэба адпаведна размаўляць, звяртацца да яе з усемагчымымі просьбамі ці захадамі, дапытвацца, патрабаваць адказаў. He дзіўна і тое, што знахар нават можа даволі спакойна вызначаць, якая ж канкрэтная хвароба напала на чалавека, да якога яго выклікалі.
    Усё той жа С. Максімаў адзначаў і пэўныя цяжкасці ды складанасці, якія суправаджалі нават спагадлівых знахароў у будзённым жыцці. Справа ў тым, што нават ноччу «знахару нельга запаліць агонь у хаціне ці пратрымаць яго даўжэй за іншых, каб іншыя ні ў якім разе не падумалі, што знахар рыхтуе нейкае зелле, а нячысцікямудапамагае. Але, жывучы ўстановішчы падазроных, знахары, тым не меней карыстаюцца вялікай павагай у сваім асяроддзі. Тлумачыцца гэта тым, што знахарамі становяцца людзі, звычайна старыя, адзінокія халасцякі ці бабулькіўдовы і перастарэлыя дзяўчаты, якія не сталі чарніцамі (манахінямі. — А.Н.) таму, што хацелі быць лекаркамі і варажбіткамі. Становішча падазраваемых нявольна робіць знахароў злёгку суровымі і вельмі самалюбівымі і самаўпэўненымі. Але і падбіраецца сюды народ не толькі кемлівы, але і станоўча адрозны ад іншых на цэлую галаву. Ад таго ў знахароў не атрымліваецца з суседзямі ні асабліва блізкага сяброўства, ні хлебасолля, ні шчырых размоў: таямніца больш усяго ім на руку. Але ў той жа час іх цікавяць чужыя размовы, вясковыя навіны, узаемныя суседскія адносіны. Зойдзе знахар у карчму ці ў харчэўню, сядзе непрыкметна ўбаку і прыслухоўваецца: у каго ўкралі кабылу, звялі карову, на каго падае падазрэнне і на кім яно. Пасля шуму і агульных спрэчак спыніцца. Як разумны чалавек, падбіраючы ў запас дробныя крышкі, ён зможа потым у іх разабрацца, адурная вёскадумае, што калі мужык умее
    272
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    лячыць, дае разумныя і добрыя парады, то павінен жа ён і знахарыць, і варажыць, і адгадваць. Калі ён умее вылечваць жывёлу, — разважаюць вяскоўцы, — то чаму яму не вылечваць і людзей? Дапамог ад адной хваробы, чаму ж тады, не павінен дапамагчы ад усіх? Пры такіх рэчах не дзіўна, што ўся вылячальная справа ў вёсцы трымаецца на знахары»3.
    Цікава падкрэсліць і тое, як С. Максімаўтлумачыў сваім чытачам перавагу жанчынзнахарак перад мужчынамі: «Яна (жанчыназнахарка. — A. Н.), так мовіць, дапаўняе знахара па той прычыне, што бываюць па жаночай частцы такія справы, у якія мужчына ніяк не здолее пранікнуць. Бабулькіпавітухі працуюць цалкам незалежна, на свой страх і адказ, прычым у некаторых выпадках ім нават аддаецца перавага перад мужчынамзнахаром, бо бываюць такія хворыя, дзе толькі жаночая рука, ласкавая і мяккая, можа прынесці сапраўдную карысць. Так, напрыклад, пры запаленні вачэй усюды і паўсюль давяраюцца вылячэнню ў выключна адных знахарак: ніхто лепей іх не здувае бяльма, нікому таклоўка не ўдувацьу вока квасцоў, змешаных з яечным бялком. Заверх таго, бабулька значна шчырэйшая за знахара: яна забяжыць да свайго хворага разы тры на дзень У вылячэнні дзіцячых хвароб таксама няма роўных знахаркам, хоць і па «сардэчных» справах яны не страцілі заслужана здабытую славу. Яны ахвотна бяруцца здуваць сум з таго чалавека, які пазбавіўся кахання, але прымусіць кахаць не могуць, так як «прысуха» — справа грахоўная і даецца толькі чараўнікам»4.
    Паводле I. Сахарава, вопытны знахар мог вельмі лёгка ўказаць начараўніка, натаго чалавека, адякога сыходзіць зло, г.зн. «адкрыць» яго перад усімі шчырымі людзьмі. «Прымхлівыя пасяляне спадзяюцца, што чараўнік ёсць істота, якая адмовілася ад людзей, Бога і паядналася з нячыстай сілай на пагубу людзей. Але так як чараўнікі хаваюць сваё мастацтва і толькі шкодзяць спадцішка, то простыя людзі вырашылі адкрыць сваіх згубнікаў.
    Пасялянін, падазраючы свайго суседаўчараўніцтве, прыходзіць да знахара за парадамі. Большая частка людзей, якія ўпадаюць у гэтае падазрэнне, бывае сямейнай, маючых хворых дачок і сыноў. Знахар, дамовіўшыся за вялікую плату, раіць яму дачакацца 25 сакавіка. У ракавы дзень ён павінен, пасля ютрані, сесці на кабылу, якую не шкада, тварам да хваста, ездзіць па паселішчы, не адварочваючыся назад. Калі выедзе за ваколіцу, то павінен глядзець на коміны. У гэты час нячыстая сіла праветрывае чараўнікоў, якія вісяць у паветры ўніз
    Як паводзілі сябе знахары	273
    галавою. Калі пасялянін вяртаецца назад, то нячыстая сіла разрывае кабылу на кавалкі, а ён сам ці памірае ад страху, ці навечна застаецца звар'яцелым. Але так як апошняя ўмова вельмі ўплывае на ўяўленне прымхлівага, то ён не рашаецца на такую паездку і просіць паездзіць за сябе знахара. Знахар доўга адмаўляецца, потым таргуецца за паездку і, атрымаўшы падарункі, абяцае адкрыць злога чараўніка. Жэрабя адкрыцця заўсёды падае на таго, каго падазрае пасялянін, хоць знахар сам ніколі і не думаў ездзіць па вёсцы для адкрыцця чараўніка.
    Адкрыццё чараўніка лічыцца верхам мастацтва знахара, і пасяляне, распавядаючы пра ягоную магутнасць, кажуць: «Ён такі моцны, што даведаецца пра ўсе думкі і выскажа ўсе справы свае, бацькавы, дзядулевы». На шчасце чалавецтва, што нашыя знахары — людзі неграматныя, закаранелыя ў перажытках, людзі, памешаныя на сваёй магутнасці, абыякавай і зманлівай для іх і ўсіх астатніх»5.
    Згадаем пра тое, што нашыя далёкія продкі лічылі ў абавязковым парадку, быццам бы нараджэнне ў чалавека любой хваробы — гэта не што іншае, як адкрытая праява... «зглазу». Менавіта ён, як пераканаўча і даволітакі аргументавана даказвалі нашы прашчуры, быў прычынай (а можна сказаць, што і вынікам) усяго самага непажаданага, страшнага, а з другога боку, і ўсяго «чорнага», «цемрашальскага» ўжыцці патрыярхальных продкаў. Няма хваробы, якая б не пайшла ад гэтага ўсеагульнага зла. Аднак знахары, у сілу сваіх заняткаў, усё ж стварылі не адзін сродак, не адзін метад, пры дапамозе якога, быццам бы, а іначай жа ім проста нельга было, можна спакойна пазбавіцца ад суроку, ад яго згубнастрашэннага ўплыву. Вось асноўнае, але не дакладнае да драбніц, бо ў кожнага нават паасобна ўзятага знахара яна можа нечым адрознівацца. «Бяруць конаўку, набіраюць у яе вады з вядра, якую яшчэ ніхто не піў. Маецца на ўвазе, што не піў ваду, прынесеную на гэты раз у вядры. Потым дастаюць з печы тры вугельчыкі, бяруць чацвярговай (буйной) солі. Усё гэта кладуць у конаўку з вадою, дзьмухаюць на яе тры разы, а потым гэтак жа тройчы сплёўваюць на бок. Пасля гэтага быццам бы выпадкова пырскаюць на хворага чалавека тры разы, даюць таксама тры разы выпіць, выціраюць яму грудзі з боку сэрца; самога хворага прымушаюць сарочкаю выціраць твар, а астатнюю ваду выліваюць пад плот. Некаторыя знахары да такога саставу дадаюць крышачку імху, выцягнутага з вугла хаціны, іншыя чытаюць над вадою малітвы. Гэтым дзеяннем і завяршаецца вылячэнне суроку.
    274
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    У паасобных знахароў, у розных мясцінах нешта змяняецца, нешта дадаецца ці адымаецца, але асноўнае дзеянне, накіраванае на ваду і ачышчальнае ўздзеянне гэтай самай вады, толькі ўжо зашаптанай і ўзмоценай магічнымі дзеяннямі. Намі зафіксаваны таксама некалькі такіх даволі падрабязных тлумачэнняў дзеянняў знахароў падчас «зашэптвання» суроку. «У гэтым шаптанні, якое рабілі ад суроку, нічога надта складанага і не было. Набірала бабуля вады, укідвала туды парутройку вугельчыкаў, старанна перамешвала. Так, каб вада пачарнела, а потым націрала ёю лоб хворага. Абавязкова, каб тройчы. Значыцца, патрэ лоб, далей на грудзі тройчы папырскае, ды яшчэ глядзіць так, каб гэтае папырскванне сабою нібыта крыж нагадвала на грудзях. Чалавеку, які пакутаваў ад суроку, бабуля давала той вадзіцы глынуць. I тут зноў жа ўсё трэба было зрабіць тройчы. Але бабуля не за адзін раз давала выпіць, а з перапынкамі. Атрымлівалася так, што хворы глыне раз і ляжыць далей, а яна пасядзіць побач з ім і чарговы раз падносіць. Калі зробіць гэтую справу, то тады перахрысціць хворага і адыходзіць ад яго, каб ён паболей адпачыў і заснуў спакойна. Засне спакойна і бесклапотна, дык у сне абавязкова хваробу пераможа. Ваду, якая заставалася пасля шаптання, бабуля нікуды не вылівала, а пакідала да наступнага разу. Яна замаўляла «зглаз» звычайна тройчы, таму што толькі так можна было канчаткова перамагчы хваробу і перакрыць ёй дарогу на будучае ў гэтую хаціну, да гэтых людзей» (УЗ. Ганц.); «Зашэптваў «зглаз» у нас даўней надта добра адзін дзед. Усе ведалі, што ён моцны знахар, то да яго ўсе і ішлі, калі толькі нехта пачынаўхварэць. Прыходзіўдзед той пад самы вечар. Абавязкова камандаваў, каб прынеслі вядро вады і непачатае паставілі ў кут на лаву. Потым набіраў адтуль у якую кружку. He поўную, але больш за палавіну. Кідаў туды крышачку солі, а там і некалькі вугельчыкаў, выграбеных з печы. Старанна ўсё перамешваў, каб на паверхні вады з'явілася пена. Тады падступаўся да хворага. Спачатку распытваў, што да чаго. Калі ўдакладняў, то прыступаў да знахарства. Памочваў вадою грудзі і галаву. Адзін раз намочыць галаву, а другі раз — грудзі. Так тройчы. Зробіць, потым стане замову шаптаць. Прашэпча, то дасць вады глынуць з кружкі. Тры разы вады даваў піць і тры разы замову шаптаў. Потым уставаў, сам хрысціўся на абразы. Ішоўда дзвярэй і пад парог, з боку ўваходу ў хаціну, выліваўрэшткі вады. На гэтым месцы зноўтройчы жагнаўся. Прыходзіў да хворага таксама тры разы, не меней, пакуль сам не пераконваўся, што хвароба адступіла» (УЗ. Івац.).