• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Я асабліва тады не настойваў і прасіў расказаць штонебудзь такое, што б не губляла сваёй чарадзейнай сілы пасля запісу. Людзі звычайна задаволеныя маёй неабыякавасцю да іх справы, нагаворвалі мноства цікавага. Да таго ж падчас размовы нярэдка здаралася,
    Як паводзілі сябе знахары
    259
    што знахар забываўся і шпарыў мне «цытатамі» са сваіх «забароненых твораў». Толькі паспявай запісвацьды галавой ківацьутактсловам.
    Але што рабіць тут? Я быў всльмі ўсхваляваны атрыманай ад людзей інфармацыяй, тым, што дзед Сахвей чалавек вельмі сур'ёзны і своеасаблівы. Сказаць праўду — я быў перакананы, дзед абавязкова адмовіцца расказваць. Вырашыў, што скажу быццам бы гадзюка ўкусіла мяне даўнавата.
    «Але ж ён будзе глядзець у рану, а яе няма,» — пранеслася думка. Я прысеў, зняўсваехромавыя боты і пачаўуглядаццаўногі, «шукаючы нейкую ранку». На ступні правай нагі ў мяне была бачна невялікая пухліна і нейкая драпінка. Каб яна была болей падобна на кусаную ранку, я падрапаў па гэтым месцы і зрабіў своеасаблівы чатырохкутнічак, які звычайна бывае ад укусу. Хуценька абуўся і пакіраваў далей...
    На двары ў дзеда Сахвея нікога не было. Нават сабакі. Таму я, увайшоўшы ў вузкі дворык, пачаў углядацца, дзе ж можна ўбачыць старога. Гаварылі, што ў хаце летам ён нават не спіць, a робіць гэта на дубовай калодзе, якая ляжыць ля прызбы. Сапраўды: калода ляжала. Заўважыў я і грушу, і лаўку пад ёй, ля калодзежа. Ступіўшы колькі крокаў у глыбіню двара, я спыніўся і аглянуўся зноў. На дзвярах хаціны вісеў замочак, у агародзе старога не было відаць...
    — Каго шукаеш, чалавеча? — нечакага прагучаў ззаду прыемны моцны голас...
    Я, уздрыгануўшы, азірнуўся. Прама за спіной стаяў высокага росту стары. Чыста паголены. У белай вышыванай кашулі. 3 невялікім кошыкам. Стары, але вочы былі яку маладога, невыцвілыя, і ў іх скакалі вясёлыя агеньчыкі.
    — Мне да дзеда Сахвея... — пачаў было я нясмела.
    — Я і ёсць, чалавеча, той самы.
    — Мне людзі казалі, што вы...
    — Замаўляю, замаўляю.
    — Мяне даўнавата, але... За правую нагу, і нешта дрэнна сябе адчуваю да гэтага часу.
    — Ведаю, ведаю.
    — Як бы, каб вы пашапталі...
    — Пашапчу, пашапчу, толькі трэба разуцца.
    Я паспрабаваў прысесці тут жа на траву, каб сцягнуць боты.
    — Ды чаго ж тут, пайшлі вунь на лаўку, — мовіў стары.
    260
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    На лаўцы я хуценька сцягнуў свае «храмачы» і чакаў, што ж будзе далей. Але Сахвей нават не глянуўу той бок. Ён нешта мармытаўсабеўнос...
    — He кусала цябе гадзюка, хлопча! Каб яна там, дзе ты думаеш, угрызнула, то ты сваімі б нагамі з Чухава і зараз бы яшчэ да мяне не прыйшоў, сілы нехапілаб... He магуятабе расказаць, не хачу. Ты не злуйся. Папі вадзіцы халодненькай ды кіруй дамоў, бо праз пару гадзін дожджык з навальніцай будзе... He, не буду казаць, ідзі! — і стары зноў адвярнуўся.
    Я паплёўся з двара, праклінаючы гэтую недарэчную сустрэчу. Столькі прайшоў і ўсё дарэмна. Трэба было, мабыць, праўду сказаць, a то дзед Сахвей здагадаўся. Адышоўшы, можа, з кіламетр у кірунку сваёй вёскі, я раптам успомніў: «Жонка ж таго дабраслаўца зараз павінна прыйсці лячыцца! У старога няма сабакі, прабяруся праз агарод і паназіраю хоць за самым абрадавым дзеяннем!» 3 гэтай думкай я рвануў назад. У канцы агарода плота не было, таму ніякіх складанасцей з яго пераадоленнем мяне не чакала. Нырнуўу разору і папоўз бліжэй да хаты, раздзіраючы густы бульбоўнік...
    Дапоўзшы амаль да самой грушы, стаіўся і пачаў назіраць, але на двары нікога не было. Стары, мабыць, пайшоўу хату. Заўважыўшы ў колькіх кроках ал сябе нізенькі пограб з невялікім акенцам у задняй сцяне, я перапоўз у гэтае сховішча. Вось дык удача! Гэта быў сапраўдны назіральны пункт!
    Рэзка скрыпнулі дзверцы, і ў двор зайшла жанчына. Ва ўсім белым. У хату яна не пайшла, а села на лаўку, на якой яшчэ зусім нядаўна сядзеў я, і стала чакаць. Жанчына была не старая. Гадоў сорак, мо сорак пяць ад сілы. Яшчэ даволі статная і прыгожая.
    Адкуль з'явіўся дзед, я зноў не заўважыў. Ён падышоў да маладзіцы, павітаўся і сеў бокам да яе, нібы спецыяльна, каб мне было добра відаць, што ён будзе рабіць. Паміж імі адбыўся кароткі дыялог:
    — Ну як?
    — Добра. Нічога не баліць. Добра.
    — He ванітуе?
    — He.
    — Галава не кружыцца?
    — Ды не.
    — Ну што ж, тады добра.
    Дзед падаў жанчыне міску. Тая пачала есці. Мабыць, кіслае ма
    Якпаводзілі сябе знахары
    261
    лако. Усяго некалькі лыжак. Калі з'ела, ён даў ёй у рукі, дакладней у правую руку, нож і пачаў шаптаць. Шаптаў некалькі хвілін. Потым хворая пачала моцна стагнаць і выпрамляць ногі, уздымаючы іх высока ад зямлі. Нечакана яна заціхла і супакоілася. Стары ўзяў яе за руку з нажом і паклаў сабе на калені.
    — Так і трымай, галубка! — пачулася мне. Сахвей зноў пачаў шаптаць. Скончыў, відаць, замову і рэзка абярнуўся ў мой бок. Некаторы час нерухома глядзеў на пограб, потым тры разы плюнуў на зямлю, нешта сказаў і перахрысціў той бок двара, дзе я знаходзіўся. Пасля зноў пачаў штосьці рабіць. Што? Мне ўжо было не да гэтага, бо амаль адразу ў мяне пачало шумець у галаве, а потым я адчуў, што трымцяць калені... Я здагадаўся пралезці ў акенца і папоўз праз агарод у бок лесу. Колькі поўз — дакладна не ведаю. Ведаютолькі, што дапоўз. Адлегласць — крокаў 100—120, іболейнічога не памятаю...
    Ачнуўся ў лесе пад разгалістай бярозай ад таго, што ішоў цёплы дождж. Над другім канцом Дабраслаўкі грымеў гром, і ягоныя раскаты аддаваліся, перакочваліся ўлясных абшарах. Падняўшыся і ашаломлена азірнуўшыся, я некаторы час увогуле не мог зразумець, што здарылася... Крыху перачакаўшы дождж, прыпусціў дамоў...
    Пра гэтае здарэнне я расказаў восенню другому знахару з вёскі Багданаўкі. Толькі я распавядаў нібыта не пра сябе, а пра свайго сябра. Дзед Нічыпар, хітра пасмейваючыся, адказаў:
    — Вочы твайго... Кхекхекхе... сябра супалі з вачыма знахара. Вось і ўсё. Добра, што ўцёк. Магло здарыцца, дык і не выбраўся б з пограба... Трэба было не глядзець на старога, а галаву нахіліць долу або адвярнуцца.
    У другім выпадку, зафіксаванай намі ўжо са слоў інфарматараў падзеі 20х гадоў XX стагоддзя, адбывалася вось што. «Пад Яблынькай (мясцовая назва луга ля в. Чухава Пінскага раёна. — A. Н.) зграбалі сена. Быў вельмі спякотны дзень. Жонка захацела піць і па радках пайшла да канавы, каб напіцца вады. Нечакана яна моцнаўскрыкнула і кінулася бегчы назадда нас. Калі пачалі дапытвацца, што здарылася, то зза плачу і енку ледзьве дачуліся, што вуж укусіў. Адны кінуліся да яе, а іншыя — на тое месца, дзе быццам бы вуж укусіў. Там была гадзюка, дык яе забілі. Укусіла яна жонку за палец левай нагі. Яна, бачыш, босая была. Хвілін праз дзесяць мая Зося ўся пачарнела, а з вушэй і носа пацякла сукравіца, пачало яе моцна ванітаваць. Мы хуценька паклалі жанчыну на воз і павезлі
    262
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    да «Амерыканца» («Амерыканец» — ніякі ён не амерыканец, а звычайны вясковец, які некалькі гадоў запар быў у заробках у Канадзе, адтуль і мянушка. —A. Н.). Прывезліўхату, паклалі налаву. Гаспадыня адразу ж дала напіцца сыроваткі, кіслым малаком намазала нагу, якую потым, паверх памазанага малака, завязала чыстым кавалкам палатніны. Адтуль зноў на воз і павезлі да Аляксеязнахара ў вёску, але ягоная дачка не прызналася, што ён дома. Хуценька пакіравалі ў бальніцу — гэта яшчэ кіламетраў з дзесяць. Завязлі туды, там урач зрабіў укол і параіў мне шукаць знахара, які б... замовіў нагу адукусу... Калі вечарам зайшоўда Аляксея, тотой адразу ж пагадзіўся пашаптаць. Як пашаптаў, дык жонцы, яна сама сцвярджала, на наступны дзень стала значна лягчэй. А шаптаў Аляксей завочна, не з'яўляючыся ў бальніцу. На назе, да калена, з'явіліся добра бачныя сляды ўкусу, нагадвалі яны адбіткі дубовых лістоў... Жонцы маёй тады было трыццаць два гады. Памерла яна маладая ад зляку. Спалохалася моцна і памерла. Змізарнела, ссохла, а потым і ўсё.
    Таго славутага знахара поўнае прозвішча, імя і імя па бацьку было Банцэвіч Аляксей Афанасьевіч. Перадсмерцю ён «перадаў» («пераказаў») свае замовы сыну. На нашую просьбу расказаць хоць адну з іх той адмовіў катэгарычна — не! Так і памёр, нікому не перадаўшы родавыя замовышэпты.
    Колькі слоў, мабыць, патрэбна сказаць і пра самога Аляксеязнахара. Гэта быў гаспадарлівы, практычны чалавек, умеў чытаць і пісаць, добра ведаў народны каляндар. 3 вясны па восень, каб не праспаць і першым выехаць працаваць у поле, заўсёды спаў на двары, паслаўшы кажух на дубовую калоду. Хацеў, каб яму ўсе казалі: «Памагай Бог!» — бо ў адваротным выпадку ён будзе губляць свае знахарскія сілы. Вось такі быў чалавек, крыху дзіўнаваты, але людзям падчас гора ў дапамозе не адмаўляў.
    А вось яшчэ выпадак запісаны намі ў той жа вёсцы. Маладога тады яшчэ хлопца Мішу, якому ўсяго было гадоў васемнаццаць (Нарывончык Міхаіл Мікалаевіч), на Вустрыцы (таксама назва ўрочышча ля вёскі) укусіла гадзюка. «Ішоў я напіцца вады ў суседні калодзеж. Бо ў свой нападала шмат мышэй і вада ваняла. Укус гадзюкі адчуў адразу, ён быў небалючы, вось як парэжаш нагу аерам. Паспеў заўважыць, што гадзюка была плямістая. Ранка нагадвала правільны чатырохкутнік. Адразу перавязаў вышэй укусу і пачаў выдаўліваць яд. 3 крывёй выцекла зеленаватая вадкасць. Бяда заключалася ў тым, што гадзюка грызанула за вену на ступні левай нагі.
    Як паводзілі сябе знахары
    263
    Выпіў пасля гэтага літры са два халоднай вады. Хвілін праз дваццаць пачало моцна рваць і паносіць. Тэрмінова павезлі ў бальніцу. Адлегласць ужо і не такая малая — кіламетраў пятнаццаць. Па дарозе давалі піць, але ўсё зноў вырвала і да таго ж стала кружыцца ў галаве. Цякло з вушэй і з носа. Прывезлі ў бальніцу, далі пару ўколаў, стала крыху лягчэй. Урач параіў звярнуцца да знахара. Шапталі двое — ужо згаданы нам Алякссй і адзін стары з в. Багданаўкі. Палёгкі пасля шаптання асаблівай не адчуў.
    Ляжаў у бальніцы роўна тры тыдні. Нага пухла, у шчыкалатцы была сорак пяць сантыметраў. Уся зрабілася сіняя. Праз два тыдні я папрасіўурача выпісаць мяне дамоў. Хоць стары багданавец, які ляжаў са мной у адной палаце, адгаворваў, але я настаяў на сваім. I на табе! Прыйшоў дамоў, а мяне зноў адкінула і паранейшаму пачало ванітаваць і паносіць. Давялося ў чарговы раз легчы ў бальніцу на паўмесяца. Малюнка на маёй назе не было, бо знахары сказалі, што вельмі многа яду гадзюка ўпусціла...