Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
«Замова ад удару»:
«Першым разам, лепшым часам. Раба божая святая серада, прыступіцеся, памажыце рабе божай (імя) на першым здароўе станавіце. Удару, удару, панегаспадару, нехадзіты па цёмныхлясах, нехадзі (імя) па касцях, ахадзі па жалезных мастах. Ішоўудар цераз жалезны мост, мост уваліўся, удар утапіўся. Другім разам, лепшым часам (паўтараецца тое ж самае, што і ў першы раз).
Трэцім разам, лепшым часам (тое ж самае, што і першы, і друті раз)» (в. Зелянковічы, Глускі раён, ад Юхневіч А. Я.).
Зрэдку сустракаюцца замовы, у якіх селянін просіць, каб з ім не здарыліся нейкія траўмы, каб яго ўсё гэта мінала і яму шанцавала ў працы.
«Земляробчая замова»:
«Устануя, раббожы, благаслаўлюся, пайду памалюся ізхаціны ў дзверы, з дзвярэй увароты, з варот у чыстае поле, прама на ўсход і скажу: «Ой, сонца яснае, не палі і не сушы ты нівы мае, хлеб мой, цела маё, не даводзь яго да стомы. А паліспальвай палынтраву. Будзьце мае словы крэпкія і моцныя» (в. Хальч, Веткаўскі раён, ад Самковай В. А.).
«Ад скулы»:
«У імяАйца, і Сына, і Святога Духа, памажы мне, Госпадзі, скулу ўпрасіць, умаліць, угаварыць.
Скуласкуліца, ты мая сястрыца. Выхадзіна зялёныялугі, нажоўтыя пяскі, там табе піці, есці, шчаслівае месца сесці. Тут табе не бываці, косці неламаці, цела не сушыці, крыві не таміці.
Угавараю, умаляю, на вецер пускаю, з хаты дымам, з двара ветрам» (в. Пагарэлае, Глускі раён, ад Фалецкай П. С.); «Вадзіцацары
250
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
ца, красная дзявіца, кацілася з рэк, зnag крутых гор, зпадясныхзор, зnag цёмнага воблака, зnag яснага месяца, зnag краснага сонца. Скулабялуха, скулакраснуха, скулачарнуха, скулажаўтуха, скулазелянуха, скулавішнюха. Вас дванаццаць скул, дванаццаць красот. На чым скула схвацілася, на тым украпілася ці на рабоце, ціў паходзе, ці па піценні, ці па ядзенні. Як мёртваму чалавеку па свеце не хадзіць, так у раба божага скуле не бываць.
Рожа, рожа, раба твая, Божа, каб гэтай рожы ў раба божага не бываць. Амінь» (в. Сава, Горацкі раён, ад Бугаёвай Г. I.).
«Замова ад зубнога болю»;
«Охвы, зубы, зубы! Чамужвы не белы, а руды?! Хібавы штокепска жавалі, што хваробы дасталі. Перастаньце ж вы хварэці, будзеце, як велькі пан, у гарсэце. А калі не перастанеце балеці, то мы будзем вас жалезам цягнуці. Ідзіжты, хвароба, ушырокае поле, усухіялясы, ды ў мокрае балота. А хваробы нам жаднай не трэба, бо яна прыйшла ад чорта, але не з неба» (в. Алісавая, Магілёўскі раён, ад Гарсекавай П. К.); «Месяц на небе, мядзведзь у лесе, рыба ў моры, як ім у кучуне схадзіцца, за адным сталом не садзіцца, з аднаго кубка віна не піць, з аднае міскі стравы не есці, так і зубам не хварэць. На ваду казаць не nag дахам. Даць вады ў рот глынуць разы тры, на зубах падзяржаць, а пасля ўмыцца, дык яны і сунімуцца. А калі імя не знаеш, то не ўнімеш і за дзверы тады нельга даваць. Ёсць уполі лён, а ў лесеклён, аўвадзелінь. Якгэтым тром дзяльцамукучуне схадзіцца, так зубы раба божага (імя) каб вавек не балелі» (в. Кварцяны, Горацкі раён, ад Каробкінай Ф. Д.).
«Урок»:
«Першым разам, гасподнім часам, я са словамі, Гасподзь Бог на дапамогу. Папрашуя Госпада Бога і Ісуса Хрыста іўсіх святых, іўсіх прападобных. Усе святыя і ўсе прападобныя, прыйдзіце, дух мой аднавіце, раба божага (імя) сваім гасподнім духам урок адганіце, каб ён некалоў, непароў, не сушыў, неламаў (імя). Угаварваюжаноцкі, хлапецкі, мужчынскі, хварабоцкі. Пад шапкухлапоцкі, бабскі nag чапец, жыдоўскі nag шаламок, дзявоцкі nag вянец, у (імя) не стаяць і не караць. Ідзі на сухі лес, на сухія бары і імхі. Там табе піць і гуляць, а ў (імя) не стаяць і не балець, не калоць і не пароць» (В. Мормаль, Жлобінскі раён, ад Чумаковай Г. I.); «Памалюся Госпаду Богу іДуху Святому, Мацеры Гасподняй, усім кветачкамгадовым празднічкам. Заразараніца, вячэрняя памачніца, памажы, Госпадзі! Устануранараненька, памылюся белабяленька, выйдуза новыя вароты, глянуна імхі, на балоты, на Сіямскую гару. На той гары стаіць дуб, на тым
Спагадлівыя знахары
251
дубе 12 какатоў, на тых какатах 12 рагоў. Пад тым дубам маладзіцы гулялі, белымі платочкамі махалі. Адрабы божай (імя) потай вынімалі:урочны, уцешны, прыгаворны, прыдушны, прысмешны, насланный, напуганны. Я яго выгаварваювымаўляю, на сіне мора адпраўляю. Тампіці, там гуляці, урабы божай (імя) небываці. Hi маладзіком, ні сходам, ні поўным месяцам» (в. Доўск, Рагачоўскі раён, ад НасятчукК. С.).
У беларускім фальклоры зафіксаванатаксама многа замоў, у якіх спрабавалі вылечвацьпрыроджаныяхваробы. Напрыклад, такую, як каўтун.
«Замова ад хваробы валасоў»:
«Ты волас, волас каловы і волас ламавы, і мазгавы, і рассыпавы, і волас жылвны і трохжылвны, і волас дзянны, і волас начны, і волас свярбучы, і волас ламучы, і волас знабучы! Ад чаго ты колеш, ад чаго ты ломіш? У буйной галаве, урацівым сэрцы, у скорых нагах, уясных вачахуцішся, умірся інекалі, неламі, ніўмаладзіку, ніўветаху, ніна ўсходзе красна сонца, ні на сходзе бела месяца. Ступай узямлю цёмную, у цьму крамешную, не да людзей жывых, а да чарцей ліхіх» (в. Амхавічы, Магілёўскі раён, ад Таранавай П. К.).
«Замова ад усіх хвароб»:
«Устану памалюся, пайду перахрышчуся. 3 дзвярэй у дзверы, з варот увароты, у чыстае поле, на акіянмора. Там стаіць прастол, на прастоле сядзіць прасвятая дзева Марыя і бацюшка Хрыстос. Пайдуда іх бліжэй і пакланюся ім ніжэй, і папрашу маці Святую Багародзіцу, дзеву Марыю і цябе, бацюшка Хрыстос. Устаньце, здыміце з рабы божай. нагаворы, урокі, празоры, спалохізлякі, ламату, калаццё, чырвоную ліхаманку, з усіх жыл, з усіх касцей, з усёй крыві. Будзьце мае словы моцныя імагутныя. Амінь». Вымаўляючы замову, неабходна рукою рабіць рухі, якія нібы паказваюць збор нечага з галавы, рук, ног, спіны, жывата. Калі дойдзеш да нізу, то трэба нібы перакінуць усё сабе за спіну і не азірацца. Каб хвароба не вярнулася» (в. Хальч, Веткаўскі раён, ад Самковай В. А.).
Падводзячы выснову пад усім вышэйсказаным, неабходна адзначыць: што да добрага, спагадлівага знахара нашы продкі звярталіся заўсёды, калі толькі адчувалі, што самі не здолеюць пазбавіцца нейкай хваробы, бяды, няшчасця, пошасці і г.д. Многія і зараз звяртаюцца да знахароў, нягледзячы на тое, што медыцына знаходзіцца на высокім узроўні, што «век памяняўся», а магічныя словы замоўзаклінанняў ўсё роўна прыцягваюць да сябе неаслабную ўвагу.
ЯК ПАВОДЗІЛІ СЯБЕ ЗНАХАРЫ
Аснову магічнага лекавання складае народная медыцына, г.зн., сукупнасць больш ці менш мэтанакіраваных прыёмаў лячэння, выпрацаваных за шматвяковы перыяд развіцця чалавецтва. Але да гэтых мэтанакіраваных лячэбных прыёмаў паступова далучаліся прымхлівыя магічныя ўяўленні, якія наватчасткова відазмянілі саму практыку лекавання і нарадзілі «на белы свет» ужо нерацыянальныя шарлатансказнахарскія дзеянні. Нельга не ўспомніць і пратое, што гэтая знахарская практыка выклікала цэлы сонм анімістычных персанажаўвобразаў. Яны маглі ўяўляцца духамі, святымі, боскімі істотамі, самім Богам (Усявышнім).
Элементарныя прыёмы лячэння і самавылячэння існавалі ўжо ў старажытных людзей.
Нашым продкам быў вядомы (і цалкам даступны) даволі багаты і разнастайны набор вылячальных сродкаў: у іх ліку розныя прыпаркі, перавязкі, гарачыя («выпарваючыя») лазні, кровапусканні і г.д. Патрыярхальныя людзі прыкладвалі да ран тлушч, птушыны памёт, тоўчаную кару, высушаных і перамолатых на дробны парашок паўзуноў і інш.; да нарываў і пухлін — гарачы попел, пясок, ракушкі; у якасці кроваспыняльнага сродка ўжываліся малавядомыя нам зараз траўкі, дравесны вугаль, павуціна, гліна, жаночае малако і інш. Пры змяіныхукусах прымяняліся перавязкі, высмоктванне раны, кровапусканне, цыркулярны надрэз скуры, прыпальванне і г.д.; пры рэўматызме і галаўных болях пускалі кроў, пры пераломах касці накладвалі лубкі, абвязвалі карою ці іншымі матэрыяламі. Вядомы былі і розныя нутраныя сродкі — настойкі некаторых траў, раслін, кары; як паслабляльнае ўжываліся мёд, касторавае масла, эўкаліптавая смала. Прымяняліся, канешне ж, і больш складаныя спосабы лячэння. Акушэрская дапамога была звычайнай справай старых жанчын. Болей таго, многія з пералічаных сродкаў і спосабаў лячэння маюць сабе аналагі і ў сучаснай медыцынскай практыцы.
«Урачэбная» практыка знахара звычайна прадстаўляе сабою перапляценне прыёмаў народнай медыцыны з чыста рытуальнамагічнымі дзеяннямі. 3 сродкаў народнай медыцыны найбольш часта
254
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯ1БЕЛАЯ МАГІЯ
ўжываліся націранне хворага гарачым попелам, масаж, кровапусканне, выдаленне хворага зуба і г.д. Але часцей за ўсё ўжываўся найбольш папулярны рытуальнамагічны сродак — «высмоктванне» хваробы ці даставанне з цела хворага быццам бы знаходзячыхся там нейкіх камянёў. Гэтая практыка звязана з уяўленнем пра тое, што сапраўдная прычынахваробы — пабочны прадмет, які трапіўу цела чалавека. Карані гэтагаўяўлення зразумелыя: вонкавыя раны наносяцца рознымі прадметамі, абломленая частка якіх можа застацца ў ране і выклікаць боль, таму і ўнутраны боль тлумачыўся па аналогіі. Да магічных дзеянняў звычайна дадаюцца заклінанні — «замовы», «замаўленні», «шэпты».
У аснове магічных абрадаў ляжыць стыхійны вопыт далёкага продка, які на працягу многіх стагоддзяў стварыў сапраўдную скарбонку вылячальных сродкаў і прыёмаў. Многія з прыёмаў народнай медыцыны, як ужо адзначалася, несумненна былі эфектыўнымі. Але ўжыванне іх у практыцы знахарства амаль заўсёды непарыўна злучаецца з элементамі магіі. Прыёмы лекавання, манапалізаваныя ў руках знахара, недаступныя звычайнаму чалавеку, непазбежна павінны былі разглядацца як таямнічыя, загадкавыя, цудадзейныя.
Даволі часта атрымлівалася так, што ў разуменні нашых продкаў знахарства асацыіравалася і са... шкодніцкай магіяй. Справа ўтым, што карані гэтых двух відаў магіі маюць паміж сабою кропкі судакранання: хвароба, якую бярэцца вылечыць знахар, лічыцца часцей за ўсё вынікам шкодніцкай магіі. I па меры таго, як знахар усё больш і больш авасабляецца ад грамадства (рода, племені), яму адпаведна ўсё больш прыпісваецца валоданне нейкай таямнічай звышнатуральнай магутнасцю, недаступнай простаму звычайнамучалавеку, ямуж, безумоўна, пачынаюцьпрыпісваць здольнасць насылаць тыя хваробы, вылячэнне якіх і складае яго асноўны занятак.