• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Гэтакбы ірабы божыя (імямужа ціжонкі) мыслей не мыслілі, плоду не пладзілі, пладовыхгутаракнеказалі, а ўсё бяккошка з сабакам жылі» (в. Пунькі, Чашніцкі раён, адЛамач П. I.).
    Далёка не заўсёды сямейнае жыццё было мірным і ўзаемапаразумелым. Найбольш панавалі дэспатычныя адносіны, пры якіх жанчыне адводзілася роля бездакорнага выканаўцы ўсіх загадаў мужа, нягледзячы на тое, слушныя яны былі ці ўвогуле нейкія маразматычныя. «Бабіна дарога — ад печы да парога», а чуць штонебудзь насуперак, то мужык меў поўнае права «выбіць бубну» на спіне ў сваёй слабой палавіны. Разгневанага гаспадара ўпрошвалі, сарамацілі, спадзяваліся, што «сцерпіццазлюбіцца» і з цягам часу ён стане намнога лепшым, бо пасталее, «перакіпіць у ім усё», і чалавек болей не стане так рабіць. Толькі не надта дапамагалі словымаленні, звернутыя да гаспадара, і той працягваўпаранейшаму займацца такімі справамі. Тады ўжо звярталіся да спагаддівых знахароў, каб тыя выручылі, не пакінулі ў бядзе, не дапусцілі смерці, бо нярэдка здаралася і такое.
    «Замова жанчынам, уякіх мужыкі рукі распускаюць»;
    «Няхай драчлівы, скандальны мужыкумыецца нагаворнай водой або можна яго апаласнуць у лазні.
    «Як у гэтага распяцця рукі не падымаюцца, губы не раскрываюцца, так бы і ў раба божага (імя) рукі не падымаліся, губы не раствараліся. На рабу божую (імя) на вякі, ад гэтага часу і назаўсёды. Амінь». Паўтарыць тройчы (в. Гарадзец, Рагачоўскі раён, адВасільевай В. К.).
    He менш страшным горамбядою было ддя сялянскіх сем'яўп'янства, якое прыводзіла да сапраўдных трагедый. Такія вуснапаэтычныя творы сустракаюцца ў фальклоры рэдка, і сярод зафіксаваных намі ёсць як агульныя, якія накіраваны на вырашэнне такой праблемы: на вылячэнне і мужчын, і жанчын, так і паасобныя (асобна для мужчын і жанчын).
    «Замова ад п'янства»:
    «Ва імяАйца, і Сына, і Святога Духа. Амінь. Хмель і віно, адыдзі ад раба божага ў цёмныя лясы, дзе людзі не ходзяць, і коні не бродзяць, іптушканелётае. Ва імяАйца, і Сына, і СвятогаДуха (2 разы).
    Спагадлівыя знахары
    237
    Хмель і віно, выхадзі на хуткую раку, па вадзе якой людзі не ездзяць. Хмель і віно, выхадзі на буйныя вятры, якія дуюць далёка. Адыдзі ад раба» (в. Гарадзец, Рагачоўскі раён, ад Пацкевіч 3. В.).
    «Замова, калі п'е мужык»:
    «Хай замова дапаможа, у мазгі табе ўложа, уратуе ад напасці і не дасць табе прапасці. Каб яна (гарэлка) табе смярдзела, каб табе ачамярэла. Паратуй ты небараку, каб не йшоў ён болей ракам. Няхай п'янкалезе бокам, боглядзіш ужо адным вокам. Кабтабе абрыдла чарка, няхай згіне з хаты сварка. Будзь вясёлы і лагодны, бо ты стаўужо халодны. Адрачыся ад пустэчы, кабне быўты ўгалечы. Да дабра не прывядзе, а ў балота завядзе. Амінь» (в. Свіслач, Асіповіцкі раён, ад Пракопавай Д. В.).
    «Замова, калі п'е жонка»;
    «Адрачыся ад дурману, усялякага абману. Па хатах не хадзі, пахмяліцца не прасі, больш не пі ты гаркачэчы, а рабі ўсё дарэчы. Прычашыся, прыбярыся і на людзі пакажыся. Ад гарэлкі адракайся, па падлозе не валяйся. Будзь ласкава і прыгожа, на каго ты цяпер пахожа? Без пары ты так загінеш, сваіх дзетачак пакінеш. Амінь» (в. Свіслач, Асіповіцкі раён, ад Пракопавай Д. В.).
    Але не толькі нейкія сямейныя непаразуменні не дазвалялі маладым сем'ям жыць у міры ды ў згодзе. Нельга забывацца і пра сацыяльнае зло, якое пастаянна суправаджала сялян. Часта здаралася так, што не паспелі хлопец з дзяўчынай «пабраццапажаніцца», як яго ад маладой жонкі забіралі ў войска ці на вайну. Многія адтуль не вярталіся, многія вярталіся, але скалсчанымі, зранснымі. Ітолькілічаным адзінкам шанцавала, бо яны прыходзілі ў свае мясціны жывымі і сустракалі там родных.
    «Замова на адыход у войска»:
    «Калі Ісус Хрыстос нарадзіўся, то ўвесь свет весяліўся. Усходняя зорка свяціла — Маці Прачыстая дзіця купала. Прыходзілі тры зоркі, прыносілітры дары: самомуІсусуХрысту, сын Божаму. Спасі, Госпадзі (імя) ад кулі, ад змея злога, ад сатаны, ад вады. Памажы мне, Госпадзі, свой крыжнесці з сабою.Амінь» (в. Аздамічы, Столінскі раён, ад Наскевіч A. А.).
    «На вайну адыходзячаму»:
    Малітву зашываюць у гімнасцёрку. «О, Маці Хрыстова, укрый мяне рызай святою ад неба да зямлі. I што пры мне ёсць, тое сахрані. Адгані, аднясікулю ветрам. Ангелахоўнік, захоўвай маё цела і душу і накіруй мяне на шлях выратавання. Амінь» (в. Дабрэйка, Шклоўскі раён, ад Сомавай Н. Р.).
    238
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕААЯ МАГІЯ
    Добра, калі ўсё добра, калі ва ўсім шанцавала, калі гаспадары былі жывыя, здаровыя, але ж не толькі ад таго, што людзі шчыра працавалі, у іх усё добра атрымлівалася, з'яўляўся дастатак, «было на стале і ўхаце». Сяляне ў вёсцы заўсёды залежалі ад таго, яку іх вяласямножылася жывёла. I прасілі ў Бога, святых, а яшчэ раней, у язычніцтве і ў многіх багоў, каб вялася ўся, без нейкага там выключэння, жывёла, каб «ухляве быложывёлы поўна, яку бочцыагуркоў». Кожны гаспадар імкнуўся засцерагчыся, захаваць у непарушнасці і непрыступнасці, недасягальнасці і непаражальнасці свой двор і ўсё, што ў ім знаходзілася, ад злых «завідушчых» вачэй.
    «Замова ад падзежу жывёлы»:
    «Госпаду Богу памалюся, святому ЮрыюЯгорыю пакланюся. Прашуцябе, ЮрыйЯгорый, выганяю я табе скаціну на шыроку даліну, на Юр'еву росу, за жалезную сцяну, за каменную ropy. Захавайасцерагай, святы ЮрыйЯгорый, і дамоў прыганяй. Улесе ўступайся вялікімі гурбамі, у чыстым полі белымі камянямі. Прашу цябе, святы ЮрыйЯгорый, а едзеш ты, святы ЮрыйЯгорый, на сваім сівым кані і вязеш трыдзевяць ключоў і трыдзевяць замкоў, і вязеш ты залатую трубу, і сыграй ты жартам і старым, і малым, і таму старому, самаму злому. Замкніімзубы ігубы, каб яны па Юр'евай pace не хадзілі і шаўковай травы не тапталі, і Юр'евай расы не співалі, і рабы божай Насці скацінкішарсцінкі не чапалі, і рота на яе не разявалі» (в. Навасёлкі, Быхаўскі раён, ад Зазыба М. А.).
    «Ад хвароб жывёлы»:
    «Памалюся Госпаду Богу і ўсім святым. Вазьміце вы 70 нажоў, выражце 70 прутоў і выганяйце з маёй скаціны, рыжае шарсціны, чэмер, паралогі і патніцы, з касцей, з мажджэй, з жыл, з пажыл, з сярэдзіны, з доўгага віду. Пасылаю цябе на мхі, на балоты, на вогненныя рэкі, на шырокае поле. А там стаіць келля, а ў той келлі караваць цясовая, падушачка і пярына пуховая. Тамтабе, чэмер, паспацца, паляжацца іназаўсёды заставацца» (в. Навасёлкі, Быхаўскі раён, ад Зазыба М. А.).
    Дзень, калі хатнюю жывёлу (кароў) выганялі ў поле на пашу («запашвалі»), лічыўся ўнашых продкаўсвяточным. Гаспадары і гаспадыні апраналіся як мага чысцей, у самае лепшае. Гаварылі паміж сабою ласкава, не сварачыся, не згадваючы якуюнебудзь нячыстую сілу (чорта, нячысціка), злога звера (ваўка, сабаку), ліхога чалавека (чорнага варажбіта). Выганяючы жывёлу з хлява, абавязкова шапталі засцерагальныя замовы, якія былі ў запасе ў любога гаспадара ці гаспадыні.
    Спагадлівыя знахары
    239
    «Замова, калі першы раз выганялі скаціну»:
    «Вясна, выйшаўктабенаш статак, сёнпя мая кароўка будзетабе рада. Сустракаю пастуха з хлебам і соллю. А ты будзь да маёй кароўкіласкавы. ЯРабіне (мянушка каровы) дзверы адчыняю, калодкай падпіраю, дурныя зубы загаворваю. 3 лесу пнямі, з поля камянямі. Бабка Лукер'я, беражы маю карову жалезнымі прутамі і ў гарах, і ў барах, і ў далінах, і ўлугах. У чыстым полі светлая крыніца, ад той крыніцы возера вадзіцы. Там Рабіна цэлаелета вадуп'е. На, мая Рабіна, хлеба з'еш, а мне малака больш дасі і к лету цяля прынясеш. A вясной выганю цябе ў асаку, а ты раўняйся к рысаку. Бог у дапамогу!» (в. Баркі, Кіраўскі раён, ад Сініцы В. Р.).
    «Як гоняць першы раз скаціну ў поле»:
    «Жана Лілея, дачка Параскавея, сын Самсон, Самуіл, скоры ўгоднік, божы памочнік, прашуя цябе, упрашаю. Пасі маю скацінкузалацінку дзень nag сонцам, ноч nag месяцам, ад усіх звяроў: лесавых, балотных, махавых, лугавых, яраўцаўпадаліцаў. Вы ўсе, звяры, сабірайцеся ка мне, я вам замкну зубы жалезнымі замкамі, залатымі ключамі. Залатыя ключы ў мора занясу, у мора апушчу. Чур. Амінь» (в. Навасёлкі, Быхаўскі раён, ад Зазыба М. А.).
    Даволі часта ў вёсках запрашалі ў гэты дзень спагаддівых знахароў, каб яны прыйшлі і «пашапталі на кароў толькі ім вядомую наймацнейшую замову». Лічылася, што шэпт спрактыкаванага чалавека здольны адвярнуць ад статка любую бяду. «Першым разам, добрым часам, ранняю зарою, добраю парою. Зорызараніцы, божыя памашчніцы. Сама я прыступаю, Госпада Бога і Прачыстую Маць на помач прызываю. Выганяюяцябе, кароўка, на Юр'евурасу, на шаўковую траву, кабты травы наядалася, расы наспівалася. He прыходзіла з поля ўрочна, а прыходзіла малочная: з тоўстымі сырамі, з густымі смятанамі, з жоўтым маслам. Каб было малака на пярсці, смятаны на капыты. Ішоў чараўнік і чараўніца. Чараўніку гарачы камень за плечы, чараўніцы жменю солі ў вочы, каб не бачылімае чорнарабай каровы ніўдзень, ні ўночы. Ішоўсам ІсусХрыстос цераз старскі двор, з залатымі ключамі. Замыкаў паганым вачам, злым людзям зубы і губы. Закрываў вочы, каб не бачылі мае каровы ніўдзень, ніўночы» (в. Заброддзе, Жлобінскі раён, адГаўрыленкі М. С.).
    Знахар у такім выпадку ніколі не адмаўляў, бо адмова паўплывала б у далейшым на ягоны аўтарытэт сярод вяскоўцаў. Ён, наадварот, з радасцю пагаджаўся прыйсці і «выручыць», каб усё ўлюдзей было добра. Без блаславення знахара жывёлу не адпускалі на пашу,
    240
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
    пастух (пастухі) немеўправагнацьяеўполе. Толькі пасля магічных дзеянняў запрошанага знахара, пасля таго, як ён падаваў знак (даваў дазвол), кароў гналі з выгана на пашу.
    «Замова на карову»:
    «Першым разам, добрым часам, ранняю зарою, добраю парою. Зорызараніцы, божыя памачніцы. Сама я прыступаю, Гаспада Бога і Прачыстую Маць на помач прызываю. На вятры, на буяне, мяцёлка гуляла, з мора ваду набірала, кароўкурабку падмывала, у чыста поле адпраўляла. Ідзі, кароўка, у чыста поле, nag ракітавы кусточак, nag зялёны лісточак, па густу смятану, па жоўтае масла. На чорнымчорным камені сядзіць змей і змяя з змеянятамі. Рагамі раскапаў, ад мае кароўкі ўрага прагнаў. У нас Прачыста Божа Мацер у яе тры дочары: першая — Кацярына, другая — Марына, трэцяя — Марыя. Кацярына кароўку доіць, Марынаўкубкі налівае, Марыя смятанку засцілае. 3 Госпадам Богам, з яго наследніцай, з Мандрынай, зарамі ўспылілась, месяцам падвязалась, зігаю ўпраўляла, на звяздзе мой хлеб аб'язджала, іарданнаю вадою палівала, злога, бязбожнага чалавека не дапускала, жалезныя вароты ўстанаўляла, залатыя замкі замыкала. Ідзі, злы чалавек, бязбожны, тут табе не бываць, залатых замкоў не ламаць, жалезных варот не адчыняць, мае кароўкі не з'ядаць. А ідзі, злы чалавек, бязбожны, на горку асіну, парахню жаваць, маёй кароўцы карысць аддаваць, на места ўстанаўляць» (в. Заброддзе, Жлобінскі раён, ад Пазняк A. В.).