Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
У П. Шэйначытаем: «Напрыклад, пры лячэнні ад «сурокаў» маці распраналася да сарочкі і тры разы пераносіла грудное дзіця паміж сваім целам і сарочкай, пачынаючы ад падолу і каўняра. «Начніцы» часам лячылі так: налівалі ў гаршчок ваду з такога месца, адкуль яе ніхто не чэрпаў гады тры, даводзілі да кіпення, клалі туды нож, іголку, верацяно, накрывалі драўлянай міскай і ставілі гаршчок пад калыску, дзе ляжала дзіця, потым асцярожна пераварочвалі гаршчок. Калі вада хутка вылівалася ў міску, дзіця павінна было хутка вызваліцца ад «начніц». Нічога рацыянальнага не было і ў лячэнні «крыксаў», «сушчаў», «разачкі», «радзімца», «грызі напупе», «валасення», «вогніка» і інш. Відаць, больш рацыянальна лячылі «дзіцячую жаўтачку» і рабілі адвар з бессмяротнікаў, купалі ў ім дзіця і крыху адвару давалі яму выпіць»26.
Праўда, замовы гэтага плану маглі называцца і крыху паіншаму: «Падзіўкі», «Подзіўкі» і г.д., але сутнасць іх заключалася ўсё ў тым жа — пазбавіць дзяцей ад уздзеяння злых («завідушчых», зайздросных) вачэй. Абавязкова адзначым, што замовышэпты «ад падзіўкі» лічыліся надзвычай моцнымі і выконваць іх маглі, а дакладней, ведалі словы і маглі імі вылечваць толькі самыя моцныя спагадлівыя знахаркі і варажбіткі.
«Прыстрэк»:
«Первым разам, лепшым часам, Прыстрэчэ, добры чалавеча, ясен месяц, яснае сонца, ясныя зарніцы, усяму свету памашніца. Увесь свет асвятляюць, няхай таму памагаюць. Я словам, Бог з помашчу». Паўтарыць дзевяць разоў (в. Навасёлкі, Петрыкаўскі раён, ад Дубінай Н. П.).
«Вотначы»;
«Госпадзі, прыступі, памажы. У цесным лесе сядзіць баба, столікі пазасцілала, вотначы адагнала» (в. Навасёлкі, Петрыкаўскі раён, ад Дубінай Н. П.).
224
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯ J БЕЛАЯ МАГІЯ
«Падзіўкі»:
«Падзіўкі мужчынскія, жаночыя, дзявочыя, хлапечыя, ідзіце, падзіўкі, у мохавае балота, ідзіце туды, дзе сонца не грэе, дзе вецер не вее, дзе людзі не бываюць. Як кустом не кусціцца, так жа табе, божая, Кірылуболейневідаці». Паўтарыцьзамовутройчы (в. Навінкі, Калінкавіцкі раён, ад Кляшчовай В. А.).
«Падзіўкі мужчынскія, жаночыя, дзявочыя, хлапечыя, ідзіце, падзіўкі, умохавае балота, ідзіце туды, дзе сонца не грэе, дзе вецер не вее, дзе людзі не бываюць. Як кустом не кусціцца, так на небе божым (імя) болейневідаць». Паўтараецца тройчы (в. Буда, Акцябрскі раён, ад Касцюкевіч I. У.).
Як бачым, галоўную ролю ў магічным вылячэнні іграюць не сродкі народнай медыцыны, але звычаі, якія стваралі вакол хворага своеасаблівы калектыўны настрой, што дазваляў знахару з дапамогай грамадскай свядомасці ўплываць на стан хворага чалавека. Гэта, па сутнасці, сацыяаморфная спроба вырашэння адвечнай прыроднай праблемы: у якасці фантастычнай мэты выступае не вылячэнне канкрэтнага хворага, а задавальненне родавых і эмацыянальных міфалагічных запатрабаванняў.
Вядома, што патрыярхальныя людзі чакалі ад любога знахара неразгорнутага абаснавання саміх прычын хваробы і спосабаў яе паўнейшага вылячэння. Патрабавалася зусім іншае — аднаўленне, калі можна, дык самае падрабязнае, усіх дэталей карціны, якая вядома толькі па адным рэальным элеменце — прысутнасць хворага. Гэты элементтрэбадапоўніцьдацэласнага, завершанагавобраза — міфа, здольнага даць «задавальненнс выдумкай», і пазбавіцьусіх: і хворага, і ўсіх прысутных ад пакутлівага пачуцця неакрэсленасці, нявызначанасці і бяссілля. Адчай і страх павялічваліся асабліватады, калі хварэлігарэлі не дарослыя, а дзеці.
Разгледзім яшчэ адну групу замоў пры лячэнні дзяцей ад ліхаманкі, якая даволі часта падкідвалася ў малых, таму што ім даводзілася паўсюдна дапамагацьдарослым: знаходзіцца паддажджом, снегам, на марозе і ветры, разутымі і слаба апранутымі, бо даношвалася вопратка і абутак за старэйшымі.
М. Нікіфароўскі тлумачыў узнікненне ліхаманкі наступным чынам: «Увесну і ўвосень нельга спаць на заходзе сонца: тады найхутчэй у безабароннага чалавека заходзіць ліхаманка ці прыстае іншая ўнутраная хвароба. Часта здараецца, што, не паспеўшы па нейкай прычыне ўвайсці ў соннага, ліхаманка спяшаецца зрабіць гэта адразу пасля сну; прачнуўшыся, той выразна чуе, штояго завуцьпаімені,
Спагадлівыя знахары
225
хоць і не бачыць таго, хто кліча: гэта кліча ліхаманка. Як толькі чалавек адгукнуўся, ліхаманка завалодвае ім. Таму прадбачлівы чалавек не павінен адгукацца, не пераканаўшыся, што яго кліча не прывід, a сапраўдны чалавек»27. У П. Дземідовіча занатавана наступнае: «Адпрэчванне ліхаманкі. Раніцай, перадузыходам сонца хворы наліхаманку ідзе з яйкам на скрыжаванне і пакідае там яйка, стараючыся, каб ніхто пра гэта не здагадаўся. Пасля хворы спяшаецца дадому, баючыся азірнуцца назад, каб хвароба зноў да яго не прыстала. Некаторыя раяць пакідаць яйка не на скрыжаванні, а дзенебудзь у балоце «над азярынай». Пакінутага з гэтай мэтай яйка ніколі нельга браць, іначай да смельчака абавязкова прыстане ліхаманка; таму вясною, у сезон ліхаманкі, у вёсцы часта даводзіцца бачыць на скрыжаваннях яйкі»28. М. Нікіфароўскі сцвярджаўітакое: «Магутнымсродкам выратавання ад ліхаманкі і шматлікіх іншых хваробаў з'яўляецца перадача яе іншаму чалавеку. Хворы завязвае ў белую анучку ці ў недарагую хустку дванаццаць разнастайных ядомых рэчаў, падкладваючы туды сама якуюнебудзь манету. Пасля заходу сонца ён хутка кладзе вузельчык на «рубеж» (мяжу) і, прачытаўшы на каленях малітву, паспешліва вяртаецца дадому. Хто падыме і пакарыстаецца вузельчыкам, «той пярэймець і трасцу»29.
Таму няма нічога дзіўнага, што і ліхаманка нярэдка пагражала жыццю малых, прымушала іхніх бацькоў прыводзіць у свае хаціны «знаючых» знахараў, якія застаўлялі гэтую хваробу адступаць. Праўда, даволі часта і яны заставаліся бездапаможнымі.
Я. Ляцкі адзначаў: «Веснавыя ліхаманкі маюць некалькі назваў: трасца сонная, трасца гарачая, мокрая, чубастая, пякучая, ліхучая, жоўтачка. Восеньскія старыяліхаманкі, якія народ называе «сцюдзёнымі, вадзянымі, сінючымі», падпільноўваюць сваіх ахвяр і пры набліжэнні чалавека ператвараюцца ў пару, стараючыся залезці пад кажух ці світку. Пасля вяртання чалавека ў хату нябачны вораг пачынае дзейнічаць. Хворы шукае сабе месца цяплейшае і спакайнейшае — таму залазіць на печ, якую хатнія стараюцца мацней напаліць, каб выклікаць хворага «на люты», з якімі павінна, не выцерпеўшы вялікай гарачыні, выйсці і сама хвароба. Дзенідзе захаваўся звычай трымаць у гэты час у хаце кошку ці сабаку, каб хвароба, пакінуўшы чалавека, прыстала да жывёлы, якая ў сваю чаргу вызваліцца ад яе дзенебудзь у полі»30.
Вось якой паўставала ліхаманка ў замовах:
«Наперша вяснянка, другая мядзянка, а трэцяя лістападніца, чацьвёртая касцяніца, а пятая квактуха, а шастая начніца, а сёмая
8 3ак. 1962
226
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
смутніца! Адкаціся. Адваліся адгрудзей і ад бела цела, ад буйной галавы!
Ты дзеўкай не шляйся, на мяне не зазірайся. Яўхаце ляжу, на вугальгляджу. Як вуглю згарэць, так табе ў катле кіпець. Бяжы, не азірайся, назад не вяртайся. Ступай у пні, укалоды, угнілыя балоты. Там табе жыць, са мхоў ваду піць» (в. Хільчыцы, Жыткавіцкі раён, ад Марыніч Е. А.).
Але ж былі і своеасаблівыя парады пры лячэнні: «Ад ліхаманкі лекуюць: адварам з травы «пятроў крыж», якую збіраюць у маі; адварам з карэння травы «рабінаўкі»; у першую суботу ад пачатку хваробы пасцяць, прычым да ўсходу сонца ў гэты дзень абліваюцца вадою; адразаюць у хворага пасму валасоў, абразаюць пазногці і гэтым падкурваюць хворага; пякуць курынае яйка над полымем і кладуць яго ў свежую магільную яму, дзе яго і закопваюць; цалуюць якуюнебудзь здохлую жывёліну, у першую нядзелю ад пачатку хваробы ходзяць да абедні ў тры гумны і там пад ёўняй за кожным разам тройчы кукуюць пазязюльчынаму; бяруць плеўку ад яечнага шкарлупіння і абгортваюць ёю мезены палец на якойнебудзь руцэ; бяруць бялок з яйка чорнай курыцы, мяшаюць яго з соллю і з гарэлкай і выпіваюць; носяць у анучцы на грудзях змяіную галаву; такім жа чынам носяць чмяля; падкладаюць ката і ягоныя «шуляты» носяць на шыі, і п'юць конскую мачу, але калі пачынае ад яе ванітаваць, то можна толькі мыцца ёю»31.
Такія прымхлівыя дзеянні і ўчынкі абавязкова ўзмацнялі замовай:
«Стануя, раб божы (імя), благаславясь, і пайду, перахрысціўшыся, да сіняга мора. На сінім моры ляжыць белгаруч камень. На гэтым камені стаіць божы прастол, на гэтым прастоле сядзіць Прасвятая Маці, у белых ручаньках трымаючы белага лебедзя. Абрываеабшчыпвае ўлебедзя белае пяро. Як адскочыла, адпрыгнула белае пяро, адпрыгні, адскокні і ты, ліхаманка, ад гарачага цела, ад буйнай галавы» (в. Хальч, Веткаўскі раён, ад Самковай В. А.).
Часта згадвалі добрыя знахары і варажбіты і пра наступнае: «У пачатку ранішняга прыпадку хворы бяжыць на бліжэйшы могільнік і падае ніц на самую свежую і высокую магілу, дзе і застаецца нерухомы, пакуль прыпадак не скончыцца. Пасля гэтага хворы бярэ кашуляю крыху зямлі зпад грудзей, супраць сэрца, завязвае ніткаю і падымаецца на ногі. Ліхаманка не затрымаецца ў хворым, але ўсётакі ён павінен насіць на грудзях вузельчык з зямлёю, пакуль зусім не паправіцца, і ў гэты час не мяняць кашулі.
Спагадлівыя знахары
227
У час вячэрняга прыпадку той самы хворы як найхутчэй ідзе да царквы і тройчы аббягае вакол яе, потым кладзе на царкоўны ганак якуюнебудзь манету і ідзе дадому задам напярод. Папраўка будзе больш хуткая і поўная, калі хворы пазбег сустрэчаў і не азіраўся назад.
Калі прыпадак ліхаманкі будзе мучыцьхворагаўночы, ён садзіцца на качаргу і накіроўваецца на могільнік, дзе прытульваецца між дзвюх свежых магілаў. У гэты час хворы не трымае качаргу, a «ўшчымляіць» яе сабе між ног»32.
«Неўпрыкмет для хворага трэба павесіць яму на шыю забітую яшчарку. Калі ў час ці пасля прыпадку хворы з перапуду схопіць яшчарку і адкіне яе ўбок і яна, нікім не кранутая, высахне — ён назаўсёды вызваліцца ад ліхаманкі.
Той самы хворы павінен тры дні насіць пад пахаю загорнутагаў анучку жывога кажана і потым пад вечар выпусціць яго. Прыняўшы да сябе ліхаманку, кажан занясе яе далёка ад чалавека.
He менш карысна насіць на шыі загорнутага ў анучку і пакладзенага ў арэхавае шкарлупінне жукагнаевіка, паднятага на дарожнай каляіне, або павука, знятага з дрэва ля дарогі, або жывую жабу ў анучцы і скуру змяі пасля лінькі. На працягу ўсёй ліхаманкі трэба насіць на шыі старую жычку з чатырма вузламі; калі хвароба аслабне, усе гэтыя рэчы трэба кінуць у цякучую ваду»33.