Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
206
СІЛАІО СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
весці і з запісаў фальклору апошніх гадоў, зробленых намі ў асноўным на Гомельскім і Брэсцкім Палессі і, часткова, на Магілёўшчыне. «Смерць — ёсць смерць. Уцякай — не ўцякай, хавайся — не хавайся, а яна сваё абавязкова возьме, яна ў любым выпадку дагоніць. Круці не круці, а ўсё роўна давядзецца памерці — так казалі нашыя продкі, так і да нас давялосядайшло. Куды не захаваешся, там адшукае. Нездарма ж гавораць, што хоць ты ў пограб захавайся, і там паратунку не будзе. Усё на свеце можна падмануць, усіх чыста абвесці, акрамя самой смерці. Прыйдзе ў патрэбную хвіліну са сваёю іржаваю касою, і тады ўжо не ўратуешся» (УЗ. Ганц.); «У нас так і ішло ад старых да малых, што вучылі не баяцца смерці. Яна ўсімі ўспрымалася, як неабходнае і непазбежнае. Прыйшла твая наканаваная часіна, і ўсё на тым, збірайся ў апошні шлях. Збірайся, калі паспееш. Кожнаму чалавеку на небе свеціць свая зорка, а раз яна абрываецца, то і чалавек вымушаны памерці. Старыя людзі тыя ўвогуле, паміж сабою размаўляючы, з цікаўнасцю дапытваліся адзін у аднаго: куды ж гэта іхняя смерць падзелася? Яны надта крыўдавалі, калі гэтая самая смерць нечакананеспадзеўкі забірала ў магілу намнога маладзейшага. Тады атрымлівалася, што іхні лёс з імі вытварае нейкія «штучкі» (УЗ. Ст.); «Да смерці старыя людзі адносяцца падкрэслена зняважліва. На першы раз можна нават падумаць, што яны з яе здзекуюцца, нягледзячы на тое, што смерць усясільная. Верылі, раз смерць блізка падышла, то яна з сабою забярэ абавязкова. He адчэпіцца, не адступіцца. Хавацца ці ўцякаць кудынебудзь ад смерці бескарысна. Усё роўна дагоніць. Хіба ж аднодва пакаленні да нас спрабавалі абхітрыць яе, і нічога не атрымлівалася. Таму і ведалі ўсе цвёрда, што раз смерць прыйшла, то яна прыйшла за некім і без яго назад ні ў якім разе не вернецца» (УЗ. Пн.).
Магчыма, што выратаванне ад смерці — гэта і будзе ні што іншае, як вылячэнне хворага чалавека ад усёмагчымых хвароб. Знаходзячыся на мяжы смерці і жыцця, ён і заклікаў да сябе знахара, каб той пазбавіў яго ад смерці. Цікава адзначыць і тое, што ў акадэмічным выданні «Замовы» (Мінск, 1992, серыя БНТ) няма ніводнай замовы, якая б так і называлася «Ад смерці» ці ў нейкім іншым варыянце, але з гэтым жа самым значэннем. Значыцца, вылечваліся ад хвароб (ці імкнуліся вылечыцца), а не ад самой смерці, калі ўжо яна «прыйшла да чалавека». Намі зафіксавана некалькі замоў, якія носяць «гаворачыя» назвы: «Ад смерці», «Ад смерці з касой», «Ад непазбежнай смерці». Запісы зроблены ў апошнія гады (1997—1999) на тэрыторыі Магілёўшчыны.
Спагадлівыя знахары
207
«Першым разам, гасподнім часам, прашу Госпада Бога. Богздапамогай. У чыстым полі стаіць бяроза. Падтой бярозай стаіцьпаніўчэсана, прыбрана, ад Бога прыслана — самасмерць.Яктойпаніпадтой бярозай не стаяць, так у (імя) смерці не бываць. Жаночай, дзявоцкай, хлапецкай, мужчынскай. Дзявоцкую — nag вянец, жаноцкую — nag чапец, хлапечую — nag кепку, мужчынскую — nag шапку.
Другім разам, гасподнім часам, прашу Госпада Бога. Бог з дапамогай...
мяне (рабу божую) выручаць, а смерць замаўляць» (в. Лагодава, Быхаўскі раён, ад Гурскай Е. Ц.);
«Вадавадзіца, рачніцаісточніца, моцная царыца, чыстая, дзявіцакрасавіца. Быстрая, халодная крыніца прабегла з усходу і да захаду, скрозь вялікія горы і падолы, і рачныя берагі і беражочкі, шэрыя пясочкі. Прабегла і ўмывала белыя камяні і шэрыя карані. Умый жа і ўсялякі больгарачку, усялякуюхваробу і адымісмерцьсмярціцу. Угавор мой моцны, учынены шчыра і сумленна. Ва векі вякоў. Амінь» (в. Чарневічы, Быхаўскі раён, ад Клындыхавай С. Я.);
«Госпадзі Божа, благаславі, святая Маці Прачыстая, дапамажы іна помачы падбяжы, аднепазбежнай смерціўратуйдапамажы. Ішлі тры дзявіцы дарогаю, неслі платочак, утом платочку тры ўзялкі. У адным сухуталіха, аўдругом — прыпадак, утрэцім — сама смерць. Ах вы, красныя дзявіцы, вынімайце вы етага раба божага чалавека, гэтую боль з касцей і з машчэй, і з жыл, і з пажыл, і з буйной галавы і беражы гэтага маладца, ад гэтага гора, і ўкіньце вы ў сіняе мора і штоб яно век не вынырывала і яму не ўплывалане пагражала, ад смерці вернай яго ўратавала» (в. Барысавічы, Клімавіцкі раён, ад Бацвянковай A. Л.);
«Госпадзі наш, благаславіў дзень добры, садзержы ты, Госпадзі, неба і зямлю, садзержы ты дзедзькулебедзьку. Старой дзедзькалебедзька, стаіш ты адной нагой на небе, а другой — на зямлі. Адзін вецер круцяшчый, другой — муцяшчый, а трэцій — паляшчый. Старый дзедзькалебедзька, унімай ты смерць з буйнай галавы, з ясных вачэй, з рыбейнай касці, з буйнага нутра, з быстрай ляганькі і селязёнькі і з рацівага сэрца, і з борзых nor. Iз крутых капытоў, згарачай крыві пілі, на кашэ шылі. Кланяюся святой Божай Мацеры, штобы яна той расы ад вас выпівала, пеленой выцірала, жоўтым пяском засыпала, штобы ў таго ж чалавека і смерці не было. Амінь» (в. Лядзешня, Клімавіцкі раён, ад Сляпцовай В. А.);
«Госпаду Богу памаліося, Госпада Бога папрашуся, ад смерці чалавека ўгаварываць. Угаворваю, умаўляю, з сініхжыл, з румянага цела
208
СІЛАІО СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
выганяю. Зорызараніцы, божыя памашчніцы. Памагалі Богу, памажыце і мне. ЕхаўБогтрыма коньмі. Адным сінім, другім белым, трэцім красным. ПрыязджаекПцічырацэ, к сінямумору. Натым сінімморы кажух, утымкажухубелказпалёнымгуляе. Сукуўжывае. Годзетабе, белка, з палёнымгуляць, сукуужывацв. Памажы рабу божаму ад смерці пазбягаць. Ідзі ты, смерцв, на цёмныя лугі, на ніцыя лозы, там табе сталы пазасціланы, кубачкі паналіваны. Там табе піці і гуляці і раскошумаці, і болей тут смерці не бываці. Калі ты не паслухаеш, прыедзе к табе АрхайлоМіхайло з празурнаю трубою, з яснаю свячою. Празурную трубою атрубае, яснаю свячою жжыгае, залатым крастом пабівае, з цябе паганы дух выганяе. Ён у мяне душа свянцоная, хрышчоная. А ты душа не хрышчоная, не свянцоная, у сярэдзіне не жыві, цела не палі, косці не ламі, згінь смерць на векі вякоў. Амінь» (в. Зелянковічы, Глускі раён, ад Малаковіч М. Ш.);
«Госпадзі, ты маліся на небе, мы, людзі, на зямлі. Як засеяны мак цяжка з зямлі падняць, дык так цяжка ад смерці і раба божага (імя) ўратаваць. Як памершыя ног не ўзнімаюць, дыктак бы і смерць на раба божага не ішла. Святы Мікола Угоднік, выратуй раба божага у вадзе, у агні і на зямлі. Амінь» (в. Чыгірынка, Кіраўскі раён, ад Шпакоўскай М. А.).
Хоць вышэйпрыведзеныя замовы і носяць адзіную назву — «Ад смерці», але ў іх гаворка ўсё ж вядзецца пра хваробы, найперш, ад якіх магла наступіць немінучая смерць, і таму да знахара звярталіся з адзінай просьбай — выратуй чалавека, нярэдка пры гэтым абавязкова ўдакладнялася, што на цябе, маўляў, адзіная надзеяспадзяванне, болей прасіць ужо проста няма ў каго.
Цяпер разгледзім найбольш часта сустракаемыя хваробы, якія вылечваліся спагаддівымі знахарамі. Відаць, не памылімся, калі пачнём гэты аналіз з дзіцячых хвароб. Менавіта малыя даволі часта хварэлі, а дзіцячая смяротнасць была празмерна высокай. He мелі магчымасці іхнія бацькі ўдзяляць многа ўвагі сваім нашчадкам. Пачнём — ад пачатку, ад нараджэння.
Да парадзіхі клікалі знахаркупавітуху, якая ў такіх выпадках была адзінай памочніцай. Бабка гэтая ведала шмат замоў, якія былі накіраваны на захаванне плоду і на шчаслівыя роды. «ІшоўГасподзь із небеса, згубіўкліоч із пояса. Прачыстая Мацер Божая ішла, ключы найшла. Госпадзі, вярніцесь, вашы ключы найшліся. Залатыя замкі, адмыкайцеся, царскія варотачкі, адчыняйцеся. Усе жылкі, распінайцеся. Дзве душы разлучайцеся і младзенца на новы свет выпускайце» (в. Мормаль, Жлобінскі раён, адЧумаковай Г. I.).
Спагадлівыя знахары
209
Перад родамі парадзісе даваліся і спецыяльныя парады, асабліва пры цяжкіх родах. Некаторыя з гэтых парад былі рацыянальнымі, заснаванымі на вопыце народнай медыцыны. Так, парадзіха павіннапіцьадварз сухогачарнобылю, кабузмацніцьпатугі... Аднакіснавалі і такія, што грунтаваліся на прымхах. Як, напрыклад, «Для выкліку патугі мужу «радзішкі» лажыцца каля парога хаты з унутранага боку, а праз яго «радзішка» пераступае дзевяць разоў». Як апошні сродак выкліку родаў лічылася раскрыццё царскіх варот у царкве. Верылі, што гэты дапаможа адчыніць «вароты мацярынскага лона». Бабкапавітуха развязвала ўсе вузлы на адзенні «радзішкі», расшпільвала каўнер яе сарочкі, расплятала косы і інш. Больш таго, усе дзяўчаты сям'і таксама распляталі косы, каб садзейнічаць родам. I бабка шаптала замову:
«Первым разам, добрым часам, стань, Гасподзь, мне на помач. Ехаў Ісус Хрыстос зnag нябёс, із залатымі ключамі, із залатымі шнурамі. Калоды раскаціўшы, тыны расчыніўшы, замкі размыкаўшы, ад рабы божай (імя) младзенца на свет выпускаўшы. Разлучы, Гасподзь, галаву з галавой, сэрца з сэрцам, рукі з рукамі, цела з цельцам, косці з касцямі, ногі з нагамі. Разлучы, Госпадзі, младзенца із шчырага сэрца. Амінь» (в. Палянінавічы, Быхаўскі раён, ад Самусевай М. Я.).
Або восьтакая замова: «Госпаду Богупамалюся, святой Прачыстай пакланюся, іўсім айцам прападобным, вялікім угоднікам. Прыййіла пара, парасла трава, замкі паадмыкайцеся, форткі паадчыняйцеся: ты, дзяўчыначка, ты, моладзец — выйдзі вон. Богзпомаччу, ая з духом» (г. Гомель, ад Аляксеевай Е. Л.).
Вымаўлялі замовы і тады, калі першы раз бачылі сваё нованароджанае дзіця. Бясспрэчна, кожная маці хацела яму самага найлепшага, але далёка не кожная магла самастойна, зза абяссільвання, прашаптаць словы замовы. Таму і тут нехта з родных ці блізкіх людзей прасіў добрую знахарку ці варажбіта прыйсці і пашаптаць таямнічыя словы над немаўлём. Такія замовы даволі рэдка сустракаемыя: «На сінім морьі ляжаў бельі камень, на тым камяні стаяў прастол, за тым прастолам сядзела тры дзевы. Адна хусцінку вышывала, другая — кнігу чытала, трэцяя немаўляці лёс назначала. Здаровы, вясёлы, запавечны. Соль у мора, а немаўля ўгору. Соль у мора раставаць, а немаўля штодзень прыбываць» (УЗ. в. Скалін, Касцюковіцкі раён, ад Захаранкі Н. I.).
Прыкметы і звычаі, якія адносіліся да перыяду ад нараджэння дзіцяці да яго хрышчэння, адлюстроўвалі заклапочанасць сялян аб
210
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
здароўі і шчаслівым лёсе нованароджанага. Паводле адной з такіх прыкмет, нованароджаны будзе доўга жыць, калі моцна закрычыць адразу пасля з'яўлення на свет. Спакойнае ж дзіця пражыве нядоўга. Згодна з другой прыкметай, якая ўвайшла ў прыказку, шчаслівым на ўсё жыццё будзе тое дзіця, што нарадзілася «ў сарочцы». Будучы лёс дзіцяці вызначаліў залежнасці аддня нараджэння: лічылася, што ў панядзелак нараджаюцца гультаі і нядбальцы, у аўторак — працавітыя; у сераду — напалавінугультаі, напалавінупрацавітыя; у чацвер — тыя, хто не дажывае да старасці; у пятніцу — горкія п'яніцы; у суботу — больш шчаслівыя і ўдачлівыя, чым ва ўсе папярэднія дні; у нядзелю — тыя, хто выклікае да сябе зайздрасць. На лёс дзіцяці ўплываў нават месяц нараджэння. Напрыклад, паводле прыкмет, дзіця, якое нараджаецца ў маі, доўга не жыве, толькі мучыцца («маецца») на свеце. У будучым — гэта бяздольнікі, якім у цяжар іх асабістае жыццё.