Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Тады стараста менскі пастанавіў не прымаць довадаў Слаўскага, бо ён зрывае рокі. Пацвердзіў дэкрэт копны аб пакаранні, падпісаны двума вознымі, і загадаў праз два тыдні паставіць ведзьмака згодна артыкула IX з раздзела XIV да пакарання на трэцяй капе, а калі Слаўскі не зробіць гэтага — злавіць асуджанага ў любым месцы і пакараць.
Невядома, чым скончылася справа, але, мабыць, смяротным зыходам для Славіковіча.
У наступнай гісторыі ўсё завяршылася больш прадказальна, і смертазабойства не адбылося. У сакавіку 1638 года на загад пана Івана Сечкі ў вёсцы Балотчына сабралася вялікая капа. Зяць Сечкі пан Дуліч паведаміў, што ягоная цешча, калі чалядніца падала ёй кашу, знайшла ў ежы жабіну скуру. Калі дапыталі дзеўкучалядніцу, тая расказала, быццам скуру ёй дала Насцюха Кушнерка, служанка пана Марціна Богуша, і загадала зварыць у панінай кашы. Потым дзеўка збегла ад старое пані.
На капе пан Дуліч запытаўся, ці пацярпеўхто ад Насцюхі. Толькі адзін падданы пана сказаў, што жонка ў яго памерла, а суседзі казалі: ці не зза Насцюхі? Другі селянін паведаміў, што ў яго жонка захварэла пасля таго, як узяла кросны ў Кушнеркі, але ўжо здарова. Капа хацела вызваліць Насцюху ад віны, але пан Дуліч аблаяў і зганьбаваў увесь сход і паручыцеляў, не даў падсудную Богушу на парукі і адправіў яе ў Слуцк. Няшчасная жанчына тры тыдні цярпела ў турме холад і голад, але потым пан Богуш, відаць, не пазбаўлены міласэрнасці чалавек, усё ж вызваліў сваю служанку за парукаю знаёмага шляхціца.
190
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯ1БЕЛАЯ МАГІЯ
У 1666 годзе наадным з гарадскіх судоў разбіралася справа «крывапускі чараўніцы» Віржуковай. Сведкамі і самой вінаватай было даведзена, што яна перад святым Янам, «прыйшоўшы ноччу да імення і двара пана Канапінскага... і там вепра вынеўшы з хлява на падвор'е, ваўком абярнуўшысязаелаі... вантробаўшматнапасвіску закапала, каб яно быдлу не прыдалося. Таксама другое ночы цяліцу рочную на падвор'і заела нежывую, а цэлую пакінула. Трэцяе ночы жарабца ў стайні задушыла...».
Выпадкі, калі паны адмаўляліся ставіць перад судом сваіх падданых, падазроных у чарадзействе, і нават хавалі іх, здараліся нярэдка. Напрыклад, у рэляцыі, датаванай 31 траўня 1670 года, Рыгор Ласкоўскі, генераляго каралеўскае вялікасці ваяводства Берасцейскага, пацвердзіў, што ў гэты дзень ён быў запрошаны на разгляд справы панам Эпімахам Бухавецкім у маёнтак ягонае маці Астрамеч. Там Бухавецкі расказаў, што ягоны родны брат Філон памёр зза чараў ерэтычкі Мархвіны Харчыхі, падданай сына і нявесткі Эпімаха. У той жа дзень пры сходзе грамады на мяжы Астрамеча пан Эпімах з няўтольнаю журбой патрабаваў выдаць бязбожную бабу на допыт, каб яна прызнала сваю віну. Шмат людзей пры гэтым апавядала, што тая Харчыха здавён займаецца чарамі. Але гаспадар не выдаў яе. Тады Эпімах пры пасрэдніцтве генерала патрабаваў распачаць судовы працэс.
Выяўленыя судовыя акты падаюць, што ў 1679 годзе зямянін Лідскага павета Аляксандр Юндзіл скардзіўся на сям'ю Баўтрамея Бернуця. Маўляў, жонка Баўтрамея, калі каровы пана Аляксандра выганяліся на выпас, «след быдлячы забраўшы, до хусткі завезала». На другі дзень праз тое «карова шэрсцю рыжая пачала малака не даваці... па полю крылечы бегала». Апроч таго, пані Юндзілава знайшла ў двары Баўтрамея «маленькі кгарнушак, ухустцы завезаны, з якімісь зеллямі, ахусткаўжаруцэлая, не гарэла».
Таго ж лета нейкая Настасся з віленскага шпіталю Святой Тройцы смяротна зачаравала маладую пані Хрысціну Сішчанскую. Моцна сціснуўшы ёй руку, яна прамовіла: «Прыйшла ж ты да мяне на здраду, памятай, што ад гэтага часу болей хадзіці не будзеш! Чакай на сябе такога ліха, якога ад нараджэння не ведала!» Праз тры дні пані Сішчанская злягла. У яе пачалося «вялікае баленне сэрца».
Падобная сітуацыя адбылася ў лістападзе 1682 года, калі пан Ян Ласкоўскі не паставіў на трэцюю, апошнюю капу свайго падданага Міхалку Кучмука, якога судзілі па пратэстацыі лоўчага гарадзенскага Анджэя Пухальскага. Абвінавачванне, аднак, прад'яўлялася занад
Смерць чорных варажбітоў
191
та неканкрэтнае: быццам Міхалка здзяйсняў чарадзейства, але невядома на каго. Незадаволены беспакаранасцю «небяспечнага для дзяржавы ведзьмака», уніклівы лоўчы звярнуўся за дапамогаю да генерала ваяводства Берасцейскага Габрыэля Астрамецкага. Той не паленаваўся асабіста з двума шляхціцамі з'ездзіць у маёнтак Ласкоўскага і застаў пры панскім двары злашчаснага Міхалку. Прадстаўнікі ўлады сказалі пану і пані, каб яны працягвалі трымацьу сябе абвінавачанага да выраку па суду. Тыя згадзіліся.
Здаралася, што разам з мудрагелістымі штучкамі ведзьмакі не грэбавалі заняцца і простай крымінальшчынай. 25 чэрвеня 1684 года ў вёсцы Навашычы сабраўся копны суд па справе пра чарадзейства і крадзеж сена ва ўладаннях пана Анджэя Букрабы, скарбніка Наваградскага. Ноччу скасілі ў яго сена і скруцілі жыта на сялянскім полі. Букраба паскардзіўся капе, што кожны год, калі ён ад'язджае на службу, у яго крадуць сена і збожжа, а чарамі робяць шкоду «коням, быдлу, ураджаю і халопам». Маючы падазрэнні, што яму строяцьпадкопы суседГабрыэльВішнеўскі зжонкаю, пан Анджэйпрад'явіў ім іск на 1500 злотых. Да яго далучыліся і пан Пётра Вішнеўскі, які паведаміў, што ў яго таксама зачаравалі жыта і ён мае на падазрэнні Уршулу Кандратаву Тышкоўку, на якую скардзіўся некалі і яе гаспадар Г. Вішнеўскі. Быццам яна яму грачыху зялёную зжала і на полі паклала і пахвалялася, што можа зрабіцца нябачнай. Ад Г. Вішнеўскага патрабавалі ставіць Уршулу на другую капу. Але падчас яе сходу пан Габрыэль напаў на ўдзельнікаў з сваімі людзьмі, узброенымі абухамі і шаблямі, зневажаў брата свайго Пятра Вішнеўскага, быццам ён сам злодзей і чарадзей, і адмовіўся выдаць абвінавачануюнакару, «хаця б дзесяць коп збіраў БукрабаІ».
Нават пасля смерці сварлівага суседа не давалі чараўнікі спакою беднаму пану Букрабу. Наадварот, дапякалі яму зусім нязносна, так што праз 15 гадоў ён мусіў падаць копны дэкрэт у пінскі гродскі суд. Пан Анджэй скардзіўся на бязбожных людзей, якія за падтрымкаю новага суседа Францішка Дубавецкага веры нехрысціянскай (?) узнавілі даўнія свае сатанінскія ўмельствы. Далей ідзе даволі цікавы пералік злачынстваў на пагібель букрабаўскаму маёнтку. Ведзьмакі год за годам у пачатку кожнага месяца закручваюць жыта на полі, у дом напушчаюць чарамі розныя жахі. Коней папсавалі так, што яны ў той жа дзень ашалелі, а паслязаўтра падкінулі пад парог у хустцы зелле, карэнне, пясок і пад уязныя вароты — пялюшкі ад хворага дзіцяці. Ад гэтай заразы адны ў двары памерлі, а іншыя хворыя, і Пан Бог ведае, ці будуць увогуле жывыя.
192
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
Самыя вядомыя і страшныя ведзьмакі — Кірыла Адамовіч і сын яго Хведар. Пра іх сяляне расказваюць наогул дзівосы. Кірыла, напрыклад, каб ачуняць, вывеў на могілкі ў самую поўнач кабылу, якая там жа ўпала і здохла. А лякарства рабіў з гарэлкі, якую працадзіў праз перавернуты млынавы камень. Сын Хведар нават перасягае бацьку ў чарадзейскіх здольнасцях. На кірмашы ў мястэчку Янава музыка так замовіў дуду, што яна перастала граць, і бядак слёзна прасіў яго расчараваць інструмент. Жорны ў яго самі сабой перакульваюцца і мелюць без чалавечае дапамогі. Верылі нават у такое!
А ёсць яшчэ Палашка Сейгінава, якая збірае расу на святога Юр'я па палях. А потым адбірае ў кароў малако. Зайшла паганая баба ў сялянскі двор, які належыць пану Букрабу, выдаіла карову — і тая пачала кожны дзень бегаць да гаспадыні ад свайго цяляці, мычала, згубіла малако, а каштавала ж нямала — 30 злотых.
Тры хлопы пана Анджэя падрабязна расказалі, што, маўляў, вышэйназваныя ведзьмакі, а таксама Грышка Штопут — усе падданыя пана Дубавецкага — чаруюць, «каб згубіць нашых паноў». Чарадзействамі ж зжылі са свету белага братоў Габрыэля і Пятра Вішнеўскіх. Гэта чула і сама пані Вішнеўская, цяпер Дубавецкая, але нікога не пакарала. Угаварылі чараўнікі сваіх гаспадароў, каб не чынілі справяддівасць. Як ні ўпрошвалі людзі выдаць вінаватых для спалення і прысягалі, што яны прынеслі шкоду на 2000 злотых, — усё марна.
Пінскі гродзкі суд разглядзеў скаргу пана Анджэя Букрабы і прыгаварыў вышэйпералічаных чараўнікоў да мукі катаўскае, а Грышку Штопука — да прысягі.
Канешне, зараз немагчыма выявіць, што на самой справе рабілася напрыканцы XVII стагоддзя ў Навашычах і навакольных вёсках, але які займальны сюжэт для дэтэктыўнай аповесці даюць гэтыя актавыя запісы! На працягу менш чым 15 гадоўу магілу сыходзяць незразумела ад чаго абодва браты — шляхціцы Вішнеўскія, па меншай меры адзін з іх, Габрыэль, мяркуючы па ягоным зухвалым наездзе на капу, быў, мабыць, чалавекам нестарым і даволі бадзёрым. Яго жонкай і маёнткам авалодаў Ф. Дубавецкі, які спавядае нейкае незразумелае веравызнанне. 3 гэтае пары ў маёнтках суседзяў узнаўляюцца і множацца разнастайныя злачынствы, а ўсе чыста людзі шэпчуцца пра ведзьмароў...
Прыведзеныя прыклады сведчаць пра тое, што на копных судах чараўнікам ставілі ў віну заняткі прымітыўнай вясковай магіяй («чарамі»). Амаль у кожнай мясцовасці заўсёды знаходзіліся людзі з рэ
Смерць чорных варажбітоў
193
путацыяй ведзьмароў — гэта маглі быць тыя ж самыя знахары і знахаркі, варажбіты, чараўнікі. Шматасуджаных за чары ставілі на капу за абгаворы, паклёпы непрыяцеляўі зайздроснікаў. Але здаралася і так, што ім даводзілася пакутваць і зза сваіх памылковых веравызнанняў, цемрашальства, дрэнных намераў, упэўненасці ў тое, што могуць валодаць жыццямі іншых людзей. На гэтых працэсах абвінавачаныя «доброволне» прызнавалі, відаць, усё, што ім прыпісвалася.
Як паказваюць матэрыялы судовых актаў, у першыя сто гадоў змагання з чарадзействам спальваліся галоўным чынам знаўцы народнай медыцыны — простыя людзі, якія валодалі таемнай сілай вылячэння. У якасці галоўнага абвінавачвання тут фігуравалі чары з дапамогаю «зелля», шкода здароўю. А вось з сярэдзіны XVII стагоддзя злачынствы чараўнікоў рабіліся больш разнастайнымі і цяжкімі. Іх пачалі асуджаць за непасрэдную сувязь з д'яблам. У 1731 годзе, напрыклад, Казімер Шымковіч на допыце прызнаўся, што ён быў «праўдзівым чараўніком, навучаным ад бацькі й маткі сваёй», і што ён «ачараваў Юрага Герыка сына, на імя Баўтрамея, на сухоты, які памёр ужо». Сястра ж ягоная Барбара сказала суддзям, што яна «лёды рабіла для агародаў, агні пускала ў воблакі для затрымання дажджу разам з маткай». Шмат хто сам сцвярджаў, што лётаў «на спатканне з д'яблам». Паслятакое «шчырасці» дарога вялатолькі на вогнішча...