Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Для забеспячэння шчасця і багацця ў далейшым жыцці дзіцяці існавалі і выконвалісятаксама пэўныя звычаі і абрады. Так, у начоўкі, дзе абмывалі дзіця, бацька кідаў сярэбраныя манеты, каб нованароджаны ў будучым быў багаты і радаваўся жыццю. Аднак на дзіця імкнуліся як мага менш траціцца, асабліва на адзенне. М. Я. Нікіфароўскі прыводзіць адпаведную прыказку: «Што п'яны з'еў, а малы знасіў — усё роўна». Таму на пялёнкі ірвалі старую бялізну. Тут трэба адзначыць, што выкарыстанне старога адзення, бялізны мела магічную засцерагальную ролю.
Каб дзіця хутчэй пачало гаварыць, пабочная жанчына, якая толькі што даведалася ўхаце аб яго нараджэнні, нікому не гаворачы ні слова, хапае лыжку і есць якуюнебудзь страву, што трапіцца пад руку, або кавалак хлеба і маўчком выходзіць з хаты.
Вялікае значэнне надавалася падбору кума і кумы — хросных бацькі і маці. Асабліва цанілася «божыя кумы» — выпадковыя людзі, якіх сустракалі на ростанях. Ахвотна ішлі ў кумы дзяўчаты, асабліва да дзіцяці, народжанага без шлюбу. Існавала павер'е, што такая дзяўчына хутка выйдзе замуж. Клапаціліся аб працавітасці, будучым умельстве і майстэрстве дзіцяці. Для гэтага ў парозе хаты з унутранага боку клалі сякеру, пілу, долата, кнігу і іншыя прадметы, якія кумы павінны былі пераступіць пры выхадзе. На думку сялян, калі дзіця вырасце, будзе добра валодаць гэтымі прадметамі.
Нарадзілася дзіця ў сям'і, і бацькі, адпаведна, глядзелі на яго ды марылі пра шчаслівую долю для нашчадка, каб яго абмінулі ўсёмаг
Спагадлівыя знахары
211
чымыя бядоты і ліхоцці, якія ім самім сустракаліся на жыццёвым шляху. Учытваешся ў няхітрыя словы замоўшэптаў і здзіўляешся, як жа цвёрда верыў наш продак слову, як быў перакананы ў тым, што яно абавязкова дапаможа, падтрымае, асабліва калі ўсё рабіць так, як гэта раілападказвала бабкапавітуха.
«А дай, Божа, той дзяціне ўсякую долю ўзяці: і хлебавую, і салявую, трэцюю — здаравейную. Каб наша ягодка ды вялікая расла, і шчаслівая была» (в. Хальч, Веткаўскі раён, ад Космыкавай П. П.); «Вадой абліць і сказаць: «Цар марскі і цар дзіўны, дай вады на жывот, на здароўе раба божага, на чысціню яго, на прыгажосць яго. Калі я (знахарка. — A. Н.) рэчы свае не дагаварыла ці калі рэчы перагаварыла, няхай мае рэчы будуць моцнымі і крэпкімі. Адныне і давеку. Амінь». Трэба паліваць вадою, безымянным пальцам павадзіць па жывоціку тры разы па кругу сонца і саму замову вымаўляць да трох разоў» (в. Пакалюбічы, Гомельскі раён, ад Рудовай Н. Н.).
Ці вось такі цікавы прыклад: «Прашу я Госпада Бога, Святое Маткі, Прачыстачкі, Святога Бога. Прыступіце, памажыце хрышчонаму, мальчонаму дзіцяці здароўечка даці. Святая Матка Прачыста гасподняга Божа пасцелвку пасцілае і сон насылае, усё ліхое адварачае. А ты, дзіця, дочка мая, у кучачку сажымайся, Ісусу Хрысту пакланяйся, а я анэлетку свайму. Анэлетка твая стаіць каля цябе і ручачкі растаўляе, і ўсёліхое адварачае»3.
Бацькі імкнуліся дабіцца мірнага жыцця паміж сваімі дзецьмі. Каб дзеці ўдалейшым не дзяліліся, маці непрыкметна давала ім з'есці ўякойнебудзь страве іх жа пупавіны, якія захоўваліся для гэтай мэты з дня нараджэння. He надта прывабны і гігіенічны звычай, але выкліканы ён тым, што нярэдка у сям'і ўзнікала варожасць паміж дарослымі дзецьмі, якой садзейнічала панаванне прыватнай уласнасці.
Для ашукання злых сіл, якія, па перакананні простага народа, шкодзілі чалавеку, у сям'і, дзе паміралі дзеці, нованароджанага «прадавалі» сябру, рабілі так, каб дзіця нібы лічылася чужым, хоць на справе яно працягвала жыць у сваёй хаце і сям'і.
Пастаянная цяжкая, непасільная праца вымагала ўлюдзей і своеасаблівых адносін да дзяцей. Hi матулі, ні бацьку не было магчымасці пасядзець з імі, пазабаўляць, пакалыхаць. Пасля напружанага дня неабходна было адпачыць, набрацца сілы, а немаўля, калі яно дрэнна спала ноччу, крычала ад перэляку, даводзіла да знясільвання найперш гаспадыню, бо менавіта на ёй сыходзіліся абавязкі аб доглядзе, назіранні за дзіцём. Тут ужо прасілі ў спагадлівай варажбіткі, кабяна «дала малому крэпкі сон, кабяно шчыра спала». Замовы, якія
212
СІЛАЮ СА OBA. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
прачулая знахарка пераказвалаперадавала адчайнай ад стомы гаспадыні, былі самыя розныя.
«Першым разам, божым часам, Госпаду Богу памалюся, Святому Хрысту пакланюся. Добры вечар, курыкурапаткі, чорныя, рабыя, касматыя, лахматыя. Нясіце на лясы, на балоты, на крутыя горы, на ніцыялозы. Лапкамі разграбіце, сон нашаму дзіцяці знайдзіце» (в. Мормаль, Жлобінскі раён, ад Іваньковай Н. С.).
«Добры вечар, куркірабушкі, чарнушкі, бялушкі. Мілыя сястрычкі, вазьміці дзіцяцевы начнічкі, паўночныя, начныя, паўдзённыя, дзённыя. 3 касцей, з машчэй. Мой дух, маё слова, Гасподняя дапамога» (в. Мормаль, Жлобінскі раён, ад Гусевай Л. С.).
«Крыжам хрышчуся, на крыжы спаць кладуся. Ангелы па баксіх, Божая маці ў галавах. Берагуць, ахоўваюць душу маю» (в. Жукаўка, Хоцімскі раён, ад Нямкевіч Р. Д.).
«Лажуся спаць, даю Богу знаць. Крыж у галавах, крыж у нагах. Ангелочкі мае, беражыце мяне. Што Богдасць вам, тое імне» (в. Лагодава, Быхаўскі раён, ад Гурскай Е. Ц.).
«На сіянскай гарэ стаіць дуб. На тым дубу 12 какатоў, на тых какатах 12 вараноў. Самі яны чорныя, вочы іх чорныя, дзюбкі іх чорныя, кохці іх чорныя, крыллі іх чорныя. Вачамі яны выглядалі, дзюбкамі яны выклявалі, кохцямі яны выдзіралі, крыллямі яны вымяталі, Івану спакойны сон засыпалі. Ціхенька, лягенька спаць жадалі» (в. Навасёлкі, Быхаўскі раён, ад Зазыба М. А.).
«Добры вечар, куркірабушкі, чарнушкібялушкі, мілыя сястрычкі. Вазьміце дзіцевы начнічкі, палудзённыя, дзённыя з касцей з машчэй. Мой дух, маё слова, гасподняя помач» (в. Жукаўка, Хоцімскі раён, ад Ісаевай I. М.).
Верылі, што дзіця магло крычаць, плакаць па начах ад таго, што наягонехтадрэнна паглядзеў. Гэта, мабыць, самая вялікая падгрупа замоў, якая ў большасці сваёй так і называлася: «Ад крыксаў», «Ад плаксаў», «Ад крыксаўплаксаўдзіцяці» іг.д.
«Первым разам, добрым часам, зорачкамамачка, вячэрняя зарніца, пасватаемся з табою, пабратаемся. Ёсць у цябе сыночакДанііл, аўмяне раб божы (імя). Вазьміце крыксы, плаксы, варыксы, суроцы, калючыя, балючыя, нясіце на сухі мох, на калючыя грушы, яблыні, прыткніце за сінія воды, дзе пціца не лятае, скот не ходзіць, дзеўкі не спяваюць, там спаліце іх і попел па ветру разнясіце. Ад гэтага часочка не сама сабою, а гадавыя празнічкі са мною. Госпаду Богу памалюся, Мацеры Гасподняй пакланюся. Яне сваімхукам, гасподнім духам, прылюбі, Госпадзі, духмой і помач дай. Хто цяберадзіў, той і
Спагадлівыя знахары
213
адхадзіў. Будзь здароў (імя). Пасля «Отча наш» яшчэ прачытаць. Амінь» (г. Магілёў, ад Горавай М. М.).
М. Я. Нікіфароўскі пісаў: «У тых цяжкіх выпадках, калі знямоглае дзіця набліжаецца да смерці і калі яно змагаецца з ёю, маці знімае «вярхоўку» ляснога мурашніку, гатуе адвар і купаеўімдзіця тры дні запар. Пасля апошняга купання маці наведвае парушаны мурашнік. Калі той папраўлены і мае ранейшы выгляд, на папраўкудзіцяці ёсць надзея; калі ж мурашнік застаўся разбураны, дзіця непазбежна хутка памрэ.
У тым самым выпадку ўжываюць і другі сродак. На грудзі безнадзейнахворамудзіцяцільюць «драбінкуалею». Каліалей неўбіраецца ў цела, дзіця «замрэць»; калі ж ён хутка ўбярэцца, пакінуўшы толькі вільготы след, — дзіця ачуняе і доўга пражыве4.
Далей ён жа зазначаў: «Крыксы» — няспынны і беспрычынны крык дзіцяці, які даводзіць яго да таго, што яно «накрычыць пуп» альбо «кілу». Заўважана, што ў «крыксах» дзіця шмат есць і ў той жа час худнее і неўзабаве даходзіць да «сушчоў». Пры першым паяўленні «крыксаў», карыстаючыся адсутнасцю сямейнікаў, маці кладзе спавітае дзіця ў кубел, які знаходзіцца не ў хацс, і замыкае яго. Пасля гэтага яна тройчы выбягае на вуліцу, сплёўвае кожны раз і пазірае, ці не ідзе хто з таго ці другога боку? Калі ўсе тры разы яна нікога не ўбачыла, дзіця хутка паправіцца; калі ж яна хоць на момант убачыла праезджага ці прахожага, і «крыксы» неўзабаве пяройдуць у «сушчы», якія звычайна вылечваюцца з цяжкасцю.
Калі стала зразумелым, што дзіця ў «сушчах», маці нясе яго пасля заходу сонца да першага за вёскаю крыжа, кладзе ля падножжа і тройчы гаворыць:
Крыжу мілосціў!
Дай цела на косці!
А не дасі цела на косці — Прымі да сваёй мілосці!
Самыя блізкія сваякі не павінны ведаць, куды і навошта хадзіла маці з дзіцём. Сваю адсутнасць яна звычайна прыкрывае неабходнасцю пазычыць штонебудзь у суседзяў; пад гэтай пазыкай маці разумее пазыку ў крыжа цела на косці. Гэтыя дзеянні завяршаюцца выздараўленнем або смерцю.
Хворага на «супічы» трэба выкупаць у вадзе, падсоленай трыма «нюшкамі» чацвярговай солі, а памыі выліць на маладое дрэва, якое
214
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
бліжэй за іншыя да хаты: «сушчы» пяройдуць на дрэва, і яно ссохне. Калі ж дрэва ўцалее, тады трэба чакаць дзіцячай смерці.
Карысна купаць дзіця і ў лузе, куды дабаўлена крыху простай солі. Купаць трэба дванаццаць разоў і ў час купання паіць хворага тою вадою ад купання столькі, колькі ён зможа выпіць5.
У народзе раілі і іншае: «Трэба ўзяць акрайчык жытняга хлеба, завярнуць із соллю ў белую анучку, перавязаць чырвонай ніткай, тады ўзяць дзяцёнку вузельчыкам етым галоўку пагладзіць ды пад печку падкінуць. А тады тры разы пад печку пакланіцца не ксцясь і казаць:
\. Крыксы, крыксы, даруюявамхлебамсоллю, белай рубашачкай, краснымпаясочкам, даруйцемайго дзіцяці добрым здароўемды сном.
2. Сонца залес, крыксы — налес, а дзіцяцю — спаць.
3. Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Куркіматрункі, ці спіце вы з ім? Няхай жа і раб божы (імя) спіць.
4. Першым разам, добрым часам, Госпаду Богу памолімся, Прасвятой Багародзіцы паклонімся. Стань ты, Госпадзі, на помач. Выгаварываю крьіксыплаксы, дзянныя, палудзянныя, начныя, палуночныя, уражныя, прыгаворныя, сустрэчныя, вадзяныя, прыдумныя і прыгодныя, жаноцкія, дзявоцкія, рабяцкія, хлапецкія. Куры крычаць, курыкрычаць, атабе, раббожы (імя), вяляцьспаць, маўчаць» (в. Буда, Горацкі раён, ад Канавалай В. I.).
М. Я. Нікіфароўскі зазначаў: «Калі нельга вызначыць, на што дзіця хворае — ад суроцаў, пярэпалаху, начніцаў, крыксаў, — бацькі робяць наступнае. Сеюць попел у «латку» (місачку), якую ставяць на слупе ля ростанькаў так, каб на яе падала месячнае святло, а вецер свабодна мог бы выносіць усё, што ў ёй насыпана. Калі праз тры дні вецер развее попел, дзіця вызваліцца ад невядомай хваробы; калі ж пры гэтым попел знесены ветрам у адзін бок, то хвароба пярэйдзе на аднагодка, які знаходзіцца ў тым баку. Каб такога не здарылася, бацькі прыносяць ваду ў прамежку ад заходу да ўсходу, купаюць у ёй сваё выратаванае дзіця і гэтай вадою заліваюць рассеяны попел.