• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Дзеці ў сям'і падрасталі, з імі бацькі звязвалі свае надзеіспадзяванні, на іх разлічвалі ў будучым і, вядома ж, хацелася, каб і іхнія, новыя ўжо сем'і былі шчаслівыя, не ведалі на сваім шляху таго, што давялося перанесці старэйшым. Таму і маліліся, таму і шапталі магічныя словы старадаўніх замоў, каб пазбегчы нейкіх непрыемнасцей, цяжкасцей і, што самае страшнае, смерці родных і блізкіх. Такія замовы можна характарызаваць як абагульняючыя, таму што іх маглі вымаўляць у любой сям'і, і індывідуальнанепаўторныя, паколькі большасць з іх сустракаецца вельмі рэдка. Нават спрактыкаваная знахарка можа іх не ведаць, а калі і ведае (ведала), дык перадавала найбольш блізкім людзям (сваім прамым нашчадкам), а не ўсім па парадку. Кожная маці ці бацька жадалі, каб ім найменей зайздросцілі, бо зайздрасцьлюдская, цвёрда верылі яны, адбірае дабрабыту іхняй сям'і.
    «Ад завісці»;
    «Святым макам пасыпаю нячыстую сілу, з двара і дому свайго выганяю. Прыклад прыкладаецца, замкі замыкаюцца ў моры і ў рэкі кідаюцца, ніяк ключа не дастаць, так к (імя) двару, дому і тавару ў
    228
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    хляве нічога не прыстаць. Госпадзі Божа, памажы, нячыстую сілу адусюль згані». Тры разы чытаць і макам накрыж у хаце, у двары, у хляве пасыпаць (в. Зелянковічы, Глускі раён, ад Булкі А. П.).
    «Сустракаю (імя) зхлебам, соллю іпаскай. Благаславі, Госпадзі, і будзьздушой іпаскай. Гасподніе моцные тваеўносы, адпусціце (імя) галаву, сэрца, рукі, ногі. Прашу, Божая Маці, апраўдаць. Кладу прынаду, каб (імя) зайздрасць ад яго знайшлі ў карыце, ухляве. Дымдымочак, ляціна (імя) дварочак, дзе застаўся малады слядочак. А я пайЗУЎГУРУ' набяру жоўтага пяску і пасыплю на след ворагу» (г. Камянец, Брэсцкая вобласць, адТрафімовіч Н. I.).
    Каб жылося спакойна, без зайздрасці з чужога боку, трэба было абавязкова ведаць некалькі (у крайнім выпадку, хаця б адну) замову. Таму і не дзіўна, што спагадлівая знахарка і навучала шчырых людзей агульнай засцерагальнай замове.
    «Для таго, каб добра было ў хаце»:
    «Айцецнябесны, Уладыка, ГасподзьБог, Спасіцельнаш. Сахрані раба божага (імя), сахрані нас, грэшных, сахрані маю сям'ю, адгані аднас нячыстую сілу, пазбаў нас адлукавага, не ўвядзі нас у спакусу, вольную цінявольную, даруйнам цяжкія грахі, пазбаў нас адхвароб, ад усялякіх напасцей па міласці тваёй. Ад ламіны, ад скаціны, ад звера бягучага, ад гада паўзучага, ад чалавека злючага, пазбаў па міласці сваёй. Амінь» (в. Сваротва, Баранавіцкі раён, ад Семянчук Г. Ю.).
    Імкнуліся засцерагчы родную хаціну ад усёмагчымага нагаворнага («нашэптнага», «напушчанага») зла, бо хапала і таго, якое так і перла, само па сабе з жыцця, з працоўных будняў, практычна з любой жыццёвай сітуацыі, якая магла завяршыцца непрадказальна. Тут ужо гаманілі пра зло, пра ворагаў, пра «няпрошаных гасцей» і г.д.
    «Малітва ад усіх зол»:
    «Амгел божы, святы, мой храніцель! Дадзены ты мне з неба ў ахраненіе. Прашу цябе, упрашаю ўсердна. Ты мяне сягоння ўразумі і захавай ад усялякага зла, навучы мяне добраму і накіруй на шлях выратавання, каб ніхто не зайздросціў, каб ніхто мяне не падсцерагаў». Паўтарыцьтры разы (в. Сваротва, Баранавіцкі раён, ад Семянчук Г. Ю.).
    Некаторыя вуснапаэтычныя творы прама ўказвалі на тое, што накіраваны яны супраць ворага (ворагаў), злых людзей, а іншыя больш абыходліва тлумачылі, ад каго засцерагаліся гаспадары хаціны, у якой вымаўляліся перадаваемыя з пакалення ў пакаленне магічныя словы.
    Спагадлівыя знахары
    229
    «Замова ад ворагаў»:
    «Прасвятая Багародзіца, Боская Маці, памілуй, сахрані раба божага (імя). Месяцам падпаяшуся, сонцам аграджуся, па небе пахаджу, усіх анёлаўархангелаў папрашу:
    — Вы, анёлыархангелы, усіх святых папрасіце. Амінь» (в. Барок, Асіповіцкі раён, ад Касынавай П. А.).
    «Ад злога чалавека»:
    «Госпаду Богу памалюся, Мацеры Прачыстай Гасподняй пакланюся. Першым разам, гасподнім часам. Ішло тры хмаркі. Адна — дажджавая, другая — грамавая, а трэцяя — ветраная. Дажджавую дождж размывае, грамавую гром разбівае, ветраную вецер раздувае. Хто на рабу божую (імя) злобу мае, хай таму вочы на лоб павыпірае» (в. Грабаўка, Гомельскі раён, ад Міхнавец A. I.).
    Бясспрэчна адно, якім бы ты ні быў — старым ці малым, але ўсе баяліся болю, які мог з'явіцца зусім нечакана, ад любой хваробы, ад нейкага ўдарузвіху, раны ці яшчэ чагонебудзь. Спагаддівая бабкаваражбітка навучала тых, хто да яе звяртаўся, як пазбавіцца ад любога болю, каб ён не надакучаў, дазваляў працаваць і адпачываць.
    «Ад болю»:
    «Памаліося Госпаду Богу і Духу Святому, Мацеры Гасподняй, усім кветачкамгадавым празнічкам. Заразараніца, вячэрняяпамачніца, памагі, Госпадзі! Ішоў Ісус Хрыстос па сіняму мору, нёс пясочку ў прыполе, сеяўпа ўсямумору. Калі таго пясочку не падабраць, у рабы божай (і^я) болю не бываць, ні маладзіком, ні сходам, ні поўным месяцам» (в. Доўск, Рагачоўскі раён, ад Нясярчук К. С.).
    Або ў аналагічных выпадках звярталіся да абагульняючай замовы. «Замова ад розных захворванняў»: Чытаць пры навалунні, сплёўваць тры разы праз левае плячо:
    «Месяц, месяц малады, у цябе рогзалаты. У моры ты купаўся, ды не спалохаўся. Адам і Ева першыя жыхары на зямлі. У вас што балела? Нічога. Дай Бог Гасподзь, каб умяне, рабы божай (імя), таксама нічога не балела.
    Святому Духу пакланюся. Дай Бог здароўя і шчасця. Амінь» (в. Гарадзец, Рагачоўскі раён, ад Васільевай В. К.).
    Як ні быў чалавек працы прывязаны да зямлі, да сваёй малой радзімы, тым не меней здаралася, што яму трэба было пакідаць свае родныя мясціны на нейкі час. У такіх выпадках спрактыкаваныя людзі раілі звяртацца за дапамогай да замоў, якія прыведзены намі ніжэй.
    230
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    «Надарогу»:
    «Заступніца Усердна, благаславі мне шлях, куды бяне ішла. Але ты са мною заўсёды будзь. У агні і на прасторы, ты ўсюды са мною будзь. На сон мой спакойны ангела мне прынясі, каб ён мне так дапамог, як ты мне ў дарозе дапамагаеш» (в. Гарадзішча, Камянецкі раён, ад Салавей Л. Я.).
    «Благаславенне ў дарогу». Чытаць, выходзячы з дому:
    «Прашу смуткуючую Маці Божую: аградзі маё дзіця сваёй сіняй парчой, залатою рызаю, у лесе драмучым, у полі ляжачым, у моры плывучым, адгада паўзучага, ад звера прыгучага, ад чалавека злючага. А я, маці свайго сына, бласлаўляю, у вялікую дарогу адпраўляю, жадаю вярнуцца жывым і здаровым. Прашу Ісуса Хрыста і смуткуючую Божую Маці. Амінь» (в. Сваротва, Баранавіцкі раён, адСемянчук Г. Ю.).
    Мала што магло здарыцца з чалавекам усё ў той жа дарозе, не зважаючы на тое, блізкай ці далёкай яна яму была, па сваёй ахвоце ці пад прымусам накіраваўся ў яе чалавек.
    « Замова на самаабарону ад бяды ». Кідаць у агонь часнок і прыгаворваць:
    «Няхай. уберажэ ад суроку, уберажэ адхваробы, ад пакуты, ад злачынства, несправядлівасці. Адкуль бяда ішла, туды і вярніся, а з намі, шчасце, застаніся» (в. Гарадзец, Рагачоўскі раён, ад Васільевай В. К.).
    He хацелася нешта, з такой цяжкасцю вырашчанае, узгадаванае, траціць задарма, за так, губляць ці перадаваць занадта танна. Таму нашы продкі і нашэптвалі, едучы на базар ці на кірмаш.
    «Замова, калі вязуць на базар тавар». Пашаптаць на лыжку з мёдам:
    «Як пчолы, якія рояцца ды злятаюцца, дык бы к тым тарговым людзям купцы схадзіліся».
    Памыцца трошкі мёдам. Сплёўваць праз левае плячо. Чытаць тры разы (в. Гарадзец, Рагачоўскі раён, ад Васільевай В. К.).
    Бацькі гадавалі сваіх дзяцей, аберагалі іх у маленстве, юнацтве, прасілі дапамогі ў спагадлівых знахароў на розныя выпадкі жыцця, каб усё ішло належным чынам, каб «жылося і пілося, елася і хацелася». Час ляцеўнепрыкметна, дзеці падрасталі, і неўзабаве ім ужо трэбабыло «шукацьсабе пару», «ісцідашлюбу». Згэтай немалаважнай падзеяй у жыцці любога чалавека звязана вялікая колькасць замоў («прысушак» і «адсушак»), калі хлопец ці дзяўчына хацелі да сябе «прысушыць» — кахаць, бо падабаліся абраннік ці абранніца і, наадварот, «адсушыць» ад некага ці ад сябе, бо, адпаведна, не падабаў
    Спагадлівыя знахары
    231
    ся такі ход падзей ці той, хто не адыходзіў, амаль прымушаў на сабе жаніцца ці браць замуж.
    «Мужская прысушка»:
    «Устану я раненька, умыюся бяленька, выйду за новыя вароты, за точаныя дзверы, глянуна сіняе мора. Там плыве бочкадубоўка, на ёй гарыць 12 агнёў, а ў бочцы 12 чартоў. Вы, сябры мае! Адбіце рабу божую (імя) ад хлеба, ад солі, ад кіслых шчэй, а павярніце яе к рабу божаму (імя). Загаварыце рабе божай зубы, губы, рукі, ногі, рацівае сэрца, буйную галаву, русы волас наўсягды. Амінь.
    На морыакіяне стаіць дуб, на тым дубе сядзяць 12 чартоў і 12 палучартоў. Яны не ядзяць, не гуляюць, рабу божую (імя) змушаюць і к добраму молайцу (імя) прыглашаюць» (в. Рэчкі, Талачынскі раён, ад Шэміт Г. М.).
    У Дэмбавецкага чытаем: «Можна дастаць кручок, якім здабываецца каханне любога чалавека, калі зачапіць тым кручком за адзежыну. Вілачкі маюць адваротнае ўздзеянне. Дзеля ўсяго гэтага трэба злавіць кажана, апоўначы закапаць яго жывога ў мурашнік і пайсці адтуль не азіраючыся, як мага хутчэй — іначай, пачуўшы крык мышы, абавязкова аглохнеш на цэлае жыццё, а азірнуўшыся раз, вечна будзеш павернуты тварам назад. Адыходзіць трэба як найхутчэй, не зважаючы ні на крык, ні на рогат, ні на якія спакусы чарцей, якія ў гэты час праследуюць чалавека. Назаўтра заместа мышы ў мурашніку застануцца толькі дзве костачкі — кручок, які завецца сярод простых людзей «любістаю», і вілачкі»34.
    А. Багдановіч нібы працягваўудакладняў гэтую думку: «Ёсць некалькі прываротных сродкаў, «любізнікаў», але самым дзейсным з іх лічацца дзве костачкі кажана — вілкі і кручок. Здабываць іх рэкамендуецца так: трэба пасадзіць кажана ў новы гаршчок, завязаць яго новым кавалкам палатна і закапаць уночы ў мурашнік. Вяртаючыся дамоў, нельга азірацца назад і трэба заткнуць вушы, каб не чуць піску кажана. Праз тры тыдні трэба вынуць гаршчок з мурашніка. Мурашкі з'ядуць усяго кажана, пакінуўшы толькі дзве чароўныя костачкі: кручок і вілкі. Каб прываражыць кагонебудзь, варта толькі неўпрыкмет пацягнуць таго чалавека да сябе кручком: ён будзе так да вас хіліцца, што не адвяжашся без дапамогі вілак; а калі надакучыць — варта толькі адштурхнуць яго вілкамі, і ўвесь любоўны пыл як рукой здыме»35.