Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
— Днём гэта было ці ўжо ў прыцемках?
— Пад вечар, але яшчэ свяціла сонца.
— Ацяперпрыгадай, маладзічка, ці гаварыў ён табе штонебудзь, нібы апраўдваючыся, што гэтым вось займаецца?
— Гаварыў нешта, але не прыпомню дакладна...
— Пастарайся.
— Казаў, што...
— Ну?
— Здаецца, казаў, што ракаўлавіць збіраецца...
— Вось яно што.
— Так.
— А цяпер прыгадайце, ці хварэла жывёла ваша ў мінулым годзе, недзе адразу, прыкладна, пасля таго здарэння?
— Анягож, — адразу запэўнілі вяскоўцы.
— Хварэла?
— He ўся, праўда.
— Аў каго?
— He, дзеду, так атрымалася, што авечкі амаль ва ўсіх павыдахлі.
— Вось бачыце.
— Значыцца, — абурана загуў натоўп, — гэта ён усё падладзіў?! — Так, людцы.
Смерць чорных варажбітоў
199
— Адзежён сам?
— Сапраўды.
— Няма.
— Паглядзіце, а яго, аказваецца, тут і ўвогуле сёння не было.
— А чаго ён тут рабіць будзе?
— Так.
— А ці ў яго жывая жывёла?
— Хто ж яго ведае.
Але тут узвіўся нечый голас:
— Жывая! Я бачыў, як ён учора сваіх кароў заганяў!
— Сам, значыцца, заганяў?
— Тое, што бачыў, тое і гавару.
— Вядома ж, што сам, бо і пасвіўжа адзін. У астатніх жа жывёла ці павыдахла, ці не ўстае на ногі.
Тут дзед устаў і ўжо павёў справу далей даволі ўпэўнена:
— Шукайце таго злыдня, толькі асцерагайцеся рабіць гэта ў адзіночку.
— Чаму?
— Таму што ў яго вельмі моцная сіла. Я ўжо гэта адчуваю.
— А як жа нам далей дзейнічаць?
— Тут вам трэба зрабіць вось што.
— Ну.
— Лавіце яго і адвучвайце. Толькі старайцеся, каб ён надта нікога не бачыў.
— 3за вугла?
— Калі атрымаецца, то і так можна.
— Ажывёла?
— Сапраўды, што з нашай жывёлай будзе?
— На вялікі жаль, людцы, сваю жывёлу вы на гэты раз не выратуеце.
Загаласілі жанчыны, асабліва тыя, у якіх жывёла яшчэ была жывая, і таму зараз яны пачулі канчатковы прысуд.
— Злавіце, аддупцуйце добра і загадайце, каб адмовіў усё чыста, што паспеў зачараваць.
— Вунь яно іпто.
— А потым, што потым?
— Нічога.
— Забіваць яго ці не?
— Мала вам грахоў перад Усявышнім?
— Ды...
200
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
— Я ж сказаў, вам самае галоўнае, каб ён адмовіў усё. А жыццё ягонае для вас нічога не каштуе.
— Зразумела.
Так стары падвучыў людзей і пайшоў сабе дамоў. Вяскоўцы ж выканалі ягоную параду. Падлавілі таго ведзьмара, і, што самае дзіўнае, ён зноў трымаў у руках аблупленую жабу. Відаць, збіраўся зрабіць нешта злое яшчэ. Як узяліся яго біць, то ўжо стрымлівалі найбольш хвацкіх, каб не забілі. Прымусілі ад усяго адмовіць, а потым выгналі злыдня прэч за ваколіцу вёскі. Болей не было такіх страшных хвароб ды пошасцей у паселішчы. Так вось і выратаваліся» (УЗ. Драг.).
I апошняе, на чым хацелася б засяродзіць увагу ў асвятленні гэтагапытання, — унашыдні, каліўсё прымхлівае, намоўнае назаўсёды засталося ўтаўшчыні мінулых гадоў, у вёсках, тым не меней, працягваюць верыць (і патрадыцыі, і па простым супадзенні ўдзеяннях ці ўтым, як склаліся абставіны) у сілу менавіта «чорных» вачэй, падкрэсліваючы, што іменна гэтыя замоўныя (або нядобразычлівыя) сілы прыносяць усёмагчымыя непрыемнасці. Да іх маглі прыпісваць і хваробу людзей (асабліва дзяцей), і захворванні (буйства, шаленства, падзеж) жывёлы, і нейкія калецтвы ці нават простае нешанцаванне ў нейкай справе. Але трэба адзначыць, што на гэты раз уяўных ведзьмароў не білі, не калечылі (паўторымся, назаўсёды адышоў той час), тым болей не аддавалі пад суд, бо не існуе ў сучасным заканадаўчым праве артыкулаў, якія б прадугледжвалі пакаранне за чараўніцтва. Наадварот, імкнуліся быццам бы перавыхоўваць тых, каго падазравалі ў непажаданым уздзеянні іхніх вачэй. Можна прывесці шмат прыкладаў на ўсе выпадкі жыцця, калі напрамую вынік (тое, што ў рэшце рэшт атрымалася) звязвалі з пэўным чалавекам, якому, калі не ў адкрытую, то за вочы абавязкова маглі неаднаразова сцвердзіць: «Каб табе вочы павылазілі!» Безумоўна, нярэдка такія выслоўі значна ўзмацняліся за кошт лаянкі. Але ў пераважнай большасці выпадкаў з нібыта вінаватымі паступалі паіншаму. У якасці прыкладаў прывядзём запісы апошніх гадоў, зробленыя на гэтую тэму ў маёй роднай вёсцы Чухава, што на Піншчыне:
«У Адама, сынок, вочы вельмі і вельмі паганыя. Дастаткова яму выйсці сустракаць кароў, то нічыя адразу, акрамя ягонай, дамоў не пойдзе. Саб'юццаўкучу, будуць стаяць, калаціцца, рыкаць, калоцьнявечыць адна другую, а да двара так і не даклічашся. Мала гэтага, калі і ў двор загоніш, то ў хлеў ні ў якім разе карова не пойдзе. Выдаіць яе будзе самым сапраўдным горам. Трэба быць вельмі асця
Смерць чорных варажбітоў
201
рожнай, каб карова не кінулася на гаспадыню ды не пакалечыла. Так працягваецца дні трычатыры, а потым жывёліна паціху пачынае супакойвацца».
«Калі Іван сабе кабылку купіў, то яны зУладзімірам добрапасварыліся. Калі б людзі не разнялі, дык Іван бы добра надаваў у карак.
— А за што так?
— Іван гной вывозіўу агарод.
— Ага.
— А Уладзімір зза вугла выглядваў.
— Так.
— He паспеў назаддадварадаехаць, як кабылка панесла. Добра, што навокал агароджа была. Вочы Уладзіміравы завідушчыя. Пасля гэтага Іван запрасіў яго да сябе нібыта выпіць. Той, нічога не падазраючы, пайшоў. Выпілі добра, а потым гаспадар як трэсне госцю ў вуха ды як закрычыць:
— Ідзі, адмаўляй кабылку!
АУладзімір паспрабаваў было яшчэ і біццалезці, каб здачы даць. Счапіліся, то, каб людзі не разнялі, дык доўга б паміж сабою ваявалі. Уладзіміру яшчэ нейкім кіем ад другога суседа перапала, бо ён таго кулаком штурхнуў. Але з таго разу яны на сваіх конях нават у поле разам не ездзяць. Вось да чаго зайздрослівыя вочы нават па суседству даводзяць. На ўсё жыццё маглі пасварыцца» (УЗ.).
Такім чынам, можна канстатаваць наступнае, што на працягу развіцця грамадства адносіны да злых варажбітоў (ведзьмароў) змяняліся ў бок гуманнасці, ашчады да любога з людзей. На канкрэтных прыкладах мы паспрабавалі прасачыць, як гэта адбывалася паводле хранікальных дакументаў і вуснапаэтычных сведчанняў. Сапраўды, за доўгую гісторыю нашы продкі прайшлі ўсё: смертазабойства і калецтва ведзьмароў, прымусовае адмаўленне чараўнікоў ад сваёй варажбы, прымушэнне іх стаць на сумленны шлях у далейшым жыцці.
Людзі намнога часцей звярталіся за дапамогай, за падтрымкай ці нават за своеасаблівым «прагнозам» развіцця сямейных і гаспадарчых спраў на будучае да спагадлівых знахароў і варажбітоў. Іх ведалі не толькі суседзі ці аднавяскоўцы, але, асабліва наймацнейшых, і далёка за межамі паселішча. У свой час П. Шэйн слушна падкрэсліваў: «Але зусім іншай павагай і пашанай (маецца на ўвазе ў параўнанні са злымі чараўнікамі. —A. Н.) карыстаюцца варажбіты і варажбіткі, якія абралі сваёй спецыяльнасцю вылячэнне хвароб і разбурэнне сілы чараўніцтва іншых. Такія людзі хоць і карыстаюцца нашэптваннямі і іншымі таямнічымі прыёмамі, але яны ведаюць і даволі рацыянальныя сродкі вылячэння хвароб: упраўляюць вывіхі, робяць перавязкі пры пераломе касцей, выраўноўваюць выкрыўленні пазваночніка ў маленькіх дзяцей і інш. Трэба сказаць, што ў Беларусі больш сустракаецца знахарак, чым знахароў, і варажбітак, чым варажбітоў»’.
Усё гэтае вылячэнне адбывалася (здзяйснялася, праходзіла) па прынцыпе прынясення людзям дабра, радасці. Менавіта гэтым тлумачылі самі знахары і варажбіты тое, што валодаюць пасапраўднаму моцнай гаючай сілай. «Мой нябожчыкдзядуля, які быў добрым знахаром, пра яго і сёння людзі ўспамінаюць з цеплынёю ды ласкаю, заўсёды казаў, што чым болей ты зробіш іншым дабра і на добрае, то і табе гэта ўсё потым аддасца, прыпомніцца. Нікога за сваё жыццё не пракляў, ні на каго голас не ўзвысіў, слова дрэннага не сказаў, не тое каб пасварыцца ці пабіцца. Яму і ў галаву ніколі такое не прыходзіла, ён і падумаць нават пра такос не мог. Хто не прыйдзе з якой просьбаю, то не адмаўляў. А людзі ж розныя бываюць. Даволі часта некаторыя з іх замест слоўпадзякі за папярэднія справы дзеда гаварылі яму (ці за яго спіною) і нешта злое, нядобразычлівае, тым не меней стары ім гэтага нс прыгадваў. Дапамагаў і ўсё. Платы ніякай не браў. Калі ўжо стаў жыць самадзін, то яму людзі прыносілі, хто малака, хто кавалак хлеба, а хто якое яйка. Тут ужо не адмаўляўся. Калі памёр, то лічы, што тры вёскі прыйшлі на ягонае пахаванне, хоць сканаў не маладзён які, а старымстары чалавек. Хто не падыходзіў, то бачыў, што ляжаў дзед з усмешкай у дамавіне. Зла нікому
Спагадлівыя знахары
205
не пакінуў, наадварот, атрымалася, што чалавек пражыў, творачы астатнім адно дабро, бо ягоны талент знаходзіўся на службе ў людзей» (УЗ. Ст.); «Дабро, учыненае людзям, назадвяртаетаксамадабро. Наадварот, той, хто будзе рабіць зло, нешта нядобрае, чорнае, то і выкліча на сябе, адпаведна, гэткую ж рэакцыю. Доўга не пражыве, хваробаі пошасці ніколі не мінуцьніяго самога, ні ягонай сям'і. Спагадлівых знахараўу нас было найболей, а злых — зусім мала. Я такіх і не ўпомню. Затое добрага аднаго запомніла на ўсё жыццё, бо ён, менавіта ён, вярнуў да жыцця маю дачку, калі яна была зусім яшчэ маленькай. Стары дзядулька, да яго мянс накіравала мая маці. Так і сказала, што калі гэты чалавек не выручыць, дык болей можнатолькі на лёс спадзявацца. Двое сутак нс адыходзіў знахар ад маёй малой. Сядзеў ля яе і ўсё нешта шаптаўпрамаўляў ды даваў піць з лыжкі нейкі ўзвар. Нікога з родных не падпускаў, казаў, каб не сапсавалі. I на самой справе паправілася дачушка. Загугукала і стала прасіць есці. Знахар жа як адыходзіў, то прамовіў, нібы яе павучаючы, а нібы і да ўсіх, хто ўхаце жыў, звяртаючыся, што раз станеш рабіць добра, то і добра табе будзе. Так на ўсё жыццё са мною ягоныя словы і засталіся» (УЗ. Івац.).
Спагадлівыя знахары браліся вылечваць ад усіх хвароб, якія толькі ўзнікалі (падкідваліся) сярод людзей. Гэта адбывалася з той простай прычыны, што акрамя іх лекаваць не было каму.
На першым месцы тут будзе выратаванне ад смерці. Іменна выратаванне ад смерці, і нішто іншае. Кожны чалавек, адпаведна, імкнуўся працягнуць свой век (жыццёвы шлях). Рабілася гэта парознаму: звярталіся да Бога, Боскай Маці, Багародзіцы, святых, апосталаў, да знахара з адзінай просьбай — вылечыць ад непазбежнай смерці. Нельга забывацца і пра тое, што, паводле шматлікіх сведчанняў, нашыя продкі ніколі не баяліся смерці, бо лічылі яе ўсюдыпранікальнай і ўсёпаражальнай. Як ты ад яе ні хавайся, як ты ні ўхіляйся, а яна ўсё роўна цябе знойдзе. П. Шэйн адзначаў з гэтай нагоды: «Да смерці нашы сяляне адносяцца абыякава. Калі хтонебудзь захварэе, муж ці жонка, няхай сабе і маладых гадоў, то сусед, суседка ці хтонебудзь з родных, убачыўшы хворага, абавязкова скажа: «А што ж ты Янка (ці Пятрок, ці Ганка) паміраць хочаш?» На гэта хворы ці хворая звычайна адказваюць у такім плане: «Адсмерці нідзе не захавасшся: хоць пад зямны лёд захавайся, то яна цябе і там знойдзе, і ад яе нічым не абаронішся, ды і не адкупішся. Каралі якія багатыя, маглі б цэлае каралеўства аддаць, ды і то не могуць адкупіцца, а нам жа бедным няма рады, якадяеадкупіцца»2. Тоежсамае можнапры