Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Неабходна падкрэсліць сам факт «пастаяннасці», «нязменнасці» знахарства, г.зн., што на працягу шматвяковай гісторыі чалавецтва мала што змянілася ў спосабах, манерах, прынцыпах вылячэння і наслання хвароб. Далёкі прашчур карыстаўся тым самым рытуальнамагічным наборам, што і сучасны нам знахар. Хіба ж у нечым змяніліся ўзаемасувязі паміж замовамі («шэптамі») і знахарскімі прыёмамі? Яны як былі таямнічанепарушнымі, так і засталіся. I пра гэталішні раз нагадвае абавязковая ўмова пры выкананні «замоўнага слова» — калі толькі нешта зменіш, то замова не
Як паводзілі сябе знахары
255
будзе мець сапраўднай сілы; мала гэтага, такое непажаданае змяненне, наадварот, магло прынесці яшчэ куды большае ўскладненне хваробы, а даволі часта — і саму смерць, як справядлівае пакаранне за тое, што парушылі традыцыйнае, якое спрадвеку лічылася непарушным.
Шматлікія хваробы ўвасабляюцца ў вобразах разнастайных міфічных істот, якіх нават цяжка ўявіць, настолькі «безаблічныя» іхнія характарыстыкі ў вуснапаэтычнай спадчыне беларусаў. Ад гэтых міфічных істот стараліся схавацца, іх імкнуліся прагнаць прэч, прымусіць уцякаць, як мага далей, «на куцыя лозы, на гнілыя балоты, на зялёныя імхі, на густыя лясы». Адным словам, аддаліць туды, дзе ніколі не жылі людзі, дзе было «пустое месца», а значыцца, там хвароба ні з каго не магла наздзекавацца. У народных замовах фігуруюць імёнымянушкі, то сямі, a то дванаццаці сясцёр«ліхаманак». Няма чаму здзіўляцца, бо і адна і другаялічбы былі ў нашых продкаў магічнымі. Лічылася, што ўжо адно толькі іх згадванне абавязкова дапаможа вылечыцца ці пазбегнуць, «нейтралізаваць» хваробу. Імёнымянушкі ліхаманкі — гэта не простае пералічэнне першых жа трапіўшых на язык імён, а асноўныя сімптомы, якія спадарожнічаюць гэтай хваробе: Трасуха, Знабуха, Жаўтуха, Ламуха і інш.
Як жа паводзілі сябе знахары падчас шаптаннявымаўлення замовы, здзяйснення магічнага абраду над хворым чалавекам, жывёлаю ці ў працэсе пазбаўлення ўплыву ўсемагчымых нячыстых сіл на гаспадарчыя будынкі, на палеткі, ураджай і г.д.? Гэты бок народнага лекавання, знахарства, варажбы спецыяльна ўвогуле не разглядаўся ў нашай навуковай літаратуры. Зафіксаваны толькі выпадковыя эпізоды ці занатавана тое, якздзяйсняўсвой «шэпт» знахар, але пры гэтым не рабілася ніякай спробы даследаваць паводзіны знахара. Аўтары зафіксаваных вуснапаэтычных твораў нават не здагадваліся, як гэта ўсё важна і неабходна, што ўсё яно можа спатрэбіцца ў працэсе далейшага вывучэння народных замоў і шэптаў, варажбы і знахарства, атаксамадлятаго, каб аднавіць многія амальужо назаўсёды страчаныя сувязі народнага лекавання з магіяй і рытуальнамагічнымі дзеяннямі.
На Брэсцкім Палессі, дзе нам даводзілася запісваць фальклор амаль два дзесяткі гадоў, зафіксаваны ад інфарматараў розныя сцэны паводзін знахароў. У в. Чухава Пінскага раён жыў старыстары знахар Сава. Яму было ўжо 98 з паловай гадоў, калі ён памёр. Ад нараджэння гэты чалавекбыўсляпы. Яклічылася, дапамагаў ад многіх
256
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
хвароб, але, найлепш ад укусаў гадзюк і вужоў. Самае дзіўнае, што, ніколі не здолеўшы зірнуць на свет белы, тым не меней выдатна ведаў акаляючую мясцовасць, дзе якое балота, дзе які ўзгорак. Мала таго, мог сказаць, які з выгляду быў той ці іншы чалавек, якім быў яго бацька, дзед і г.д. Калі зашэптваў гадзючы ўкус, то гаварыў ледзьве чугна, толькітолькі можна было разабраць паасобныя словы. Тлумачыў гэта тым, каб ягоныя замовы не пачулі ліхія людзі, бо «адбяруць у іх сілу». Стараўся, каб нікога лішняга не было побач. Пакуль ён будзе стаяць, не пачне шаптаць. Прысутнасць другога чалавека адчуваў, як ён не хаваўся, і нават скажа, дзе хаваўся. Абавязкова пры гэтым скідаў шапку. Перад самым пачаткам тройчы хрысціўся, пасля заканчэння замовы таксама тройчы жагнаўся. Шаптаць мог у любых мясцінах: у хаціне, на двары, на прызбе, у лесе, балоце, полі. Для яго гэта не мела важнага значэння. Пастаянна пакручваў галавою. Нечакана змаўкаў, прыўставаў, але ні ў якім разе не шаптаў, здымаючы сваю левую руку з пляча ўкушанага. Замову шаптаўу абавязковым парадкутройчы. Толькі калі хрысціўся, то словы «Госпадзі памажы» і ў канцатаксама «Госпадзі благаславі» вымаўляў выразна і неяк урачыста. Казаў, які ўкус быў (моцны ці слабы), вуж ці гадзюка ўкусіла, цяжарныя яны былі ці не. Стараўся зразумець, дзе ўсё гэта адбылося, каб потым дапамагла замова, бо такіх шэптаў ад укусаў было ў яго дзесяткі тры, і іх ён ужываў адпаведна да рознай мясціны, сітуацыі і г.д. Як сам тлумачыў, важным было і тое, каб не пачулі гады, што ён адмаўляе боль, бо тады яны здагадаюцца і «накіруюць яд па другой жыле». Сам знахар гаварыў, што змяіны яд мае чорнычорны колер і ён моцна адрозніваецца «ад гарачай крыві». Для дзеда надта важным было і тое, каб яму дакладна паведамілі, дзе адбыўся ўкус. Пра гэта стары казаў, што яд у «вышэйшага гада» (які жыве на высокім месцы) — «спялейшы і небяспечнейшы, бо там жа сонца болей, і, вядома ж, калі чалавека ўкусіла гадзюка ці вуж у нізкай, забалочанай мясцовасці, то ў яго болей шанцаў застацца ў жывых, а ў некаторых выпадках нават не адчуць моцнага болю і перанесці такі ўкус на нагах». «Вось трохі паводзіць з боку ў бок, быццам бы п'янага, і ўсё на тым, праз ноч можа смела ісці на працу». Тлумачэнні, зразумела ж, у многім наіўныя, спрошчаныя, гаварылася так, як сам знахар усё гэта разумеў, але тым не меней адносна канцэнтрацыі яду ў «сухой» ці «мокрай» змей ён меў рацыю.
У в. Багданаўка Лунінецкага раёна, паводле народнай вуснапаэтычнай традыцыі, кожны яе жыхар ведае па нскалькі «гадзючых»
Як паводзілі сябе знахары
257
замоў, бо вёска знаходзілася даўней у глухім лесе. Да таго ж, лес гэты быў высокі («сухі»), а, значыцца, гады ў ім небяспечныя ўдвайне. 3 адным такім народным знахарам, які быў родам з Багданаўкі, мне давялося сутыкнуцца, знаходзячыся ў бальніцы. Аб гэтай сустрэчы раскажу больш падрабязна, каб чытачам стала зразумела, чаму ж браліся і вылечвалі знахары хваробу. Як яны здагадваліся, што да чаго і нават маглі адчуваць прысутнасць чалавека, які перад гэтым стараўся схавацца непадалёку.
Мне сказалі, што ў суседняй вёсцы ёсць адзін дзедзнахар, які вельмі добра замаўляе ўкусы вужа і гадзюкі, ведае травы, якія дапамагаюцьадзмяіных укусаў. Гаварылі, штогэтыдзед замаўляе таксама завочна і яго нельга абмануць, бо ён усё ведае наперад...
Я выбраўся да яго ў нядзелю. Было гадзін дзевяць раніцы, калі я пайшоўзхаты. ДаДабраслаўкі (вёскаў Пінскім раёне) аднаснапрамук> праз лес кіламетраў восем, таму я не вельмі спяшаўся. Дарога быладобрая. Сонейкаяшчэнепрыпякала, свяціла ласкава, нібыпадахвочваючы мяне на задуманую справу.
Адразу, як толькі ўвайшоў у вёску, звярнуўся да першага ж сустрэчнага чалавека з запытаннем: «Дзе можна знайсці вядомага ў вашым наваколлі шаптуна?» Дзядзька, не спяшаючыся, уважліва аглядзеў мяне, а потым спытаў:
— Атабе ён навошта? На ўкушанага ты не вельмі падобны...
— Што ж яму адказаць? — падумалася мне. — Укусіла мяне гадзюка яшчэ напачатку лета. Залячылі ў бальніцы, ды ўсё роўна адчуваю сябе не вельмі добра. Вось і параілі людзі звярнуцца да шаптуна, — прагаварыў я, бо трэба ж было неяк выкручвацца і адказваць на пытанне.
— Ааа! — працягла прамовіў дабраславец і згубіў да мяне ўсялякі інтарэс...
— Дык дзе ён жыве, дзядзька? — зноў прамовіў я.
— А вось у той хаціне, ля самага лесу. Бачыш, вуунь чырванее сцяна, — паказаў ён. — Толькі ты да яго рана ідзеш. Ён, мабыць, па лесе недзе галёкае. Дома бывае заўсёды пасля поўдня, а з раніцы заўсёды ўлес ходзіць. Нешта там шукае, выкопвае. А што — нікому асабліва не гаворыць, толькі пасміхвасцца ды галавой ківае... Мая жонка да яго таксама пасля абеду пойдзе. Яе тры дні таму ўлесе нейкая зараза ўкусіла, яна й не бачыла. Аж пад вечар нагу распушыла і сцягно пачало сінець, дык мы да Сахвея завезлі (прозвішча знахара было Мохар). Сахвей яго завуць, шаптуна, значыцца. Ён паглядзеў толькі на нагу і адразу ж сказаў:
9 Зак. 1962
258
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
— Гадзюка ўгрызнула...
Потым стары пачаў распытваць, дзе гэта здарылася, у якім месцы, што там расло, якога колеру мох, высокі груд ці нізіна і г.д. Але жонка не памятала дзе, бо не бачыла, як яе гадзюка ўкусіла. Таму нічога пэўнага і зазначыць не магла. Тады Сахвей спытаўся:
— А дзе ты пачула, як за нагу нібы нешта ўшчыпнула?
— Ды ля груда, пад Яблынькай! — узрадавалася мая, — я там ля нейкай купіны чарніцы збірала, а потым прысела на калені, бо спіна ажно гарэла, во тады і пачула, як нешта пеканула, але я падумала, што гэта мураш укусіў... Мне яшчэ піць страшна захацелася хвілін праз дваццацьтрыццаць, дык я трывалатрывала і нарэшце не вытрымала і пакіравала дамоў. Па дарозе ў мяне галава ўсё кружылася, дык некалькі разоўадпачывала, ледзьве дацягнулася. Яшчэ ванітавала і сліну ўсю дарогу гнала.
— Вось, бачыш, і ўспомніла! — павесялеў стары. — Цяпер ведаю, што рабіць, чым табе дапамагчы на ногі ўстаць!
Потым ён нейкую траўку ў рукі даў. Яна пахла вельмі прыемна. Кіслага малака падсаліў і прапанаваў з'есці. Калі даваў, то перахрысціў міску і маю жонку. Даела жонка малако, дык стары вывеў нас у двор і пасадзіў маю на лаўку, пад грушай, яна ў яго пасярод двара расце. Даў ёй у рукі іголку, а мяне адправіў дахаты. Жонка сама дамоўпрыйшла, можа праз гадзіну, праз паўтары...
Яшчэ раз схадзіла. А сёння пойдзе апошні, трэці. Сахвей заўсёды да сябе тры разы заклікае, а калі хто не можа прыйсці, то сам ідзе, таксама тры разы. Здараецца і за вочы шэпча...
— Дзякуй вам, дзядзька, — сказаўя і памкнуўсяўжо ісці, але той, ступіўшы да мяне які крок яшчэ, дадаў:
— Толькі праўду гавары, бо не будзе шаптаць, ён даведаецца ўсё роўна, і няспешна пакіраваў па вуліцы ў другі канец вёскі.
Я таксама пайшоў да паказанай мне хаціны і па дарозе ўсё AyMay: «Скажы праўду, што прыйшоў запісваць замовы і сам працэс варажбы, стары хутчэй за ўсё адмовіцца мне шаптаць. Гэтак рабіла пераважная большасць знахараў, да якіх мне даводзілася звяртацца. Яны тлумачылі свой адказ наступным аргументам:
— Мы шэпчам яшчэ, людзей лечым, калі прадыктуем табе, то замовы «адкрыюцца», усялякую сілу страцяць, разумееш?