Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
У некаторых выпадках кіслае малако не толькі давалі піць, але і націралі ім укушанае месца. Лічылі, што такім чынам можна зняць гарачку і дапамагчы чалавеку пратрымацца першы самы цяжкі час: «Малако кіслае давалі піць. Яго падсольвалі і давалі, каб надта не сушыла. А яшчэ, добра памятаю, некаторыя і цела там,
Як паводзілі сябе знахары
267
дзе вуж угрызнуў, націралі кіслым малаком і потым замотвалі белай палатнінай. I хвораму станавілася намнога лягчэй: боль сунімаўся і пухліна спадала. Чалавек тады ўжо мог спакойна спаць і есці. Хадзіць не мог, ды яму і не дазвалялі, пакуль не адляжыцца» (УЗ. Пн.); «Малаком націралі, асабліва калі пухліна ў нейкім месцы рэзка бралася і цела круціць пачынала. Тады кіслым малаком мазалі. Такім, каб густое было, і намазвалі. Пад палатніну звычайна, бо іншай жа матэрыі не было, толькі палатніна. Закруцяць, як ляльку, і ляжыць, стогне. Кажа, што яму лягчэй, а на самой справе хто ж яго ведае, лягчэй ці цяжэй яму. Мо лягчэй і рабілася ад таго, што мокрым накрывалі ўкушанае месца» (УЗ. Ганц.); «Не заўсёды, але кіслым малаком выратоўвалі тых, каго вуж кусаў. Давалі есці яго, а таксама націралі яшчэ тое месца, дзе ён угрызнуў. Потым абмотвалі белай палатнінай і туга завязвалі, каб не давала пухнуць» (УЗ. Івац.).
Найболып пашыраным і глыбокім у нас выйшла апавяданне пра тое, як паводзілі сябе знахары падчас вылячэння хворых ад гадзючых і вужыных укусаў, бо па гэтай тэме даводзілася працаваць многа і раней, таму па ёй сабраны значныя запісы.
Але і адносна іншых замоў, якія былі накіраваны на засцеражэнне і вылячэнне людзей і жывёл, а таксама на засцеражэнне гаспадарчых пабудоў, ураджаю, на спрыянне ў справах і занятках, у нас ёсцьдаволі цікавыя прыклады. Асабліва ўражваюць тыя магічныя дзеянні і словы, якія знахары выконваюць над сваімі дзецьмі.
«Ой, што раней тварылася! Памятаю, як я малою была, а хварэла мая яшчэ меншая сястрычка. Яна тады так і не выжыла. Памерла. To да яе падчас хваробы прыходзіла старая знахарка. 3 нашых хутароў. Стараястарая, але прыходзіла сама, бо тлумачыла, што калі яе падвязуць, то акажацца, быццам бы яна не па ўласнай волі з'явілася ля хворай і адпаведна словы яе ды дзеянні не здолеюць перамагчы хваробу, прымусіць яе адступіцца. Як уваходзіла ў хату, то падыходзіла да малой, сядала і, не міргаючы, доўгадоўга ўзіралася ў яе твар. Потым некалькі разоў абыходзіла вакол калыскі, у якой ляжала мая сястрычка, спынялася, тройчы хрысцілася і толькі тады ўжо пачынала шаптаць. Яна не тое, што шаптала, а неяк вымаўляла ўсё ў паўголаса, але якія гэта былі словы, то сказаць не магу, бо і даўно надта было і не чула нічога выразна. Пасядзіць бабулька, апотым зноўусё пановамупаўторыць. Калі адыходзіла, то пакідала нейкае зелле і загадвала яго завар
268
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
ваць і даваць хворай піць. Так тры ці чатыры разы прыходзіла, a апошні раз я ўжо добра чула, што старая знахарка сказала майму бацьку, што хваробу нельга адагнаць, бо яна вельмі запушчаная. Вось, каб яе раней клікалі, а тут застаецца толькі спадзявацца на Усявышняга, наягоную літасць» (УЗ. Пн.).
«Даўней дзеці часта вельмі хварэлі. Сем'і вялікія былі, сядзець з малымі надта не выпадала. Навокал голад, холад, бруд, неахайнасць. Усё гэта і касіла малых, як якою касою. А лекіспадзяванні былі толькі на знахара, на тое, што ён здолее ўсё абрабіць належным чынам. Да нас, калі мой братка хварэў, то клікалі нашага суседа. Яго ўсе лічылі вялікім знахарам. Бо ён не толькі на людзей шаптаў, але і на жывёлу, і на гаспадарку. Звалі яго Франэкам. Прыходзіў, ні з кім не вітаўся ў хаце, а толькі прасіў, каб яго падвялі да хворага. Адразу браўтаго за руку. За левую. Станавіўся на каленцы, пачынаў шаптаць. Шаптаў свае словы, але іх нельга было разабраць. Калі заканчваў шаптанне, то тады тройчы жагнаўся і ва ўвесь голас прамаўляў: «Божа памажы! Божа, стань на дапамогу!». Так скажа, а потым плюне тройчы праз левае плячо, адыдзе ад хворага, пасядзіць разам з усімі ля печы. Тлумачыў гэта тым, што яму трэба адысці, набрацца сілы, каб зноў шаптаць над хворым замову. Рабіў усё тры разы і за апошнім разам цалаваў братку ўсё ў тую ж руку. Значыцца, выклікалі яго вечарам ці раніцай. Днём Франэк шаптаць ніколі не браўся. Хоць прыходзіў проста так пасядзець. Тады гаманіў пра ўсялякія хатнія справы, выпытваў, як здароўе малога, але ніякіх шэптаў не было. Яшчэ памятаю, што некалькі разоў ён вымаўляў апранутым і ў шапцы. Казаў бацькам, што робіць гэтак спецыяльна, каб напалохаць хваробу, прымусіць яе ўцякаць. Шапка ў яго на самой справе была надта страшная, але невядома, ці была яна страшней за лысы чэрап Франэка, які свяціўся, як гарбуз. Ваду ці нешта такое з сабою не прыносіў, а набіраў у конаўку з вядра, шаптаў над ёю малітву ці замову і гаварыў, каб гэтую ваду, толькі ўжо добра падагрэтую, давалі хвораму піць, як толькі таму захочацца. Франэктой шаптаўдля многіхлюдзей, і казалі, што не было такога выпадку, каб нехта памёр пасля ягонай дапамогі. Такі моцны знахар быў, ён і пражыў болей за сто гадоў. А памёр на сваіх нагах. Быўу полі і нешта, мабыць, адчуўшы, звярнуўся да суседзяў: «Хлопцы, падвязіце, бо не дайду». Так і памёр на возе. Дамоў яго ўжо нежывогапрывезлі» (УЗ. Пн.).
«Мая бабуля добра замаўляла дзіцячы спалох. Яе часта людзі звалі да сябе, каб дапамагала. Нікому старая не адмаўляла, бо каза
Як паводзілі сябе знахары
269
ла, што божыя людзі і грахі божыя на сабе нясуць. Усё ад Бога, так у яе вялося. Сама павязвала светлую хусцінку, чыстачыста мылася і ішла. Часта брала мяне з сабою, то я і ведаю, як і да чаго яна рабіла. Заходзілаўхату, ціхенька віталася, наабразы тройчы хрысцілася і кіравалада дзіцяці. Калі яно было надта малое, то бралаяго на рукі. Клала на сваю левую руку, прыціскала да грудзей і шаптала замову. Калі шаптала, то глядзела толькі на малое. Галаву не ўздымала, а глядзела і глядзела ў дзіцячы тварык. Што бабуля вымаўляла — нельга было сказаць, бо слоў нельга было разабраць. Большае дзіця, то садзіла сабе на левае калена і зноў вымаўляла над ім замову. Да трох разоў. Потым, ужо заканчваючы, нібы зацвярджаючы ўсё, тройчы плявала праз плячо (левае) і ўголас ужо вымаўляла: «Госпадзі Божа, памажы!» Звычайна шаптаць ішла пад глыбокі вечар, перад ноччу, калі ўжо збіраліся хворае малое класці спаць, a яно крычала, плакала, не давала адпачываць стомленым людзям. Бабуля, калі вышэптвала добра, то хворае адразу і засынала. Старая магла сказаць, ад каго дзіця так спалохалася, ці ад чаго ўсё гэта паднялося. Магла зайсці да таго чалавека, які спалохаў малое, і выгаварыць яму за ўсё. Мала гэтага, дык яшчэ прымушала таго вяскоўца (ці вяскоўку) прыйсці ў хату да бацькоў, дзе хварэла сапсаванае імі дзіця, і крыху пастаяць, пакуль яна будзе шаптаць. У такім выпадку, тлумачылабабуля, зляк (спалох. —A. Н.) адразупераходзіў на дарослых, на тых, ад каго ён сыходзіў. Нешта там каб брала ў рукі ці нечым іншым пагражала хваробе, такога не было, а, магчыма, што і было, але я зза таго, піто была малая, не запамятала» (УЗ. Жытк.).
Калі параўноўваць замовы, якія былі накіраваны на вылячэнне ад розных хвароб, то і нейкія «супрацьдзеянні», што ўжываліся ў магічных рухах, абрадах, таксама былі адрознымі. He сакрэт, калі гэта быў вышэйпрыведзены зляк, то і рухі знахара ці знахаркі таксама накіроўваліся на тое, каб адвадзіць ці нават «напалохаць» гэты «зляк», ціпрымусіцьзлякаццатыхлюдзей, якіяяго «накінулі». Калі ж гэта была ліхаманка ці ўдзіцяці рэзаліся зубы, то, адпаведна, рабілася нешта такое, што надта нагадвала сабою «забіццёвыгнанне» ліхаманак ці «хутчэйшае выцягванне зубаз цела». Нашы продкі былі цвёрда перакананы, што каліяны напалохаюцьліхаманку, упросяць, прымусяцьяе пакінуцьхворае дзіця ці калі найхутчэй «выцягнуць зуб» да звычайнага памеру, то адразу ж знікне боль. Вядома ж, сёння многае можа выклікаць скепсіс, нават іранічную ўсмешку, «што, маўляў, там такога важнага, знайшлі чым здзівіць,
270
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
няпраўда ўсё гэта і г.д.», то ў патрыярхальнага чалавека такіх думак ніколі не ўзнікала. Яны проста не маглі ўзнікнуць у сілу таго, што далёкі прашчур нават баяўся дапусціць такую крамольную думку адносна адмаўлення цудадзейных магчымасцей і здольнасцей знахароў, бо, папершае, пакрыўдзяцца тыя, у вобліку каго ён бачыў сваіх адвечных заступнікаў, не дапамогуць яму болей, а, падругое, яны ж маглі не проста пакрыўдзіцца, не проста болей не прыйсці ў патрэбны момант, але і самі наслаць на такога няўдзячнага чалавека ўсёмагутную бяду, пошасць, хваробу і гора. Такое пастаяннае «зазіранне» нашых продкаўнаперад, дзеянне па адвечна вядомаму прынцыпу, што «не плюй у крыніцу, бо давядзецца абавязкова з яе напіцца», прывучвала людзей да святой веры — здольнасцеймагчымасцей спагадлівых знахароў, пераконвала ў тым, што лепей лішні раз асцерагчыся, не злаваць нейкую, увогуле незразумелую і невытлумачальную для іх сілу, бо мала што магло здарыцца. А хіба мала ўсялякіх недарэчных смяротных выпадкаў сустракалася ў жыцці? Хіба іх тлумачылі нечым іншым, акрамя праявы «ліхога», або непасрэдны вынік ягоных злачынных намераў і дзеянняў? Таму, асабліва ў старых запісах, працэс перадачы замовы, яе выканання, нагадвае сапраўдны магічнаміфічны рытуал. Прыгадаем у гэтым плане запіс П. Шэйна, атрыманы ім ад аднаго са сваіх карэспандэнтаў: «Знахарцы Арыне Максімавай гадоў 50; яна жанчына бойкая, жывая. Я даўно пра яе чула, але нягледзячы на тое, што я неаднаразова запрашала яе да сябе, ісці да мяне яна ніяк не хацела, пакуль не даведалася, што ўмяне бывае вядомы ў нашых вёсках знахар Якулёнак. Тады яна згадзілася і ў сваю чаргу прасіла, каб я ёй расказала Якулёнкаву замову ад гадаў. Гэтай замовай ён заслужыў сабе вядомасць ва ўсіх навакольных нашых вёсках. Вымаўляючы замову, Арына вельмі хвалявалася, саскаквала з крэсла, жагналася на куткі, малілася сама і мяне прымушала чытаць малітву. Пасля кожнай замовы яна брала мяне за правую руку, моўчкі трымала яе даволі доўга, гледзячы мне прама ў вочы. Яна распавяла мне яшчэ некалькі замоў, але я не паспела іх запісаць. Усёй гэтай мудрасці яна навучылася адсваёй бабулі, якая была вядомай варажбіткай і магла наклікаць зло. Я ўпэўнена, што і Арына гэта ўмее, але ў гэтым прызнавацца не жадае»'.