• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    У П. Шэйна знаходзім такое сведчанне: «Зміцер Шваркун — асоба зусім іншага характару. Гэта мужык хітры, не асабліва лагодны і на яго глядзяць не як на знахара, а як на варажбіта. Ён амаль ніколі ў царкву не ходзіць; яго ўсе баяцца, бо ён на многіх зло наводзіў, і знешні выгляд яго наводзіць зусім іншае ўражанне, чым знешні выгляд Якулёнка. Росту ён невысокага, з вечна ўскудлачанай галавой і злымі, хітрымі вачыма. Сам ён, вядома ж, не прызнаецца, што зло на кагонебудзь наклікаў, але ёсць факты, якія гэта даказваюць. Напрыклад, адна баба сама бачыла, як ён у час сялянскага вяселля падбег да печы і, нахіліўшыся над гаршчком, нешта прашаптаў. Потым кінуў туды два маленькія бліскучыя камяні, a малады і маладая пасля вяселля захварэлі і былі доўга хворыя: Шваркун іх сапсаваў. Ён помсціў маладому за тое, што той не жаніўся на яго пляменніцы»9.
    Мала гэтага, спрактыкаваныя знахары, пахваляючыся, маглі сцвярджаць, што яны спакойна могуць даведацца пра тое, ці не гуляе маладая жонка ў час, калі яе мужа няма паблізу, калі ён недзе ў ад'ездзе і г.д. Таму і не дзіўна, што вясковыя жанчыны асабліва баяліся знахароў, пакланяліся ім, гатовы былі выканаць любое іхняе заданне ці жаданне.
    Некаторыя са знахароў выкарыстоўвалі такі своеасаблівы метад, пры дапамозе якога можна было даведацца, як жа паводзіла
    284
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    сябе жонка падчас працяглай адсутнасці мужа. Вось што паводле ўсяго гэтага вынікала: мужу трэба было схадзіць у лазню, там выпарыцца, потым асцярожна і старанна выцерціся чыстым ручніком. Калі прыйдзе ў хаціну, то гэты ручнік пакласці спячай жонцы пад падушку і далей распытваць, як яна сябе паводзіла і г.д. Тая ў сне многае раскажа. Трэба ўсё па парадку запомніць і адразу ж кіраваць да знахара. Той выслухае і абавязкова раскрые таямнічыя дзеянні, учынкі, нават думкі жанчын. Бедалагі даволі часта так і не даведваліся, за што яны траплялі пад моцныя мужавы кулакі. Хто б мог падумаць, што далейшы сямейны лёс ім быў наканаваны знахаром.
    Многа, вельмі многа ўсялякіх дзеянняў, якія за перыяд доўтага ўжывання і паважлівых да іх адносін станавіліся магічнымі, сустракаецца пры апісанні працэсаў варажбы, знахарства, зашэптвання, вымаўлення замоў і г.д.
    Значна павышалі свой аўтарытэт знахары за кошттаго, што браліся выдзіраць («вырываць», «ліквідаваць») заломы, зробленыя іншымі — чорнымі варажбітамі. Знахара клікалі на такую дапамогу не абы якога, а моцна дзейнічаючага на праявы любой нячыстай сілы. «Слабому» або «сярэдняму» нельга было і блізка падыходзіць, бо можна было захварэць самому, а вынік такой хваробы трагічны — смерць, заўчасная і пакутніцкая.
    «Пры заломе жыта заўсёды завуць Шваркуна. Шваркун больш усяго адрозніваецца ўменнем адганяць лешака і русалак; да іх ён адносіцца не з такой павагай, якЯкулёнак, а з нейкай абыякавасцю: «Мы, маўляў, іх не баімся». Між іншым, ён таксамаадмовіўся прагаварыць замову ў лесе, а ў пакоі таксама патрабаваў, каб вокны зачынілі. «Гэтая спалоханая брыдота потым вам і мне спакою не дасць!» Так гаварыў ён, пры гэтым згадаў і пра стукі ў бацькоўскай хаціне, але дадаў: «У мяне ў самога дзед у вакно стукаўся, каб я да знахаркі схадзіў ды ўсяму навучыўся. Яна мяне і навучыла. У кожнага знахара свая справа. Якулёнку Бог адкрыў, а хто мне адкрыў, пра тое не ведаю»10.
    Прыгадаем славутую беларускую народную казку, запісаную А. Сержпутоўскім, «Заламка»:
    «У кожным сяле ёсць свой вядзьмар... Яны шэпчуць, лечаць, адрабляюць усялякую хваробу або няшчасце. Людзі баяцца іх, годзяць ім. От быў такі знахар. Яго зналі не толькі ў суседніх сёлах, але можа ў цэлай акрузе. Гэта быў такі вялікі вядзьмар, што ён усё знаў. Ніхто не смеў яму сказаць наперакор: так яго баяліся. Толькі быў там адзін чалавек, ён многа па свеце хадзіў, кажуць, быў аж у Круляўцу (цяпер Ка
    Як паводзілі сябе знахары
    285
    лінінград. — A. Н.). От гэты чалавек не баяўся ведзьмара і ўсё казаў, што ён толькі чмуціць. Але яму не верылі. Оттой чалавек пайшоўу сваё жыта і зрабіўтам заламку. Цераз нядзелю, а можа, і дзве прыходзіць к таму ведзьмару і просіць, каб ён вырваў тую заламку. Пайшлі яны ў поле. Падышоў вядзьмар к заламцы на шагоўдваццаць да й кажа, што не можа ісці далей, — такая моцная заламка. Скінуў гэта ён нагавіцы й сарочку да так, як маці радзіла, й папоўз к заламцы ракам. Паўзе і ўсё стогне, што вельмі моцна ўздзеяна. Маўчаў гэта, маўчаўтой чалавек, а як падышлі друі’ія людзі, уссеў на ведзьмара верхам, дастаў зпад палы гарапнік да давай паласаваць ведзьмара.
    — От жа я табе, хварэць, — кажа, — тваёй матары, пакажу, як моцна ўздзеяна, бо гэтую заламку я зрабіў сам.
    Раве немым голасам вядзьмар, а той яго лупіць. Біў, біў, пакуль здаволіўся, да й пытае:
    — А што, не будзеш больш добрых людзей чмуціць?
    — He буду, — просіцца вядзьмар, — толькі пусці жывога.
    Пусціў той чалавек ведзьмара. Усхапіўся гад, забыў і сарочку й нагавіцы апрануць, ды так і сунуў наўцекача. Падзівіліся людзі, думалі перш, што вядзьмар таго чалавека са свету зжыве, але бачаць, што той чалавек жыве сабе й не лыс... Годзі вядзьмар з тае пары чмуціць. Аль нядоўга жыў, бо вельмі збіў той чалавек. Дык от яго якія ё ведзьмары»".
    УI. Сахарава чытаем наступнае: «Хлебная завязка лічыцца пагражаючай небяспекаю гаспадару той паляны, дзе яе заўважылі. Народ думае, што гэта зроблена злымі людзьмі на звод усяго сямейства і сваякоў.
    Для адвароту бяды ад хлебнай завязкі знахары загадваюць гаспадарам палёў браць з хлява тое месца, дзе адпачываюць свінні, пакласці на воз, запрэгчы нсаб'езджаную кабылу і скакаць даполя наўвесь дух. Калі пакладзенае ўпадзе з воза, то гэта дрэнная прыкмета. Прыехаўшы на поле, трэба закрыць хлебную завязку гэтаю паклажаю, не дакранаючыся рукамі. Калі ненарокам дакранешся рукою, то гэта будзе азначаць, што будучы хлеб будзе дрэнна збывацца (не прадавацца. — A. Н.). Потым трэба ехаць, не азіраючыся назад, а інакш нячыстая сіла зверне кабыле галаву на бок. Пасля гэтага запрагаюць ужо аб’езджаную кабылу, кладуць на воз конскі гной і едуць у поле. Такою паклажаю абсыпаюць вакол усю завязку.
    Знахары, якія прымушаюць здзяйсняць такі абрад, пераконваюць вяскоўцаў, што пасля гэтагаўсе беды, задуманыя злымі людзьмі, пераварочваюцца на іхнія галовы. Часта згадваюцца выпадкі, калі сяляне з нянавісці да свайго суседа падкупляюць знахара зрабіць завязку. У такім выпадку ён карыстаецца ад двух бакоў»12.
    Да знахароў надзвычай часта звярталіся сяляне з просьбамі аб засцеражэнні і вылячэнні свойскай жывёлы. У дзеянных добразыч
    286
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    лівых знахароў можна сустрэць і раннеязычніцкія магічныя дзеянні, якія амаль невытлумачальныя з сённяшняга пункту гледжання, і матываваныя хрысціянскай рэлігіяй учынкі ды дзеянні.
    Звернемся да сведчанняў, запісаныхА. Сержпутоўскім: «Гадоўля жывёлы мае ў гаспадарцы шмат клопату. Часамі жывёла ніяк не вядзецца, а гаспадар без жывёлы не гаспадар, а пустога хлява затычка»13. Або вось такі варыянт, распавяданы даследчыку спрактыкаваным у вядзенні гаспадарчых спраў знахаром: «Калі якоенебудзь гавяда (жывёла. — A. Н.) не спаснае, штось сохне да пятрэе, то трэба яго запрадаць такому чалавеку, у каторага лёгкая рука, а дзеля гэтага звыкла патаргавацца дай прадаць за грош або за два, але так рабіць, нібыто гэта сапраўды, тады тое гавяда паправіцца й пойдзе з рукі»14. Яшчэ адно, амаль аналагічнае выказванне: «Калі гавяда ці якаянебудзь другая жывёла траціцца ці няйдзе ў рукі, то трэба замест яго завесці друтую, а дзеля гэтага маладое на прыплод памяняць з такім чалавекам, у каторага добра вядзецца»15.
    Безумоўна, некаторыя з парад знахароў адносна засцеражэння і добрага памнажэння жывёлы нагадваюць сабою звычайныя прымхлівыя прыкметы і павер'і, у якіх няма ніякага практычнарацыянальнага зерня. «Каб жывёла добра вялася, трэба ці то цялятка, ці то парасятка прынесці яго, як ідзе служба, й ціхенька пусціць у цэркаў. Папы вельмі не любяць гэтага, нават часамі зарацца саўсім забраць сабе тое цяля ці парася, але трэба не даваць іх папу, a пусціць на прыплод, то жывёла будзе добра весціся і пойдзе на прыбытак»16.
    Цікава і тое, што калі выганяюць першы раз жывёлу ў поле, то навату сённяшнія дні гаспадары і гаспадыні, імкнучыся засцерагчы сваю жывёлу на працягу летняга перыяду «ад злых вачэй», «ад ваўчыных і звярыных зубоў, ад пошасцейхвароб», звярталіся за дапамогай непасрэдна да знахароў. Але ж нельга адмаўляць і тое, што на працягу многіх стагоддзяў развіцця чалавецтва было выратавана шмат жывёлы самімі гаспадарамі. Тут выпрацавана шмат магічных дзеянняўабрадаў, якія сыходзілі не ад знахароў, а перадаваліся (патаемна, пад вялікім сакрэтам) ад старых да малых у самім родзе (спачатку), а потым — у сям'і. Таму і не дзіўна, што кожная жанчына як уважлівая, шчырая гаспадыня проста абавязана была ведаць замовы ад усялякіх хвароб каровы (найперш!), ад таго, каб у яе было тлустае малако, каб яе не сурочылі, каб яна «не скінула» і г.д. А ўжо першы выган жывёлы ў поле заўсёды быў ледзьве не магічным рытуалам, праўда, які ў нашыя дні пачаў рэзка губляць
    Як паводзілі сябе знахары
    287
    сваё першаснае значэнне. «Як запашваюць статак, цераз яго перакідваюцьтры каменьчыкі, каб ваўкі гавяда не ўкусілі, як не могуць укусіць камень; статак абносяць саломаю, выцягнутай з страхі хлява, каб жывёла цягнула да свайго двара; у варотах закопваюць у зямлю бязьмен, замок, сякеру і курынае яйка, а зверху прасцілаюць салому ды запальваюць яе. Гавяда пераганяюць цераз той агонь, каб к худобе не прыстала ніякае ліха, ніякая хвороба. Калі яйцо гавяда не разаб'е, то яно да восені будзе ўсё цэлае, вага яго будзе большая, ваўкі яго не зачэпяць, бо замок ім горла замкне. Сякера кладзецца дзеля таго, каб бараніць ёй гавяда ад нячыстай сілы ды чарадзеяў»17.
    На Палессі здавён павялося, што ў першы дзень выгану жывёлы ў поле («запашванне») праз увесь статак кароў («крыжнакрыж») перакідвалі сякеркі. Невялічкія такія, цяслярскія, каб зручней было іх браць і далей можна было кінуць, ненарокам ці выпадкова непараніцьякую карову ці цяля, боддя іхтакос раненнебудзе азначаць хуткую смерць, а значыцца, іхняму гаспадару ў гэтым годзе пабуйному не пашанцуе. «Калі ў нас запашвалі кароў, то збіраліся ўсе гаспадары і гаспадыні той жывёлы, якая павінна хадзіць на пашу ўадзін статак (чараду. —A. Н.). Уселюдзі апраналіся чыста, пасвяточнаму, вось як у якое вялікае свята. Рабілі гэта для таго, каб падкрэсліць, што для сялян такі дзень — сапраўдная ўрачыстасць, што ў гэты дзень ніякай цяжкай работы выконваць не будуць, а стануць адпачываць, бо баяцца наклікаць якуюнебудзь бяду на сваю жывёлу. Пра кароў і цялят гавораць адныя толькі ласкавыя словы («мая кароўка», «маё цялятка») для засцеражэння. Мала якая нячыстая сіла можа падслухаць і потым выкарыстаць нядбайнасць гаспадара. Цікава яшчэ рабілі і для таго, каб жывёла ад грому не пабілася. Тут вось што здзяйснялі. Бралі чатыры сякеркі і перакідвалі іх наўскрыж праз увесь статак. Лічылася, што пасля гэтага ніводнага разу ў тую чараду не ўдарыць маланка. Сякеркі гэтыя надта засцерагалі. Яны замаўляліся адразу некалькімі моцнымі знахарамі, a яшчэ, зверх гэтага, асвячаліся ўцаркве і атрымлівалася, штотутуступаліся і замовы, і малітвы. Потым гэтыя сякеркі зноў збіралі ў месца і аддавалі на захаванне да будучай вясны камунебудзь з гаспадароў. Той абяцаў, што ў яго яны будуць у пашане і што нічыя чужая рука да іх не дакранецца. Калі толькі іх патрымае чужы чалавек, а гэта мог быць нехта ліхі, «чорны», то сякеркі, безумоўна, гублялі сваю цудадзейную сілу і потым не маглі ўжо засцерагаць жывёлу адудараўмаланкі» (УЗ. Пн.); «Даўней абавязковатакрабілі.