Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Асабліва баяліся, каб будаўніцтва не адбылося на той мясціне, дзе некалі надарылася смерць, была нейкая магіла (магілішча, могліцы), людская ці жывёльная. Сачылі і за тым, каб у народнай
296
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕААЯ МАГІЯ
памяці з гэтым месцам не звязваліся трагічныя падзеі, бо першапродкі ў такіх выпадках былі цвёрда перакананы ў тым, што ўсё пажаданае злымі людзьмі, благое, жахлівае, абавязкова перанясецца і ў новую будыніну. Адбудзецца ўсё гэта незалежна ад волі чалавека — гаспадара. «Выбіраючы месца для сялібы, трэба глядзець, каб не трапіць часам на такое месца, дзе ўжо была сяліба, ды знішчалася ад хваробы ці агню, бо новую можа сустрэць тое ж самае няшчасце»27. «Горай усяго, калі трапіцца, што хата пабудавана там, дзе ў зямлі ляжаць якіянебудзь косці людскія ці жывёлы; тады той гаспадар сам хутка памрэ.
He можна сяліцца там, дзе была праліта кроў чалавека ці свойскай жывёлы, бо тады вымруць людзі ці звядзецца статак.
Калі старая хата абернецца, а там будавацца нельга, то трэба на новае месца дзеля сядзібы перавезці тое каменне, што ляжала пад вугламі ды ля дзвярэй, то на новую сядзібу пярэйдзе шчасце з старое хаты»28.
Спрактыкаваны вясковы чалавек выдатна разумеў, што калі будзе вазіцьдровы, нарыхтоўваць будаўнічыя матэрыялы на якуюнебудзь будыніну, то трэба абавязкова звярнуцца да знахара, які падкажа, якое дрэва намнога мацнейшае, спелае, а якое будзе нетрывалым, «гнілым». Вопытны знахар умеўхутка навучыць гаспадара, як ва ўсім разабрацца, як сарыентавацца ў малазразумелых павер'ях і прыкметах. Нашы продкі ва ўсё гэта свята верылі.
«Трэба сцерагчыся, каб на хату не трапілася такое бервяно, якое пакруцілася вакол сонца. Бо ў новай хаце хутка будзе смерць.
На будоўлю не можна пускаць лес на маладзіку, бо дзерава хутка паесць шашаль.
На хату нельга браць дрэва з лапамі, бо ад гэтага дзеці будуць набіваць сабе гузы ці накрычаць на пупе кілу.
Самаю лепшаю парою дзеля таго, каб пускаць на хату дзерава, лічыцца вясною пад поўню, дык у хаце ўсяго будзе поўна.
На будоўлю нельга браць дзерава, паваленае бураю, бо тая будоўля абернецца ад ветру.
Калі дзерава, як яго сякуць, ды завісне на другое, то яно не ідзе на новую хату, бо там заўжды будзе калатня й сям'я будзе брацца загрудкі.
Хату і хлявы нельга будаваць з сухастою, бо хтонебудзьу сям'і атрымае сухоты ці будзе хварэць жывёла, а гумно ці свіран нават добра будаваць з такога дрэва, бо там не будуць вадзіцца мышы.
На будоўлю нельга браць дрэва, якое разбіў пярун, бо будынак згарыць. Расколатае перуном дрэва добра дзяржаць у гумне ды ў свірне, бо там не будзе мышэй.
На хлявы добра браць такое дзерава, якое расло каля муравейніка, то жывёла будзе добра пладзіцца»29.
Як паводзілі сябе знахары
297
Спрактыкаваны селянін выдатна ведаў і тое, што далёка не ў кожнысвой прыходулес ён мог ссекчы дрэвадругое. Справаўтым, што калі тры першыя дрэвы, да якіх падышоў чалавек у парадку чарговасці, нечым не спадабаліся, то ў той дзень, паводле народных павер'яў, яму ўжо ўвогуле нельга было секчы дрэў, бо гэта вялікі грэх.
Ды і далёка не заўсёды і не кожнае дрэва мог прыдбаць у свой двор гаспадар. Дрэва на будоўлю лічылася лепш за ўсё ссякаць тады, калі месяц знаходзіўся ў сваёй апошняй квадры («у ветаху») — тады яно будзе трывалае; ссечанае ў маладзік нядоўга праслужыць; спілаванае паміж квадрамі («на зменах») — сточыць шашаль. Людзі меркавалі: нельга на пабудову браць вывернутае непагодаю дрэва, бо яго чорт вывернуў сабе і разам з ім можа перасяліцца ў новую хату. Таксама нельга было ўжываць тое дрэва, што завісла над другім, бо такі будынак неўзабаве згарыць. Вопытны селянін ніколі не браў для будаўніцтва рыплівае дрэва, бо ў збудаванай з яго хаціне людзі нібыта могуць часта паміраць ці заходзіцца ад кашлю. Ёсць і іншы варыянт, паводде якога ў рыплівым дрэве жыве душа памёрлага чалавека, і селянін, калі яго ссек, пазбавіў душу апошняга прытулку, за што потым і сам будзе пакараны і прыйдзеццаямупакутаваць да смерці. He падыходзілі ддя гэтай мэты і ссечаныя дрэвы, якія падалі на поўнач: у збудаваным доме ў хуткім часе памрэ чалавек, а ў збудаваным хляве — жывёла. Hi адзін прадбачлівы гаспадар не павінны быў ссякаць дрэва ў тую квадру месяца, калі пачынаўся «сход» («гнілая квадра»), бо ў будыніне вельмі доўга будзе трымацца вільгаць. Самымі спрыяльнымі месяцамі для нарыхтоўкі лесу лічыліся сакавік і красавік, таму што вясновы сок рабіў драўніну мацнейшай. Глядзелі таксама, каб на будову не трапіла дрэва з «ваўком», г.зн. з чорным стрыжнем, — інакш сям'ю зноўтакі будуць даймаць хваробы і розныя няшчасці»30. Е. Раманаўпісаўу свой час: «Не пераступай у лесе праз страмовіну, выварацень, што віхор зваліў, a то сам будзеш кружыцца і ўсё да гэтага дрэва падыходзіць»31.
Былі абрады і абрадавыя дзеянні падчас пачатку будаўніцтва дома. Лічылася, што калі нешта парушыў, зрабіў не так, як гаварыў знахар, то ў хуткім часе такому неахайнаму гаспадару трэба чакаць вялікіх непрыемнасцей. У А. Сержпутоўскага знаходзім наступныя сведчанні: «Як робяць закладзіны новае хаты, то збіраюць родных, суседзей і добра знаёмых. Гаспадар здымае шапку, моліцца. А потым секане тры разы бервяно сякераю і аддае яе старшаму цеслю. Той прымае сякеру і, перахрысціўшыся, сячэ тры разы і віншуе гас
298
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
падара. Гаспадар просіць да пачосткі, каторая прыгатаўляецца дзенебудзь тут на калодах ці на дошках.
У першы дзень, як бяруцца будаваць хату, робяць толькі адзін вянок падвалін, пад каторым на вуглах кладуць каменне, узятае зпад старое хаты, ці хаця тое, што ляжала доўга дзенебудзь каля хаты, на дзядзінцы або на дарожніку. Робяць гэта дзеля таго, каб у новай хаце ўсе былі здаровы бы каменныя, каб усё было пастарому ды ва ўсім шанцавала.
Калі хату будуюць чужыя людзі, то ім годзяць, як могуць, каб яны не ўдзеялі якоганебудзь ліха, бо вядома, што пры пабудове новай хаты ворагі могуць залажыць на чыю хочуць голаву: гаспадара, гаспадыні, кагонебудзь з сям'і, жывёлы або цыркуна, або прусака. На каго заложаць, той і загіне. А залажыць трэба канешне, бо без таго загіне сам старшы цесля. Болын усяго закладваюць на голаў певуна. А часта бяруць яго й жывым закапваюць у землю на тым месцы, дзе будзе печ у новай хаце.
Калі вершаць хату ці другую хароміну, то гаспадар перакідае цераз яе медзяную дзесятку, якую потым дае старцам ці на царкву. Як гэта зробіць гаспадар, дык яго хароміна не будзе баяцца самага вялікага ветру або віхру.
3 старое хаты ў новую пераносяць старыя лавы, пол, хоць яны былі саўсім нягожыя. Праз гэтаўновуюхатупераходзіцьтое шчасце, якое было ў старой хаце. Калі ж у старой хаце не шанцавала, то ў новую пераносяць толькі жар з печы ды абразы, больш нічога, каб усё ліха засталося на тым месцы, дзе яно было»32.
А якой жа гаспадыні не хацелася, каб новая печ у яе хаціне была на зайздрасць іншым суседкам. I не толькі тым, што была зроблена надзвычай акуратна, неяк пановаму, а і яшчэ тым, што яна добра грэла, у ёй была выдатная цяга і г.д. Бабківаражбіткі, да якіх яны звярталіся за парадамі перад тым яшчэ, як толькі меркавалі класці печ, раілі здзяйсняць самабытныя абрады, прытрымлівацца спрадвечных павер'яў і прадказанняў і г.д.
«Рабіць печ трэба пачынаць на поўні, дык печ будзе доўга служыць і добра грэць.
Каб печ добра грэла хату, трэба, каб на ёй першы раз паляжаў ды пагрэўся якінебудзь чужы падарожны чалавек, а лепш усяго, каб гэта быў старац — убогі, ці які божы чалавек, што йдзе на багамолле.
Каб у печы добра пёкся хлеб, пад чарэн сыплюць тую цындру, што каваль выграбае з горына.
Толькі тады хата гатова, калі зроблена печ ці хаця каля яе пастаўлены стоўп, бо пад стаўпом жыве дамавы ці хатні дзядок, каторы спрыяе гаспадару»33.
Як паводзілі сябе знахары
299
Цікава было і тое, як пераходзілі ў новую хату. Што бралі з сабою ў абавязковым парадку, што не бралі і чаму, а што кідалі ў старым будынку, бо гэта магло значна сапсаваць сямейнае жыццё ў далейшым. Прыгадаем тут сцэну з «Новай зямлі» Я. Коласа.
Тым часам маці тарапліва
Закон дзядоў сваіх спаўняе: Кладзе кусочак хлеба з соллю Пад красны кут у завуголле34.
У А. Сержпутоўскага знаходзім больш падрабязныя сведчанні. «Перад пераходзінамі ў новую хату туды заносяць і саджаюць нанач пеўня й ката. Вядома, што нячыстая сіла не любіць іх, а затым пакіне тую хату.
Перад улазінамі просяць папа, каб ён прыйшоў ды пасвяціў новую хату. Поп робіць на ўсіх чатырох сценах у сярэдзіне хаты крыжы й кропіць яе свянцонаю вадою. Толькі пасля таго пераходзіць сям'я ў новую хату і гаспадар спраўляе ўлазіны ўжо ў новай хаце.
Калі пад хатаю разводзяцца ластаўкі, ці вераб'і, або галубы, то хата будзе шанцаваць гаспадару, калі ж птушкі пажывуць ды й разляцяцца, то будзе якоесь няшчасце. Больш усяго прыносяць шчасця бацяны, калі яны зробяць сабе гняздо на хаце ці каля хаты»35.
Згадвалася і пра гаспадарчыя будынкі, дзе павінна была стаяць жывёла або знаходзіцца зерне, прадукты і г.д. «Аўчарні не можна будаваць з акном ці шчылінамі, бо ягняты будуць слепнуць.
У стайні, дзе стаяць коні, трэба дзяржаць казла ці павесіць забітую сароку, то дамавік не будзе ездзіць на конях, і яны будуць спасныя.
У гумне не можна абрываць ды абмятаць павуцінне, бо вельмі развядуцца мышы ды пачнуць есці збожжа»36.
Жывучы ў сваёй хатцы, селянін ніколі не забываўся і пра тое, што, займаючыся любой справай, перад яе пачаткам, абавязкова трэба звяртацца да знахароў, каб яны «прыспорылі» ўсё, навучылі, як і што трэба здзяйсняць, як і за чым трэба весці нейкія традыцыйныя дзеянні ці шаптанні. Разгледзім гэта на прыкладзе дзвюх асноўных форм заняткаў, якія дапамагалі нашым продкам выжыць у супрацьстаянні з суровымі прыроднымі з'явамі, — паляванні і рыбалоўстве. Вось пра што сведчыў спрактыкаваны палескі паляўнічы Сыцэвіч Уладзімір Фёдаравіч: «Добра памятаю, калі купілі першае ружжо, то я яшчэ быў зусім малым. Купілі мой бацька і дзед, каб потым хадзіць на паляванне. Пан ім дазволіў гэта зрабіць і дазволіў таксама паляваць на тэрыторыі сваіх земляў. Прынеслі руж
300
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
жо з Пінска. Бліскучае, новае. А раніцай дзед сказаў майму бацьку, каб прывёў знахара з Багданаўкі. Там тады жыўтакі Зосім. Ён усё ведаў наперад. Усё чыста мог. А, казалі, страляўтак, што ягонае ружжо ніколі прамашкі не давала. Куды нацэліцца, туды абавязкова і патрапіць. Прывёў яго бацька пад самы вечар. Добра частавалі знахара. Калі ж сцямнела і час быўужо класціся спаць, тады ён да справы прыступіў. На чыстычысты абрус, разасланы на стале, паклалі ружжо. Стаў Зосім перад ім на каленцы і доўга шаптаўмаліўся. Шчыра, натхнёна. Чуваць было, як ён вышэптвае малітву, а магчыма гэта была і замова. Хто ж яго там знае. Недзе разоў з пяць усё паўтараў, але за гэты час ніводнага разу да ружжа не дакрануўся. Потым папіў вады і ўзяў у рукі ружжо. Зноў шаптаў над ім і ўсё цэліўся нібыта ў чорны сук, які віднеўся ў дзвярах. Дзед і бацька заварожана сачылі за ім, толькі зыркалі вачыма на дзяцей ды жанчын так, што тыя і дыхнуць лішні раз баяліся. Зосім нечакана гучна стрэліў языком і выдыхнуў: «Ну, цяпер цябе спазнаюць уволю!». Пасля такіх слоў ужо паводзіў сябе адвольна: жартаваў, расказваў, што рабіць і як рабіць, выціраў ружжо кавалкам чыстай палатніны, праводзіў па ім нейкай поўсцю і кіпцямі. Потым, калі ўжо завяршыў свой абрад, дык падкрэсліў, што гэта поўсць забітага ім самім ваўка і кіпці гаспадара тутэйшых лясоў — мядзведзя. Такім чынам атрымлівалася, што ён прыцягнуў да ружжа буйных звяроў, а на дробных ды на птушак нібыта і ўвагі асаблівай не звяртаў. Але гэта не так, бо як ён сам даводзіў, што калі мядзведзя ды воўка гаспадар будзе страляць з першага разу, дык усялякія качкі і гусі ляцець будуць у любым выпадку прама на яго. I што ж вы думаеце? Нават мой дзед на паляванні з тым ружжом ніколі не прамахваўся. Пра бацьку і гаворка не вядзецца. Ён жа намнога маладзейшы і спрытнейшы быў. Стала нам ружжо добра ў гаспадарцы дапамагаць. Што не кажыце, а дзічына ды птушка ў хаце амаль не пераводзілася. Бабуля спачаткупракліналадзеда, казала, што ён з розуму з гадамі з'ехаў, але потым і яна суцішылася, бо ўбачыла, як гэта выгадна. Дайшло нават да таго, што сам пан пазайздросціў сваім паляўнічым і прасіў у іх прадаць яму іхняе ружжо. Ён жа не верыў ва ўсялякія замовы, асабліва ўтое, што чалавек здольны замовіць ружжо, ды яшчэ так удала. Яно яшчэ мне крыху паслужыла. A Зосім пражыў болей за сто гадоў і на сваіх нагах памёр. Моцны быў знахар, надта моцны. I, што самага галоўнае, — добры. Ніхто яго пасля смерці благім словам не згадаў. He было за што» (УЗ. Пн.).