• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Рэчы, якімі карысталіся знахары
    315
    бачылі і таму пераказвалі. Калі ж прыходзіў шаптаць да некага дамоў, то з сабою браў зусім іншую іголку. I ёю ўжо, пры вымаўленні слоў, злёгку даторкваўся да рукі хворага чалавека. Вось так рабіў паступова, нібы апускаўся ад пляча да пальцаў. Тлумачыўтакое дзеянне жаданнем «апусціцьхваробу ніжэй». Зпальцаўяе можнабыло выгнаць дастаткова проста — трэба было пусціць кроў з якоганебудзь пальца і ўважліва прасачыць, якая кроў пачне выцякаць спачатку. Няма чаго здзіўляцца, калі на самых першых кроплях кроў будзе амаль што чорнага колеру. Гэтага не баяцца трэба, а, наадварот, гэтаму трэба радавацца, бо ўсё гэта азначала, што знахар сваю справу зрабіў выдатна і хвароба пачала выходзіць з цела разам з кроўю. Крыві ўтакіх выпадках з чалавека ніколі многа не выпускалі і рабілі гэта ддя таго, каб не абяссіліць яму цела, бо тады вернецца ў яго не толькі «старая» хвароба, але яшчэ і якая іншая прычэпіцца. У такіх выпадках бедалагу выратавацьужо ніхто не можа, наватне возьмецца. Знахар жа ён таксама ўсё наперад бачыць: возьмецца лячыць таго, у каго ўжо ніякіх спадзяванняў на лепшае няма, памрэ той чалавек, а на шаптуна стануць гаварыць, што не такі ўжо ён і моцны ды ўсёмагутны, як пахваляецца. Вядома ж, такое на карысць і на аўтарытэт самому шаптуну не пойдзе. Таму ён калі і бярэцца вымаўляць замову над такім хворым, дык абавязкова папярэджвае, што не выключае і самага горшага — калі ягоныя намаганні акажуцца марнымі. Такім шляхам, ён зараней прадугледжваў і адваротную сітуацыю, калі яго самога маглі ў нечым абвінаваціць» (УЗ. Бабр.).
    «Казалідаўней, што калі знахар іголку ў рукі бярэ, каб іяна дапамагала яму пры шаптанні, то гэта ён хваробе пагражае. I не абы чым, а самой маланкай. Маланкі ж усе баяцца. Яна сабою іголку нагадвае і б'е гэтаксама імгненна і ўсёпаражальна, як і іголка. Знахар жа хваробу палохае ды прымушае з цела яе выбрацца, імкнецца зрабіць так, каб чалавек назаўсёды быў здаровы. Іголкай ён толькі дакранецца да рукі, а калі ўпусціць крыху глыбей, то гэта для таго, каб глянуць ці ідзе яго замова ў патрэбным накірунку, маецца на ўвазе ў той бок, куды шаптун яе прымушае рухацца сваімі словамі і дзеяннямі. Мне самой даводзілася назіраць за такім шаптаннем і нават не адзін раз, бо наша бабуля добра ўсялякія хваробы замаўляла. Яна і ад укусаў, і ад злякаў, але найбольш ад усякай ламоты дапамагала. Як возьмецца, дык хвор тую, што рукою здыме, і следу ад яе ніякага не застанецца. Найчасцей шаптала па некалькі вечароўзапар. Толькі вечарамі. Зраніцы ці звечара не бралася гэтага рабіць, баялася, што ў такі час яе словы не дапамогуць. Калі вымаўляла замову першы
    316
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    раз, дык паколвала іголкай, а вось у другі раз гэтага не рабіла. Трэці раз — зноў паколвала. Адным словам, гэтак цераз раз усё і рабіла. Апошні раз уколе іголкай і ўголас прамовіць: «Ну, усё. Пайшлавон!» Гэта, значыцца, яна хваробу закляла» (УЗ. Ашм.).
    Таксама запалохваючае значэнне ў руках знахара падчас такога магічнаабрадавага вымаўлення магло мець і трыманне нажа. Папершае, тут цудоўна прасочваецца аналогія з мячамісякірамі, якімі сам Гасподзь (Бог, Усявышні), Божая Маці ці апосталы пасякуцьусялякую хваробу на дробныя кавалкі, што будзе азначаць для гэтай хваробы ўвогуле канец яе далейшага існавання. Падругое, ужыванне нажа магло бясспрэчна азначаць і «адразанне» хваробы ад цела чалавека, «ад жывой плоці», на якую яна згубна ўплывала. Патрэцяе, нож мог быць і ўсведамленнем грознай сілы самога знахара, супрацьстаячай усяму злому.
    «У нас Мар'язнахарка некалі жыла. Да чаго ўжо моцная шаптуха была, што ўсе чыста навокал здзіўляліся. Як толькі хвароба ці якая іншая таямнічая бядагора, то да яе прама і адпраўлялі: «Ідзі да Мар'і, няхай яна справу наводзіць... He зацягвай, бо ёй потым цяжэй намнога варажыць над хворым будзе». Асабліва ўдала атрымлівалася ўяе замаўленне ад усёмагчымых дзіцячых хвароб. Большасць з местачкоўцаўяетакі звалі — «дзіцячылекар». Мне даводзілася бачыць, як бабуля гэта рабіла. Сама па сабе старэнькая, ласкавая, сівая ўся чыста. Сядзе ля дзіцяці, і калі яно зусім малое, дык старалася ўзяць яго да сябе на рукі. Тое ўсходзіцца плакаць, крычаць пачынае, але старая сваё ведае: паціхупаціху дзіця супакоіць, і тое ўжо не зважае асаблівай увагі на прысутнасць чужога ў хаце. Гэта і трэба было Мар'і. Пачынала шаптаць. Вымаўляла замову, трымаючы ў руцэ (правай) нож. Звычайны нож, якім пастаянна карысталіся ў сям'і. Датырквалася тым нажом да ручак дзіцяці тройчы, калі пачынала прамаўляць замову, і тройчы, калі заканчвала шаптаць. У апошнім выпадку яшчэ тройчы паплёўвала праз левае плячо. Саму замову старалася таксама выконваць не меней за тры разы. Потым крыху гулялася з дзіцём. Адыходзіла ад яго, але нож адразу на стол ці на прыпечак або ўякое іншае месца не клала. Выходзіла на вуліцу і там прасіла кагонебудзь з гаспадарскай ся'мі, каб ёй палілі на рукі. Стараннастаранна змывала нож, а потым гэтак жа старанна яго выцірала чыстай (толькі чыстай!) анучкай і аддавала ў хату. Тлумачыла гэта тым, што трэба было змыць хваробу, каб яна не заставалася ў гэтым будынку і ўвогуле забыла да гэтых людзей дароіу назаўсёды» (УЗ. Лельч.).
    Рэчы, якімі карысталіся знахары
    317
    «Гэта не дзіўна, што даволі часта карысталіся шаптуны нажом падчас сваёй варажбы на хворых. Яны ж, бачыце, зрэдчас там рабілі такія рухі, якія імітавалі сапраўднае рэзанне і, па словах знахароў, было не што іншае, як «адразанне хваробы» ад цела. Асабліва калі лячылі малых дзяцей, то да іх стараліся яшчэ і дакрануцца час ад часу нажом. Звычайных людзей пераконвалі, што такім шляхам спрабуюць вывесці хваробу вон з белага цела, з маладзенькіх касцеймашчэй. Быццам бы на канцы вострага нажа збіраецца ўвесь боль, якраз тая чорная злосць і нячыстая сіла, якія і пагражалі здароўю. Каб сабраць той боль на нажы, знахару патрэбна было ўгадацьзнайсці пэўную замову. Спрактыкаваны знахар яшчэ і сцвярджаў, што нож становіцца цяжэйшым пад канец вымаўлення замовы. Тутужо станавіліся зразумслымі словы чалавека, які ў параўнанні са звычайнымі людзьмі ведаў намнога болей, ды і магічнай сілай яшчэ валодаў. Пасля заканчэння шаптання выносіў нож у двор, але да калодзежа не ішоў, наадварот, аддаляўся ад чыстай вады, якой пастаянна карысталіся гаспадары. Знаходзіў глухі куточак і прасіў, каб туды прынеслі вады. Там змываў з нажа хваробу, якая нібыта сабралася на лязе, або яшчэ перад тым, як змываць, некалькі разоў узмахваў ім. Гэтаксама, як рабілі ваяры, адмахваючыся мячом ці востраю шабляю. Тлумачыў, што перад тым, як пазбавіцца ад хваробы вадою, яшчэ і пасек яе нажоммячом. Нож пасля мыцця не выціралі, а клалі на сонцы, каб ён абсох сам, і толькі пасля ўсяго гэтага забіралі ў хату. Некаторыя з гаспадароў увогуле ніколі болей не ўжывалі той нож у звычайных справах, а клалі яго за абразы і выкарыстоўвалі ў такіх вось знахарскіх замаўленнях. У паасобных сем'ях нож перадаваўся з пакалення ў пакаленне і мог сведчыць пра тое, што традыцыйная вера ў магічнасць нажа захоўвалася тут на працягу стагоддзяў» (УЗ. Нар.).
    «Дзед наш сам зашэптваў добра. Малых дзяцей толькі да яго і неслі. Як там не круціся, а трэба ж было сунімаць боль у іх. Ды далёка не кожны мог здагадацца, што баліць. Немаўля само не прамовіць, а адкуль жа звычайны чалавек даведаецца? Дзед быў зусім лысы. Галава тая, што вялікі і жоўты гарбуз. Калі дзіця пачынала плакаць, то стары здымаў шапку (зімою) ці саламяны брыль, у якім пастаянна хадзіўу цёплы час. Малое то смяецца, то здзіўлена глядзіць, а стары бярэ ножскладанчык, які ў яго заўсёды ляжаў за абразом, і давай шаптаць. Шэпча свае словы і ножыкам тым ледзьвеледзьве дакранаецца да таго месца ў малога, якое яму баліць. Доўга вымаўляе замову. Усё робіцца на поўным сур'ёзе. Дзіця, сцішанае, супакоенае,
    318
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    ажно засынае, а дзед усё роўна працягвае сваю справу. Казаў, што чым болей шэпчаш, чым шчырэй гэта робіш, тым болей хвароба выцякаенамотваецца на той ножык. Уголас дзед вымаўляўтолькі апошнія словы замовы. Я іх да гэтага часу добра памятаю, бо не складаныя, не мудрагелістыя: «Божа, памажы! Дай сілуздароўе!». Тройчы па тры казаў гэтыя словы. Прамовіць іх, а потым тры разы сплюне цераз левае плячо. Калі малое спіць, то не даваў яго будзіць, а гаварыў, каб яно паболей паспала ды сілы набралася. Сам жа выходзіўу двор і заўсёды прасіў мяне паліць яму вады на рукі і на той самы ножыкскладанчык. Ваду трэба было падаваць толькі свежую, толькі што зачэрпнутую ў калодзежы, каб яе да гэтага з вядра яшчэ ніхто не піў. Старанна дзед усё мыў, а потым гэтак жа старанна і доўта выціраў чыстым рушніком. У хаце выліваў на ножык некалькі кропель «святой вады», якая захоўвалася ў бутэльцы тут жа за абразом. Так ён многім дапамагаў, бо да яго заўсёды звярталіся за дапамогай і не толькі з нашай вёскі, але і з суседніх таксама. Гора прыводзіла, ды сіла дзедазнахара прыцягвала» (УЗ. Светл.).
    «Ні для каго не сакрэт, што знахар карыстаўся падчас вымаўлення замовы нажом як запалохваючым для хваробы прадметам. He дзіўна таму, што шаптун памахваў ім ля цела хворага, прыкладваўда рукі ці да жывата і гэтым самым прымушаў хваробу выходзіць са сваёй схованкі і пакідаць няшчаснага чалавека. Гавораць, што найбольш добра гэта дапамагала пры вылячэннізашэптванні дзяцей з іхнімі дзіцячымі хваробамі. Тутужоясна — часцей заўсё вылечвалі зляк» («спалох»). Адпалохвалі яго самога, як жывога, ад малога тым нажом. Вышэптвалі пагрозлівую замову і ўвесь час пагойдваліварушылі ножыкам, нібыта нешта секлі. А гэта ж, аказваецца, той зляк пужалі. Ён таму хутка і выходзіў з цела, бо надта моцна на яго ўздзейнічалі тыя магічныя словы, а яшчэ найстрашней — трыманне нажа знахаром. Некаторыя гаварылі, быццам бы нажом тым не пагражалі, а на яго самога выцягвалі хваробу. Дакранецца знахар нажом да цела і хоць за адзін раз, але ж зловіць яе. Як учэпіцца, дык болей назад і не адпусціць ніколі. Трэба адзначыцьі фактабмывання нажа «святою» вадою, якую бралі ўлюбой гаспадыні зза абраза, бо яна там захоўвалася з Вадохрышча, з такім разлікам, каб хапіла яе на ўвесь год. Нож знахар мог прыносіць свой, а мог карыстацца і гаспадарскім, проста ўзятым са стала. Ддя яго, мабыць, вялікай розніцы ў гэтым не было» (УЗ. Ветк.).