Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Рэчы, якім.1 карысталіся знахары
335
звіхнутае месца і толькі тады ўжо пачынаў шаптаць. Некалькі разоў запар вымаўляў замовы, дакранаўся да таго, закручанага анучай, месца. Пасля, калі замоў болей не шаптаў, то пановаму намочваў анучу, закручваў яе і гаварыў, што за ноч усё чыста сыйдзе, але тым не меней раніцай трэба абавязкова прыйсці яшчэ раз, каб замацаваць выхад звіху, бо ён можа вярнуцца і працягваць надакучваць целу» (УЗ. Жабінк.).
«Даўней жа ні да каго іншага, як да знахароў, не звярталіся. Трэба ж было ў некага шукаць паратунак, калі балела, калі даводзілася пакутваць. Ішлі да шаптуноў з просьбамі аб выратаванні. Памятаю, як на Прачыстую (21 верасня па новаму стылю. — A. Н.) у нашай вёсцы быў кірмаш. Ён і зараз праводзіцца штогод, але той раз мне запамятаўся зза таго, што тады была страшэнная бойка. Пачалі біцца малыя, потым — умяшаліся хлопцы, а за імі ўчапіліся за чубы і жанатыя. Столькі ж ужо крыві было, столькі галашэнняў! Майго дзеда, якому ўжо сёмы дзесятак ішоў, але якому ўсё карцелаўсюды ўлезці, перацягнулі па спіне, з усяго маху, віламі. Яны ужо зламаліся на ягоным гарбу. Спіна, дык нічога, нават выпрамілася, а вось левая рука распухла так, што рукаў сарочкі давялося разрэзаць, бо рука балела і моцна гарэла. Тады паклікалі да нас суседку. Яна звіхі добра зашэптвала. Падумалі, раз ад звіху замаўляе, то дапаможа і адудару. Ажно так і атрымалася. Прыйшла, паглядзела на дзеда, які ляжаў на палку і войкаў, і сказала, што трэба было яшчэ раз яго перацягнуць, каб болей думаў, куды кідацца і ці трэба такое ўвогуле ў старыя гады рабіць. Спачатку добра «выспавядала» небараку, той ужо і не агрызаўся, бо баяўся, што суседка адмовіцца шаптаць. Тая ўзялася аглядаць руку і пераканаўча засведчыла, што пералому ніякага няма, a пухліна такая ўздулася ад удару. Загадала намачыць рушнік у халоднай вадзе і падаць ёй. Шаптала замову на рушнік, потым — гэта ж сама рабіла на руку і пасля — закруціла руку, як ляльку, у рушнік. Другі раз прыйшла пад поўдзень і зноў паўтарыла ўсё, як і з раніцы. Трэці раз прыйшла пасля вячэры і, зрабіўшы, як мае быць, смеючыся прамовіла, што хвораму можна зноў ісці біцца» (УЗ. Лях.).
«Некалі ад удараў часта даводзілася звяртацца да знахароў. Удараліся ў розных сітуацыях: аступаліся, біліся, па неасцярожнасці ўдарала падчас працы і г.д. Калі ўдар быў на паверхні і апухала ўсё вакол гэтага месца, то такую рану знахары замаўлялі даволі лёгка. Проста бралі мокрую анучку, прыкладвалі яе да ўдаранага месца і вымаўлялі замову. Паўтаралі замову некалькі разоў запар, каб яна лепей уздзейнічала. Анучку таксама мянялі, каб вада выстуджвала
336
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
сілу ўдара («расцягвала»), тады боль прыціхне, а пухліна пачне спадаць на вачах. Добра яшчэ, калі няма ніякай трэшчыны ў гэтым месцы, бо тады знахару давядзецца накладваць шынкі, каб усё, як мае быць, зажыло. Такілячылі мясцовыя шаптуны, карыстаючыся тымі сродкамі, якія ім перадаваліся ад продкаў. Сама мацігаспадыня самае неабходнае ўмела, сам бацькагаспадар многае мог патлумачыць» (УЗ. Жабінк.).
Такім чынам, разгледжаны найбольш пашыраныя варыянты ўжывання нейкіх рэчаў ці прадеметаў спагадлівымі знахарамішаптунамі падчас выканання замоў, магічных абрадаў, традыцыйных дзеянняў. Многае, надзвычай многае з духоўнай спадчыны беларускага народа адмерла, адышло ў небыццё, а тое, што засталося, не заўсёды можна аднавіць да першавытокаў.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Перагорнуты апошнія старонкі кнігі, паважаны чытач, і гэтаўсё, што нам асабіста ўдалося сабраць аб узаемаадносінах магіі і знахарства, рэлігіі і міфалогіі, міфалогіі і магіі.
Гэта не навуковае, а папулярнае выданне, якое і на мэце сваёй мела апісаць і данесці да шырокага кола чытачоўтое, што найбольш імкліва адмірае ў вуснапаэтычнай спадчыне беларусаў — старажытны міфалагічны пласт, да якога якразтакі і адносіліся на першапачатковым этапе развіцця грамадства, знахарства. У наш час знайсці сапраўднага, паводле патрабаванняў нашых продкаў, знахараваражбіта амаль немагчыма. Таму што знахарства перадавалася пад вялікім сакрэтам, з захаваннем традыцыйных абрадаў (абрадавамагічных дзеянняў), з пакалення ў пакаленне. З'яўлялася, такім чынам, абасобленая, амаль незразумелая, недаступная і таямнічая для звычайнага чалавека, каста, якая далёка не кожнага прымала ў свае рады, баючыся, што са з'яўленнем выпадковых людзей многае з таго, што непажадана, усплыве на паверхню. Тады ўжо нельга будзе схаваць ад астатніх і метады ўздзеяння на прыродныя з'явы, на гаспадарчыя будынкі і жывёлу, на людзей, а гэтаксама і на знахароў (тут ужо ў залежнасці ад таго, чым тыя знахары займаліся ў будзённым жыцці: калі дапамагалі, неслі карысць, то адпаведна былі добрымі, a калі рабілі шкоду, «напускалі порчу», хваробы, то — злымі, чорнымі), і тое, як усё гэта здзяйснялася (прынцыпы выканання), і тое, як паводзілі (ці павінны былі, паводле кананічнай магіі, паводзіць) сябе знахары і шаптуны.
Кніга з'яўляецца своеасаблівым лагічным працягам нашых ранейшых даследаванняў: «Пакланіцеся дубу», «Святло таямнічага вогнішча», «Каму пакланяліся продкі», «За смугою міфа», «Адкуль родам чорт». Фальклорныя запісы, якія тут выкарыстаны, зроблены асабіста намі падчас мэтанакіраваных вандровак па Беларусі, студэнтамі філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя А. Куляшова, нашымі былымі студэнтамі, з якімі падтрымліваем шматгадовую плённую сувязь. Для таго каб запісы былі больш даступнымі і зразумелымі чытачам, намі зроблены даслоўны пераклад на беларускую літаратурную мову.
338
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯ1БЕЛАЯ МАГІЯ
Мінулае пастаянна прыцягвае нашу ўвагу, асабліва, калі мы звяртаемсянедаўчарашнягадня, а спрабуем аднавіць падзеі, якія адбываліся некалькі стагоддзяў таму назад. Кожнаму хочацца даведацца, а як жа жыў ягоны продак, адкуль пайшоў род у гэтым краі і, самае галоўнае, якія ўплывы адчуваў на сабе той патрыярхальны чалавек, каму ці чаму пакланяўся, што абагаўляў і г.д. Хочацца ведаць і пра тое, як жа ён паводзіў сябе ці рэагаваўу сутыкненні з нечым нячыстым (цяжкавытлумачальным, фантастычным), чаму продак такую праяву адносіў да злой сілы, якую характарыстыку ёй даваў і як імкнуўся супрацьстаяць, захаваць свой род, ураджай, жывёлу, адным словам, усё нажытае. Відаць, няма ў свеце такога чалавека, які б сцвярджаў, што высвятленне такіх каранёў ддя яго нецікавае.
Нашы прашчуры свята верылі (і ні ад каго гэта не хавалі), што паміж усімі светамі (нябесным, зямным, падземным) існуе нейкае непарыўнае, амаль незразумелае ддя іх саміх, узаемадзеянне. Нябачнае простаму воку, але якое ён пастаянна адчуваў, дзякуючы не толькі выпадковым назіранням (можа спачатку гэтак і было на самой справе), але і таму небагатаму практычнаму вопыту, які старажытны чалавек здолеў назапасіць на працягу ўласнага жыцця. Вопыт гэты пастаянна ўзбагачаўся іншымі пакаленнямі, і тады тое, найбольш старажытнае, што ўспрымалася, як абагаўленне, шанаванне, пакланенне перад нечым таямнічым, элементы якога станавіліся зразумелымі, тлумачальнымі і болей не выклікалі нейкага празмернага страху ці здзіўлення, пераходзілі ў разрад прымхаў, забабонаў, перажыткаў, з іх ужо нават маглі смяяццанасміхацца, не баючыся нейкага пакарання. Тое ж, што пакуль не маглі растлумачыць і зразумець самастойна, ці пры дапамозе ўсё тых жа знахароў («ведуноў»), зыходзячы з назапашанага практычнага вопыту і ведаў, заставалася як боскасць і святасць на працягу наступных пакаленняў.
Тое, што стагоддзямі ашчадна захоўвалася нашымі продкамі, павінна быць сабрана і перададзена нашым нашчадкам. Ім таксама цікава будзе даведацца пра жыццё далёкіх нашых продкаў болей падрабязна. Тым болей, што многае з таго, што шапталі спагадлівыя знахары да гэтага часу, працягвае служыць на карысць людзей, пацвярджаецца сучаснай медыцынскай навукай, шматлікімі псіхалагічнымі аналізамі, тэстамі, эксперыментамі.
Няма нічога дзіўнага ў тым, што большасць з нас, не задумваючыся асабліва, праходзіць міма незвычайнай прыгажосці. Бо яна, гэтая прыгажосць, на першы погляд нябачная. Яна жыве там, дзе мы яе не спадзяёмся ўбачыць: у замовах, шэптах, замоўных абрадавых
Заключэнне
339
дзеяннях. Прыгажосць гэтая духоўная, яна суправаджала нашых продкаў на працягу ўсяго шматвяковага развіцця грамадства. Справа ўтым, што яны заўсёды імкнуліся растлумачыць акаляючы іх свет, што было першасным і што было другасным. Бясспрэчна, такія спробы вылучаліся наіўнасцю і палахлівасцю. I не варта звязваць гэта толькі з рэлігіяй. Хоць, здавалася, без яе ніколі не абысціся, бо яна прысутнічае (дзе выразна, а дзе падспудна) амаль што ва ўсіх замоўных жанрах. Гэта ўсё так, і мы гэтага нават і не спрабуем адмаўляць. Толькі нам куды больш цікава іншае — перыяд ранняга язычніцтва на тэрыторыі Беларусі. Мяркуйце самі, сённяшняй веры — хрысціянству — на нашых землях каля дзесяці стагоддзяў. Усяго толькі. A да гэтага часу квітнела язычніцтва з мноствам багоў, дэманалагічных істот, абавязковай прысутнасцю нячыстай сілы ці нечага ўвогуле нячыстага, што моцна ўплывала на жыццё чалавека. I гэтае нячыстае было безасабовым, амаль невытлумачальным. Праяго распавядалі, яго баяліся, яму пакланяліся і, канешнеж, адяго стараліся неяк пазбавіцца. Вось там, у тых ранніх для чалавецтва стагоддзях і трэба шукаць разгадку заблытаных таямніц міфалагічнага пакланення і шанавання ўсяго жывога і нсжывога з акаляючай прыроды нашымі продкамі, якія, прызнаем гэта безагаворачна, валодалі, у адрозненне ад нас з вамі, багатым запасам практычных навыкаў, што фарміраваліся на працягу стагоддзяў. На гэтыя навыкі ён і ўскладваў асноўныя свае спадзяванні ў супрацьборстве з шматлікімі хваробамі і паморкамі і тымі людзьміваражбітамі, якія нібыта з'яўляліся прычынай іх выкліканняўзнікнення.
Хіба ж нам з вамі нецікава ведаць пра тое, як усё гэта зараджалася? У гэтым і ёсць нейкія агульныя карані, характэрныя для ўсіх народаў свету (асабліва падчас існавання ў перыяд ранняга язычніцтва ўсеагульнага міфа) і ўласцівыя толькі тым плямёнам, якія з даўніх часоў існуюць на канкрэтнай тэрыторыі (для нас, найперш, на Беларусі). За кожным, асобна разглядаемым намі прыкладам замовы, шэпту хаваецца старадаўняя гісторыя развіцця гэтых твораў, адміранне на нейкім гістарычным этапе найбольш патрыярхальнага, аджыўшага і адпаведна дабаўлення, узбагачэння нечым новым. Найбольш практычнападыходзячым для ўздзеяння ці вылячэння ад чорных непажаданых вачэй, ад ліхіх хвароб, ад усемагутных пошасцей і паморкаў. За ўсім гэтым хаваецца іх залежнасць, а дакладней, мабыць, паўнакроўная сувязь з іншымі архетыпамі народнай міфалогіі, варажбы, медыцыны, на якую сканцэнтраваную ўвагу пачалі звяртацьтолькіўапошнія дзесяцігоддзі (навялікіжаль, робіцца гэтавы