• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    «Замыкалі, аякжа. Замыкалі ваўкам ды мядзведзям іхнія ратызубы, каб яны жывёлу не душылі, каб людзей не палохалі, галадацьпаміраць не прымушалі. Рабілі гэта ў той дзень, калі жывёлу ўпершыню выганялі вясною на пашу. Тады многа ўсялякіх штукарстваў
    Рэчы, якімі карысталіся знахары
    323
    знахары выраблялі: сякеры перакідалі, абкурвалі кароў з усіх бакоў, ключом і замком замыкалі. А як гэта рабілася? Вельмі проста. Аднаму з найбольш паважаных і старых вяскоўцаў, які ўмеў шаптаць, уручалі замок і ключ, ці ён увогуле прыходзіў са сваімі. Падыходзіў як мага бліжэй да каровак і пачынаў пазвоньваць, рабіць выгляд, што крэпканакрэпка замыкае замок. Гледзячы на яго, можна было падумаць, што і на самой справе гэта ўжо так цяжка. Пераходзіў з аднаго боку надругі, потым — натрэці, начацьвёрты. Стараўся «замкнуць» каровак, зрабіць іх непрыступнымі адусюль. На заканчэнне доўга стаяўна адным месцы. Ціто ёняшчэякую замовудля засцеражэння жывёлы дадаткова шаптаў, ці то ўжо імкнуўся зрабіць так, каб ключ і замок добра служылі і надалей — гэтага канкрэтна ніхто не ведаў» (УЗ. Par.).
    Па аналогіі вясковыя знахары стараліся вылечваць і ад зубнога болю. Уся існасцьсправы заключалася ў тым, што яны падчас выканання замовы давалі хвораму патрымаць свіны зуб ці свіную сківіцу (або сабачую). Чамусьці сярод людзей спрадвеку лічылася, што ў гэтых жывёлін зубы ніколі не баляць. Таму і не дзіўным нам здаецца, што шаптун імкнецца дакрануцца ці пагладзіцьтую шчаку, з боку якой баліць зуб, прынесеным з сабою магічным талісманам. У паасобных выпадках знахар мог наватсцвярджаць, што свіны зуб «ажно пачарнеў, ледзьве вытрымаў ад чалавечага болю».
    «Раней жа ад любой хваробы толькі знахары і лячылі. Больш не было да каго звяртацца. Калі недзе і быў доктар, дык гэта ж надта далёка, ды і плаціць яму трэба было грашыма, а ці ж яны былі ў кожнай вясковай сям'і? Таму і разлічвалі на шаптуноўі самі на сябе, бо і кожны з сялян ведаў некаторыя з замоў і ад чаго яны дапамагаюць. Асабліва пакутавалі ад зубнога болю. Здаецца, любы боль можна было неяк трываць, а ад зубнога на сцяну даводзілася кідацца. To яшчэ калі дарослы чалавек, а калі дзіця, што тады? Як выкручвацца? Заставалася адзінае, калі ўжо не дапамагалі і свае замовы, звяртацца да знахара і найлепш, каб гэта быў наймацнейшы знахар у мясцовасці. Тады была большая гарантыя, што ён абавязкова дапаможа, суцішыць, ато і зусім здыме боль, прымусіцьяго адступіць. Замовы зубныя яны ж кароткія. Таму шаптуну нічога не значыць прамовіць іх некалькі разоў запар. Але самае галоўнае заключалася ўтым, што ён прыносіў з сабою свіны зуб. Як толькі збіраўся выконваць замову, дык даваў яго ў рукі хвораму, а потым яшчэ некалькі разоў праводзіў па забалеўшаму месцу. Калі шчака была моцна апухшая, дык хворы нават адзначаў, што ў ёй, пасля такога ваджэння, ажно ка
    324
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
    лоць пачынала. Тады знахар быў найбольш задаволены і адразу супакойваў чалавека, што такія колікі — гэта прадказанне таго, што гной восьвось прарвецца наверх і тады боль сунімецца. Так яно звычайна і адбывалася. Зуб той свіны шаптун забіраў назад. Калі выходзіў з хаты, то прасіўу кагонебудзь з гаспадароў, каб яму там палілі на рукі. Старанна мыў не толькі рукі, але і зуб, гаварыў, што «гэта ён стараецца змыць страшэнны боль, які на ім назбіраўся, каб не занесці боль да кагонебудзь іншага ў чарговы раз». Зуб клаў на якоенебудзь вышэйшае месца і чакаў, пакуль ён добра высахне («выпарыцца»). Нярэдка ад зубнога болю знарах прыходзіўлячыць не адзін, атры дні, ато і сем дней запар. Сем дзён — гэта калі боль быў асабліва люты і несуцяшальны» (УЗ. Бых.).
    «Часта прыходзілася знацца са знахарамі. А куды ж было без іх? Усё, забаліць штонебудзь, дык і бяжыш адразу за паратункам. Яшчэ добра, калі той знахар не заўпарціцца ды не адмовіцца, а то ў суседнюю вёску, атояшчэі далейдавядзецца перціся. Многае здзіўлялаў тым, што як спрабавалі вылечыць. Толькі на гэта ўжо потым увагу звярталі, адразужусемаўчалі, якмышыпадвенікам. Асабліва некаторым было не па сабе, калі з кішэні ці з торбы шаптун даставаў свінячую сківіцу. Лічылася, што чым яна большая, тым болей болю на сябе выцягне з чалавека, забярэ яго, не дасць тварыць з людскім целам у далейшым шматлікія пакуты. Яшчэ калі шапталіся замовы, то варажбіт зрэдчас нібы паплёўваў на тую сківіцу. Шаптаў звычайна знахар не надта доўга, але затое якія іншыя штукі вырабляў працяглы час. Тую самую сківіцу падносіў крыху бліжэй да твару, з таго боку, з якога балеў зуб, і круціў ёю быццам бы нейкім свярдзёлкам. Гэта спрактыкаваны шаптун такім манерам спрабаваў «накруціць» боль. Потым нечакана, рыўком, адцягваў руку і, ні з кім не развітваючыся, кіраваўудвор. Пры гэтым не прамаўляў нават ніводнага слова. За ім выходзіў у двор хтонебудзь з гаспадароў, і толькі там ужо варажбіт пачынаў адказваць на пытанні. Але часцей за ўсё, ён проста распавядаў сам, гаварыў, які страшэнны боль даводзілася трываць няшчаснаму чалавеку, ды зараз усё перайначыцца, бо ўдалося «выцягнуць» тую хваробу з зуба. Гэтулькі многа яе было, што нават свіная сківіца пачарнела і тыкаў пальцам у здарвенныя свіныя зубы. Тлумачыў, у які з іх больш увайшло болю, у які гною і г.д. Прасіў наліць яму чыстай вады, каб ён мог змыць хваробу, прыбраць яе з уласных рук і, самае галоўнае, са сківіцы. Калі ж не змые, дык да наступнага чалавека можа потым занесці яшчэ дадатковы больхваробу, ад якога небарака можа папакутаваць і памерці. Ніякага сак
    Рэчы, якімі карысталіся знахары
    325
    рэту са сваіх дзеянняў у двары варажбіт ніколі не рабіў, а, наадварот, стараўся падкрэсліць, што ўсё тут надзвычай просты і любы можа авалодаць такім рамяством, калі толькі захоча. Вядома ж, тут ён жартаваў і адначасова паказваў сваю перавагу, што я, маўляў, усё гэта раблю, а вось вы, калі нават і возьмецеся, дык усё роўна не здолееце» (УЗ. Бых.).
    «Некалі ў майго дзядулінябожчыка, якому ўжо пад сто гадоў было, забалеў зуб. Бачыце, такі ўзрост меў, зубы ўсе ў яго захаваліся. Ён нікому і не верыў, што быццам бы зубы ды боллю праймаюць. Усё гаварыў, а як жа гэта так можа быць, каб зуб ды балеў. Гэта ж косць! А які боль у касці? He верыў нікому, пакуль у самога не прыхапіла! Во ўжо ён тады кідаўся, во ўжо стагнаў на печы, што нават смерці сабе хутчэйшай прасіў. Выў не сваім голасам і, канешне ж, спаць нікому не даваў. Потым неяк разбарахтаўся і пачаў прасіцца ў свайго сына, а ў майго бацькі, каб той схадзіў і прывёў Восіпазнахара, які любы боль з першага разу замаўляў. Самае галоўнае, што той шаптун быў яшчэ старэйшым за нашага дзеда, а паўсюль бегаў, як малады. Бацька пайшоў і неўзабаве сапраўды прывёў з сабою Восіпа. Яшчэ мы ледзьве са смеху не памерлі, калі знахар упрошваў нашага дзеда з печы злезці, бо той хацеў, каб і шаптун да яго туды залез, ды там лекаваў. Але ж Восіп катэгарычна адмовіўся ад такой прапановы. Нарэшце дзеда сцягнулі з яго ўлюбёнага месца і знахар стаў аглядаць, што ў яго да чаго прыключылася. Нам сказаў, што ў дзеда моцны нарыў. Стары сам быў глухаваты і не ведаў, што расказвае Восіп. Потым ён стаў шаптаць свае замовы. Пасля ўсяго дастаў сабачую сківіцу і стаў вадзіць ёю ля распухлай шчакі. Нешта пры гэтым таксама вымаўляў. Сківіцу тую прыбраў на лаву і давай па шчацэ злёгеньку вадзіць рукою. Вадзіў, вадзіў і нечакана як ціскануў, дыкнашдзедтакраўнуў, што, можа, задзвевярстычувацьбыло. Знахар на гэта ніякай увагі не звяртаў, бо аказалася, што гнайнік той у роце ад гэтага націскання лопнуў і нашага дзеда неабходна было ўжо ратаваць, каб не захлынуўся. Восіп даваў яму цёплую ваду рот паласкаць. He меней за гадзінудзедпаласкаўі адплёўваўся, але боль адразу пачаў заціхаць. Знахар тую сабачую сківіцу змываў на двары частай вадою. Пачакаў, пакуль яна падсохне і «ўся хвароба на ёй вымрэ», і пайшоў сабе дамоў. Ніякіх падарункаў, ніякай платы ўвогуле не браў» (УЗ. Лаг.).
    «Калі зубы балелі, то іх парознаму замаўлялі, але стараліся, каб паклікалі таго знахара, які ўмеў замаўляць з сабачым зубам. Гаварылі, што нібыта такі шаптун самы моцны: ад яго можна чакаць хут
    326
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    кага пазбаўлення ад болю. Я сама бачыла, як гэта ўсё чыста рабілася. Значыцца, прыходзіць той шаптун ці сам ідзеш да яго. Гэта ўжо як атрымаецца. Ён садзіць цябе побач з сабою і пачынае «шукаць» хворы зуб. Спачатку лёгенька абмацвае адну шчаку, друтую, потым просіць, каб хворы раскрыў рот, і тады ўжо зазначае, што яму, маўляў, усё зразумела («ясна бачыць»). Пачынае прамаўляць замову. Стараецца. Усё робіць шчыра, спагаддіва. Некалькі разоўзапар шэпча. Але самае важнае заключаецца ў тым, што ён дастае з кішэні сабачы зуб і варожыць з ім. Той зуб стараецца паднесці да шчакі, з бокуякой баліць самомучалавекузуб. Пытаецца, ці чуе штонебудзь хворы, калі той адказвае, што на самой справе яму коле («соўгае»), то супакойвае ўсіх, а перш самога хворага, што ён лечыць правільна і хутка боль прарвецца наверх. Раз прарвецца наверх, дык стане намногалягчэй. Сцвярджае, быццам бы гэта так добра ўздзейнічае сабачы зуб, «на сябе забірае чужы боль, выцягвае, не дае яму пайсці глыбей усярэдзіну, бо калі такое здарыцца, дык замовы ўвогуле не дапамогуць». Гэтакаму чалавеку застаецца ўсё астатняе жыццё баяцца холаду, марозу, ветру, вады, гарачай ежы і г.д. Заканчвае знахар шаптаць і выходзіць у двор, дзе просіць паліць яму на рукі і спаласнуць сабачы зуб. Калі ў двары ёсць сабака, то шаптун гаворыць, каб боль ішоўнаяго» (УЗ. Івац.).
    Нельга не згадаць і пра тое, што даволі часта пры імкненні вылечыць хворага знахары карысталіся дубоваю карою ці дубовымі трэсачкамі. Дубовая кара (а гэта ўжо значна пазней даказана было безагаворачна) на самой справе дапамагае ад некаторых захворванняў. Можна гаварыць і пра тое, што тут таксама прасочваецца аналогія з магутнасцю, сілаю дрэва. Маўляў, дуб моцны, ніколі не хварэе, таму ўжыванне ягонай самай дробненькай частачкі драўніны ці нават кары магло прывесці да паляпшэння стану саслабелага чалавека. Хіба не пра гэты факт сведчылі шматлікія сцверджанні нашых інфарматараў? Менавіта яны адзначалі, што хвораму, перад пачаткам шаптання, добра было б пацерціся аб штонебудзь дубовае. Асаблівую важнасць гэта набывала вясною, калі грымеў першы гром.