Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Рэчы, якімі карысталіся знахары
311
чыў да драбніц. Тое, напрыклад, што дым сцелецца па нізу, знахаром тлумачыцца, як пагаршэнне стану чалавека. Зрэдчас можа сказаць, што гэта пайшло ад нейкіх няправільных паводзін гаспадароў, якіяўнечым правінаваціліся перадУсявышнім. Трэба было зрабіць так, а ў іх ненарокам атрымлівалася наадварот. У некаторых выпадкахзнахар запаленую свечку ставіў не напрыпечак, ана вакне. Гэта пераважна адбывалася ўтых выпадках, калі знахар разумеў, што хвароба не надта страшная і ён лёгка зможа пазбавіць чалавека ад яе. Таму, каб паказаць сваю сілу і майстэрства, знахар папярэджвае гаспадароў, што свечку на вакно ён паставіў не проста так, а каб знайсці таго нядобразычліўца, які так дрэнна паўплываў на пэўнага чалавека (навёў або наслаў на яго хваробу). Спачатку па тым, у які бок дым пацягнецца, паведае, дзе жыве той злыдзень; потым па тым, як гэты дым стане загінацца на пэўнай вышыні, раскажа, якога ж ён росту, і, нарэшце, па тым, як полымя гарыць, скажа пра колер валасоў. Вядома ж, пасля такіх падрабязных тлумачэнняў адразу «пазнавалі» некага з вяскоўцаў, ітаму потым перападала заліхія справы, накіраваныя супраць сумленных людзей. Магло здарыцца і такое, што знахар памыляўся, але тут ужо асаблівага гора ніхто не адчуваў. Практычны знахар лёгка мог растлумачыць сваю памылку і, канешне ж, на сваю карысць» (УЗ. Лельч.); «Некалі ў нас усё найчасцей распавядалі пра вужавыя і гадзючыя свечкі з іголкамі ўсярэдзіне. Імі знахары замаўлялівыратоўвалі людзей, укушаных гадамі. Асабліва дапамагалі такія свечкі ўтыя моманты, калі ўкусы былі надта страшнымі (у твар, за жылу, у шыю), калі чалавек трымаўся амаль што на валасок ад смерці. Свечку знахар запальваў адразу ж, як прыходзіў да хворага (яе прыносіў на ўсялякі выпадак з сабою) ці калі прыводзілі ўкушанага ў ягоную хаціну. Лічылася, што такім манерам можна растварыць у целе самы моцны яд і жыццё пераможа смерць. Смерць вымушана будзе адступіць» (УЗ. Калінк.).
Таямнічую «вужовую свечку», якой вылечвалі хворых, рабілі наступным чынам: вужа лавілі, забівалі, здзіралі шкурку, а ўсё астатняе ператаплялася на сала, з якога потым рабілі свечку. У свечку ўкладвалі некалькі іголак. Калі чалавека кусаў вуж, то запаленую свечкудавалі чалавекуўрукі. У некаторых выпадках, каліўкушанаму рабілася вельмі дрэнна, то месца ўкусу націралі салам, адламаным ад свечкі. Праўда, патрэбна агаварыцца, свечку рабілі не з любога вужа, якія даволі часта сустракаліся, а з таго, які, паводле народных легендаў і паданняў, лічыўся царом вужоў ці які быў злоўлены ў купальскую ночку. Такі вуж нібыта і валодаў цудадзейнымі здоль
312
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
насцямі, нават калі яго ператаплялі на сала і рабілі «вужовую свечку»: «Калі ўкусіў вуж нашага малодшага сына, то яго прыходзіў зашэптваць знахар з суседняй вёскі. Што ён толькі не рабіў, але ўсё гэта не дапамагала, тады выкарыстаў шаптун апошні свой сродак, запаліў і даў у рукі яму «вужовую свечку», якую з сабою прынёс. Яна амаль уся ў руках нашага сына і згарэла. Яму адразу ж лепей стала. Атой кавалачак, што застаўся, увесьчорны стаў, нібы вугельчык. Дзед растлумачыў, што гэта вужыны цар яд з цела выцягнуў, на свечкуяго назбіраў. Агрызактой знахар забраў з сабою. Сказаў, што яшчэ каму спатрэбіцца» (УЗ. Пн.); «Вужовай свечкай» націралі ўкушанае месца, каб яно зрабілася мякчэйшым, бо так жа было, як дрэва, і чалавеку вельмі балела. Натруць, а потым свечку запальваюць і даюць у рукі; калі яна разгарыцца добра, то пасярэдзіне становіцца відаць іголку, і вось як іголка пачынае свяціцца, то гавораць, што яна яд высмоктвае. У нас гэтак рабілі» (УЗ. Пн.); «Вужовая свечка», кажуць, надта дапамагала. Як гэта робіцца, я сама не бачыла, але іншыя расказвалі. Старэйшыя заўсёды першнаперш так гаварылі, што як толькі вуж укусіў, то трэба абавязкова запальваць «вужовую свечку» (УЗ. Бр.); «Свечкажтаявельмідапамагала, асаблівакалі янабыла злеплена разам з іголкамі. Гаварылі, што нават гром можа загрымець ці дождж пайсці, як свечка ў руках укушанага добра разгарыцца» (УЗ. Пн.); «Свечка вужовая» як гарыць, то гром пачынае грымець ці дождж ісці. Казалі, што гэта Ілля на вужа, які гора чалавеку прычыніў, злаваўся. Такому гаду на зямлі болей месца не было, ён памрэ ўхуткім часе, ці гады не возьмуць яго на зімовае лежбішча. Тады тым болей сканае» (УЗ. Бар.); «Свечка вужа», што гарэла ў хаце, калі некага асабліва моцна кусаў вуж, дапамагала. Яна святая была. Бо мог і гром грымець, калі ўкушаны ў хаце канаў. Ілля сердаваў на вужа, які ўгрызнуўчалавека» (УЗ. Пн.)1.
Выкарыстанне іголкі ў такіх выпадках можна растлумачыць тым, што яна тут павінна была асацыіраваць вогненнапалючыя маланкі, якія джгалі з неба на зямлю, і нярэдка наносілі нямала шкоды. Нашы продкі, вядома ж, усё гэта бачылі, і не раз, але ўявіць сабе да канца, што ж стаяла за гэтай грознай прыроднай з'явай, не маглі. Таямнічае дзеянне, на якое напластоўвалася магічнае слова, валодала велізарным эфектам уздзеяння на людзей. Дастаткова было толькі нешта згадаць, ужыць ад маланкі, а потым ужо можна было проста чакаць станоўчага выніку. Іголка, з'яўляючыся ўвасабленнем маланкі, па цвёрдых перакананнях раннеязычніцкіх знахароў, мела на мэце запалохваючую функцыю. У такіх выпадках хваробе ці нейкай
Рэчы, якімі карысталіся знахары
313
пошасці рэальна пагражалі, а яе не ўпрошвалі, перад ёй не схіляліся і рабілі выгляд, што яе ні ў якім разе не баяцца! У апошнія часы шаптуны нават не могуць адназначна адказаць — чаму ж яны ўжывалі ў працэсе замаўлення іголку. Усе яны спасылаюцца ў сваіх адказах на тое, што ім так «перадалі, да іх так усё перайшло, а змяняць нічога нельга...». Калі нешта перайначыш, то адразу ж страціш сілу і адпаведна тое, што рабіла замову магутнай. Атрымліваецца, што ў самым найлепшым выпадку хтонебудзь з нашых інфарматараў мог правесці хіба толькі аналогію з пакаленнем, а не з чымнебудзь іншым. I гэта ўспрымалася патрыярхальнымі людзьмі на веру, бо ў многіх хваробах ці падчас іх на самой справе адбываюцца «моцныя колікі». Менавіта ддя ліквідацыі такога калючага болю і ўжываліся іголкі знахарамі ў працэсе замаўлення. «На маіх вачах гэта было. Сама бачыла, таму хлусіць не стану. Калі захварэла мая мацінябожчыца, то да яе пазвалі знахарку. Тады ж дактароў не было, усё да шаптуноў звярталіся. Так і тут атрымалася. Маці, калі ірвалі лён, a потым яго замочвалі, моцна застудзілася. Дайшло да таго, што яна ўжо амаль не спала, перастала есці і ўсё стагнала ды прамаўляла пра моцны боль, пра тое, «што ўсё цела коле». Так ужо моцна коле, што яе ажно ўскрыкваць прымушае. Знахарка старая ёй больтой замаўляла і карысталася пры гэтым іголкай. Іголка была вялікая такая, старая, можа, яшчэ каваная ўручную. Значыцца, яна шаптала словы і зрэдчас паколвала іголкай. Злёгкутак. Адзін раз прашаптала, узяла матулю за руку, пасядзела ля яе моўчкі. Нешта ўсё распытвала. Відаць, пра хваробу, бо я сама не памятаю. Даўно было ды і надта ціха яны размаўлялі паміж сабою. Калі старая добра адпачыла, то ўзялася замаўляць зноў. На трэці раз, на самым прыканцы, кальнула хворую так, што ў той выступіла на руцэ кропелька крыві і па яе колеры знахарка зазначыла аб вялікай сіле хваробы, бо, маўляў, «кроў ажно пачарнела». Прыходзіла тая шаптуха разоў мо з пяць запар. I кожны раз лекавала з іголкаю ў руцэ. У рэшце рэшт усё ж паставіла нашу матулю на ногі. Стала яна нармальна сябе адчуваць, стала працаваць нароўні з усімі. Толькі не доўга гэта працягвалася, бо на другое лета, хоць яе і папярэджвалі, зноў палезла яна ў воду і застудзілася яшчэ мацней. Як злегла, дык якіх знахароў да яе не клікалі, да каго толькі матулю не вазілі, але ніхто не здолеў дапамагчы. Тая знахаркабабулька, якая ў першы раз выручыла, ужо потым нам сказала, што нашу матулю і нельга было ўратаваць, бо ў яе ад хваробы амаль уся кроўчорнаю стала» (УЗ. Ушацкі).
«У нас некалі дзед адзін жыў і надта ж ён добра зашэптваў усяля
314
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
кія хваробы. Асабліва дапамагаў, калі колікі на чалавека нападалі. Ламота ці круціла косці, то яго, найперш, і клікалі. Самае галоўнае, што ён замаўляў з іголкаю ў руках. Невялікая такая, якою звычайна шыюць жанчыны. Але ж ён нікому шыць ёю не даваў, спецыяльна для гэтай патрэбы трымаў. Заторкваў у рушнік, які вісеў на абразах у чырвоным куту, і там гэтая іголка знаходзілася да наступнага разу. Хворага ці хворую пакольваў ён ціхенька і казаў, што робіць гэта для таго, каб даведацца, дзе ж знаходзіцца боль. Як толькі яму самому ўдасца знайсці такое месца, то ён лёгка можа дапамагчы хвораму чалавеку. Шаптаў не адзін раз і не два, а болей. Гэта залежала ад сілы хваробы, якая ў яго падкінулася. Вызначаў сам па тым, як рэагаваў хворы на ўколы іголкаю. Напрыканцы кожнага заканчэння вымаўлення замовы ён адзін раз калоў крыху глыбей, каб праверыць тым самым, як жа ўздзейнічаюць яго словы на чалавека. Па тым, як змяняўся колер крыві на ранцы, тлумачыў, што робіцца з хворым, куды ідзе хвароба і што гэта ўсё азначае. Стараўся загнаць хваробу ў канец ног ці ў пальцы рук, адтуль, маўляў, ёй намнога прасцей выбрацца, пакінуць назаўсёды спакутаванае цела. Для такога выніку трэба было не адзін раз знахару прыйсці да чалавека, каб усё выведаць, каб здагадацца, што да чаго. Іголку туто дзед нікому іншаму не даваў у рукі, а хаваў яе. Быццам бы баяўся, каб не згубілі. Толькі, адназначна, хітраваў, бо баяўся за іншае — за тое, што сіла з ягонай чароўнай іголкі можа выпадкова перайсці да кагонебудзь іншага» (УЗ. Кобр.).
«Жыў некалі, яшчэ на самым пачатку таго веку, у нашай вёсцы адзін знахар. Так ужо павялося, што да яго з розных мясцін людзі звярталіся за дапамогаю. Надзіва моцны знахар быў. Такі ўжо, што, казалі, ніякая хвароба перад ім не ўтрымаецца. Дастаткова было яму тройчы прыйсці да чалавека ды пашаптаць. Ён нават завочна часта шаптаў, асабліва, калі хворы ці хворая знаходзіліся ў далёкай якой вёсцы і за іх прасіліся родныя ці знаёмыя, бо саміх хворых і везці нават да шаптуна баяліся, каб па дарозе не памёр. А мёртваму ўжо, як вядома, нават сам пан Бог не дапаможа. Знахар той карыстаўся нейкай цудадзейнай іголкай. Людзі расказвалі, што калі ён шаптаў завочна і трымаў яе ў руках, то канец іголкі паступова рабіўся чорным. Знахар тлумачыў гэта тым, што хвароба вельмі цяжкая і яна пачала пасля вымаўлення замовы выходзіць з цела, таму іголка так моцна і пачарнела. Калі стары пераставаў шаптаць, дык іголка прама на вачах у прысутных станавілся паранейшаму светлай, быццам бы да гэтага ёй увогуле нічога і не было. Гэта многія на ўласныя вочы