Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Рэчы, якімі карысталіся знахары
307
знахара. Той ішоў і прымушаў гаспадароў, каб яны здымалі абраз у сваёй хаце і далі яму. Спачатку ён замольваў ужо той абраз, а потым даваў яго ў рукі хворага. Як толькі заўважаў, што хвароба надта ўкаранілася і можа не адчапіцца, то пасылаў каго са жвавейшых, каб беглі да ягонай хаціны і прынеслі той самы стары абраз. Свой абраз ён ужо не замольваў, а адразу даваў у рукі хвораму ці клаў яго яму на грудзі, калі той зусім не валодаў целам і не мог ужо дапамагаць нават у такіх дробязях. Шаптаў доўга і шчыра. На першы раз, адыходзячы, свой абраз не забіраў, а пакідаў яго ў хворага, «каб хвароба выцягвалася». Прыходзіўзапар, дзеньудзень, некалькі разоў (да пяці). Калі і пасля апошняга разу ягоныя замовы не дапамагалі, то прасіў у гаспадароў прабачэння і казаў, што тут болей ён нічым ужо дапамагчы не можа па той простай прычыне, «бо хвароба яго перабарола» (УЗ. Івац.).
«Бабулька ў нашай вёсцы адна добра замаўляла ад зляку. Як чалавек не спалохаецца, як яго не круціць, да чаго ўжо яму бывае дрэнна, а тая знахарка толькі адзін раз пашэпча, то ўсё быццам бы рукою адразу і здыме. Старая была надзвычай набожным чалавекам. Ніколі слова благога не сказала, нікому зла не ўчыніла, а ўжо пра што іншае дык і гаварыць не даводзіцца. Бабулька асноўную надзею ўскладвала на абраз, які ёй перайшоў, можа, ужо ў пятым калене ад старэйшых у іхнім родзе. Зляк жа такая хвароба, што хворы спакойна можа і хадзіць, і працаваць, але вось ні есці добра, ні спаць ён не здольны, і адпаведна праз кароткі даволітакі адрэзак часу чалавек проста мізарнее, траціць сілу, і для сапраўдных вяскоўцаў гэта страшная бяда. Праца стаіць, хворы па начах і сам не спіць і іншым сваімі крыкамітрызненнем перашкаджае. Таму ішлі да знахаркі. Тая толькі гляне на прыйшоўшага, дык адразу магла сказаць, які ў яго зляк — моцны ці слабы. Калі быў моцны, то здымала з кута свой абраз і давалаяго ў рукі зляканаму. Саджала чалавекадля прамаўлення замовы таксамаўчырвоны кут. Дасцьтой абраз, а сама сядзе побач з хворым і давай замаўляць. Некалькі разоў запар шаптала замову. Калі апошні раз заканчвала, то хрысцілася і адбівала тройчы паклоны на абраз. Вешала яго на старое месца і хвораму казала, каб ён ужо ля парога тройчы плюнуў праз левае плячо. Гэта, калі зляк быў моцным. Калі ж слабым, дык абраз і не здымала, а проста саджала зляканага ў куце пад ім. Дастатковым лічылася знаходзіцца побач са святым кутом і гэта таксама моцна будзе ўздзейнічаць на хваробу. Самае цікавае, што перад смерцю бабульказнахаркаперадалатой абраз сваёй дачцы, каб тая далей працягвала іхнюю родавую справу —
308
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
вылечваць людзей. Але здарылася бяда: у адну з навальнічных летніх начэй згарэла дашчэнту іхняя хаціна. Ледзьве людзі павыскачылі, a з рэчаў ды пажытку так нічога і не выратавалі. Тады і згарэў у полымі старадаўні абраз. I тая, маладзейшая жанчына, якой яго перадалі па спадчыне, аказалася, што ніякай знахарскай сілы ўвогуле не мела. Паспрабавала пару разоў шаптаць ды на гэтым і спынілася, бо сама пераканалася ваўласнай няздольнасці» (УЗ. Светл.).
«Абразом у нас карысталіся далёка не ўсе знахары. Некаторыя, мабыць, ніколі нават ніводнага разу і ў царкве не былі, таму і сілу сваю чароўную лічылі не боскай, а ад прыроды перададзенай, ад радні, значыцца. Гэтакія знахары ў нашым наваколлі за наймацнейшыхлічыліся. Праўда, да іх далёка не ўсе звярталіся. Асаблівадатых, якія з царквою адносін не падтрымлівалі. Звяртацца не жадалі, але вымушаны былі рабіць такое міжволі. Бяда, як прыцісне, гора, як прыпрэ, то да каго хочаш звернешся, абы толькі ад яго выкараскацца. У нас і не абраз казалі, а ікона. Так заўсёды і гаварылі. Прыйдуць да каторага са знахароў, то той адразу ў кут саджае, туды, дзе ікона ці некалькі іх віселі. Калі даваў у рукі, то абавязкова здымаў самую галоўную ікону, як лічылася, — гэта і павінна была быць самая наймоцная дапамога. Некаторыя са знахароў дык яшчэ мала таго, што прымушалі ікону ў руках трымаць, але яшчэ і вадою пырскалі, як бацюшка ў царкве ўсё роўна. Потым ужо вочы закочвалі ды шапталі словы адным ім вядомых замоваў. Толькі ж, кажу вам, што ўнас найчасцей звярталіся да моцных знахароў, да тых, якія не карысталіся іконамі, а сілу сваю сапраўдную праз замовы паказвалі, праз тое шчырае вымаўленне словаў. Тут нават і безнадзейна хворых вылечвалі, дапамагалі, здавалася б, у крытычных сітуацыях. Зараз такіх шаптуноў няма. А ўсё зза таго, што людзі перасталі ў іх верыць, a раз перасталі, то, адпаведна, яны і зніклі. Шкада, бо даўней жа многіх адусёмагчымых хвароб, ад бяды ўсялякай на самой справе выратоўвалі» (УЗ. Бабр.).
«Мне некалі мой дзеднябожчык распавядаў, што яго самога ў дзяцінствеяшчэадліхой хваробы знахар выратаваў. Недаўпамерці. Здарылася так, што ён пасвіў кароў. Справа была ўжо позняйпозняй восенню. Дажджы халодныя лупілі, вецер наскрозь прадзімаў і, вядома ж, прастудзіўся пастушок. Так яго хвароба ўзяла, што за нейкія суткі ўзняцца самастойна на ногі не мог, трызніць пачаў, гарэць, а целаўсё зрабілася нейкім плямістым. Пляміны тыя ажно чорныя, ацелачырвонаечырвонае. Восьушчыкні, здавалася, дыкажно кроў пырскне. Спалохаліся ўсе, злякаліся. Паслалі па шаптуна. Быў
Рэчы, якімі карысталіся знахары
309
у нас тады, казалі, стары, які цудоўна словам лекаваў. Прыйшоўтой, не замарудзіў. Як глянуў на малога, дык у яго самога вочы расшырыліся. Адразу закамандаваў ваду грэць і потым у ёй варыць нейкія траўкікраскі, што з торбы сваёй дастаў і аддаў гаспадыні. Пабожкаўля малога і сказаў, каб свечку грамнічную запалілі, а яму знялі са сцяны абраз. Абраз той паклаў малому на грудзі і давай хутчэй шаптаць. Відаць, баяўся, што не паспее ўратаваць. Малы толькі адно ўжо зяхаў. Пашаптаў некалькі разоў замову, а там ужо ўзяўся з лыжкі ўліваць хвораму той узвар, што гаспадыня па ягонай камандзе зрабіла. Увалье лыжкудругую, пачакае. I так разоў з пяць. Гаспадарам чамусьці адразу падалося, што ў іхняга малога і дыханне стала раўнейшым. Дзед той усю ноч прасядзеў ля малога, не адыходзіў ні на хвіліну, а дамоўпадаўся толькітады, калі, мабыць, пераканаўся, што самае страшнае засталося ззаду. Потым ужо ўсім прызнаваўся, што і не верыўу выздараўленне малога, аднак змагаўся да апошняга. Так той дзед умеў шаптаць. За свой працяглы век, а пражыў ён нешта блізкада сотнігадоў, многім дапамог» (УЗ. Светл.).
Свечка, якая даволі часта згадваецца ў пераліку неабходных атрыбутаў замаўлення, можатут сімвалізаваць не толькі хрысціянства, але і ўвогуле ачышчальную сілу агню. Нашы старажытныя продкі пакланяліся яму, шанавалі яго, верылі ў ачышчальнааздараўляльную сілу агню. He выключана, што менавіта гэты адгалосак раннеязычніцкага перыяду прысутнічае ў народных замовах і павер'ях, калі размова вядзецца пра пазбаўленне чалавека ад усялякіх хвароб, злых позіркаў («чорных вачэй») і г.д. Свечку давалі хвораму ў рукі, і ён трымаў яе на працягу вымаўлення замовы. Яе запальвалі ў чырвоным куце (пад абразамі), на вакне («каб хвароба бачыла, куды ёй трэба ўцякаць, каб ёй дарога была асветлена»), хворага саджалі ў чырвоны кут і над ягонай галавой запальвалі свечку. Тут можна прывесці яшчэ шмат розных варыянтаў, калі, напрыклад, свечку запальвалі на прыпечку і па дыму ад яе агеньчыка хвароба павінна была праз комін віцца ў неба, але існасць справы ні ў якім разе не змянялася, агонь дапамагаў вылечыцца ад хваробы. Іншая справа, што нашы інфарматары, няхай сабе і людзі сталага ўзросту, не маглі растлумачыць першакаранёў прысутнасці свечкі ў такой надзвычай важнай справе.
«Прыйдзеш да той бабкізнахаркі, скажаш, па якой патрэбе, a яна ўжо і сама добра ведае, што да чаго, і чакаеш, як жа стане гаспадыня сябе паводзіць. Старая пасадзіць цябе на лаву, ля вакна, запаліць свечачку, паставіць яе побач з табою на падваконні і пачне
310
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
распытваць. Ты нешта гаворышадказваеш. Сам гаворыш, а гаспадыня ўжо маўчыць, г.зн. што замову тым часам вымаўляе. Хітравала, чалавек гамоніць і нават думкі не дапускае, што знаходзіцца пад уздзеяннем чаруючага слова. Тая бабулька надта моцна зглаз (панашаму — «падзіў») замаўляла. Сама яна сцвярджала, быццам бы свечка тая нават можа ёй падказаць адносна «чорнага» вока, адносна таго, хто гэта ўсё ўчыніў. А раз старая даведаецца, ад каго ў вёсцы зло сыходзіць, то яна хутка таму злыдню вочы залепіць. Бабулька не раз казала, што, гледзячы ў малюсенькае полымя, ёй удаецца многаемногае ўбачыць. Спрабавала гэтаму і некаторых са сваіх унукаў вучыць, алеўіхгэтане атрымлівалася. Тамуяна страшэнна злавалася, а потым і ўвогуле адмовілася «вывучваць» такой неабходнай, як неаднойчы сама сцвярджала, справе» (УЗ. Ганц.); «Нас некалі часта наведваў суседзнахар. Яго ўсе так, а не іначай, і звалі. Знахар ды знахар, а болей ні слова. Чалавека таго многія ведалі з навакольных вёсак, бо надта часта да шаптуна звярталіся за дапамогай. Дзед вясёлым чалавекам быў. Прыйдзе, людзі смуткуюць, плачуць, а ён паціхупаціху іх супакоіць, запэўніць, што дапаможа. I, што ж вы думаеце? Дапамагаў. Калі ішоў да каго шаптаць на хворага, то абавязкова браў з сабою свечку. He простая гэта свечка была. Ён яе сам тапіўрабіў з тлушчу, а ўсярэдзіну ўкладваў пару іголак. Раз такую свечку запальваў і ставіў ля хворага, то яна ўжо сама па сабе пачынала актыўна ўздзейнічаць на чалавека. Потым знахар шаптаў замову. Прашэпча адзін раз, адыдзе, пагаворыць з гаспадыняй ці гаспадаром (сілы набярэцца) і назад. Так рабіўтройчы. Потым тушыў свечку і ўважліваўважліва пазіраў, як пойдзе дым. Калі прама пад столь пацягнецца, то, значыцца, хвароба пачала выходзіць, і таму, хто хварэе, павінна стаць лягчэй. А раз дым слаўся па паддозе (па нізу), то хвароба «не ўцякала», гэта азначала, што замова «не ўзяла» і трэба было пачынаць шаптаць з пачатку. Так знахар і рабіў, але ўжо на другі дзень, бо ўтой жа, адразу, нельга. Іначай чалавеку магло стаць намнога горай» (УЗ. Лельч.).
«Калі знахар хоча, каб найхутчэй вылечыць чалавека, то ён запальвае свечку. Запаліць і паставіць не ля галавы хворага, а на прыпечку. Адчыніць юшку крышачку, каб там была цяга. Ён жа, калі шэпча, дык у абавязковым парадку глядзіць і на тое, як гарыць свечка. Раз дым прамусенька цягнецца ўверх, то знахар пачаў шаптаць правільную замову, і яна тут дапамагае чалавеку. Можна зашэптваць смела некалькі разоў запар, каб пасіліць уздзеянне на хваробу. Шаптуну ж не адзін і не два разы даводзіцца так рабіць, таму ён усё выву