Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Як паводзілі сябе знахары
301
Тое ж самае адбывалася і з рыбалоўчымі прыладамі, асабліва калі на гэты занятак ускладвалі ледзь не галоўныя спадзяванні ў выратаванні ад голаду. Тут ужо было не да жартаў і кепікаў, а ўсё ўспрымалася на поўным сур'ёзе, бо баяліся, што калі нешта перайначаць ці недзе пажартуюць, то гэтадасцьпадставы нячыстай, злой сілеумешвацца ў гаспадарчыя справы, даводзіць сям'ю да злыбяды. Нават калі адпраўляліся з вудамі на рыбалку, то ўсё роўна шапталі нейкую замову, вядома ж, з асноўнай думкай пра тое, што чалавеку (рыбаку) павінна пашанцаваць. He прашэпчаш, не падумаеш пра гэта, дык можаш на рыбуўвогуле не збірацца, бодарэмнатолькі сходзіш. «Мой дзед быў рыбаком ад Бога. Так ужо ўмеў лавіць рыбу, як ніхто іншы з усяго наваколля. Зайздросцілі яму многія, але здагадацца, што тут да чаго, не маглі, таму ўсё гэта тлумачылі праявамі сувязей яго з нячыстымі. Другія казалі проста, што дзед ведае таясціны. Як бы там ні было, толькі ўсё роўна ім не ўдавалася вывесці яго на чыстую ваду. I падсочвалі, і на тых самых мясцінах лавілі, і як не мудрыліся, а нічога ў іх не атрымлівалася. Дзед.праўда, калі збіраўся на рыбалку, то нікому пра гэта не гаварыў. Нешта ўсё шаптаў ды прымаўляў, аглядваючырамантуючы сваё рыбацкае начынне. Можна было на самой справе падумаць, што і праўда ён варажыў, а, магчыма, так і было. Стары ні з кім не дзяліўся сваімі сакрэтамі» (УЗ. Лун.).
Такім чынам, зробленаспроба прасачыцьтакі важны аспектзнахарскай справы («знахарскага заняцця»), як паводзіны самога знахара, шаптуна падчас выканання ім «непасрэдных абавязкаў» — вылячэння, засцеражэння, памнажэння здабытага, маленняшаптання на поспех задуманай і праводзімай (ці ўжо нават праведзенай) справы. Безумоўна, аўтар не прэтэндуе на нейкае цалкам хрэстаматыйнае асвятленне гэтага пытання. Проста хацелася зазірнуць за тую заслону, якая заўсёды ў нашым народзе асацыіравалася (ды яшчэ і зараз у многім асацыіруецца) з таямнічамагічнай абраднасцю, вобразнасцю, усёмагутнасцю.
РЭЧЫ, ЯКІМІ КАРЫСТАЛІСЯ ЗНАХАРЫ
Так ужо павялося з даўніх часоў, што чалавека, які шаптаўзамаўляў ад розных хвароб, ад уздзеяння нячыстых духаў, сілы, чорных вачэй, упераважнай большасці выпадкаў, выкарыстоўваўнейкіяпрадметы.Яны, надумкузнахара, павінныбыліўздзейнічацьшляхам перапрашэнняахвяравання, запалохвання, аналогіі, празмернай гіпербалізацыі і г.д. Але, мабыць, самае важнае (страшнае) значэнне прадмета ў руках знахара — гэта наданне празмернай важнасці асабістай персоне. Слова — ёсць слова, погляд — ёсць погляд. Ды ўсё гэта можа ўздзейнічаць на «пацыента», а, магчыма, не так на самога хворага, як на яго родных і блізкіх, што прысутнічалі пры спробе магічнага вылячэння, не так пераканаўча. Замова вымаўлялася пра сябе, позірк вачэй мог застацца незаўважаным і ўсё — асноўны эфект уздзеяння знахара мог звесціся да нуля. А вось калі тут прысутнічала нейкая рэч, прадмет, то ўвага міжволі акцэнтавалася на іх. Вопытны і хітры знахар, пасля таго, як выканае замову і адыдзе ад хворага, пачынае тлумачыць, што значыць трыманне таго ці іншага прадмета, чаму ўжываецца іменна ён, а не штонебудзь другое.
Практыка знахара мела тут надзвычай важнае значэнне, бо гэты чалавек ведаў, як завалодаць увагай прысутных і, безумоўна, пры кожным удалым выпадку павялічыць свой уплыў на прымхлівых людзей.
На першым месцы ў пераліку гэтых рытуальнамагічных прадметаў стаіць хлеб. Тут хлеб можа ўжывацца ў дзвюх якасцях: як самае святое і дарагое для кожнага чалавека, бо менавіта дзякуючы яму людзі жывуць на белым свеце і жадаюць, каб кавалачак хлеба быў кожны дзень на стале, і, падругое, хлеб тут мог выступаць, як паднашэнне магутнай хваробе, якой баяліся, не называлі благім словам. Падносілі ёй самае дарагое. У некаторых выпадках яшчэ можна прасачыцьтакі аспект, што знахар нібыта «ўбіраў» на гэты хлеб хваробу, каб потым аддаць яе разам з кавалачкам хлеба («перавесці») якойнебудзь жывёліне. Часцей за ўсё гэта быў сабака. Лічылася, што хлеб назаўсёды забраў з сабою хваробу і яна ўжо ніколі не вернецца назад, «у вызваленае ад болю» цела. «Калі хварэў моцна мой татанябожчык, ён жа тады яшчэ зусім малады быў, то да яго прыходзіў
304
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
знахар. 3 хутара. Цяпер ужо гэтага хутара зусім няма. Тады ж быў. Знахар той, казалі, надта моцналячыў. Такужо браўлюбую хваробу, што амаль мёртвага на ногі ўздымаў. He памятаю, як яго звалі. Даўно было. Сівысівыўвесьтакі, невялічкага расточку. Гаварыўтанклявым галаском. To ён прыйшоў у хату і, распрануўшыся пайшоў да таты, які трызніў на палку. Пасядзеў крыху, паслухаў, потым пакратаў рукою за лоб, за рукі і дастаў з торбачкі ці то з кішэні кавалачак хлеба. Папрасіў, каб маці дала яму драбочак солі. Пасаліў, паклаў тату на грудзі, і стаў шаптаць. Доўга шаптаў, надта доўга. Відаць, не адну замову. Усе ціхаціха сядзелі ў хаце, нават варухнуцца баяліся, каб што не парушыць, не перабіць у чым знахара. Знахар нарэшце, цяжка ўздыхнуўшы, устаў, узяў той кавалачак хлеба і адышоў ад таты. He апранаючыся выйшаў на вуліцу і кінуў той хлеб суседскаму сабаку, які невядома чаго круціўся на падворку. Да таты варажбіт прыходзіў некалькі разоў запар. I ён паправіўся. Хваробу тую нібы рукою зняло. А самае дзіўііае, што суседскі сабака здох. Недзе праз дзень ці праз два і спруцянеў. Выходзіць, што такая хвароба моцная была. Так ужо яна з чалавека на хлеб выйшла» (УЗ. Пн.).
«Дзед мой добра замаўляў усялякія хваробы. Калі што якое, то яго адразу ж і клікалі, каб выратоўваў. Ён да ўсіх хадзіў, бо казаў: «Раз Бог сілу даў, то не мне аднаму». Так і дапамагаў. Калі ішоў, то браў абавязкова з сабою сухарык. У яго яны на прыпечку ляжалі. Іх ніхто не чапаў. Ведалі, што дзеду трэба. Але калі малыя прасіліся паесці іх, то даваў, не шкадаваў. Гаварыў, што яны чыстыя і ў іх ніякай шкоды няма. Я бачыла, як ён шаптаў. Даваў той сухарык хвораму ў рукі і той вымушаны быў трымаць яго на працягу таго часу, калі дзед шаптаў. Потым дзед яшчэ асобна над сухарыкам прамаўляў нейкую малітву і толькі тады ўжо забіраў яго ад хворага і выносіў на двор. Там нікому не аддаваў, нікуды не кідаў, а клаў яго на слупок. Калі нехта не мог зразумець навошта, дык тлумачыў, што паклаў сухарык для таго, каб яго склявалі птушачкі. А раз яны гэта зробяць, то разам з хлебцам панясуць назаўсёды з сабою і гэтую хваробу, якая не давала спакою чалавеку. На самой справе, праз колькі часу заўважалі, як якаянебудзь птушачка падлятала да сухарыка. Дзед многім дапамагаўадусялякіххвароб» (УЗ. Ст.).
«У нас некалі жыў у вёсцы знахар, то ўжо пра яго казалі, што лепей за якога лекара дапаможа. Гэтулькі ўжо замоў ды малітваў ведаў на розныя самыя хваробы і выпадкі жыцця, што нават дзівіліся людзі, як жа ўсё можна памятаць? Ён з хлебам хадзіў шаптаць. He, нічога асаблівага, здавалася, у тым хлебе не было. Проста адрэзваў
Рэчы, якімі карысталіся знахары
305
адбохана, які ляжаўна стале, браўу торбачку і ішоўда хворага. Спачатку даваў хлеб чалавеку ў рукі, а потым ужо пачынаў шаптаць. Шаптаў замову ад той хваробы, якую знаходзіў у хварэўшага, тройчы. Адзін раз, адпачне, і далей. Потым, пасля заканчэння, даваў крышачку хлеба з’есці хвораму, а астатні выносіўудвор і кідаў сабаку ці крышыў курам. Рабіў гэта для таго, каб найдрабней раскрышыць хваробу, то яна потым ужо ў адзінае цэлае ніколі не збярэцца. Атым болей, калі з'есць сабака ці склююць куры, дык гэта азначае яшчэ і тое, што хвароба перайшла на іншае стварэнне. Хвораму пасля такіх дзеянняў станавілася лягчэй, а ўжо недзе пасля другога дзедавага наведвання ці пасля трэцяга чалавек увогуле ўставаў на ногі. Моцны знахар быў, надта моцны, бо яго людзі яшчэ і на гэты дзень добрым словам згадваюць. Хлебам карыстаўся. Так. Ледзьве не ва ўсіх выпадках. Толькі калі які звіх замаўляў ці нешта падобнае, дык хлеба не браў, бо такую хваробу хлеб на сябе проста не мог, ні ў якім разе, як бы ўжо таго не хацеў стары, перацягнуць. А дарма хлебам карыстацца нельга было — гэта надта вялікі грэх» (УЗ. Івац.).
«Да нас некалі, яшчэ я маладою была зусім, прыводзілі знахарку. Старую такую бабульку. Тады моцна мой братка захварэў. Застудзіўся і так ужо ляжаў, што і не думалі і не гадалі пра ягонае выздараўленне. Вядома ж, ні дактароў, ні лекаў якіх, як цяпер, не было. Усе спадзяваліся на шэпты. Вось і тамашнія жыхары ўсё пераконвалі звяртацца толькі да той знахаркі, а яна ўжо дапаможа ва ўсім. Прыйшла старая, прашорхала да ложка. Пільна ўзіралася ў малогаіўсміхнулася: «Злавілаяўжохваробу... Злавіла... Нікудыяна ад мяне не ўцячэ...». Дастала невялічкі хлябец і дала малому ў правую руку, каб трымаў на працягу вымаўлення замовы. Шаптала старая ўпаўголаса. Можна было разабраць нейкія словы, якімі яна нешта (ці некага) запалохвалазастрашвала. Устала, паплявала праз левае плячо, і ласкавымласкавым голасам сказала: «Папраўляйся, унучак... Папраўляйся... Болей, каб хваробы да цябе і блізка не падыходзілі... А хлябец мы карове аддамо... Яна яго з’есць, і хвароба згіне, бо для яе такая хвароба не ўяўляе нічога страшнага...». Так сказала знахарка, так і бацьку нашага папярэдзіла, каб зрабіў, нічога не перайначыўшы, пры адной умово, што хлеб карове трэба было аддаць раненькімрана, пасля таго, як яе падояць і будуць збірацца гнаць на пашу. Калі, напрыклад, аддалі б хлеб перад тым, як даіць, то хвароба, не пагражаючы карове, непрыкметна ўвайшла б у яе малако ітым самым і далей пагражала б гэтай самай сям’і. Заўсёды старэйшыя і нас, малодшых, падвучвалі, каб слухаліся варажбітоў,
306
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
каб не гнявілі іх, бо гэта можа абярнуцца ў далейшым вялікім горамбядою» (УЗ. Ганц.).
На другім месцы па значнасці сярод прадметаў стаіць абраз (абразы, ікона), які таксама давалі патрымаць хвораму ў руках падчас вымаўлення замовы. Тут можна весці гаворку толькі пра «ўзмацненне» боскагаўздзеяння нахваробу, пры вылячэнні пры дапамозе Бога (Усявышняга), святых, апосталаў, Божай маці, Божага сына і іншых персанажаў і атрыбутаў хрысціянскай веры. Прынцып «Бог даў — Бог і ўзяў» быў надзвычай распаўсюджаным сярод нашых продкаў. Многія таму лічылі, што і здароўе, і хвароба, і магчымасці самога знахара — таксама ўзыходзяць ад Усявышняга. Таму пакланяцца і трэба найперш яму. Адпаведна для ўзмацнення сілы замовы ў рукі і давалі абраз. Чым старэйшы быў абраз, тым болей магутным у лячэбнайсправелічыліяго. «Шаптаўзамовынашдзед. Ёндобрымбыў знахаром, такім, што многім дапамагаў. Асабліваўздзейнічалі яго словы ад падучай. Такую хваробу мала хто браўся замаўляць, а ў старога атрымлівалася. Прыходзіў да хворага надвячоркам. Прасіў, каб яму падалі абраз з чырвонага кута, а ў ім — запалілі свечку. Калі свечка не гарэла, то тады шаптаць увогуле не браўся. Чакаў. Абраз даваў у рукі хвораму, папярэдне старанна памаліўшыся на яго. Хворы, як бы яму цяжка ні было, абавязаны прыўзняцца і трымаць пададзены абраз у руках, паклаўшы яго сабе на грудзі. Стары шаптаў нетаропка, нібы гэтым самым падкрэсліваў важнасць выконваемай ім справы. У хаце станавілася ціхаціха, чуваць толькі было, як вымаўляебубніць знахар замову. Агеньчык свечкі адбіваўся на ліку святога на іконе, і гэта ўсё надавала яшчэ большую таямнічасць. Калі канчаў замаўляць, то цалаваў абраз. Потым зноў шчыра маліўся і зноў цалаваў. Пасля гэтага браў абраз з рук хворага і перадаваў яго ў рукі гаспадара, каб павесілі назад. Прыходзіў і зашэптваўхваробудзед некалькі разоў запар. Да яго таму ішлі і ішлі людзі, бо верылі, што ён дапаможа ў цяжкі момант» (УЗ. Лун.); «Абраз давалі знахары любому хвораму ў рукі, бо ж гэта ў многім прыспешвала вылячэнне ад пэўнай хваробы. У нас даўней у вёсцы была цэлая сям'я. Гаварылі, што ў іх знахарства перадавалася з пакалення ў пакаленне. Разам з гэтым яны перадавалі ад старэйшага да маладзейшага абраз, якіўжо быўтакім старым, што, мабыць, і не памяталі, колькі гадоў. Яшчэ на грубай дошцы намаляваны. Дапамагаў знахар той у многіх выпадках, ад шматлікіх хвароб, таму, што ягоныя сілы чаруючыя ўзнаўляліся тым самым абразом. Калі ўжо некага надта даймала хвароба і родныя бачылі, што смерць можа не абмінуць чалавека, то беглі да