• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Разглядаемые прадметы, якія актыўна ўжываліся знахарамі падчас вымаўлення замоў, вылячэння людзей, нагадвалі нам пра языч
    Рэчы, якімі карысталіся знахары
    319
    ніцтва, пра старадаўняе шанаванне прыроды і прыродных стыхій, пра своеасаблівае трактаваннс рэлігійных канонаў. Але ж ёсць прадметы, якія можна аднесці да тых, якія ўжываліся па аналогіі. На першым месцы тут знаходзяцца, відаць, «адмыкальназамыкальныя рэчы (ключ і замок). Растлумачыць гэта можнатым, што самі знахары вялі гаворку пра нейкае абстрактнаканкрэтнае «замыканне» ці «адмыканне» арганізма чалавека (жывёліны) або і паасобных яго частак. Гэты прыём выкарыстоўваўся даволі часта і прычым у самых разнапланавых замовах. «Даўней жа, калі жанчына нараджала, то ні ў які раддом не везлі. Іх жа проста не было. Клікалі вясковую бабкупавітуху, і тая ўсяму давала рады. Гэта ж рабілася ў прысутнасці адной бабкі, ці калі роды былі надзвычай цяжкімі, то яшчэ клікала кагонебудзь з суседак. Суседка павінна была выконваць надзвычай важную функцыю. Сама павітуха завіхалася ля парадзіхі, а другая жанчына сядзела непадалёку і старанна, ціхенька пазвоньвала ключамі аб замок. Гэта азначала, што яна адмыкала жывот і выпускала з ягодзіця. Асабліваўтых выпадках, калі роды былі надзвычай цяжкімі і працяглымі, дык і бабкапавітуха падменьвала жанчыну і сама некаторы час пазвоньвала замком з ключамі. Гаварылі і пра тое, што калі гэта рабіла павітуха, то цяжарнай было намнога лягчэй і прасцей нарадзіць. Як бы там не здаралася, але пасля прыняцця родаў той замок і ключ старанна выціралі, апырсквалі потым «святою» вадою і клалі на стол, «каб уляжаліся». Праўда, звычайна бабкапавітуха прыносіла іх з сабою. Яны ў яе спсцыяльна захоўваліся ддя такой справы і болей ні для чаго не ўжываліся, «каб не апаганіць», бо тады і парадзіха, і дзіця могуць моцна захварэць і нават доўга пасля гэтага не пражывуць, а памруцьу пакутлівых мучэннях. Смяротнасць сярод малых дзяцей у старадаўнія часы была надзвычай высокая, таму і не дзіўна, што ўсё сказанае і зробленае знахарамі ўспрымалася на поўным сур'ёзе» (УЗ. Кір.).
    «Было ж такое, ды ці раз! Сем'і ж даўней вялікія былі. Па дзесяцьдванаццаць дзяцей. Нараджалі мацяркі і самі, але найбольш клікалі бабулекпавітух. Паклічуць і тая ўжо ідзе. Паглядзіць спачатку ўважліва, усё сама прадумае, а потым ужо і вызначае, хутка ці не нараджацьжанчыне. Калі хутка, то пачынае рыхтавацьусё неабходнае, каб потым не бегаць ды зрабіць усё чыста, як мае быць. Прыносіць павітуха з сабою ключы і замок. Нярэдка гэта вельмі старыя рэчы і сама яна, нібы падкрэсліваючы іх сілу і старадаўнасць, гаворыць пра іх, што яны дасталіся ёй яшчэ ад прабабкі, якая таксама была вопытнай павітухай. Так бабка набівала сабе цану. Як толькі
    320
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    заўважала, што парадзіха пачынае нараджаць, то пастуквала ключамі аб замок, або ўвогуле адмыкала яго пасапраўднаму і пры гэтым голасна вымаўляла: «Адмыкаю — дзіця выпускаю!». Так рабіла некалькі разоў (не меней трох) запар. Пастукае ключамі, адамкне, скажа. Пакладзеўсё, падыдзедапарадзіхі, нешта прашэпча ёй, потвытрэ з твару і зноў за сваё. Так пакуль парадзіха не нараджала, дык усё і рабілася. Калі нараджала вельмі лёгка, то потым ужо, дзякуючы павітуху, сцвярджалі, што гэта менавіта яе заслуга, бо «яна так добра адамкнула сярэдзіну». Ну, а ў адваротным выпадку бабка ў сваё апраўданне казала, што немаўля было надта вялікім, таму і нараджала жанчына цяжка. Ключы і замок павітуха забірала дамоў і хавала ў «святое» месца да наступнага разу. Здаралася, што бабку клікалі ці прывозілі не з яе хаціны, а з поля, з лесу, з іншых мясцін. Тутужо не было часу калі бегчы за сваімі ключамі і замком, таму карысталіся тымі, якія найхутчэй траплялі ў рукі. Вядома ж, моц у іх была не тая, але ўсё роўна дапамагалі» (УЗ. Мсц.).
    Замок і ключы ўжываліся таксама і ў іншых замовах — прысушках і адсушках. Тут усё грунтавалася на дакладнейшай аналогіі — раз замкнула замок, то, значыцца, назаўсёды прыцягнула («прысушыла») да сябе, і раз адамкнула, то адпаведна адпусціла, і болей той чалавек ніколі не будзе адчуваць нейкага ўзаемнага пачуцця. Наіўныя дзеянні і гэткія ж наіўныя ўяўленні, толькі ў нашых далёкіх продкаў яны карысталіся найвялікшым аўтарытэтам. Раз аб гэтым сведчыў спрактыкаваны знахар, якога ў народзе лічылі за моцнага, то і гамонкі не павінна быць пра тое, што тут нейкі магічны падман, хлусня і г.д. Каханне ў любыя часы рабіла сваю адвечную справу — злучала лёсы людзей. Праўда, многім даводзілася змагацца «за сваю пару» і таму менавіта ад іх, недзе ў сівыясівыя часы, і ўзніклі прысушкі і адсушкі. Своеасаблівы жанр у жанры, замова ў замове.
    «Усе маладымі былі. А раз ужо маладыя, то і кахацца ахвота. Вось якая дзеўчына ўпадабала сабе хлопца, але так атрымлівалася, што ён на яе не звяртаў ніякай увагі. Тады яна не гублялася, а, наадварот, старалася прыбраць яго да сваіх рук, г.зн. «прысушыць». Тутужо на дапамогу прыходзіла бабулязнахарка, да якой раілі звярнуцца, ці дзяўчына ведала і сама, хто валодае нейкай чароўнай сілай. Прыходзіла яна да старой у хату, тая садзіла яе побач з сабою, да драбніц усё выпытвала. Старалася высветліць, чамужтой хлопец не звяртаў на яе ўвагі, у чым была такая прычына. Прасіла, каб яе наведвальніца нічога не ўтойвала, бо тады цяжка будзе прысушыць кахаемага ёючалавека. Нарэшцепраўсёдаведаўшыся, бабулязнахарка пачы
    Рэчы, якімі карысталіся знахары
    321
    нала чытаць замовупрысушку. Чытала звычайна ўголас, бо тут такая справа, што яна ж нічога дрэннага не рабіла, нават калі б і пачуў нехта з чужых. Пад канец замовы брала замок, устаўляла ў яго ключ і шчоўкала ім (замыкала), пры гэтым прымаўляючы: «Замыкаю — да сябе прысушаю! Каб так усё павялося, як мне здалося!» Той замок, якім карысталася знахарка, дзяўчына павінна была тройчы пацалаваць і тады лічылася, што самая моцная, самая надзейная прысушка здзейснена і што цяпер той хлопец абавязкова павернецца да той, якую да гэтага часу проста не заўважаў. Цяпер ён будзе ўсё здзяйсняцьтолькі так, як захочацца закаханай. Нават і не здагадаецца сам, ад чаго ж адбылася ў ягоных паводзінах такая нечаканая перамена» (УЗ.Даг.).
    «Даўней то мы часта так на хлопцаў шапталі. Самі, каб праверыць, ці дзейнічае ўсё гэта, а ўжо калі нешта болей сур'ёзнае, калі не хоча хлопец якуюсьці дзяўчыну кахаць, а яна да яго хіліцца, то ў такіх выпадках звярталіся да знахарак. Толькі да жанчынваражбітак. Мужчыны не хацелі прызнаваць такога рамяства, пасмейваліся, таму да іх і не ішлі, каб гамонкі лішняй не было, бо тады ж усе даведаюцца, а гэта ж, трэба думаць, справа душэўная, патаемная. Бабулькі ж, яны самі некалі маладыя былі і, хутчэй за ўсё, такімі замовамі займаліся. Прыйдзеш да знахаркі. Падарунак, які ёй з сабою абавязкова прынясеш, бо ж няёмка з пустымі рукамі ісці. Калі дагодзіш, то так і рассыплецца ўся ў ласцы, так і расквеціцца. Раскажаш, што да чаго, з кім бы ты мілавацца хацела і ў чым прычына, дык яна, выслухаўшы, і замахае рукамі, маўляў, няма нічога страшнага. Зараз усё выправім! Саджае цябе за стол, кладзе перад табою замок з уторкнутым у яго ключом і папярэджвае, што зараз пачне шаптаць і каб дзяўчынатрымалася на поўным сур'ёзе. Шэпча, аяк закончыць замову, то ключом шчоўкне і замкне замок (на самой жа справе, па яе сцверджанні, — гэтаяна «замыкала» прысушку). Такшаптала замову тройчы, і пасля кожнага вымаўлення замыкала замок. А пасля трэцяга разу замыкала замок ажно тройчы, г.зн., што здзяйсняла наймацнейшы слоўны «замок», пасля якога хлопец, на якога шапталі, пачынаў адчуваць на сабе ўплыў гэтай патаемнай прысушківаражбы. Замок з ключамі бабулязнахарка акуратна хавала да наступнага разу, бо ведала, што неўзабаве яго давядзецца даставаць зноў. Перад тым, якпакласціўякое патаемнае месца, давала пацалаваць замок дзяўчыне, каб прысушка стала дзейнічаць хутчэй» (УЗ. Лельч.).
    Гэтыя ж самыя прадметы надаралася бачыць і тады, калі вяскоў
    11 Зак 1962
    322
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    цы першы раз выганялі сваю жывёлу на пашу. Тут замыкаліся «губызубы шэрым ваўкам, ліхім звярам, каб яны нідзе і ніколі не чапалі скацінку, шэрую шарсцінку». Традыцыйнамагічнае дзеянне з замком і ключамі здзяйсняўу такіх выпадках самы спрактыкаваны, самы вопытны і стары знахар сярод усіх жыхароў гэтага паселішча, якога, здаралася, прыводзілі ўжо зза немагаты на выган пад рукі.
    «Даўней, як запашвалі сваю жывёлу, то давалі пастуху ў торбу замок і ключ, каб ён на працягу першага дня бразгатаў імі і, значыцца, замыкаў зубы крыважэрным звярам, якія толькі і рабілі, што пільнавалі зручнага моманту, каб зарэзаць авечку ці расшкуматаць якое цялятка. Раней гэта часта даволі здаралася, бо пасвілі, у асноўным, па лясах, па балотах, а там ужо ўсялякага звяр'я хапала. Таму і баяліся, каб не надарылася няшчасце, і прасілі знахара прыйсці на дапамогуўтакі адказны момант. Любы шаптун не адмаўляўся ад такога гонару, бо калі пачне аднеквацца, упарціцца, дык хутка знойдуць іншага. Замок і ключы вопытны знахар нёс з сабою, яны ў яго захоўваліся дома. Самае добрае, адзначалі, гэта калі замок і ключ былі старадаўнія, каваныя. Думалі, што ўтакім разе жывёла будзе замкнута ад звярыных зубоў крапчэй звычайнага. Стары знахар выймаў ключы і замок з торбы ці яму іх падавалі, і гэта ўсё рабілася так, каб іх усе бачьш. Звычайна ён заходзіў на кут чарады, пазвоньваў там, ішоў на другі кут і г.д. Адным словам, замыкаў жывёлу з усіх чатырох бакоў свету. Знахара шчодра адорвалі, шчыра дзякавалі і прасілі ніколі не адмаўляць і ў далейшым, калі надарыцца якая нагода, звярнуцца да яго. Расчулены шаптун забіраў падарункі, але потым, нібы апамятаўшыся, прасіўпадацьяму ключ (ключы) і замок. Хтонебудзь з вяскоўцаў рабіў выгляд, што іх шукае, а потым радасна ўсклікваў: «Во ж яны, во!» Свае магічныя рэчы знахар перад усімі замаўляў і клаў назад у торбу, а наверх ужо ўпарадкоўвалі старому падарункі. Пасля ўсяго калі статак адганялі далей на пашу, а людзі паварочвалі дамоў, то некалькі чалавек абавязкова праводзілі шаптуна да самай хаціны, «каб ён не згубіў выпадкова ключоўды замка, бо тады жывёла можа хутка адамкнуцца і застанецца сам на сам з лютымі звярамі». Так усё ў нас раней рабілася. Зараз пазабывалася многае, а калі і памятаецца, дык людзі адмаўляюцца верыць» (УЗ. Слаўг.).