Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
«Як загрыміць вясною першы гром, то людзі да дубовых слупкоў уплоце прыхіналіся і церліся спіною»; «Пасля першага ўдару грому пад страхой, каб не капала, людзі прыхіналіся да сцяны і церліся плячамі»; «Падчас першага грому трэба падперціся спіною да любога драўлянага прадмета, ля якога вас застаў гром» (УЗ. Хойн., Петр., Ст., Лельч.).
Намі зафіксаваны своеасаблівы абрад ці спосаб вылячэння ад
Рэчы, якімі карысталіся знахары
327
зубнога болю, толькі ў запісаных фальклорных творах ставілася абавязковая ўмова — у дуб павінна была ўдарыць маланка: «Кавалачак дуба, разбітага маланкай, прыклалі да зуба»; «Калі ў дуб ударыла маланка, то патрэба адламаць ад яго ствала невялікі кавалачак і пакласці яго ўхаце за абразы. Калі ў кагонебудзь забаляць зубы, адламаць ад кавалачка малюсенькую частачку і прыкласці да хворага зуба: больяк рукою здыме. Адарвацькавалачакаддубатрэбаўпершыятрыдні пасляўдарумаланкі» (УЗ. Івац., Пол.). Е. Раманаўтаксама запісаў: «Замову трэба казаць на грудным малацэ, пад дубам, ці ўзяўшы дубовы комк у рукі»2.
«Калі зашэптвалі хворы зуб, то знахары давалі на яго пакласці маленькі кавалачак дубовай кары. Трымаць яго ў роце трэба было не толькі падчас вымаўлення замовы, але і пасля, як мага даўжэй. Гаварылі, што гэтая кара, асабліва як разложыцца, то выцягвае ўвесь чыста боль на сябе. Чалавек нават можа адчуваць, як усё гэта адбываецца. Вось нібы нітку цягнуць паволі і яна высклізвае, высклізвае. Так і туг. Знахар дасць яшчэ пару кавалачкаў і растлумачыць, што да чаго. Напрыклад, папярэдзіць ён, ні ўякім разе нельга замочваць кару гарачаю вадою, бо тады атрымаецца, што ўся сіла дубовая сыйдзе з вадою і нічога ў ёй гаючага не застанецца. На ноч яе неабходна памяняць два разы: пасля першых і пасля трэціх пеўняў. Часам знахар, яшчэ перад тым, як пакласці хвораму дубовую кару ў рот, здрабняў яе малатком ці чымнебудзь цяжкім. Асабліва ўтых выпадках, калі ля зуба, на ўсю шчаку і дзясну была вялізная пухліна. Вядома ж, тут нешта ў рот цвёрдае пакласці нельга было, бо гэта выклікала прыступ страшнейшага болю. Чалавек, які і так быў спакутаваны, мог зайсціся ў адчайным крыку, што для яго было проста непажадана, бо тады ўсё ў пагаршэнні стану магло звязаць з ягоным «няправільным» лячэннемшаптаннем» (УЗ. Ашм.).
«Кожны знахар карыстаўся дубовай карой. Асабліва, калі гэта быў моцны варажбіт і ён, безумоўна, ведаў, што да чаго. Кару гэтую ён здзіраў з вельмі старога дуба, які рос ля крыніцы. Лічылася, што тады і з вады дуб нацягваў у сябе многа гаючай сілы. Адрываў варажбіт сабе не надта вялікі кавалак кары (каб наўсіх хапіла), потым расшчэпваў яго на дробныя часцінкі, якія старанна высушваў, а потым ссыпаўусвой замоўлсны мяшочак і хаваў за абразы. Прыходзіў да яго ў хату чалавек, які скардзіўся на зубы, тады шаптун лез у схованку, даставаў гатовую порцыю і садзіў хворага перад сабою. Усё глядзеў, распытваў, дзе ды што, які зуб баліць (коле ці ірвс, пастаянна ные ці толькі часам і г.д.). Пачынаў шаптаць знахар, але ўжо да
328
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
гэтага дадаваў кавалачак дубовай кары, каб яго паклалі на хворы зуб і трымалі ў роце да таго часу, пакуль не адчуе, як заціхае боль. Выконваў не адну, а некалькі замоў, найбольш моцных, бо замовы ал зуба непрацяглыя і іх хутка паспее прашаптаць. Нярэдка знахар дае яшчэ прыйшоўшаму пару кавалачкаў кары з сабою. Пры гэтым папярэджвае, што іх трэба мяняць пасля таго, як кара на зубе размокне і перастане ўідягваць у сябе гной, гніласць ды боль. Прайсці павінна з часу закладання кары не меней шасцісямі гадзін. Тая кара ў спрактыкаванага знахара захоўваецца не болей года (да наступнай вясны), а пасля першага веснавога грому ён яе мяняе. Старую не спальвае, нікуды не выкідае, а закопвае, «каб ніхто не наглуміўся са святога». Даўней многа такіх знахароў было, якія ведалі, як і чым карыстацца, ад чаго гэта дапамагае. А цяпер такіх няма. Перавяліся. Людзі ўсё болей да дактароў звяртаюцца» (УЗ. Лідскі).
«Звярталісядашаптуноў. Штожяшчэзаставаласярабіць? Баліць, то ж неяк трэба было ратавацца, неяк жа выходзіць са становішча. Асабліва бедавалі, калі зубы заходзіліся. Тут ужо паратунку ніякага не існавала. Hi спаць, ні есці, адно толькі крычаць не сваім голасам. Таму знахары і лячылі. Ішлі да іх. Самыя вопытныя шаптуны дык тыя зубы замаўлялі, карыстаючыся кавалачкам дуба. Для такой патрэбы падыходзіла не любое дрэва, а толькі тое, у якое біла маланка. Прычым адламаць крышачкі, неабходна было ў першыя тры дні пасля ўдару грому. Калі ж праходзіла болей часу, то такое дрэва лічылася нямоцным у справе вылячэння. Ішоў да знахара хворы, расказваў, што да чаго, але у большасці выпадкаў і так было відаць, бо пухліна з'яўлялася. Трэба было тую трэсачку прыкласці да хворага зуба, a пасля пачынаць замаўляць. Шаптун выконваў, каб да канца збіць боль, некалькі замоў запар. Дзейнічаюць жа яны таксама не імгненна. Павінен прайсці некаторы час, каб боль хоць крыху суняўся. Здараюцца выпадкі, што адразу пасля таго, як на хворы зуб пакладуць трэсачку дуба, з яго нібы нешта пачынаюць выцягваць. Знахар тлумачыцьтакую з'явупасвойму —ямуўдалося зачапіць («наматаць») на трэсачку тое месца, адкуль пачалася ўся хвароба ў зубах. Тут ён усіх цвёрда пераконваў, што неўзабаве боль сунімецца і зубы перастануць балеідь. Як толькі заканчваў шаптаць, дык забіраў тую дубовую ашчэпку з рота, а прапаноўваўузяць іншую. Калі ад яго выходзіў хворы чалавек, то прымушаўяго выплюнуць усё з рота (сліну, гной, кару, парэшткі той драўніны) у «чорны вугал», туды, дзе нічога не расло, дзе нічога не рабілі. Звычайна гэта быўсметнік» (УЗ. Красн.).
Удалося нам зафіксаваць і некаторыя іншыя варыянтысведчанні
Рэчы, якімі карысталіся знахары
329
пра тое, як знахары ўмела выкарыстоўвалі гаючую сілу дуба. «У нашай мясцовасці дубы, у якія біла маланка, спальваюць, болічаць, што такія дрэвы прыносяць вялікае няшчасце. Але іх ніколі не выкарыстоўваюць для таго, каб тапіць у печы. Іх лічылі для гэтай мэты непрыгоднымі. Так рабілі нашы продкі, так рабілі і мы» (УЗ. Калінк.). Тое ж самае зафіксавана і ў Віцебскай вобласці: «Старыя людзі пра іх (дубы. —A. Н.) нічога не расказвалі. Ну, а пабітыя перуном (перуном, а не маланкай!) дубы зразалі на дровы і ўсё»; «Калі маланка ўдарыла ў дуб, значыць, старыя людзі раней лячылі дзяцей ад эпідэміі гэтымі трэсачкамі»; «Калі дзе маланка пабіла дуб, то добра збіраць трэсачкі. Калі на жывое — скора выздаравееш, а на мёртвае — хутка памрэш. Вось майго сына спаралізавала было. Ён і не хадзіў. A мне старыя людзі параілі адварам трэсачным мыць рану і паіць. I ён хутка ўстаў і потым ужо з кульбай хадзіў. Вельмі добра тыя трэсачкі на ўсялякую падучую хваробу. Атак я болей нічога не ведаю» (УЗ. Пол.)3.
Як бачым, дуб, дубовая кара, дубовы колік звязаны вельмі цесна з народнай варажбой, медыцынай, знахарствам. Таквялося здаўніх гадоў і таму няма нічога дзіўнага, што многае, няхай сабе і ў даволі перайначаным выглядзе, захавалася, дайшло да нашых часоў.
Цікава і тое, што патрыярхальныя людзі чамусьці безагаворачна верылі ў перадаваемыя з пакалення ў пакаленне магічныя абрады і дзеянні. Няхай сабе некаторыя з іх адносіліся да гэтых прымхаў і забабонаў з недаверам, але ж разам з тым і не адмаўлялі іх, бо «не намі заведзена, не нам усё і адмяняць, а раптам жа некаму дапамагала». Хочацца адзначыць наступнае — ёсць даволі арыгінальныя прыклады, дзе ў якасці спадручных сродкаў шаптуны выкарыстоўвалі ружу, васілёк, рамонак, засушаны (ці зялёны яшчэ) ліпавы цвет і іншыя краскі. Знахарываражбіты ўтакіх сцэнах прытрымліваліся думкі, быццам бы пасля іхняга зашэптвання, пасля таго, як хвароба адстуіііць, чалавек паранейшаму расцвіце прыгожым колерам жыцця, сілы, моцы.
«Некалі я моцна была застудзілася. Восенню гэта было. Халадэча. Дождж. Вецер. Уся восень такая, а трэба ж і збажыну, і бульбу прыбраць. Кожны божы дзень прамакалі не толькі да нітачкі, але і да костачкі. Дома пакуль адыйдзеш, дык атрымліваецца зноў трэба на працу збірацца. Хварэлі часта, бо паіншаму і працаваць не выпадала. Маладая, то, думала, пройдзе, аж як ухапіла! Як ухапіла! Спачатку на печы ляжала, бацькі сказалі, каб выгравалася. Такія тады і лекі былі. Спадзяваліся самі на сябе. Ажно, як пачала я ў гарачцы гарэць, як пачала трызніць ды кідацца, то ўсе спалохаліся і кінуліся
330 СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
да знахара. Добра, што ён быўчалавекам безадказным. Куды не папросяць, дык ідзе. Прыйшоў адразу і да нас. Праўда, як першы раз прыходзіў, то я і слова сказаць не магу, бо нічога не памятаю. Гаварылі нашыя потым, што паказаў маці свежы ліпавы цвет і сказаў, каб яго ля маёй галавы павесілі. Так умела засушаны быў, не растрыбушаны, быццам бы проста ў гэты момант з дрэва сарвалі. Калі мне стала намногалягчэй і хваробу знахар ужо замаўляўпастаянна, то даваў мне ў рукі ліпавую кветачку. Гаварыў, што калі буду ва ўсім яго слухацца, то яму намнога прасцей вылечыць мяне. Паабяцаў праз тыдзень на ногі паставіць, так і зрабіў. Пазней, калі хадзіла дзякаваць яму з матуляй, насілі падарунак (вышываную кашулю і прадукты), дык знахар яшчэ раз патлумачыў, што найпершы сродак ад усялякай прастуды — ліпа, ліпавы цвет. Ім трэба паіць, націраць і абавязкова даваць яго ў рукі падчас вымаўлення замовы. Так ён сам пераняў ад сваіх бацькоў, гэтаксама заўсёды і рабіў» (УЗ. Жабінк.).
«Наш дзед надта добра прастуду ўсялякую замаўляўвылечваў. He было такога выпадку, каб не дапамог. Выдатна ведаў, ад чаго якая траўка, кветка дапамагала і, да таго ж, на гэта яшчэ і нашэптваў свае замовы. Прыйдзе да хворага, дасць яму ў рукі кветачку шыпшыны (у нас называлі «дзікай ружай») і скажа: «Вось, каб пасля маіх словаўтвой твар стаўчырвоным, як гэтая кветка, цела здаровым, як гэты камень, асамтывясёлы.якзваночакуполі». Потымпрыступае шаптаць. Дзед гаварыў, што яму лепей за ўсё адмаўляць, калі хвароба на паверхню выступіла, г.зн., калі на целе з'явіліся нейкія пляміны ці прышчы, або яшчэ што іншае. Тады адразу відаць, чым чалавек хварэе, чым ён мучыцца. Як бачыў, што цела сцягвае скула і яна яшчэ не выспела, а толькітолькі ўбіраецца ў сілу, то даваў у адну руку хвораму цыбуліну (чамусьці ўсе казалі, што яна найбольш добра цягне гной з цела), а ў другую — прыжоўклую ружу, і пры шаптанні зазначаў: «Каб ты, скуласкуліца, чырвоная дзявіца, стала жоўтай, як гэтая кветка» . Гэта азначала, што стары знахар у сваёй замове прасіўумаляў скулу стаць хутчэй жоўтай, спелай, а са спелай ён справіцца даволі лёгка: гной выдавіць і жарало выцягне, і саму рану дагледзіць. Прастуда ж парознаму выступала. Асабліва запомнілася, як ён шаптаў ад ламоты. Хадзіў замаўляць аднаго нашага вяскоўца. Браў з сабою засушаныя кветачкі. Яны ў нас званочкамі называюцца. Як зірнуў на таго чалавека, дык ажно самога перасмыкнула. Давай хутчэй усё шаптацьзамаўляць, «каб у цябе ламота выломвалася, як гэтыя званочкі, і г.д.». А тыя званочкі адно толькі патрэскваюць, бо вельмі ж ломкія. Пашаптаў дзед адзін раз, другі сваю замову і той