Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Рэчы, якімі карысталіся знахары
331
вясковец, небарака, заснуў. Заснуўупершыню за цэлытыдзень. Так у яго хвароба ўся і прайшла. Выратаваў стары шаптун. Дзед казаў, што на сябе ўсю хваробу гэтыя кветкі выцягваюць, таму ён імі і карыстаўся падчас вымаўлення замоў» (УЗ. Дзярж.).
«Каб наймацней шапталіся замовы, дык часта знахары давалі ў рукі хворым патрымаць «сваю кветку». Справа ўтым, што ў кожнага з іх быў улюбёны колер і адпаведна ён асацыіраваўся з нейкай кветкай, якая найчасцей сустракалася ў нашых мясцінах. Здаралася, што прыносілі ці ўжывалі такую кветку, якую, можа, ніхто нават і не бачыў раней. Тады людзі разумелі, што перад імі знаходзіцца знахар надзвычай моцны ў сваёй замоўнай сіле, яго трэба трымацца, бо ён вылечыць ад такой цяжкай хваробы, за якую хто іншы з шаптуноў і брацца не будзе. Цудадзейную рэдкасную кветку знахар толькі раз дае патрымаць хвораму, водзіць ёю ля збалелага месца, «даторкваецца да балючага», але ні ў якім разе не пакідае назаўсёды. Ён баіцца, што разам з гэтай, незайздроснай на першы выгляд, кветкай страціць такую неабходную замоўную сілу. Hi для каго не сакрэт, што без замоўнай сілы знахар не здолее вылечваць, не зможадапамагаць, азначыцца, даягоперастануцьзвяртаццалюдзі. Быў у нас некалі адзін дзед, якому, відаць, за сотню гадоў пераваліла. Надта спраўна вылечваў той стары ад усялякіх нарываў. Карыстаўся пры гэтым не абы чым, а чырванюсенькай ягадкай шыпшыны. Так і гаварыў, так і намаўляў, што пачырванее нарыў вось таксама, як і гэтая ягадка, то прарвецца за ноч, бо на ноч дае ж шыпшынку прыціснуць і завязаць шчыльна палатнінай. Нараніцу ўжо знахар не толькі замаўляе, але і старанна ўсё ачышчае. У рукі хвораму дае ён напаўзеленаватую засушаную ягадку і тлумачыць, што хвароба таксама ўжо «не ўжывалася», што яна засохла, болей прабівацца і чапляцца да чалавека не будзе» (УЗ. Лаг.).
«Сустракаліся выпадкі, калі знахары нашэптвалі на чалавека замову, карыстаючыся якойнебудзь кветкай. Гэта рабілася для таго, каб на самой справе паказаць, што ўжо за хвароба ўвабралася ў людзей, з чым яе можна параўнаць, чым прымусіць найхутчэй выбрацца з цела. He адзін і не два разы мне даводзілася назіраць за такой дзіўнай з'явай. Наша суседка, бабуля Хрысця, замаўляла, а падругому гаварылі ўсе чыста, «спальвала», «вынішчала» рожу. Надзіва страшная хвароба і яе мог увабраць далёка не кожы знахар. Суседка была з наймоцных шаптуноў. Яна хворага чалавека выводзіла ў тое месца, дзе можна было знайсці незамерзлую зямлю. Нават зімою ці ў той іншы час, калі замярзала ўсё навокал. Саджала тады ў стоп
332
СІЛАЮСЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
цы ці ў хляве. Гэта была неабходная ўмова. Старая Хрысця разграбала крыху пясочак («капала ямку»), над якім саджалахворага і пачынала рабіць сваю справу. У рукі сама брала кветку маладога высушанага сланечніку, а ў рукі хвораму давала чырвоную ружу (здаралася, што і шыпоўніку, бо ружу не так часта ў даўнейшыя гады можна было знайсці ў вёсцы). Шаптанне вяла пра сябе і пастаянна памахвала сланечнікам ля «заружавелага» месца. Старалася амаль што датырквацца да яго, але гэта толькі здавалася, бо бабуля Хрысця ведала, які гэта можа выклікаць прыступ болю. Сам хворы трымаў ружу ў руцэ, з якога боку балела: калі з левага, тоўлевай, калі з правага, то адпаведна з правага. Хворы павінен быў трымаць сваю кветку непарушна. Здаралася, што ён стагнаў ад нясцерпнага болю, тады бабуля ўсім тлумачыла пра тое, што гэта рожа пачала сплываць уніз. У тую зараней выкапаную ямачку. Рожу старая Хрысця спальвала ўсяго за тры разы і болей ніхто з суседніх вёсак, з тых шматлікіх знахароў, якія сябе лічылі за сапраўдных шаптуноў, зрабіць гэтага не маглі. Яна памерла, з ёю ж памерла і яе навука» (УЗ. Нясв.).
«Згадваецца, як часта нашага дзядулю клікалі людзі замаўляць розныя хваробы. Ён на гэта быў надта здатны. Болей таго, казалі (яшчэ і зараз даволі часта ўспамінаюць), што так, як гэта мог зрабіць стары, зараз ніхто ўжо не здолее. Асабліва здатны дзед быў да «спальвання» рожы. Хвароба такая. Яна найбольш ад прастуды ў людзей падкідвалася. Пасінее цела ў адным месцы, а на ім яшчэ з'явяцца чорначырвоныя пляміны. Такія страшныя. Цела нальецца пухлінаю так, што здаецца скура восьвось лопне. Чалавеку баліць, спаць нельга, ляжацьхадзіць таксама. 3 сілы сыходзіць. Гарачка падымаецца такая, што да галавы не дакрануцца. Далёка не любы знахар браўся за вылячэнне, наадварот, адмаўляліся, бо бачылі, што такога чалавека адмовіць ім будзе надта складана. Дзядуля зашэптваў рожу з трох раз. Але на адлегласці шаптаць не хацеў. Трэба было, каб хворы быў абавязкова перад ім. Тады ж і паглядзіць, і ацэніць усё сам, і скажа, якжаўсё можна выправіць. Самае галоўнае заключалася яшчэўтым, што стары знахар акрамя шэптаў карыстаўся засушанымі пладамі шыпоўніку. Гэтабылііпершыя кветачкі, сарваныя з кустаўперыяд цвіцення і старанна засушаныя, і самі плады, чырвоныячырвоныя ягадкі. Значыцца, кветку ён даваў у рукі хвораму чалавеку, а сабе ў далоні браў плады, па аднаму ў кожную руку. Пачынаў шаптаць і звяртаўся да «пацыента»: «Паглядзі, якая кветка ў цябе... Гэта, бач, хвароба распусцілася...» Заканчваў замову і зноў звяртаўся да хворага: «А цяпер, паглянь, якою хвароба стала, — спелаю...» 3 гэтымі
Рэчы, якімі карысталіся знахары
333
словамі паказваў плады шыпоўніку. Потым сцвярджаў, што хвалявацца асабліва няма чаму, бо ён запроста ўправіцца з рэшткамі рожы» (УЗ. Слуцк.).
Зрэдку здаралася зафіксаваць нам і пагладжванне («замыванне», «памочванне», «сцягванне», «змыванне») знахаром забалелага месца мокрай анучкай. Асабліва гэта датычылася тых выпадкаў, калі чалавек моцна ўдараўся або вывіхваў сустаў. Зараз нікому не сакрэт, што пры такіх траўмах сапраўды дапамагае («злізвае») нешта вільготнае, мокрае і яшчэ лепш, каб яно было халоднае.
«Памятаю, як маленькім быў. Можа гадоў шасцісямі ад нараджэння. I не пашанцавала мне. Неяк бегаў з іншымі дзецьмі, спатыкнуўся і ўпаў. Руку сабе звіхнуў. Спачатку, з той гарачкі ды адчаю, паспрабаваў было далей «іграцца», але як ухапіла мяне! Як пачало руку круціць ды пушыць, то яна зрабілася падобнай на калоду. Спалохаўся я, ірвануў, равучы, дамоў. Mae сябрукі напалохалі, што і памерці запроста можна. Зараз зразумела, ад такіх удараўзвіхаў не паміраюць, атады... Прыбег дамоў, давай шукаць матулю, каб яна мяне суцешыла ды нечым парадзіла. Аж яе ўдома не было, недзе ў полі працавала. Давай тады галасіцьзалівацца ў поўны голас. I што ж вы думаеце? Учуў суседскі дзед, якому было многамнога гадоў. He паленаваўся, прышкандыбаў, бо звычайна у вёсцы гаспадары, калі адыходзяць ці ад'язджаюць куды, то просяць суседзяў паназіраць за малымі, каб тыя ліха якога не ўчынілі. Дык вось, прыйшоў той дзед і давай мяне распытваць, што ж такое здарылася? А мне ні да якіх пытанняў. Раву сабе, дый годзе! I ўжо не так ад болю, як ад страху. Стары сам заўважыў маю распухлую руку і ўсё чыста зразумеў. Узяў мяне і павёў паціху ў сваю хаціну. Там пасадзіў на палку, каб я аддыхаўся. Супакоіў. Сказаў, што ўсё гэта лёгка выправіць, калі толькі перастану плакаць. Давялося сцішыцца, тады дзед паклаў мяне на палку. Намачыў чыстую анучку ў халоднай вадзе, прыклаў яе да ўдаранага месца і, усміхаючыся, стаў нешта шаптаць. Пашэпча, пашэпча, а потым сваёю рукою пагладзіць праз анучку маю руку. Так паўтарыўусё чыстатры разы. Пайшоў зноў пановаму шаптаць. Я так і заснуў на ягоным палку. Калі прачнуўся, дык убачыў, што нада мною паранейшаму сядзіць дзед і... усміхаецца. Гаворыць: «Глянь, унучак, на руку». Паглядзеў я і не паверыў, бо не заўважыў ніякай пухліны, не адчуваў і ніякага болю. Так мне дзядулькашаптун замовіў той удар. А карыстаўся звычайнай анучкай, змочанай у вадзе, ды замоўленым словам. Вось іўсё, якдапамог!» (УЗ. Клецк).
334
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
«Некалі бачыла, як мацінябожчыца моцна звіхнулася. Атрымаласятак, што ішлі мыўчарніцы. Насамым досвіткувыбраліся. Ітрэба ж было! He заўважыла яна нейкую невялічкую ямінку, трапіла туды нагою. I ўсё на тым, адно войкнула і адразу ж села. Паспрабавала было ўсхапіцца і зрабіць пару крокаў, ды куды там! Заплакала, небарака, не так, мабыць, з болю, як з адчаю, што ўсё такім чынам павярнулася: жанчыны ягады браць стануць, а ёй трэба думаць яшчэ, як адсюль дамоў дабрацца. Зайшлі ж даволі далёка. He ведаю, што было б, каб з намі не пайшла Тэкля. Суседка недалёкая наша. Усе жанчыны, як ішлі, то толькі на колькі імгненняў прыпыніліся ды далей падаліся, параіўшы не адставаць. АТэкля не пайшла. Вярнулася да маці і давай распытваць, дзе ж баліць. Потым, прамацаўшы нагу, зазначыла: «Ведаю, галубка, ведаю, што дачаго... Зараз я табе і выпраўлю... Бяды гэтулькі...» Узяла маміну хустачку і паслала мяне, каб я яе добра намачыла ў бліжэйшай крыніцы, і папярэдзіла пры гэтым, каб не адціскала, а так і прынесла. Я злётала туды і назад за пару хвілін, бо баялася, што з матуляй здарыцца нешта благое і непапраўнае. Тэкля пасадзіла яе пад бярозкай і давай шаптаць над нагою. A нага ўжо да таго часу зрабілася тоўстая, як калодка. Пашаптала сваю замову, абматала каля шчыкалаткі мокрай анучкай, і зноў давай шаптаць. Тройчы прашаптала, потым я яшчэ збегала і намачыла хустку, якой туга перацягнулі звіхнутае месца. I што ж вы думаеце? Пайшлі мы далей,уягады. Праўда, не за астатнімі жанчынамі, аўсяго ўтраіх. Столькі ягад тады панабралі, ледзьве дамоў прыцягнулі. Hara ж да вечара і балець увогуле перастала, нават не нагадвала пра тое, што звіхнутая моцна была. Такая знахарака ў нас жыла па суседству. Многім Тэкля дапамагала, а ўласны лёс яе быў, то ніхто не пазайздросціць — мужа маладога пахавала, чацьвёра дзяцей было, то і тыя, адно за адным, паўміралі. Так адзінымадна, небарака, і век свой дажывала, іншым дапамагаючы» (УЗ. Чач.).
«Ад звіху даўней многія самастойна вылечвалі. Старэйшыя ды спрактыкаваныя знахары, то тыя нават маглі на саміх сабе больш зашэптваць. Гэта не проста і такое можа здзейсніць далёка не кожны, а толькі той, хто ўпэўнены ў сваіх сілах. А чужым дапамагалі запроста. Наватнаш дзеддобраўсё зашэптваў. Прывядуцьчалавека, a ў таго рука, як здаравенны сук, такая ўжо тоўстая ад пухліны. Спачатку ўсё распытае, абмацае, каб ненарокам якой трэшчыны ці пералому не прапусціць. Такое магло здарыцца, асабмва калі людзі не разбіраліся і сцвярджалі, быццам бы там просты звіх і нічога болей. Калі звіх, то дзед намочваў анучку, замотваў ёю, як мага тужэй,