• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Калі адзін чалавекдапамагаўдругому прыдапамозе замовы (або замоў), то цікава, як жа яны абодва паводзілі сябе падчас гэтага лячэння? Варыянтаў тут можа сустракацца вялікае мноства, на што далёка не заўсёды звярталі сваю ўвагу даследчыкі. Фіксавалася ў першую чаргу сама замова, сам шэпт, а тое, як паводзілі сябе знахарка ці знахар, а таксама хворы, заставалася паза ўвагай. У рэдкіх выпадках адзначалася тое, што акаляла хворага, як выглядалі хаціна знахара (варажбіта) ці ён сам, што рабілася напрыканцы «лячэнняшаптання». Толькі ж такія выпадкі рэдкія. У падаўляючай большасці падаецца просты тэкст замовы.
    Але не менш важна прасачыць рытуальныя дзеянні знахара ці варажбіта, паводзіны хворага чалавека (выключэнне складаюць тыя выпадкі, калі хворы проста не мог рухацца і для яго выкананне нейкага фізічнага дзеяння ці хаця б памкненне да яго былі немагчымымі). Яны маглі быць самымі рознымі, самымі неардынарнымі, пачынаючы ад таго, як глядзеў знахар і куды прымушаў стаць (сесці,
    ждзжы
    шш
    Чорныя варажбіты
    33
    амаль ніхто не асмельваўся здзейсніць такое кашчунства. А хто адважыцца і праробіць вышэйсказанае, таму, маўляў, да самай смерці будзе служыцьчорт, будзе выконвацьусе яго загады. Што скажатакі чараўнік, тое і будзе.
    Паводле народных перакананняў, жаданне зачараваць кагонебудзь з'яўляецца чыста стыхійным, неадвольным, не залежачым ад волі чалавекачараўніка. Ён тады чаруе, калі «кроў яму вочы зальець», калі «нячыстая сіла к галаве падступіць, у галаву ўдарыць» — так народ адлюстроўвае тую думку, што чараўнік дзейнічае ў раз' юшанасці. Знаходзячыся ў такім стане, ён павінен абавязкова кагонебудзь ачараваць. Тады яму не трапляйся на вочы, бо загінеш ні за што»1.
    А.	Шлюбскі падкрэсліваў: «Усе калдуны, знахары і чараўнікі ўладаюць дзвюма здольнасцямі: яны могуць і шкодзіць, і ратаваць у бядзе селяніна. Гэтая якасць ставіць іх у выключнае становішча сярод іншага насельніцтва вёскі. Яны нібыта з'яўляюцца таемнымі ўладарамі селяніна — могуць і караць, і мілаваць яго. Яны з'яўляюццалекарамі яго хвароб, ветэрынарамі»2.
    Той жа П. Шэйн адразу і «падвучвае», як жа можна было стаць злым чараўніком. Пры гэтым адзначае, што нейкія там празмерна характэрныя асаблівасці ўвогуле адсутнічалі. «Штоб здзелацца чараўніком, гаварыў мне адзін селянін нашай Каралеўскай воласці (Віцебскага павета), трэба палажыцца з чортам, што будзеш за тое яго слухаць: калі ён не вяліць у царкву хадзіць, — не будзеш хадзіць, калі ён не вяліць спавядацца, — спавядацца не будзеш, ды спавядацца то можна, толькі нельга прычашчацца: нада ўзяць у рот прычасце, дый выйшаўшы з царквы, яго выплюнуць. Тады за гэта чорт зробіць так, што будзеш чараўніком: будзеш напускаць на скот і на людзей хваробы і ўсё. Але ўсёткі гэты чалавек яшчэ не зусім прапашчы, яшчэ яго Бог можа прасціць, калі перад смерцю пакаецца.
    Вот калі хочаш, каб чорт цябе слухаў і грошы насіў, і ўсё такое зрабіў, тады нада саўсім душу прадаць чорту і распіску яму выдаць. Распіску сам чорт напішаць кроўю з мязінца таго чалавека. Такі чалавек, што чортудушу прадаў, што толькі захочаць, вяліць чорту здзелаць — і чортяго паслухаіць. Толькі такі чалавек ужо на век прапашчый — як толькі памрэць, січас яго душа ў пекла пойдзіць»3.
    Як бачым, П. Шэйн, хацеў ён таго ці не, зафіксаваў для нас некалькі найбольш важных акалічнасцей, якія датычыліся чараўніцтва ў сучаснай яму Беларусі. Папершае, гэта тое, што варажбітоў ён пераводзіцьу ранг «прафесіяналаў». Значыцца, ён правільна заўва
    2 Зак. 1962
    34
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    жыў, што тагачасныя беларусы свята верылі не толькі ў існаванне душы, нячыстай сілы, але і яе прадстаўнікоў на зямлі, сярод людзей, нават ужо размеркаваных па прафесійных занятках (ляснік, млынар, пчаляр і г.д.). Падругое, ён вельмі проста і разам з тым дакладна тлумачыць нам, як жа можна было сумленнаму чалавеку за некалькі хвілін станавіцца хаўруснікам чорта і, значыцца, зрабіцца злым чараўніком у вачах і ў свядомасці іншых людзей. Нейкае адхіленне ад спрадвечных кананічных норм, няхай сабе і ў паводзінах, што найпрасцой растлумачыць, некага з членаў роду рабіла яго чараўніком у думкахразважаннях аб ім астатніх суродзічаў.
    М. Нікіфароўскі пісаў з гэтай нагоды: «Вернымі служкамі чарцей, выканаўцамі іх волі і зацятымі ворагамі людзей зусім справядліва лічацца ведзьмакі і ведзьмы, якія толькі маюць чалавечы воблік. Вядзьмак і ведзьма заўсёды бываюць крывыя, маюць недарэчную бародаўку, пучок валасоў, лішні ці адсутны палец, двайны рад зубоў; яны сутулаватыя, мужчыны не маюць валасоў на губе і на барадзе, жанчыны — маюць вусы і бараду; у адных і ў другіх вырастаюць з апошняга пазванка хвасты даўжынёю з добрую пядзю. У іх мутны суровы позірк спадылба, прычоска неахайная ці яе зусім няма, зморшчанылоб, густыя бровы, якія зрасліся, свінцовашэры без усмешкі ці са злоснай усмешкаю твар; гартанны, часта хрыпаваты голас; яны ўвесь час маўчаць ці няспынна бурчаць, гамоняць з самім сабою; ім уласцівы задуменнасць, неасэнсаванасць руху і г.д. Ведзьмакоў і ведзьмаў вабіць гарэлка і тытунь, п'юць і ядуць яны пераважна нешта вычварнае, у адзенні спалучаюць раскошу і беднасць, спяць і працуюцьу розную злюдзьмі пару, бяздзельна ставяцца да суседскіх радасцяў і бедаў, не дзеляцца і сваімі, перастаюць маліцца Богу, хадзіць у царкву, пазбягаюць людскога тлуму і нават адасабляюцца адуласнай сям'і»4.
    Немалаважна будзе адзначыць і тое, што сам чараўнік або варажбіт павінен адчуваць сябе гэткай істотай. Калі ўяго не будзе такой упэўненасці, то ні пра якія яго чараўнічыя дзеянні і гаворкі нават весці нелыа. Прыгадаем славутую аповесць А. Купрына «Алеся». Праўда, галоўная гераіня не можа падрабязна растлумачыць, каму ж на самой справе належыць яе душа, але ўпэўнена ўтым, што яе дзеянні, паводзіны, думкі кантралюе нейкая патаемная істота, якая прымушае дзейнічаць дзяўчыну так, як хочацца не самой лясной прыгажуні, а яе дзіўнаму валадару.
    «...Як жа я асмелюся ў царкву паказацца, калі ўжо ад самага нараджэння мая душа прададзена яму (выдзелена А. Купрыным. —A. Н.).
    Чорныя варажбіты
    35
    ...He, не... Вы гэтагане можаце зразумець, аягэтаадчуваю... Вось тут, — яна моцна прыціснула рукі да грудзей, — у душы адчуваю. Увесь наш род пракляты на вякі. Ды вы памяркуйце самі, хто ж нам дапамагае, калі не ён? Хіба можа просты чалавек зрабіцьтое, что я магу? Уся наша сіла ад яго ідзе»5.
    Цікава і тое, як гэтае «ён» тлумачыцца іншым героем А. Купрына — Ярмолам. Толькі паляўнічы палохаецца, што лішні раз указвае на закаранеласць гэтага павер'я сярод сялянпалешукоў. I саму чараўніцуваражбітку ён уяўляе і прадстаўляе свайму пану як нешта рэзка адмоўнае, агіднае, якое можа проста звесці са свету, пакалечыць, завалодаць душою, адным словам, зрабіць усё, што толькі гэтай самай ведзьме пажадаецца.
    «— Ну, а ў вас тут, на Палессі, ёсць ведзьмы? — спытаў я.
    — He ведаю... Магчыма і ёсць, — адказаў Ярмола з ранейшай абыякавасцю і зноў нагнуўся да печкі. — Старыя людзі гавораць, што былі калісьці... Магчыма, і няпраўда...
    — Была ў нас гадоў пяць таму назад такая ведзьма... Толькі яе хлопцы з сяла прагналі!
    — Куды ж яны яе прагналі?
    — Куды!.. Вядома, улес... Куды жяшчэ? I хатуяе зламалі, каб ад праклятай кубла і трэсак не засталося... А саму яе вывелі за вышніцы і па шыі...
    — За што ж з ёю так абышліся?
    — Шкоды ад яе многа было, сварылася з усімі, зелле пад хаты падлівала, закруткі вязала ў жыце... Адзін раз прасіла яна ў нашай маладзіцы злоты (пятнаццаць капеек). Тая ёй і гаворыць: «Няма ў мяне злотага, адчапіся». — «Ну, добра, гаворыць, будзеш ты памятаць, як мне злотага не дала...» I што ж вы думаеце, панычу: з тае самае пары стала ў маладзіцы дзіця хварэць. Хварэла, хварэла, ды і зусім памсрла. Вось так хлопцы вядзьмаку і прагналі, няхай ёй вочы павылазяць...»6.
    Самае цікавае, што сама Алеся верыць у тое, што ад яе волі, жадання многае залежыць. Болей таго, дастаткова толькі ўзгарэцца, задумаць нешта благое, і яно абавязкова збудзецца. У некаторых выпадках яна спрабуе растлумачыць, раскрыць значэнне сваёй сілы, але не можа, бо тут усё даволі няпроста, гераіня не ўяўляе, што гэта такое на самой справе. Атрымліваецца нешта заблытанае, незразумелае, якое, у рэшце рэшт, зводзіцца да «традыцыйнага» лёсу, які наканаваны кожнаму чалавеку зверху, і з ім немагчыма змагацца, a калі дакладней, то не мае сэнсу супраціўляцца, — усё роўна прай
    36
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    граеш і грэх ад гэтага перад Усявышнім будзе яшчэ куды большы, чым у выпадку ціхамірнага скарэння. Алесі здавалася, што на самой справе яна валодала дзіўнай магчымасцю — прадбачыць лёсы, жыццёвы шлях людзей. Толькі калі варажыць, прадказваць на картах — гэта параўнаўча новы спосаб і ён нас з пункту гледжання тэмы не цікавіць, то ўсё астатняе падаецца даволі заінтрыгавана.
    «— I ўсё гэта табе карты сказалі, Алеся?
    Яна адказала не адразу і як быццам бы неахвотна:
    — I карты... Ды я і без іх ведаю многа, вось хоць бы па твары. Калі, напрыклад, які чалавек павінен хутка нядобрай смерцю памерці, я гэта зараз у яго на твары прачытаю, нават гаварыць мне з ім не трэба.
    — Што ж ты бачыш у яго на твары?
    — Ды я і сама не ведаю (падкрэслена намі. — A. Н.). Страшна мне раптам зробіцца, быццам ён нежывы перада мною стаіць. Вось хоць у бабулі запытайце, яна вам скажа, што я праўду кажу. Трафім, млынар, у пазамінулым годзе ў сябе на млыне ўдавіўся, а я яго за два дні толькі перад тым бачыла і тады ж сказала бабулі: «Вось паглядзі, бабуля, што Трафім на днях дурною смерцю памрэ». Так яно і выйшла. А на мінулыя святкі зайшоўда нас канакрад Яшка, прасіў бабулю паварыжыць. Бабуля расклала на яго карты, пачала варажыць, a ён жартуючы пытаецца: «Ты мне скажы, бабка, якою я смерцю памру?» А сам смяецца. Я як паглядзела на яго, дык і паварушыцца не магу: бачу, сядзіцьЯкаў, а ўяго твар мёртвы, зялёны... Вочы закрыты, а губы чорныя... Потым, праз тыдзень, чуем, што злавілі мужыкі Якава, калі ён коней хацеў звесці... Усю ноч яго білі... Злы ў нас народтут, бязлітасны...Упяткі цвікіяму закалацілі, перабілі каламіўсе рэбры, а пад раніцу з яго і дух вон»7.
    На даволі лагічнае пытанне Івана Цімафеевіча — галоўнага героя аповесці, — якое выцякала з усяго вышэйсказанага, прагучаў патрыярхальнапрымхлівы адказ: